Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
Удзельная вага выкапнёвых фасілій у многіх выпадках значна большая, чым у свежых або паўвыкапнёвых. Дастаткова ўзяць у рукі костку старажытнай жывёлы, як адчуваецца яе цяжар у параўнанні з такой жа па памерах ад сучаснага млекакормячага. Гэты спосаб непрымальны для фасілій. якія знаходзіліся ў вапняках або мелавых адкладах, адкуль яны даволі лёгкія і рыхлыя. На Беларусі такія матэрыялы атрыманы з неалітычных шахт
па здабычы крэмню каля г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна, дзе зараз распрацоўваецйа мел для цэментнага і шыфернага заводаў.
Колер фасіліі залежыць, па-першае, ад пароды, у якой костка захоўвалася, і, па-другое, ад працягласці яе знаходжання ў зямных слаях. Сучасная костка мае светла-саламяны колер, але калі яна паляжыць пад дажджом і сонцам, то становіцца белаватай, а праз некалькі гадоў будзе вапнава-белай. 3 сухога пяску фасіліі жывёл светлыя або белаватыя, тут яны хутка трухлявеюць і разбураюшіа. У сырьгх пясчаных грунтах косткі спачатку жаўцеюць, а за многія тысячагоддзі набываюць аранжавы, карычневы або вугальны колер і становяцца вельмі трывалымі. Фасіліі з балот або з заморных вадаёмаў (вадаёмы з недастатковым утрыманнем кіслароду і паяўленнем у вадзе ядавітых рэчываў) ужо праз некалькі гадоў будуць вугальна-чорнымі, а там, дзе ёсць вялікая колькасць вокісаў жалеза, становяцца вохрыстымі. 3 лёсаў і лёсападобных суглінкаў косткі жывёл набываюць бруднавата-шэрую афарбоўку, а на зломе будуць брудна-белымі.
Гіграскапічнасць таксама дапамагае візуальна вызначыць адносны ўзрост косткі. Калі мокрыя пальцы ліпнуць да яе, то гэта адна з прыкмет яе старажытнасці. Можаце праверыць самі: да паверхні сучаснай косткі мокрыя пальцы ліпнуць не будуць.
Косткі, выкапнёвыя або сучасныя, пры распілоўцы іх, напрыклад, лобзікам, або скрабенні скальпелем ці нажом звычайна даюць пах. Самы моцньт ён будзе ў сучасньтх фасілій, а ў вельмі старажытных адсутнічае.
Звон можна пачуць пры перакладванні костак жывёл на стале. Тут усё ўспрымаецца на слых: чым старажытней фасіліі, тым болып мопны звон, але гэта залежыць і ад пароды, у якой яны былі захаваны. Вельмі “звонкія” косткі з сухіх грунтоў, а самы слабы гук даюць рэшткі з мелавых адкладаў.
Калі спалучыць усе вьтшэй пералічаныя прыкметы, то можна і адказаць на пытанне: з’яўляецца выкапнёвай адшуканая костка ці не. Ёсць наконт гэтага і скептьтчныя погляды, але не трэба забываць, што чалавечыя органы пачуццяў бываюць незаменнымі нават славутай электронікай і камп’ютэрамі, калі справа ідзе, напрыклад, аб дэгустацыі віна. вызначэнні прывабнасці пейзажу, прыгажосці мастацкага вырабу ці паху духоў.
Кожная знойдзеная ў зямных слаях костка можа нешта “расказаць”. Іншы раз гэта цэлы летапіс, бо па ёй можна вызначыць не толькі від млекакормячага ці іншай пазваночнай жывёлы, але даведацііа аб умовах, у якіх яна жыла, ад чаго загінула, маладая была ці старая, які ў той час быў клімат, якая была распаўсюджана расліннасць і г.д.
Усе, каму неабыякава наша мінулае, сучаснае і будучае, каго цікавіць лёс “братоў напгьгх меншых” ад старажытнасці да сённяшніх дзён, могуць дапамагчы даследчыкам. Для гэтага дастаткова быць уважлівымі пры наведванні кар’ераў ці іншых месцаў, дзе вядуцца земляныя работы, пры адпачынку на берагах рэк або іншых вадаёмах, дзе ёсць верагоднасць знаходак
костак ці рэшткаў раслін (насення, кавалкаў драўніны і інш.). He зніпічайце невядомыя вам старажытныя прадметы, перадавайце іх у школы і музеі, паведамляйце ў нашу акадэмію навук, а лепш у Інстытут геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на адрас: 220141, г. Мінск, Акадэмгарадок, вул. Купрэвіча, д. 7, дзе працуе самая вялікая ў нашай рэспубліцы група палеантолагаў розных напрамкаў. Можа і вам пашчасціць зрабіць вялікае адкрыццё, за якое будуць удзячны нашы сучаснікі і нашчадкі.
ПРЫЧЫНЫ ВЫМІРАННЯ МЛЕКАКОРМЯЧЫХ
На працягу апошніх 200 млн гадоў, ад часу паяўлення періпых прымітыўных млекакормячых і да нашых дзён, ішла змена відавога складу прадстаўнікоў тэрыяфауны. Адныя жывёлы выміралі, пакінуўшы пасля сябе прадаўжальнікаў роду з больш прагрэсіўнымі прыкметамі і прыстасаваннямі да новых умоў жыцця, другія знікалі, не пакінуўшы ніякіх нашчадкаў. У чым прычыны гэтых змен? Што канкрэтна прыводзіла да гібелі млекакормячых? Адразу трэба адзначыць, што абсалютна дакладных адказаў на гэтыя пытанні няма, ды іх ніхто і не дасць. Мы можам выказаць толькі меркаванні, a іх вельмі і вельмі іпмат. 3 аднымі можна пагадзіцца, другія выклікаюць пярэчанні, трэція наогул слаба абгрунтаваныя і непрьтмальньтя для нашага разумення, асабліва калі іх параўнаць з сучаснасцю.
Найбольш перспектыўным у пошуках прычын вымірання млекакормячых, а таксама і другіх жывёл, з’яўляецца параўнанне жыцця вымерльтх формаў з тымі, якія ўцалелі да нашых дзён. Можа яно і не так, але ад гэтага нам нікуды не адыйсці, бо мы, як кажуць, асабіста не прысутнічалі пры падзеях мінуўшчыны. Тым болып, нам ніхто не пакінуў пісьмовых ці якіхнебудзь ініпых звестак аб далёкім геалагічным мінулым, за выключэннем палеанталагічных матэрыялаў у выглядзе фасілій, скульптур ці наскальных малюнкаў, якія ў многіх выпадках фрагментарныя і не заўсёды адпавядаюнь патрабаванням сённяшняга дня, каб можна было зрабіць абгрунтаваныя высновы.
Парадаксальна, але чым больш далёкія часы. аб якіх мы разважаем, тым больш пераканаўчьгх фактаў, звязаных са знікненнем тьтх ці іншых жывёл, мы маем. He выклікае, напрьтклад, цяжкасці абгрунтаванне прычын вымірання дыназаўраў, хаця і бьтло гэта вельмі і вельмі даўно, недзе 100 150 млн гадоў таму назад. Безумоўна, дадзеная праблема застаецца дыскусійнай і складанай. Але тым не менш, лічыцца, іпто гэта адбылося, перш за ўсё, пад уздзеяннем кліматычных змен і звязана з наклонам экліптыкі, ваганнямі сонечнай актыўнасці, удушлівымі вывяржэннямі вулканаў, ад грандыёзных трансгрэсій і рэгрэсій акіянаў, ад падзенняў вялікіх метэарытаў і, нарэшце, відавочна, адно з самых галоўных канкурэнцыі з боку паявіўшыхся млекакормячьгх. Безумоўна, што і гэта не ўсё, бо і сёітня, напрыклад,
для жыцця рэптылій, якія дажылі да нашых дзён, патрэбны адносна цёплы, устойлівы клімат.
У кайназоі (ад 65 млн гадоў таму назад і пазней), калі ўжо панавалі цеплакроўныя млекакормячыя, усяроўна ішло выміранне жывёл. У гэты час на раўніны з высокіх гор “ттапаўзлі” ледавікі, замест саваннаў сярэдніх шырот выраслі лясы з лістападнымі дрэвамі, а ў тропіках дажджы арасілі гарачыя пустыні, ператварыўшы іх у квітнеючыя абшары.
Але самае галоўнае, што адбылося ў канцы пліяцэну, недзе каля 2,5 млн гадоў таму назад — паяўленне ў Афрыцы перпіьтх чалавекападобных істот. Гэта былі яшчэ не людзі, але ўжо і не малпы. Паступова, крок за крокам, ішло іх развіццё. 3 цягам часу яны навучыліся рабіць і прым.яняць прымітыўныя драўляныя і каменныя прылады не толькі для абароны ад болей дужых звяроў, але пачалі нападаць і самі. Так паявіліся перпіыя згуртаванні паляўнічых, якія вандравалі за траваеднымі жывёламі. 1х колькасць вырасла, і нашы першабытныя продкі асвойвалі ўсё новыя і новыя тэрыторыі. Да гэтага іх прьгмушала, відавочна, не толькі павелічэнне колькасці асобін папуляцыі, але і немагчымасць на адным месцы забяспечыць сябе харчаваннем. Дарэчы, на абшарах сучаснай Беларусі, згодна з даследаваннямі археолагаў, першыя людзі паявіліся ў познім плейстацэне, пасля 110 тысяч гадоў таму назад, пад час росквіту прадстаўнікоў мамантавай фауны. У новых месцах, ва ўмеранай зоне, куды прыйшлі нашы продкі з цёплых паўднёвых раёнаў, яны сутыкнуліся з холадам і мноствам другіх нязручнасцей. Чалавеку спатрэбілася адзенне і жытло, узнікла неабходнасць мець пастаянны агонь. У справу ішлі не толькі драўніна і камень, але скуры, косткі і тлушч жывёл. Людзі паступова пачалі дыктаваць сваю волю ўсяму жывому — выпальвалі лясы, знішчалі звяроў, “братоў сваіх меншьтх”, каб задаволіць надзённыя патрэбы і, відавочней усяго, не задумваліся аб будучым. Бо доказаў сваіх варварскіх адносін да прыроды на нашай шматпакутнай Зямлі чалавек пакінуў вельмі многа. Напрыклад, чым можна растлумачыць, што месцы, дзе каля 20 тысяч гадоў таму назад жылі паляўнічыя на мамантаў, у тым ліку і на Беларусі, літаральна як брук усланы касцямі і нават цэлымі шкілетамі ад тьтсяч жывёл. Людзі паступова падрывалі папуляцыі цэльтх згуртаванняў звяроў, разбуралі тыя сувязі ў арганічным свеце, якія ўсталёўваліся на прапягу многіх тысячагоддзяў. I ў рэшце рэшт мы прыйшлі да таго, што маем зараз. А сёння прырода ў самым нездавальняючым, гаротным стане. Праўда, такой яе зрабілі ўжо мы з вамі, у наш час, калі толькі на паперы гучаў заклік — усё для чалавека і ў імя чалавека! Асновы гэтай нядбайнасні, абыякавасці, глумлення над прыродай закладзены ў самым пачатку паяўлення на Зямлі чалавека разумнага.
Аб выміранні дыназаўраў мы мяркуем сёння без асаблівай трывогі, без вялікіх эмопый, чаго нельга сказаць пра млекакормячых, лёс якіх падспудна, калі размова ідзе нават аб далёкім мінулым, пачьінае турбаваць нашу
свядомасць. I гэта натуральна, бо чалавек сам, па-першае, належыць да млекакормячых, а па-другое, ён усведамляе, што яму, як істоце разумнай, неабходна ведаць, іпто ж яго самаго чакае ў будучым. Таму сёння чалавека больш за ўсё цікавіць тое, што бліжэй да нас, менавіта, пгго ж прывяло да знікнення прадстаўнікоў мамантавай фауны, калі паўночныя тэрыторыі, у тым ліку і сучасную Беларусь, інтэнсіўна асвойвалі нашы продкі. 3 нагоды гэтага неабходна растлумачыць, чаму і калі вымерлі мамант, валасаты насарог, велікарогі алень, пячорныя драпежнікі і інш., але ўцалелі ў Еўразіі паўночны алень, сайгак, пясец, воўк і ішп., а ў Паўночнай Амерыцы захаваліся бізон і аўцабык. На першьт погляд, гэта павінна было адбыцца наступным чьтнам: каля 10 тысяч гадоў таму назад, на мяжы плейстацэну і галацэну, калі ў Паўночным паўшар’і скончылася суровая ледавіковая эпоха, умовы для жывёл палепшыліся і павінен быў наступіць іх росквіт, але гэта, як аказалася, наадварот, адмоўна адбілася на многіх млекакормячых.
Пытаннямі вымірання жывёл цікавіліся здаўна і філосафы і прыродазнаўцы. Так, япічэ ў I ст. да н.э. рымскі паэт і філосаф Ціт Лукрэцый прыйшоў да высновы, што асноўнымі прычынамі знікнення жывых арганізмаў з’яўляюцца: гігантызм некаторьгх відаў, пагаршэнне абмену рэчываў і ўплыў навакольнага асяроддзя. Гэтая погляды Лукрэцыя не згубілі сваёй актуальнасці і сёння, праз 20 стагоддзяў. У сярэднявеччы, калі прыродазнаўчая навука была ў ганенні, распаўсюджванне мелі схаластьтчныя або рэлігійныя тлумачэнні фактаў палеанталагічных знаходак і геалагічных з’яў мінулых часоў.