Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
У раннім галацэне расліннасць змянялася ад разрэджаных бярозавых і бярозава-сасновых лясоў на мяшаныя хваёва-шырокалістыя з невялікім удзелам вяза, дуба, ліпы з ляшчынай у падлеску. Разам з рэліктавымі млекакормячымі мамантавага комплексу (тур, зубр, звычайны ліс, воўк, буры мядзведзь і інш.) у гэты час паявіліся першыя ласі, дзікі, лясныя тарпаны, усталявалася колькасць высакароднага аленя. У саставе тэрыяфауны яшчэ прысутнічалі такія тундравыя дробныя жывёлы як вузкачарапная палёўка, сібірскі лемінг і інш.
Рэліктавыя (рэлікты — жывёлы і расліны, якія раней былі шырока прадстаўлены, але затьтм у значнай ступені вымерлі і захаваліся толькі на невялікай частцы свайго былога арэала) тундравыя віды раслін і жывёл захаваліся ў нашай рэспубліцы да гэтага часу. Сярод іх карлікавая бярозка, марошка, вадзяніка, вярба лапландская і чарнічная, а таксама гарнастай, заяц-бяляк, белая курапатка і інш.
Першая палавіна сярэдняга галацэну (ад 8 да 4,9 тысяч гадоў таму назад) характарызавалася цёплым і вільготным кліматам. На Беларусі ў гэты час былі шырока распаўсюджаны хвойна-шыракалістыя лясы з елкі, сасны, бярозы, дуба, ліпы, вяза, ясеня, клёна з ляшчынай у падлеску. Забалочаныя ўчасткі займалі альшанікі. У другой палавіне сярэдняга галацэну павялічылася тэмпература паветра пры некаторым змяншэнні колькасці атмасферных ападкаў. Пачалася дэградацыя (паступовае пагаршэнне стану) шырокалістых
і ўзнаўленне хваёвых, месцамі яловых і мяшаных саснова-бярозавых лясоў. Да пачатку сярэдняга галацэну са складу млекакормячых зніклі вузкачарапная палёўка і сібірскі лемінг. Разам з зубрам, турам, высакародным аленем, ласём, казуляй, дзіком, лясным тарпанам, ваўком, бурым мядзведзем, звычайным лісам насельнікамі былі: барсук, каменная куніца, рачны бабёр, шматлікія дробныя жывёлы з атрадаў насякомаедных, рукакрылых, зайцападобных і грызуноў.
Позні галацэн (апошнія 2,7 тысяч гадоў) адзначыўся новым пахаладаннем і некаторым павелічэннем вільготнасці. Вялікі размах атрымалі працэсы забалочвання і торфанамнажэння. Шырокае распаўсюджванне набылі яловыя, хваёвыя і мешаныя хваёва-бярозавыя лясы, у якіх у якасці дамешку прысутнічалі шыракалістыя пароды і ляідчына. У саставе тэрыяфауны паявіліся новыя млекакормячыя — расамаха, лясная куніца, вавёркапалятуха, рысь і інш. Ужо ў гістарычны час былі знішчаны чалавекам лясны тарпан (мал. 81) і тур, а на мяжы знікнення апынуліся многія віды буйных млекакормячых (высакародны алень. зубр, буры мядзведзь).
Сучасная тэрыяфауна Беларусі бедная на паляўніча-прамысловыя жывёлы ў параўнанні з мінулым. Зараз промысел дазволены на лася, дзіка, казулю. ваўка, рачнога бабра, выдру, ліса, норку, тхара, вавёрку, эайцоў бяляка і русака, андатру і крата. Абсалютна ахоўнымі з’яўляюшіа зубр, барсук, хахуля, лясны кот і гіганцкая вячэрніца. У нашай рэспубліцы забаронена таксама паляванне на бурага мядзведзя і вьтсакароднага аленя з-за іх малалікасці.
ПОШУКІ ВЫКАПНЁВЫХ РЭШТКАЎ
Аб млекакормячых мінулага можна даведацца па палеанталагічных матэрыялах, якімі з’яўляюцца, перш за ўсё, косткі або тушы жывёл (з шматгадовай мерзлаты), а таксама па наскальных малюнках і скульптуры, якія захаваліся з далёкіх часоў ад нашых продкаў.
Зараз дакладна вядома, што жывёльны свет мяняўся на працягу мільёнаў гадоў, тысячагоддзяў і нават стагоддзяў. Кожная эпоха адрозніваецца сваім раслінньтм і жьтвёльным светам. Аб флоры мінулага можна даведацца пры вывучэнні пылку і насення, якія добра захоўваюцца ў зямных слаях, нават лепш, чым, напрыклад, фасіліі млекакормячых.
Дзе ж шукаць гэтыя рэшткі? Чаму ў адных месцах яны ёсць, а ў другіх няма? На тэрыторыі Беларусі, якая мае толькі ўнутраныя вадаёмы, захаванне туш жывёл адбывалася на схілах узгоркаў і ў равах, у балотах і тарфяніках, у далінах і рэчышчах і іншых месцах.
Працэсы пахавання і кансервацыі рэшткаў раслін і жывёл розныя. У палеанталогіі ёснь нават цэлы раздзел, які прысвечаны вывучэнню пасмяротнага лёсу рэшткаў араганізмаў. Гэта тафаномія, яе заснаваў вядомы палеантолаг і пісьменнік-фантаст Івав Антонавіч Яфрэмаў.
Сярод згуртаванняў фауны заўсёды ішло і ідзе адміранне асобін, якія дасягнулі гранічнага ўзросту. Разлічыць натуральны адыход жывёл можна, калі вядомыя ўзроставыя межы і шчыльнасць папуляцый розных відаў. Напрыклад, такія дробныя грызуны, як мышы і палёўкі, маюць гранічны ўзрост усяго 3-4 гады. Чуць большы ён у зайцападобных — 5,5 гадоў. у дробньтх і сярэдніх драпежнікаў (куніца, воўк) — ад 8 да 15 гадоў, а ў вялікіх (леў, мядзведзь) — 20-40 гадоў. Большасць капытньгх (алені, казлы, антылопы, быкі) дажываюць усяго да 12-16 гадоў, а сланы — да 60-70 гадоў. Але ў прыродзе абнаўленне адбываецца значна хутчэй, бо драпежнікі, хваробы, паразітьт і ініпыя небяспечнасці падпільноўваюць звяроў і малых і вялікіх на кожньтм кроку. Таму, напрыклад, абнаўленне папуляцый грызуноў і зайцападобных адбываецца на працягу аднаго года, а капытных — праз 6-8 гадоў.
Прыроду пахавання старажытных трупаў можна ўявіць зараз паводле спосабу жыцця і звычак сучасных дзікіх жывёл. Вядома, напрыклад, што звяры, якія гінуць ад страты сілы ці ад старасці, шукаюць зацішны куточак, дзе спакойна можна адыйсці ў небыццё. Так, лятучьтя мышы паміраюць звычайна там, дзе зімуюць, а рьпочыя грызуны канчаюць сваё жыццё ў норках. Драпежныя зверы перад смерцю таксама шукаюць патаемныя месцы накшталт навесаў, пячор і інш.
У прыродзе галоўнай арэнай жыцця для млекакормячых з’яўляюцца не месцы іх прытулку, дзе яны хаваюцца ці выводзяць нашчадкаў, а рачныя даліньт, паплавы рэк, лугі, лясы, кустоўе, балоты. Тут траваедныя знаходзяць сабе корм і ваду, тут драпежнікі палююнь на іх, тут яны праводзяць большую частку жыцця. Менавіта гэтыя меспы і з’яўляюцца магільнікамі для жывёл.
Асаблівую ролю, як галоўнага фактара гібелі арганізмаў, адыгрьтвае вада, якая адначасова дае жыццё і спрыяе яго росквіту. Млекакормячыя гінуць тут і ў час паводкі, і ў перыяды міграцыі, пераплываючьт вадаёмы, a таксама ў ілах, дрыгве і іншых небяспечных месцах. Воднымі патокамі трупы могуць пераносіцца на далёкія адлегласці, але ў рэшне рэшт яны асядаюць у заціпіных месцах, у старарэчышчах, у луцэ рэк і іх вусцях, на паплавах. 3 цягам часу мяккія тканкі згніваюць, а косткі заносяцца іламі, пяскамі і іншымі наносамі. Такім чынам, галоўным захавальнікам фасілій жьтвёл з’яўляюцца рэчьтшчавыя, прырэчышчавыя і поплаўньтя адкладьт, якія называюцца алювіем.
На Беларусі абсалютная болыпасць знаходак костак выкапнёвых млекакормячых менавіта і звязана з алювіем. Так, пры здабычьт жвіру, пяску і іншых будаўнічых матэрыялаў у рэчышчы Віліі паміж вёскамі Залессе і Белая, дзе працуе аб’яднанне “Смаргоньсілікатабетон” у Гродзенскай вобласні, з алювіяльных адкладаў сабрана болей за 7000 костак. па якіх вызначана 26 вііаў выкапнёвых млекакормячых. Гэта, дарэчы, самае багатае на знаходкі рчпткаў старажытных прадстаўнікоў тэрыяфауны месцазнаходжанне ў
нашай краіне. Фасіліі з алювію Дняпра вядомыя з кар’ераў каля гг. Дуброўна і Шклоў, а таксама каля вв. Пашына і Селіпгча Аршанскага раёна і з іншых месцаў. Або яшчэ прыклад, пры праходцы тунэлю метрапалітэну ў Мінску пад Свіслаччу ў рэчышчавым алювіі адшуканы косткі маманта, каня і інш.
Назіранні паказваюць, што там, дзе вядуцца земляныя работы ў рэчышчах або на берагах рэк, а таксама на другіх сучасных ці быльтх вадаёмах, верагоднасць знаходак фасілій выкапнёвьгх жывёл вельмі і вельмі ўзрастае. У алювіі захоўваюцца не толькі косткі буйных жывёл, але і дробных, рэшткі якіх можна адшукаць шляхам прасейванця жвіру або пяску праз сіта з памерам вочак 1,5x1,5 мм, Такіх месцаў таксама многа на Беларусі: на Нёмане каля вв.Гожа, Кавальцы, Пласкоўцы, на Зальвянцы каля в. Пескі, на Заходняй Дзвіне каля вв. Слабада Дзвінская (Галінова), Дрычалукі (Парэчная), Дзісненінава, урочышча Барысава Гара (каля г.п. Суража), на Дняпры каля вв.Пашына, Селішча, Навасёлкі, Бурая, Дабрэйка, г.п.Копысь і ініп. Пералічаныя вышэй месцазнаходжанні фасілій тэрьгяфауны болып ці менш значныя, дзе костак млекакормячых выяўлена адносна многа. Але часцей за ўсё ў музеі, навукова-даследчыя ўстановы, у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі паступаюць паведамленні аб выпадковьгх, адзінкавых знаходках рэшткаў. Яны трапляюцца па берагах рэк ці іншых вадаёмаў, калі вымываюцйа воднымі патокамі са старажытных адкладаў. Такія матэрыялы сустракаюцца і ў час паглыблення рэчышчаў, каналаў, асабліва на Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, на Сожы пад Гомелем, на Дняпроўска-Бугскім канале ў Брэсцкай вобласці. Косткі выкапнёвых жывёл можна таксама адшукаць на месцах былых азёр і балот, дзе яны захаваліся ў торфе, суглінках ці азёрным іле. Так, каля в.Карчова Баранавіцкага раёна на кар’ерах мясцовай цагельні “Малышы”, у старажытнавазёрных суглінках з праслоямі пяскоў, выяўлены рэшткі дробных млекакормячых (зубы, костачкі шкілетаў), якія былі насельнікамі ў раннім плейстацэне (прыкладна ад 560 да 480 тысяч гадоў таму назад). Каля в. Баранавічы (былая Цімошкавічы) Карэліцкага раёна ў вялікім рове з праслояў пяску ў торфе, які сфарміраваўся пад час муравінскага міжледавікоўя (ад 110 да 95 тысяч гадоў таму назад), адшуканы костачкі грызуноў (еўрапейскай лясной, вадзяной, цёмнай і інш. шэрых палёвак). I карчоўскія і цімошкавіцкая знаходкі вельмі важныя для характарьтстыкі тэрыяфауны адпаведньтх часоў геалагічнага мінулага. Гэтыя месцазнаходжанні пакуль што адзіньія па тэрыторыі Беларусі, такія радовішчы даволі рэдкія нават на ўсёй Рускай раўніне.
Старажытныя адклады, у якіх сустракаюцца фасіліі, звьтчайна пахаваныя пад магутнымі тоўшчамі маладзейшых парод. Гэтаму спрыялі неаднаразова наступаючьтя на нашу тэрыторыю ледавікі, пасля раставання якіх водныя патокі размывалі пароды з палеанталагічнымі матэрыяламі, іншы раз пераносячы іх на новьтя месцы. Для геолагаў і палеантолагаў вялікае значэнне маюць знаходкі рэшткаў выкапнёвых раслін і жывёл менавіта ў тых
слаях. якія былі першапачатковым месцам іх пахавання. Гэта абазначае. што фасіліі павінны мець “інсітнае” заляганне (лацінскае “ін сіту” — на месцы), тады пароды і пахаваныя ў іх косткі будуць мець адзіны ўзрост, пгго важна пры вызначэнні геалагічнага ўзросту і дакладнага аднаўлення прыродных умоў у мінулым.