Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
Сырты — раўнінныя або злёгку хвалістыя формы рэльефу водападзелаў з ярамі і балкамі. Прымеркаваны да тэрыторый, складзеных з аднастайньгх гліністых горных парод у раёнах умеранага засушлівага клімату.
Сямегіства — сістэматычная катэгорыя, якая аб'ядноўвае блізкія па паходжанні роды жывёл. Займае прамежкавае становішча паміж атрадам і родам.
Таксанамічная катэгорыя, тое, што і сістэматычная катэгорыя,— аб’ядноўвае арганізмы, якія валодаюць пэўнымі ступенямі роднасці і шэрагам агульных рыс будовы. Прасцейшая схема субпадпарадкавання таксанамічных (сістэматычных) катэгорый у заалогіі наступныя віды аб’ядноўваюцца ў род, роды — у сямейства, сямействы — у атрад, атрады — у клас, a класы — у тып.
Тафаномія (ад спалучэння грэч. слоў “тафо” — захоўваю + “номас”— закон) — раздзел палеанталогіі, прысвечаны вывучэнню пасмяротнага лёсу арганізмаў (вывучае заканамернасці і ўмовы намнажэння і пахавання рэшткаў).
Трансгрэсія мора — наступленне мора на сушу ў выніку апускання яе пад уздзеяннем тэктанічных рухаў, радзей — падняішя ўзроўню Сусветнага акіяна (у выніку рэзкага скарачэння плошчы покрыўных ледавікоў і інпі.). Адбываліся на працягу ўсёй геалагічнай гісторыі Зямлі.
Трапічны клшат — клімат трапічных шырот у Паўночным і Паўднёвым паўшар'ях, як правіла, сухі і гарачы.
Трыясавы перыяд — першы перыяд мезазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачаўся каля 250 млн гадоў назад, цягнуўся каля 42 млн гадоў. Падзяляецца на ранні, сярэдні і позні. Характарызуецца паяўленнем на Зямлі перпіых прымітыўных млекакормячых і росквітам паўзуноў.
Тучдра — тып ландшафту, які характарызуецца бязлессем (развіццё маюць мохава-лішайнікавьгя хмызняковыя згуртаванні), зараз пашырана ў арктычных і субарктычных паясах Паўночнага паўшар'я, зрэдку на астравах Антарктыкі. У часы антрапагенавых зледзяненняў межы тундры адсоўваліся далёка на поўдзень (таксама і на Беларусь).
Тэктоніка — галіна геалогіі, якая вывучае структуру, рухі, дэфармацыі і развіццё верхняй цвёрдай абалонкі Зямлі — зямной кары (сярэдняя магутнасць на Беларусі 34-40 км) і верхняй мантыі (таўшчыня 800 900 км).
Тэрасы — гарызантальныя ці крыху нахіленыя, адносна роўныя пляцоўкі на схілах рачных далін, берагах азёр ці мораў, абмежаваныя ўступамі зверху і знізу. Утварэнне рачных тэрас адбываецца пад уздзеяннем праточнай вады, а азёрных і марскіх — хвалямі гэтых вадаёмаў.
Тэрыяфауна — сукупнасць відаў млекакормячых, якія насяляюць пэўную тэрыторьпо або жылі ў пэўны перыяд гісторыі Зямлі. Тое, што і фауна млекакормячых.
Урочышча — частка мясцовасці, якая адрозніваецца ад навакольнай, напрыклад, асобны лясны масіў, поле, роў і г.д.
Фасіпіі — выкапнёвыя рэшткі арганічнага і неарганічнага паходжання (косткі, насенне, прьтлады працы і інш.).
Фасілізацыя — працэс замяшчэння арганічных рэчьтваў у пахаваных костках і інпі. рэштках арганізмаў мінеральнымі.
Фауна — жывёльны свет, сукупнасць усіх відаў жьтвёл. Жывёлы могуць аб'ядноўвацца паводле сістэматьтчнай прыналежнасці: фауна птушак — арнітафауна, фауна насякомых — энтамафауна, фауна млекакормячьтх — тэрыяфауна і г.д.
Філагенез — прапэс развіцця арганізмаў на ўсім працягу існавання жыцця на Зямлі.
Філагенетычная лінія — ход гістарьтчнага развіцця роднасных па паходжанні груп арганізмаў.
Флора — сукупнасць усіх відаў раслін якой-небудзь тэрыторыі або геалагічнага перыяду.
Фрагменты костак — абломкі, уцалелыя рэшткі. Пры наяўнасці разам з фрагментам аднаго з эпіфізаў прыдатныя для вызначэння віду жывёлы, якой ён належыць.
Хобатныя млекакор.мячыя — адзін з атрадаў вышэйшых млекакормячых, якія адрозніваюцца наяўнасцю хобата (уяўляе сабой зростак верхняй губы з носам).
Цеплакроўныя жывёлы — здольньтя падтрымліваць пастаянную тэмпературу цела, якая не залежыць ад навакольнага асяроддзя. Да іх належаць толькі птушкі і млекакормячыя.
Эацэнавая эпоха — сярэдняя эпоха палеагенавага перыяду (прыкладна ад 55 да 34 млн гадоў таму назад).
Эвалюцыя — незваротны працэс гістарычнага развіцця арганічнага свету (раслін і жывёл) шляхам пераходу адных форм у другія.
Экалогія — навука аб структуры і гфункцыях жьтвой прыроды, аб узаемаадносінах арганізмаў паміж сабой і з наваколлем.
Экліптыка — вялікі круг нябеснай сферы, па якім праходзіць бачны гадавы рух Сонца. Плоскасць экліптыкі нахілена да плоскасці нябеснага экватара пад вуглом 23°27'.
Экстэр ’ер — знешні выгляд і целасклад жывёлы.
Эмбрыянальнае развіццё — перыяд развіцця ў яйцы або ў арганізме маці (пры жыванараджэнні).
Эндэмік — від (або род, сямейства і інш.), жывёл ці раслін, які сустракаецца на абмежаванай тэрыторыі і больш нідзе.
Эпіфізы — патаўшчэнні на канцах доўгіх трубчатых костак.
Юрскі перыяд — другі перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 208 млн гадоў назад, цягнуўся 64 млн гадоў. Для яго характэрны лятаючыя яшчары, дробныя прымітыўныя млекакормячыя, першыя зубатыя птушкі.
ЗАКАХАНЫ Ў МАМАНТА, АБО КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА АЎТАРА
Шаноўны чытач!
Вы прачыталі не зусім звычайную кнігу. Яна пазнаёміла Вас са старажытнымі жывёламі, якія ў глыбокай мінуўшчьтне жылі ў нашьгм краі і многіх з іх добра ведалі нашы продкі. А зараз болыпасць тых звяроў знікла ці перабралася ў іншыя куткі Зямлі, і адзінае, што нагадвае пра іх, — косткі, якія часам трапляюіша на вочы людзей з падмытага берага ракі, у кар’еры ці рове.
На Беларусі ёсць вучоны, які ўсё ведае пра тыя косткі. I не толькі ведае, а апантана шукае і вывучае гэтыя старажытныя рэшткі, гадзінамі можа расказваць пра даўно зніклых звяроў. Менавіта яго кнігу Вы трымаеце ў руках. Яе аўтар — кандыдат геолага-мінералагічных навук Пятрусь Фёдаравіч Каліноўскі.
У свой час Пятрусь Фёдаравіч скончыў прыродазнаўчы факулыэт Мінскага педагагічнага універсітэта. Жыццёвы шлях прывёў яго ў Інстытут геалагічньтх навук НАН Беларусі, у калектьтў даследчыкаў, які ўзначальваў сусветна вядомы вучоны, акадэмік Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі. Разам з калегамі П.Ф. Каліноўскі выведаў таямніцы ледавіковых і міжледавіковьтх эпох, якія іпмат разоў прыходзілі на беларускую зямлю за апошні мільён гадоў.
Галоўная справа Петруся Фёдаравіча — вьтвучэнне млекакормячых, якіх ужо даўно няма. Асабіста ім адшуканы некалькі дзесяткаў новых месцазнаходжанняў з рэшткамі фауны і новых, яшчэ невядомых для нашага краю, відаў жывёл — колішніх насельнікаў Беларусі. Сярод іх дзікабраз, пячорны леў, сайгак і ініп. Але асаблівую ўвагу Пятрусь Фёдаравіч аддае калматаму волату — маманту.
На працы П.Ф.Каліноўскага часта спасылаюцца даследчыкі старажытнага жывёльнага свету, заолагі. У ято пад 180 друкаваных работ у навуковьтх і папулярных выданнях, з якіх пяць манаграфій. Яго артыкулы ахвотна друкуюць газеты і часопісы, яго часта запрашаюць на радыё і тэлебачанне. Але больш за ўсё Пятрусь Фёдаравіч любіць доследьт ў экспедыцыях, пошук новьтх костак, праііу ў лабараторыі з палеанталагічньтм матэрьтялам.
Зараз выданні аб старажытных жывёлах. якія бьтлі насельнікамі Зямлі ў далёкія геалагічныя эпохі. прыцягваюць увагу многіх чытачоў. На Беларусі кнігі на гэтую тэму амаль не паяўляліся. акрамя артыкулаў у спецыяльных працах па геалогіі і прыродзе нашага краю. Кніга П.Ф. Каліноўскага —
першая ў рэспубліцы па названай тэме і прысвечана гісторыі тэрыяфауны як на Зямлі, так і на тэрыторыі Беларусі. У ёй расказваецца аб тым, калі паявіліся млекакормячыя, якія іх групы валадарнічалі ў розныя перыяды, чаму зніклі многія прадстаўнікі гэтага важнага класа. Кнігу пранізвае трывога за будучае жывой прыродьг, бо страты ў ёй вельмі ўразлівьтя з-за неразумнай дзейнасці людзей, асабліва ў апошнія стагоддзі.
Цікавым з’яўляецца раздзел, прысвечаны пошукам новых рэшткаў выкапнёвых млекакормячьтх. Паказана, што кожны з нас можа стаць “аўтарам” цікавай і важнай для навукі знаходкі. У тэксце тлумачаіша і разнастайныя спосабы, з дапамогай якіх вьтзначаецца ўзрост той ці іншай акамянеласці.
Кніга прызначана, перш за ўсё, краязнаўцу, проста дапытліваму чалавеку, але яе з цікавасшо прачытаюць і спепыялісты, асабліва геолагі, біёлагі, географы, эколагі. Няма сумнення, што гэтая праца знойдзе сваіх прыхільнікаў, бо напісана яна даступнай мовай, утрымлівае самы найноўшы матэрыял па выкапнёвай тэрыяфауне і багата ілюстраваная выявамі жывёл розных геалагічных часоў.
Пажадаем жа Петрусю Фёдаравічу Каліноўскаму новых поспехаў, выдатных адкрыццяў, добрых, цікавых кніг!
Э.А. Ляўкоў, доктар геолага-мінаралагічных навук, прафесар
ЗМЕСТ
Прадмова 3
Яны былі першымі 5
Стана}?ленне і росквіт млекакормячых 7
Палеагенавы перыяд 17
Палеацэн 17
Эацэн 19
Алігацэн 20
Неагенавы перыяд 22
Міяцэн 22
Пліяцэн 31
Антрапагенавы перыяд 33
Плейстацэн 34
Г алацэн 66
Пошукі выкапнёвых рэшткаў 67
Вызначэнне ўзросту костак 71
Прычыны вымірання млекакормячых 75
Замест пасляслоўя 81
Кароткі слоўнік 85
Закаханы ў маманта, або колькі слоў пра аўтара 96
Каліноўскі Пётр Фёдаравіч
Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Рэдактар і карэктар Т.В.Якубоўская Камп'ютэрны набор В.А.Махнач Кампьютэрная вёрстка Н.А.Давыдовіч
Падпісана ў друк 06.05.99. Фармат 60x84/16. Папера афсетная.
Афсетны друк. Ум. друк. арк. 5,81. Ул.-вьтд. л. 4,56. Тыраж 250 экз. Заказ № 4.
Аддзел кніжна-часопісных выданняў і аператыунай паліграфіі Інстьттута геалагічных навук НАН Беларусі,
220041, г. Мннск, ул. Купревнча, 7.
Аддрукавана ў ІГН НАН Беларусі, г. Мйнск, ул. Купревнча, 7.
ІГН НАН Беларусі. Ліцэнзіі ЛВ № 214, ЛГІ № 306.