• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў мінулае да

    Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"

    Пётр Каліноўскі

    Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
    Памер: 100с.
    Мінск 1999
    25.84 МБ
    Арыдны, або сухі, клімат — клімат абласцей з недастатковым атмасферным увільгатненнем і высокімі тэмпературамі паветра. Характэрны ддя пустынь і паўпустынь.
    Арэал — вобласць распаўсюджваішя асобных відаў жывёл або раслін, дзе праходзіць поўны цыкл іх развіцця.
    Атрад — сістэматычная катэгорыя. якая аб’ядноўвае сямействы жывёл і з’яўляецйа часткай класа. Напрыклад, сямействы каціных, сабачьіх, мядзведзевых і інш. аб’ядноўваюцца ў атрад драпежных звяроў, якія разам з атрадамі грызуноў, капытных і другімі ствараюць клас млекакормячых.
    Ахоўпыя жывёлы — віды дзікіх жывёл, адносна якіх адпаведнымі нарматыўнымі актамі і пагадненнямі забаронены адстрэл, адлоў або прычыненне ім пікоды непасрэдна ці праз парушэнне месцаў пражывання. Да ахоўньгх залічваюцца віды, якія выміраюць, знікаюць, рэдкія, або колькасць якіх скарачаецца. На Беларусі гэта 10 відаў млекакормячых: зубр, буры мядзведзь, барсук, лясны кот, хахуля, вячэрніца гіганцкая, начніца вялікая, начніца Натэрэра, палятуха, шыракавушка еўрапейская.
    Берынгія — суша, якая існавала ў канцы пліяйэну — пачатку плейстацэну на месцы Берынгава праліва пры зніжэнніі ўзроўню акіяна на 100 м.
    Біятоп — тэрыторыя з больш ці менш аднароднымі прыроднымі ўмовамі існавання арганізмаў.
    Бронзавы век — перыяд у гісторыі чалавецтва, калі была развіта металургія бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожанні. На Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.з. і закончыўся ў пачатку — сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н.э.
    Вандраванне жывёл, або міграцыі — форма прыстасавання жывёл да перенясення неспрыяльных умоў. Перемяшчэнне ад месца размнажэння можа быць вялікага радыуса (тысячы кіламетраў).
    Bid — асноўная сістэматычная катэгорыя ў класіфікацыі жывых арганізмаў. Гэта сукупнасць асобін, якія падобныя паміж сабой паводле марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей, маюць агульнае паходжанне, свабодна скрыжоўваюцца паміж сабою, даюць пладавітых нашчадкаў і займаюць адпаведны арэал.
    Выміранне шекакормячых — працэс, які суправаджаецца затрымкай размнажэння і павышанай смяротнасцю. Вядзе да скарачэння колькасці папуляцыі. Вядомыя многія выпадкі поўнага вымірання, асабліва ў мінулым. Прычын вымірання многа. Галоўныя — змяненне ўмоў існавання, калі арганізм не можа прыстасавацца, а таксама антрапагеннае ўздзеянне.
    Галацэн (грэч. “голас” — увесь + “каінос” — новы) — пасляледавіковая эпоха, якая складае апопіні, яшчэ не завершаны адрэзак антрапагенавага перыяду геалагічнай гісторыі Зямлі, геалагічная сучаснасць. Пачаўся прыкладна 10 тыс. гадоў назад, калі растаў ледавік на поўдні Фінляндьті. Падзяляецца на ранні (10 — 7.8 тыс.гадоў назад), сярэдні (7,8 — 3,3 тыс. гадоў назад) і позні (ад 3,3 тыс. гадоў назад і па сённяшні дзень).
    Геалагічны разрэз — вертыкальнае сячэнне зямной кары ад паверхні ўглыбііпо. Паказвае ўмовы залягання і склад горных парод. Важнае значэнне
    пры палеанталагічных даследаваннях маюць агаленні (непасрэдны выхад парод на зямную паверхню). Яны бываюць натуральнага паходжання (па берагах рэк, яроў) або штучнага (у кар'ерах, шурфах, на будаўнічых аб’ектах).
    Геалогія (грэч. “ге” — Зямля + “логас”— слова, вучэнне) — комплекс навук аб складзе, будове і гісторыі развіцця зямной кары і Зямлі ў цэлым.
    Геахімічныя працэсы — працэсы, пры якіх хімічныя элементы мігрыруіоць і ўдзельнічаюць у розных фізіка-хімічных пераўтварэннях.
    Гігантызм жывёл —• рэзкае парушэнне прапорцый частак цела ў бок іх павелічэння.
    Гораўтварэнне — працэс фарміравання горных збудаванняў пад уздзеяннем інтэнсіўных тэктанічных рухаў, хуткасць якіх перавышае дэнудацьпо (знос з узвыпппаў і перанос горных парод).
    Грызуны — самы багаты відамі (каля 3000) атрад млекакормячых на Зямлі, куды ўваходзяць раслінаедныя жывёлы, якія адрозніваюцца адсутнасцю іклаў і моцным развішіём разцоў. Сярод іх многа карысных пушных звяроў (вавёркі, бабры, андатры, зайцы), а таксама шкоднікаў сельскай гаспадаркі (мышы. пацукі, хамякі і інш.).
    Драпежныя млекакормячыя — адзін з атрадаў млекакормячых, якія прыстасаваны да харчавання ў асноўным жывёльным кормам. На Беларусі ўключаюць сямействы: каціныя, куніцавыя, мядзведзевыя, янотавыя, сабачыя.
    Дыястэмы — прамежкі паміж разцамі і астатнімі зубамі, часцей за ўсё ўзнікаюць у сувязі з адсутнасцю іклаў (напрыклад, у сумчатых, грызуноў) або іх рэдукцыяй (памяншэннем памераў, стратай функцый і інтл.), напрыклад, у драпежнікаў.
    Дыназаўры — самы шматлікі надатрад вымерлых паўзуноў падкласа архазаўраў, ад невялікіх жывёл да гігантаў 30-ціметровай даўжыні. Жылі ў пачатку трыясу (каля 230 млн гадоў назад) да канна мелавога перыяду (каля 65 млн гадоў назад).
    Дэградацыя — паступовае пагаршэнне, страта ранейшых якасцей, заняпад.
    Дэпрэсія — прыгнечаны стан, зніжэнне жыццяздольнасці, запаволены тэмп размнаження і інш.
    Жалезны век — апошняя (пасля каменнага і бронзавага вякоў) археалагічная эпоха ў гісторыі чалавецтва. Характарызуецца з’яўленнем і распаўсюджваннем металургіі жалеза і вырабам з яго прьтлад працы і зброі. На Беларусі жалезны век пачаўся ў канцы 7-6 стагоддзяў да н.э. і працягваўся да 8 ст. н.э.
    Жвачныя млекакормячыя — падатрад парнакапытных, уключае жывёл са складаньтм страўнікам з чатырох аддзелаў, у якім праходзіць браджэнне неперажаванай ежы з далейшым адрыгваннем яе ў ротавую поласць, дзе яна перажоўваепйа і другасна заглынаецца. Да іх адносяцца аленевыя, жырафавыя, віларогія, пустарогія (зубр, карова і інш.).
    Заііцападобныя — адрад млекакормячых, маюйь 2 пары разцоў у верхняй сківіцы, іклы адсутнічаюць, заднія ногі даўжэйшыя за пярэднія, хвост кароткі. На Беларусі да іх належаць заяц-бяляк, заяц-русак і трусы свойскія.
    Зледзяненні. ледавікоўі, або гляцыялы — прамежкі часу, калі з пахаладаннем клімату ў антрапагенавым перыядзе тэрыторыя на поўначы Усходне-Еўрапейскай раўніны (у тым ліку і Беларусі) часткова пі поўнасню пакрываліся ледавіком. Мяркуюць, што такіх зледзяненняў у нашай краіне было 5: беларускае (600 — 560 тыс. гадоў назад), бярэзінскае (480 — 460 тыс. гадоў назад), дняпроўскае (326 — 250 тыс. гадоў назад), сожскае (220 —110 тыс. гадоў назад) і паазерскае (95 —10 тыс. гадоў назад).
    Зубы — касцявое ўтварэнне, размешчанае ў альвеолах у ротавай поласці, якое служыць для захоплівання, утрымання і перажоўвання ежы, а ў драпежных звяроў і для яе разрывання. У млекакормячых зубы падзяляюцца на іклы, разцы і карэнньтя, але некаторыя не развіваюцца і замест іх утвараецца дыястэма. Зыходная колькаснь зубоў у плацэнтарньтх млекакормячых 44, але ў многіх колькасць разцоў і карэнных паменшана і іх агульны лік таксама змянпіаецца. Так, у лемураў і ўчэпістахвостых малпаў іх 36, у чалавека 32. Некаторыя зубы, напрыклад, верхнія разпы ў грызуноў і зубы сланоў, растуйь пастаянна. Усе жывёлы маюць свае асаблівасці ў будове зубнога апарату, што з’яўляецца добрай падставай для вызначэння па іх віду, асабліва млекакормячых.
    Кайназойская эра — найноўшая эра геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачалася каля 65 млн гадоў назад і цягнецца да цяперашняга часу. Падзяляецца на палеагенавы, неагенавы і антрапагенавы перыяды. Асаблівасці: у пачатку эры вымерлі дыназаўры, адбылося інтэнсіўнае гораўтварэнне, вялікія плошчы пакрываліся ледавікамі, канчаткова сфарміравалася сучасная флора і фауна, паявіўся чалавек.
    Каменны век — самая старажытная археалагічная эпоха ў развіцці чалавецтва. На ўсім яго ттрацягу асноўныя прылады працы выраблялі з каменю (у асноўным крэменю). Пачаўся каля 3-2,5 млн гадоў таму назад у Афрыцы, калі чалавек вылучыўся з жывёльнага свету. На Беларусі скончыўся ў пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. Падзяляецца на старажытны каменны век — палеаліт, сярэдні — мезаліт і новы — неаліт.
    Кансервацыя костак — можа быць натуральная і штучная. Натуральная адбьгваецца ў прыродных умовах у працэсе фасілізацьп, калі ідзе акамяненне рэшткаў, пры якім раствораныя ў вадзе мінеральныя солі запаўняюць поласці і замяшчаюпь сабой арганічныя рэчывы. Штучная кансервацыя костак праводзіцца ў лабараторньгх умовах, калі фасіліі маюць у гэтым патрэбу (слаба мінералізаваныя, патрэсканыя, часткова разбураныя ці разламаныя). Яна праводзіцца шляхам праклейвання, запаўнення трэшчын ці насычэння рэшткаў клеячымі сродкамі (напрыклад, клеем БФ).
    Капытныя млекакормячыя — уключаюнь атрады парнакапытных (на Беларусі гэта сямействы аленевыя, свіныя, пустарогія) і няпарнакапытных (зараз да іх належыць свойскі конь).
    Кар 'ер — горна-прамысловае прадпрыемства для здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам. Глыбіня да соцень метраў. На Беларусі ёсць кар’еры па здабьтчы будаўнічьгх матэрыялаў.
    Каціныя — сямейства млекакормячых з атрада драпежных звяроў. На Беларусі насельнікамі зараз з’яўляюцца лясны кот і рысь, а таксама шматлікія пароды свойскіх катоў.
    Клас — адна з вьтшэйпіых таксанамічных катэгорый у біялагічнай сістэматыцы. Аб’ядноўвае родасныя атрады жывёл, напрыклад. грызуноў, насякомаедных, драпежнікаў і інш. у клас млекакормячых.
    Комплексы млекакормячых — гэта групы розных відаў жывёл аднаго геалагічнага ўзросту, якія жылі сумесна на пэўных тэрыторыях. Яны фіксуюць асноўныя межы часу і падзеі ў гісторыі развіцця тэрыяфауны.
    Крамянёвыя прылады — наканечнікі стрэл, дроцікаў, скрабкі, разцы, праколкі і інш., якія першабытныя людзі выраблялі з крэменю і карысталіся імі на пранягу ўсяго каменнага веку.
    Кулыпурны пласт — у археалогіі і геалогіі назва пласта зямлі, які ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. У гэтых пластах знаходзяцца рэшткі старажытнага жытла, прадметы матэрыяльнай культуры, кухонныя адходы (сярод іх косткі) і інш.
    Ландшафт — адносна аднародны ўчастак зямной паверхні. які ўзнік у працэсе яе развіцця і адрозніваецца характарам узаемасувязі і ўзаемадзеяння паміж асобнымі кампанентамі — глебай, кліматам, расліннасцю, жывёльным светам і інш., а таксама спецыфічнымі рысамі сезоннай рытмікі з’яў.
    Ледавік — намнажэнне вялікай масы лёду з цвёрдых атмасферньгх ападкаў, калі на працягу года іх адкладваецца больш, чым растае і выпараецца. У час антрапагенавых зледзяненняў поўнасцю ці часткова ледавікі перакрывалі тэрыторыю Беларусі.
    Ледавіковыя адклады — горныя пароды, утварэнне якіх звязана з ледавікамі. На тэрыторыі Беларусі яны складаюць 88% ад аб’ёму антрапагенавых адкладаў. Гэта супескі, суглінкі з вялікай колькасцю валуноў, галькі, жвіру, пяску. Яны складаюць у асноўным нашы раўніны, грады, узвышшы.	• •