Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
3 XVIII ст. погляды даследчыкаў пачынаюць мяняцца ў другі бок. Так, М.В.Ламаносаў паходжанне бурштыну з уцалелымі ў ім насякомымі звязваў з геалагічнымі падзеямі далёкага мінулага. На пачатку XIX ст. вядомы французскі натураліст Жорж Кюв’е прапанаваў сваю славутую тэорыю геалагічных катастроф, калі, напрыклад, у выніку разводдзяў знішчалася ўсё жывое на вялікіх плошчах. Пасля такіх “патопаў” тэрыторыі зноў засяляліся пераемнымі фаунамі. Згодна з канцэпцыяй вядомага даследчыка Чарльза Дарвіна, выміранне адных жывёл цесна звязана з развіццём, шляхам прыроднага адбору, друтіх форм. Гэты працэс, па Дарвіну, ідзе паступова, калі разам могуць суіснаваць і выміраючыя і новыя віды.
Паслядоўнікам Дарвіна быў наш славуты зямляк Уладзімір Ануфрыевіч Кавалеўскі (гады яго жыцця 1842 — 1883), які першы з палеантолагаў прымяніў эвалюцыйнае вучэнне да праблемы філагенезу пазваночных. У 1875 г. ён распрапаваў канцэпцыю аб адаптыўнай (прыстасавальнай) і інадаптыўнай (непрыстасавальнай) эвалюцыі капытных. У яго разуменні, развіццё з’яўляецца складаным гістарычным пераўтварэннем, якое адбываецца пад уплывам будовы арганізма, умоў навакольнага асяроддзя і прыроднага адбору.
Новыя спробы абгрунтавання і класіфікацыі фактараў вымірання датуюцца пачаткам нашага стагоддзя. Былі і недарэчныя канцэпцыі накпіталт
выказвання Г.Штэйнмана ў 1908 г. аб тым. што жывёлы не выміраюць, a ператвараюцца ў іншыя формы. Мезазойскія іхтыязаўры, напрыклад, — гэта сучасныя дэльфіны, а драпежныя яшчары сталі ў наш час тыграмі і львамі.
Антыдарвінаўскія выказванні па эвалюцыі маюшіа ў некаторьгх працах Л.С.Берга (1922 г.). Згодна з ягонымі поглядамі, у арганізмах як быццам існуюнь абумоўленыя задаткі, якія дазваляюнь некаторы час дасягаць росквіту, а затым наступае заняпад і яны выміраюць, што закладзена ўпотай у іх канстытуцыі.
Гэта далёка няпоўны пералік розных пунктаў гледжання на праблему вымірання і эвалюцьтю арганізмаў. Многія даследчыкі лічаць, што на выміранне відаў уплывае група фактараў, якія дзейнічаюць сумесна. Сярод іх адзначаюцца: крайняя спепыялізацыя асобных органаў і іх рэдукцьтя, што адбываецца пад уздзеяннем геалагічных і кліматычных фактараў (раптоўныя землятрусы, вывяржэнні вулканаў, паводкі і інш.). Ёсць і такія меркаванні, што нізка арганізаваныя істоты выцясняюцца болей высока арганізаванымі. Але ж калі паглядзець на гэты “біятычны фактар” у адносінах да прадстаўнікоў млекакормячых мамантавага комплексу (валасаты насарог, выкапнёвы конь, аўпабык, паўночны алень, бізон, пячорны леў і інш.), то іх не было каму знішчаць або выцясняць, за выключэннем чалавека. Некаторыя з іх вымерлі, а другія прыстасаваліся да жыцця ў іншых рэгіёнах, скараціўшы свой былы. больш шырокі арэал.
Сёння даследчыкі ўсё болей схільныя да таго, што не малую ролю, а ў апошнія тысячагоддзі непасрэдную, нават рашаючую, у выміранні і знікненні некаторых прадстаўнікоў расліннага і жывельнага свету ў працэсе асваення прыроды адыграў чалавек. I што самае дзіўнае — ганебнае мінулае ў адносінах да жывёльнага свету людзей не навучыла і не прывяло нашых сучаснікаў да дбайных адносін да “братоў нашых меншых”. Падлічана, что за апошнія 2000 гадоў на нашай планеце вымерла 106 відаў і падвідаў жывёл (сярод іх Стэлерава карова, тур, тарпан, дронт, моа і інш.), a 38% ад гэтай колькасці зніклі на пранягу апошняга паўстагоддзя. Зараз болей за 600 форм жывёл з’яўляюцца рэдкімі насельнікамі і знаходзяцца пад пагрозай вымірання.
На палеалітычных стаянках з тэрыторыі Рускай раўніны знойдзены фасіліі каля 70 відаў наземных млекакормячых, на якіх палявалі першабытныя людзі. Сярод іх — 1 від малпы, 28 відаў драпежнікаў, 2 віды хобатных, 5 відаў зайцападобных, 5 відаў грызуноў, 4 віды няпарнакапытных і 23 віды парнакапытных. На Беларусі і ў суседняй Бранскай вобласці на стаянках позняга палеаліту (ад 40-35 да 14-10 тысяч гадоў таму назад) нашы беларускія археолагі і палеантолагі знаходзілі косткі маманта. валасатага насарога. выкапнёвага каня, паўночнага і выкапнёвага (высакароднага) аленяў, першабытнага зубра, пясца, бурага і пячорнага мядзведзяў, ваўка, вялікага сусліка, зайца, вадзяной палёукі і інпі., а таксама рэшткі некалькіх відаў
птушак. Найбольшае прамысловае значэнне мелі: мамант (фасіліі пераважаюць на ўсіх стаянках), пясец, першабытны зубр, выкапнёвы конь. паўночны алень, мядзвездь і воўк.
Палявалі нашы першабытныя продкі, перш за ўсё, для забеспячэння сябе мясам. Колькі ж яны яго спажывалі? Па палеанталагічных і археалагічных матэрыялах, з улікам суровага клімату паўночнай часткі Еўразіі ў эпоху палеаліту, можна меркаваць, што аднаму чалавеку таго часу ў суткі патрэбна было 2 кг мяса. Уявім сабе. што на Рускай раўніне тады жыло 15000 чалавек (лічба хутчэй за ўсё заніжаная). Гэтай колькасці насельнікаў у год патрэбна было прыкладна 10500 тон мяса. Атрымаць яго можна, калі ўпаляваць 1000 маладых мамантаў (забойнай вагой каля 1000 кг), каля 60000 коней (забойнай вагой да 100 кг) і каля 10000 бізонаў (забойнай вагой да 300 кг). Забойная вага — вага прыдатных для спажывання ў ежу частак тушы (мяса, тлушч і інш.) пасля яе разбору, без уліку вагі скуры, костак і інш. Гэтыя падлікі прама паказваюць, што першабытныя людзі, прымяняючы нават прымітыўныя прылады і спосабы палявання, былі магутным прэсам на млекакормячых. Паляўнічыя таго часу не заўсёды, відавочна, маглі ўдала ўпаляваць якога-небудзь звера. Таму ўзнікла неабходнасць не толькі ўдасканальвання прымітыўнай зброі, але і патрэбнасць авалодаць уменнем нарьгхтоўваць мяса ў запас.
Націск з боку чалавека на прамысловых жывёл яшчэ больш узмацніўся ў перыяд зараджэння жывёлагадоўлі і земляробства. Прыручэнне дзікіх звяроў і ператварэнне іх у свойскіх пачалося недзе каля 15-12 тысяч гадоў да н.э. і працягваецца нават у нашы дні. Галоўнымі цэнтрамі прыручэння ў мінулым былі раёны Малой і Цэнтральнай Азіі, Міжземнамор’я і Прычарнамор’я. Хто ж прыручаны першым? Тут думкі даследчыкаў разыходзяцца. Самымі старажытнымі свойскімі жывёламі многія лічаць авечку і казу, якія каля 10 тысяч гадоў таму назад прыручаны ў Турцыі, адкуль яны пашырыліся ў другія рэгіёны. У Крыме 8 тысяч гадоў да н.э. адзначаецца паяўленне свойскай свінні, а ў Грэцыі за 6,5 тысяч гадоў да н.э. — каровы. Каля 5 тысяч гадоў да н.э. у паўднёварускіх стэпах прыручаны конь. У Егіпце кошка стала дамашняй раней, чым там пачалі будаваць піраміды. У 111 II тысячагоддзях да н.э. прыручаныя буйвал і вярблюд, а каля 2 тысяч гадоў таму назад — паўночны алень. Наконт сабакі меркаванні розньтя. Адныя даследчыкі лічаць, што ягоным продкам быў толькі воўк, а не шакал ці іншыя прадстаўнікі сямейства сабачых, як мяркуюць другія, але прыручаны ён адным з першых яшчэ ў неаліце.
Як бы там ні было, але сабака і конь далі магчымасць нашым продкам праводзіць не толькі разведку і пошукі патрэбных яму звяроў, але і ўдала на іх паляваць, што яшчэ болей узмацніла ўціск на млекакормячых. Паляўнічыя неаліту, маючьт на ўзбраенні больш ці менш удасканаленыя прылады (лук, гарпун. рагаціну) і ў дапамогу сабаку і каня, асвойвалі ўсё новыя і новыя
тэрыторыі, што скарачала арэалы дзікіх жывёл. Да гэтага трэба дадаць выпальванне і высечку лясоў, узорванне зямель, што таксама адмоўна ўздзейнічала на прыроду ў цэлым.
Калі супаставіць тэмпьт знішчэння (вымірання) жывёл ад уздзеяння чалавека палеаліту, неаліту і эпохі бронзы з сучаснасцю, то можна сцвярджаць — гэты ўплыў зараз намного павялічыўся. Акрамя непасрэднага знішчэння чалавекам карысньтх і, на яго думку, шкодных млекакормячых, зараз на іх ідзе ўскоснае ўздзеянне праз меліярацыю, прымяненне ядахімікатаў і мінеральных угнаенняў, пракладку розных магістральных збудаванняў і інш. Адчуваецца таксама моцны ўплыў драпежнікаў, хвароб, розных стрэсавьгх сітуацый, якія адмоўна ўздзейнічаюць на жывёл. У наш час у многіх выпадках чалавек займаецца перапромыслам, забівае пры паляванні буйнейшых звяроў, парушаючы магчымасці нармальнага ўзнаўлення папуляцыі ў цэлым.
Для некаторых рэдкіх відаў млекакормячых (на Беларусі — гэта высакародны алень, зубр, буры мядзведзь, барсук і інш.), занесеных у “Чырвоную кнігу”, адзіным месцам прытулку і ратунку становяцца запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі і іншыя ахоўныя зоны, але іх колькасць, асабліва ў нашай краіне, выключна малая. Змяніць такую сітуацыю, паіпырыць ахоўныя тэрыторыі, нягледзячы на пераканаўчыя доказы вучоньтх, аматараў прыроды, вельмі цяжка і складана. Ведамасны, аднабаковы, недальнабачны падыход да прыроды тыпу “пасля нас хоць патоп”, стрымлівае можа і апошні, няхай нават і маленькі, шанц даць ратунак, права на жыццё “братам нашым меншым”.
Такім чынам, выміранне і змяншэнне колькасці млекакормячых адбылося і праходзіць нават у наш час пад уздзеяннем многіх фактараў, але рашаючую, адмоўную ролю ў гэтьгм напрамку адыграў і працягвае аказваць чалавек. Сёння ён уладар на Зямлі, і сумна ўсведамляць, што робіцца ім у напрамку захавання дзікіх раслін і жывёл вельмі і вельмі мала. Гэта, на думку многіх даследчыкаў. будзе працягвацца да таго часу, пакуль не будзе ўзнята на належны ўзровень культура людзей, іх абавязковая экалагічная адукацыя, пакуль органы, што займаюцца аховай прыроды, будуць залежаць ад розных ведамстваў, вышэйстаячых органаў і інстанцый.
ЗАМЕСТ ПАСЛЯСЛОЎЯ
На паліцах кнігарняў ніколі не залежвалася літаратура аб жывёльным і раслінным свеце. На жаль, мала напісана папулярных кніг аб фауне далёкага мінулага, але усё ж калі-нікалі такія выданні выходзілі і выходзяць з друку. Тым, каго болып дакладна цікавіць, як вядуцца пошукі фасілій выкапнёвых млекакормячых, як вызначаецца іх узрост і другія нюансы з працы палеантолагаў па тэрьтяфауне, можна параіць пазнаёміцца з наступнай, у асноўным навукова-папулярнай літаратурай.
Аўгуста Й. Мсчезнувшнй мнр. М.( 1979.
Аўтар, чэхаславацкі доктар прыродазнаўства, разам з выдатным мастаком Здэнекам Бурыянам прыводзіць рэканструкцыю жывёльнага і расліннага свету далёкага мінулага.
Аўгуста Й., Бурнан 3. Кнмга о мамонтах. Прага, 1962.
Выдатна ілюстраванае выданне прысвечана апісанню мамантаў і іх спадарожнікаў. Паведамляецца таксама аб знаходках гэтых жывёл на тэрыторыі Сібіры.