Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
Далёка не ўсё засталося і дайшло да нас ад выкапнёвых жьтвёл, маюцца на ўвазе палеанталагічныя рэшткі. Большасць фасілій млекакормячьгх не адразу пападала ў спрыяльныя ўмовы для захавання, асабліва там, дзе не было водных патокаў накшталт рачных або іншых. Жывёлы гінулі ад стараспі або гвалтоўнай смерці і на раўнінах, дзе косці не адразу траплялі ў зямныя слаі. Трупы пасля аб’ядання і распягвання іх драпежнікамі разбураліся, выветрываліся пад уздзеяннем сонца, марозу, дажджу, грыбкоў і лішайнікаў, пажараў. Іншы раз ад жывёліны магло нічога не застацца. Другая справа. калі трупы пападалі ў равы, прамыіны ці іншыя паніжаныя меспы. Тут яны хутчэй замываліся пяскамі, іламі, суглінкамі, дзе без доступу паветра мяккія тканкі згнівалі, а шкілеты кансерваваліся косным бялком (калагенам) на многія тысячагоддзі. Трэба мець на ўвазе, пгго рэшткі маюць болыпы шанц захаваіша ў сырым пяску, бо ў сухім, дзе ёсць доступ паветра, яны з цягам часу разбураюцца (таму не выпадкова людзей хаваюць на ўзвышаных месцах).
Багатамі не толькі на археалагічныя, але і на палеанталагічныя знаходкі з’яўляюцца месцы, дзе жылі паляўнічыя далёкіх часоў (стаянкі). Тут даследчьткі маюць справу з так званымі кухоннымі адкідамі. Гэта не скарыстаныя для якіх-небудзь патрэб косткі. Іх выкідалі ў спецыяльныя ямы (памыйніцьт) або проста за межы жытла, дзе яны затоптваліся ў грунт ці замываліся воднымі патокамі (мал. 82). Таму пры раскопцы паселішчаў старажытнага чалавека можна атрьімаць багаты матэрыял, асабліва фасілій жывёл. Пры вывучэнні яго ёсць магчымасць даведацца аб млекакормячых, на якіх палявалі напіы продкі, а са стаянак часоў мезаліту і неаліту — і аб свойскіх жывёлах.
Археолагі і палеантолагі, якія займаюцца вывучэннем стаянак першабытных людзей, прьтйшлі да вьтсновы, што чалавек з самага пачатку свайго з’яўлення на нашай планеце аказваў прамое і ўскоснае ўздзеянне на раслінны і жывёльны свет.
У каменным веку нашы продкі скарыстоўвалі розныя спосабы пры паляванні. Гэта здабыча звяроў самаловамі (лоўчымі ямамі, пасткамі, сіламі), шляхам загону статкавых жьтвёл на абрывы, на лёд, у гразкае балота, a таксама кідальнай зброяй (дроцікамі, коп’ямі, стрэламі, камянямі), або прыладамі блізкага бою накшталт кінжалаў ці дубін. Такія метады палявання маглі быць здабычлівымі, відавочна, пры наяўнасці вялікай колькаспі звяроў. Трэба таксама адзначыць, што лоўля дзікіх жывёл ямамі або петлямі шырока прымянялася і ў больш познія часы, нават на працягу апошніх
сотняў гадоў. Старажытныя мастакі нават пакінулі малюнкі на скалах у некаторых пячорах, дзе адлюстраваны сцэны палявання і спосабы здабычы звяроў (мал. 83, 84).
У новым каменным веку (неаліце), калі былі прыручаны першыя жывёлы, паляванне не толькі не знікла, але атрымала далейшае развіццё. Такія тэхнічныя сродкі, як, напрыклад, лыжы, лодкі-даўбёнкі разам з прыручанымі сабакам і канём, яшчэ болей павялічылі магчымасці для праследавання і здабычы дзікіх млекакормячых.
Пазней, у рабаўладальніцкіх дзяржавах, у век бронзы і ранняга жалеза, калі прылады палявання набылі болыпую забойную сілу, уздзеянне на дзікіх жывёл прывяло да яшчэ мацнейшага ўціску. Былі нават спробы стварэння звярынцаў і паркаў з мэтай утрымання і развядзення паляўнічапрамысловых млекакормячых для валадароў і знаці.
У наіп гістарычны час паляўнічьгя таварыствы і даследчыкі-заолагі ратаванне дзікіх жывёл ад поўнага знішчэння бачаць у частковай або поўнай забароне палявання на знікаючых і рэдкіх млекакормячых, у арганізацыі запаведнікаў, заказнікаў, нацыянальных і заалагічных паркаў. Аднак не ўсё так проста, бо для некаторых відаў звяроў гэтыя мерапрыемствы ўжо незваротна спазніліся, але скарыстаць хоць маленькі, можа, апошні шанц, безумоўна, патрэбна.
ВЫЗНАЧЭННЕ ЎЗРОСТУ КОСТАК
Пасля збору фасілій выкапнёвых млекакормячых палеантолагу неабходна вырашыць некалькі задач. Па-першае, на падставе адшуканага матэрыялу трэба вызначыць від жывёлы. Для вопытнага спецыяліста гэта не вельмі складана, калі у яго распараджэнні маюцца такія рэшткі як чарапы, рогі, зубы або цэлыя косткі канечнасцей (мал. 85, 86). Болыпыя цяжкасці ўзнікаюць пры вызначэнні віду млекакормячага па пазванках або абломках (фрагментах) трубчатых костак, якія не маюць эпіфізаў. У такіх выпадках дапамагаюць параўнальныя калекцыі, якія складаюцца з цэлых іпкілетаў вымерлых або сучасных млекакормячых. Хаця па экстэр’еру многія віды жывёл, напрыклад, грызуны або капытныя. вельмі падобныя паміж сабой, тым не менш, ва ўсіх звяроў — і вялікіх і маленькіх, косткі маюць свае індывідуальныя асаблівасці. Гэта адносіцца, перш за ўсё, да зубнога апарату. Знайшоўшы іншы раз нават адзін зуб, не складана вызначыць па ім від млекакормнчага.
Па-другое, неабходна даведацца, колькі ж часу праляжалі косткі ў зямных слаях, а таксама пра ўмовы жыцця жывёл у мінулым. Для гэтага скарыстоўваюцца розныя метады, адносныя і абсалютныя шкалы часу.
Адносныя шкалы могуць быць геалагічнымі, археалагічнымі або палеанталагічнымі. Па геалагічнай шкале ўзрост адкладаў, у якіх адіпуканы
косткі жывёлін. можна вызначыць па рачных тэрасах ці петраграфічным складзе парод, якія сфарміраваліся ў розныя часы. У тым выпадку, калі фасіліі млекакормячьгх выяўлены разам з крамянёвымі прыладамі. прыдатнай будзе археалагічная шкала. Яна пабудавана на этапах удасканальвання тэхнікі вырабу гэтьгх прылад. Адносная шкала распрацавана і на палеанталагічнай аснове. Напрыклад, кожнаму вялікаму геалагічнаму этапу развіцця нашай планетьі быў характэрны свой комплекс тэрыяфауны, свой узрост марфалагічнай эвалюцыі кожнага віду млекакормячага. Для характарыстыкі ўмоў жыцця жывёл могуйь быць скарыстаньт даныя аб выкапнёвых раслінах, якія захаваліся ў зямных слаях разам з рэшткамі млекакормячых у выглядзе пылку, спор, насення ці драўніны.
Якім чынам можна скарыстаць гэтыя шкалы? Уявім сабе, напрыклад, што знаходкі костак зроблены ў адкладах рачных тэрас, тады адносны геалагічны ўзрост гэтых фасілій будзе адпавядаць часу фарміравання тэрас. У тым выпадку, калі разам з палеанталагічнымі рэшткамі адшуканы археалагічныя матэрыялы накшталт прылад з крамянёў, то ведаючы індустрыю іх вырабу і ўзрост, гэта можна перанесці на час існавання прадстаўнікоў тэрыяфауны. Тое ж самае адносіцца і да другіх палеанталагічных матэрыялаў, якія вьтяўлены разам з фасіліямі млекакормячых.
Для вызначэння ўзросту выкапнёвых костак прымяняецца яшчэ некалькі фізічных і хімічных метадаў. Яны заснаваны на тым, што касцявое рэчыва пры знаходжанні ў зямньтх слаях з цягам часу насычаепйа мінеральнымі солямі. Гэты працэс можа быць механічным, калі ўнутраньгя поласці і каналы ў костак запаўняюцца солямі марганцу, жалеза ці кальцьпо. Хімічная мінералізацыя адбываецца пад уздзеяннем крэмнязёму, калі вапнавая аснова косткі раствараецца і ўзаемадзейнічае з паступаючымі солямі. Чым больш праляжалі косткі ў пародах, тым болып у іх будзе мінеральных рэчываў, а меніп арганічных. У гэтым выпадку прымяняеіша метад напальвання, або калагенавы (калаген — бялок, які складае аснову сухажылляў, костак, храсткоў і забяспечвае іх трываласць), заснаваны на вызначэнні суадносін паміж арганічнымі і мінеральнымі кампанентамі костак.
Для гэтага даследуемы матэрыял здрабняецца ў парашок, узважваецца (дастаткова каля I г рэчыва) і награваецца ў муфельнай печьт пры тэмпературы 400 або 800° (адпаведна чатыры або адну гадзіну). Затым зноў узважваеіша і вызначаецца страта выгараўшага матэрыялу. Супаставіўшы колькасць страчанага рэчыва па распрацаванай шкале, можна даведацца аб узросце даследуемай косткі.
3 хімічных метадаў адзначым фторавы. Ён заснаваны на тьгм, што з цягам часу ўтрыманне фтору ў выкапнёвьтх костках паступова павялічваецца. Шляхам падліку яго колькасці і вьтзначаецца ўзрост фасілій.
Яшчэ адзін з падобных метадаў — фоталюмінісцэнтны, заснаваны на падліку колькасці фосфару. якая змяніпаецца ў касцявым рэчыве з павелі72
чэннем яго старажытнасці. Тое ж самае адносіцца і да фтор-хлорапаратнага спосабу.
3 абсалютных метадаў датавання рэштак (вызначэнне ўзросту, выражанае ў гадах) шырока прымяняюцца радыевугляродны і калій-аргонавы. Яны заснаваны на ўласцівасцях хімічных элементаў і іх злучэнняў, якія змяншаюцца ў костках, распадаюцца на ізатопы і малекулы прапарцыянальна часу.
Найбольшае распаўсюджванне атрымаў радыевугляродны метад па ізатопу вугляроду 14С. Праўда, яго магчымасці не перавышаюць 70 тысяч гадоў, гэта значьтць, што ўзрост болып старажытных фасілій вызначыць па ім нельга. Па радыевугляроду 14С узрост костак выкапнёвьтх млекакормячых са Смаргонскага месцазнаходжання, напрыклад, наступны: мамант — ад 36900 ±1500 да І3500±200 гадоў, валасаты насарог — ад 30180±400 да 24700±400 гадоў, выкапнёвы конь — ад 15340±450 да 11200±100 гадоў, паўночны алень — 14300±200 гадоў, аўцабык — 20520±500 гадоў, лось — 9120±60 гадоў, высакародны алень — 8400±І20 гадоў, зубр — 8500±120 гадоў. Прылады працы з костак лася з гэтага ж месцазнаходжання маюць узрост 8040±120 гадоў, а з рагоў высакароднага аленя — 7500±140 гадоў (мал. 87). Гэтыя даты атрыманы ў Інстытуце геахіміі, мінералогіі і рудаўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Украіны у г. Кіеве.
Ёсць спробы вызначэння ўзросту костак паводле намнажэння ў іх мікраэлементаў (марганцу, тытану, медзі, нікелю, ванадыю), колькасць якіх павялічваецца ад фасілій маладога геалагічнага ўзросту да больш старажытных.
Усе вышэй прыведзеныя метады вызначэння ўзросту выкапнёвага матэрыялу маюць адзіны, грунтоўны недахоп — яны працаёмкія, даволі працяглыя і іх дакладнасць выклікае інпіы раз сумненне. Праўда, за мяжой у гэтым напрамку палеанталагічная і геалагічная навука зрабілі значны крок наперад, аб чым сёння мы можам толькі марыць.
На практыцы, нават у навукова-даследчай установе, іншы раз патрэбна без якіх-небудзь грунтоўных даследаванняў і доўгіх меркаванняў вызначыць, напрыклад, выкапнёвыя гэта косткі ці не, ці ўяўляюць яны цікавасць ну хаця б як экспанат у музей. Для гэтага прымяняецца візуальны метад, які ўключае комплекс прыкмет, даступных для ўспрымання наіпымі органамі пачуццяў. Сярод іх: удзельная вага, колер. гіграскапічнасць, пах, звон і інш. Разгледзім некаторыя з іх.