Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
А ў г у с т а Й., Б у р н а н 3. По путям развнтня жнзнй. Прага, 1963.
Шляхам высокамастацкага афармлення ў малюнках узнаўляюцца этапы развіцця расліннага і жьтвёльнага свету (у тым ліку і млекакормячых) на нашай планеце.
Вереіцагнн Н.К. Почему вымерлн мамонты. Л., 1979.
Аўтар кнігі, доктар біялагічных навук, многія гады ўзначальваў Камітэт па вывучэнні мамантаў і мамантавай фауны пры AH СССР. У яго працы ў папулярнай форме напісана пра мамантаў і іншых жывёл ледавіковага перыяду, паведамляецца аб умовах іх жыцця, прычынах вымірання і першабытных паляваннях нашьгх продкаў.
Верешагнн Н.К. Запнскн палеонтолога. Л., 1981.
У кнізе аднаўляюцца даўнішнія падзеі з жыцця млекакормячых антрапагенавага перыяду. Паведамляецца аб палеанталагічных раскопках у Крыме, на Каўказе, Урале і ў Прымор’і, а таксама аб даследаваннях наскальных малюнкаў.
В е р е іца гн н Н.К., Г р о м о в Н.М. Сбор остатков высшйх позвоночньгх четвертячного пернода. М.-Л., 1953.
Гэтая кніга аб працэсах утварэння месцазнаходжанняў выкапнёвых млекакормячых, іх пошуках, асноўных праблемах пры зборы костак, іх падрыхтоўцы да кансервацыі і захавання.
Д а в н д А.Р1. Вымершне хоботные Молдавнн. Кйіішнев , 1987.
Аўтар працы, доктар біялагічных навук, малдаўскі палеантолаг. паведамляе аб знаходках вымерлых хобатных млекакормячых — дынатэрыяў, мастадонтаў і сланоў на тэрыторыі Малдовы. Прыводзяцца звесткі аб асаблівасцях будовы гэтых жывёл. іх эвалюцыі і прычынах вымірання.
ДавнташвялнЛ.Ш. Прнчнны вымнрання органмзмов. М., 1969.
Праблемы вымірання раслінньгх і жывёльных арганізмаў аўтар, акадэмік АН Грузіі, разглядае на падставе дарвінаўскага тлумачэння гістарычнага развіцця жыццёвых працэсаў на нашай планеце. У працы падвергнуты грунтоўнаму аналізу разнастайныя гіпотэзы па гэтаму пытанню, якія існуюць у навуцы.
Нвахненко М.Ф., Кораб ел ьннков В.А. Жнвое прошлое Землн. М., 1987.
Кніга прысвечана сучаснай палеанталогіі — навуцы аб жыцці ў старажытных геалагічных эпохах. У папулярнай форме расказваешіа аб жьтвёлах мінулага (у тым ліку аб самых першых млекакормячьгх і іх развіцці), а таксама аб паяўленні і станаўленні чалавека разумнага. Выданне багата ілюстравана малюнкамі і фотаздымкамі ўнікальных аб’ектаў.
Млларнонов В.Т. Мамонт. К нсторші его нзучення в СССР. Горькнй, 1940.
У кнізе бібліятрафічна дакументаваньт гістарычны агляд даследаванняў маманта за апошнія 200 гадоў. Разгледжаны агульныя пытанні яго вывучэння з адлюстраваннем адносін да гэтай жывёлы ў паданнях і мастацтве народаў Еўротты і Азіі.
Норданскнй Н.Н. Развнтне жнзнн на Земле. Пособне для учнтелей. М., 1981.
У выданні прыводзяцпа матэрыялы аб эвалюцыі пазваночньтх жьтвёл і метадах вывучэння іх рэшткаў. Гэтая кніга аб жыцці старажытньтх арганізмаў у водньтм асяроддзі і на сушы, аб паходжанні і эвалюцыі чалавека.
К а л е ч н ц Е.Г. Первоначальное заселенне террнторнн Белорусснн. Мннск, 1984.
Кніга прысвечана праблеме экалогіі палеалітьтчнага насельніцтва ў прымяненні да тэрыторыі Беларусі. Акрамя палеагеаграфічных і археалагічных матэрыялаў прыведзены даследаванні прадстаўнікоў мамантавай фауны, выяўленай на стаянках першабытных людзей у нашай рэспубліцы і суседніх абласцях.
Калнновскнй П.Ф. Терпофауна позднего антропогена н голоцена Белоруссйн. Мннск, 1983.
У гэтым навуковым выданні прыведзены даныя аб млекакормячых, якія былі насельнікамі Беларусі ад 110 тысяч гадоў таму назад да нашых дзён. Апісана больш за 20 новых для тэрыторыі рэспублікі відаў тэрыяфауны, прасочаны шлях фарміравання сучаснай фауны млекакормячых.
К а р р н н г т о н Р. Млекопйтаюшне. М., 1974.
Вядомы англійскі заолаг у гэтай кнізе проста і даходліва расказвае аб млекакормячых — аб разнастайнасці іх формаў, аб іх эвалюцыі, аб харчаванні і спосабах перамяшчэння. аб іх вандраванні і сямейным жыцці. Выданне цудоўна ілюстравана шматлікімі фотаздымкамі, малюнкамі і схемамі.
М а х н а ч А.С., Вазнячук Л.М. Геалагічнае мінулае Беларусі. Мінск, 1959.
Гэта адно з першых папулярных выданняў на Беларусі аб геалогіі нашай рэспублікі. Напісана яно вядомымі ў нас даследчыкамі. У кнізе ёсць звесткі аб раслінным і жьтвёльным свеце мінуўшчыны.
Орлов Ю.А. В мнре древннх жнвотных. М., 1961, 1968. 1989.
Праца сусветна вядомага палеантолага, акадэміка, галоўнага рэдактара навуковага даследавання “Основы палеонтологнн” у 15 тамах, вытрымала ўжо тры выданні. У ёй расказваецца аб старажытных амфібіях, паўзунах і млекакормячых, адшуканых на Паўночным Каўказе, у Казахстане, Паволжы, басейне Паўночнай Дзвіны, Манголіі і іншых месцах, дзе аўтар сам праводзіў пошук і раскопкі іх рэшткаў.
Основы палеонтологнн. Справочннк для палеонтологов н геологов СССР. Млекопнтаюшне (главный редактор Ю.А.Орлов). М., 1962. Т. ХШ.
У гэтым навуковым выданні вялікага калектыву аўтараў падрабязна апісаны старажытныя млекакормячыя паводле знаходак у СССР і іншых краінах. Прыведзена вялікая колькасць малюнкаў іпкілетаў і асобных костак многіх прадстаўнікоў тэрыяфауны далёкіх геалагічных часоў.
П а в л о в a М.В. Прнчмны вымнрання жнвотных в прошедшме геологнческне эпохн. М.-Петроград, 1924.
У кнізе выкладаюцца канцэпцыі і погляды многіх вучоных на прычыны вымірання жывёл. Разглядаюцца пытанні захавання і кансервацыі рэшткаў выкапнёвых арганізмаў у зямных слаях.
Пндоплмчко М.Г. Влнянне человека на развнтне фауны в плейстоцене й голоцене. М., 1964.
На падставе вывучэння стаянак нашых першабытньгх продкаў, аўтар, вядомы палеантолаг, акадэмік АН Украіны, прыйшоў да высновы, што асноўнай прычынай знікнення млекакормячых ужо ў далёкія дагістарычныя часы быў чалавек.
Пйдоплйчко Н.Г. Позднепалеолмтмческне жнлмтца йз костей мамонта на Украйне. Кнев, 1969.
У кнізе прыводзіцца апісанне старажытнейшага наземнага жытла з костак мамантаў, што адшукана на тэрыторыі Украіны. Зроблены вынік, што такое будаўніцтва — адна з прычын знішчэння мамантаў.
Пйдоплйчко Н.Г. Межнрнчскне жнлмша нз костей мамонта. Кйев, 1976. ' '
Тут паведамляепна аб жытлах з костак маманта, адшуканых і раскапаньтх у 1966 — 1972 пг. у Чаркаскай вобласці на Украіне. Прыведзена апісанне палеанталагічных і археалагічных матэрыялаў, прадметаў побыту і культуры з гэтых паселішчаў.
Полнкарповнч К.М. Палеолнт верхнего Поднепровья. Мннск, 1963.
Вядомы беларускі археолаг у гэтай працы прывёў вынікі даследаванняў помнікаў палеаліту ў басейне Дняпра на Беларусі і ў Бранскай вобласці. Побач з багатымі археалагічнымі матэрыяламі даецца апісанне тэрыяфауны тьгх часоў.
П р іі р о д а н древннй ч е л о в е к (коллектнв авторов: Лазуков Г.М., Гвоздовер М.Д.. Рогннскнй Я.Я. ндр.). М.. 1981.
У выданні асвятляюцца праблемы ўзаемаадносін прьіроды і чалавека эпохі палеаліту. Кніга багата ілюстравана малюнкамі і выявамі першабьттных людзей, жывёл, раслін, а таксама прылад працьт нашых продкаў.
Ш п ннарЗ.В. Ясторня жнзнн на Земле. Древнме жнвотные н людн. Прага, 1977.
• Перад чытачом адкрываешіа захапляючая і дзівосная панарама жыцця на Зямлі ад пачатку яе ўзнікнення да паяўлення чалавека разумнага. Яна вьтдатна ілюстраваная выявамі старажытных раслін і жывёл, у тым ліку і млекакормячых.
Штернберг Ч.Г. Жмзнь охотннка за нскопаемымя. М.-Л., 1936.
Гэта першая ў свеце кніга, прысвечаная жыццю паляўнічага за выкапнёвымі рэшткамі (палеантолага), а не паляўнічаму за жывой дзічынай. Тут прыведзена мноства матэрыялаў аб выкагтнёвьтх раслінах, малюсках, амфібіях, паўзунах, птушках і млекакормячых.
У гэтым жа выданні амерыканскага даследчыка надрукаваны цікавы раздзел вядомага рускага палеантолага А.А.Барысяка “Русскне охотннкй за нскопаемымй”.
Э н ц ы к л а п е д ы я п р ы р о д ы Б е л a р у с і. Т. 1-5. Мінск. 1983 -1986.
У кожным з пяці тамоў гэтай энцыклапедыі ёсць кароткія звесткі аб выкапнёвых млекакормячых, якія былі насельнікамі тэрыторьгі Беларусі ў неагене, плейстацэне і галацэне.
Я х о н т о в А.А. Зоологпя для учнтеля. Т. 2. М., 1970.
Выданне прысвечана ў асноўным сучасным жьтвёлам — рыбам, амфібіям, паўзунам, птушкам і млекакормячым, але тут ёсць і цікавыя матэрыялы аб эвалюцыі хобатньтх, прыведзены дагістарычныя малюнкі маманта, дзікага каня і паўночнага аленя.
I апошняе, выдатны палеантолаг і пісьменнік-фантаст Іван Антонавіч Яфрэмаў пісаў, што толькі датыкнуўшыся да пазнання мінулага, мы можам як мае быць зразумейь сапраўдную каштоўнасць жыцця. 3 гэтым нельга не пагадзіцйа.
КАРОТКІ СЛОЎНІК
Абрыс — знешняя форма прадмета.
Агаленне горных парод — выхад на дзённую паверхню старажытных адкладаў у ярах, берагах рэк ці кар’ерах і іншьтх горных вырабатках.
Аднапраходныя млекакормячыя (клаачныя, першазвяры або яйцакладучыя) — падклас найбольш прымітыўных млекакормячых, для якіх характэрна размнажэнне шляхам адкладання яек, выкормліванне дзіцянят малаком і даволі нізкая тэмпература цела (ад 25 да 36°С). Прадстаўнікі — качканос, яхідна і праяхідна.
Алігацэнавая эпоха — трэцяя, заключная эпоха палеагенавага перыяду. Цягнулася ад 33,7 да 23,8 млн гадоў таму назад.
Алювій — адклады рэк і ручаёў у іх далінах. Падзяляецца на рэчышчавы, пойменны, старычны і інш. У складзе алювію могуць быць пясок, жвір, галька, камяні.
Антрапагенавы (ад грэч. “антрапас” — чалавек + “генас” — народжаны), або чацвярцічны, перыяд — заключны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі. Яго працягласць беларускімі геолагамі вызначаецца ў 0,78 млн гадоў (па другіх данных ад 2,5 да 1,76 млн гадоў). Галоўныя асаблівасці: паяўленне і фарміраванне чалавека разумнага (адсюль назва) і шматразовыя мацерыковыя зледзяненні. Падзяляецца на плейстацэн і галацэн.
Арганагенныя, або біягенныя, пароды — асадкавыя адклады, утвораныя ў асноўным з рэшткаў раслінных і жывёльных арганізмаў і прадуктаў іх жыццядзейнасці.
Арктыка — паўночная палярная вобласць зямнога шара, якая ўключае ўскраіны мацерыкоў Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і амаль увесь Паўночны Ледавіты акіян.
Археалогія (грэч. “археалогія” — апавяданне пра даўніну) — (навука, якая вывучае гістарычнае мінулае чалавейтва паводле рэчавых помнікаў (прьтлады працы, зброя, жытло, посуд, месцы пахавання і інш.).
Археалагічныя раскопкі — даследаванне археалагічных помнікаў (старажытных прадметаў, збудаванняў або пахаванняў, што захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй або пад вадой) пры дапамозе раскопвання культурнага пласта ў адпаведнасці з прынятай методыкай. Ажыццяўляецца непасрэдна на мясцовасці.