Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
У канцы палеацэну, недзе каля 55 млн гадоў таму назад, паяўляюцца болып спецыялізаваныя драпежнікі, а таксама прадстаўнікі атрадаў дынацэратаў, няпоўназубых, нотаунгулятаў і інш.
Дынацэраты (мал. 21) — адносна невялікія, ўсёедныя жывёліны, па знешняму вьтгляду падобныя на кандыляртраў і крэадонтаў. Вымерлі ў эацэне (каля 40 млн гадоў таму назад), ўступіўшы меспа болып высокаарганізаваным парнаі няпарнакапытным.
Няпоўназубыя мелі прымітыўныя прыкметы — водгалас стадыі паўзуноў ў гісторыі іх развіцця. У адрозненне ад другіх млекакормячых, іх цела, галава, а іншы раз і канечнаспі пакрыты суцэльным, або падзеленьтм на
часткі, панцырам. У іх былі кароткія ступняходныя канечнасці, бо сярод гэтых звяроў адсутнічаді хуткабегаючыя, плаваючыя або лятаючыя формы. Для няпоўназубых асабліва характэрна дэградацыя зубной сістэмы — страта разцоў і іклаў, адсутнасць эмалі і малочных зубоў, павялічаная колькаспь карэнных. Да іх належаць браняносцы (мал. 22), гліптадонтьі, ляніўцы (мал. 23), мураўеды (мал. 24), нашчадкі якіх захаваліся з далёкіх геалагічных часоў да нашых дзён ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.
Асобнай групай капытных з’яўляюцца нотаунгуляты. У пачатку свайго развіцця гэта былі дробныя жывёлы. Некаторыя з іх, напрыклад, таксадонты (мал. 25), мелі долатападобныя разцы, высокакаронкавыя карэнныя зубы, тры пальцы на канечнасцях і маглі даволі хутка бегаць. Другія — пратыпатэрыі (мал. 26) — па знешнім выглядзе нагадвалі трусоў. Іх карэнныя зубы мелі высокую каронку і пакрываліся цэментам, разцы былі павялічаныя, нешта накшталт грызуновых. Вьтмерлі нотаунтуляты ў Азіі ў канцы палеацэну (каля 55 млн гадоў таму назад), а ў Паўднёвай Амерыцы былі насельнікамі амаль да плейстацэну (каля 1 млн гадоў таму назад).
Эацэн
У пачатку эацэнавай эпохі (каля 50 млн гадоў таму назад) побач з млекакормячымі палеацэну з’яўляюцца новыя жывёлы. Сярод іх першыя няпарнакапытныя — бранатэрыі, коневыя, тапірападобныя і насарога-падобныя, а з парнакапытных — свінападобныя.
Бранатэрыі (мал. 27) былі раслінаеднымі млекакормячымі. Першыя іх прадстаўнікі — маленькія жывёлы, памерам з сярэдняга сабаку, а ўжо ў сярэднім і познім эацэне яны дасягнулі велічыні сучаснага тапіра, але таксама мелі лёгкапабудаваны шкілет. У алігацэне (прыкладна ад 34 да 24 млн гадоў таму назад) яны сталі маларухомымі, цяжкімі формамі і дасягалі памераў сучасньтх насарогаў і сланоў.
Далёкімі продкамі сучасных коней можна лічыць невялікую жывёлу гіракатэрыя, або эагіпуса (даслоўна “золак каня”) (мал. 28). Гэта быў маленькі конік, памерам з ліса, з чатырохпальцай кісцю, рудыментамі (недаразвітымі рэшткамі органаў) першага і пятага пальцаў ў ступні. Яго карэнныя зубьт яшчэ мала адрозніваліся ад зубоў кандыляртраў.
У гэты час знікаюць апошнія крэадонты — арктацыяніды, скончылі таксама сваё існаванне многабугрыстыя і некаторыя прымітыўныя насякомаедньтя. Затое больш разнастайнымі сталі сумчатыя і нотаунгуляты.
У сярэднім эацэне (каля 45 млн гадоў таму назад) з’яўляюцца першыя амінадантыды (балотныя насарогі, мал. 29) і хуткабегаючыя насарогі, старажытнейшыя рукакрылыя. сірэнавыя і кітападобныя. Сірэнавыя — марскія млекакормячыя. Зараз з гэтага атрада захаваліся толькі дзюгоні (мал. 30) і
ламанціны (мал. 31), а да сярэдзіны XIX ст. каля Берынгавых астравоў і Камчаткі яшчэ жыла марская, або Стэлерава, карова (мал. 32).
Сярод парнакапытных ў гэты час шматлікімі былі прадстаўнікі сямействаў антрыкатэрыі і анаплатэрыі з падатрада свінападобньгх, а таксама прыматы і першыя сапраўдньтя насарогі. Антракатэрыі, напрыклад, мелі доўгую морду, кароткія чатырохпальцьтя канечнасці, вялі земнаводны спосаб жыцця, як сучасньтя гіпапатамы.
У канцы эацэнавай эпохі (каля 40 млн гадоў таму назад) сярод парнакапытных з’явіліся першыя прадстаўнікі сямействаў вярблюдавых і энталадантыдавьтх (свінападобных), а таксама прымітыўныя жвачныя. 3 няпарнакапьттных таго часу можна адзначыць першьгх халікатэрьтяў, адносна невялікіх жывёл з чатырохпальцай кісцю і з маласпецьтялізаванымі метаподыямі і фалангамі. Упершыню з’явіліся хобатныя і зайцы, багата былі прадстаўлены грызуны, а кітападобныя налічвалі ўжо чатыры сямействы і сярод іх прысутнічалі сапраўдныя зубатьтя кіты.
На шлях эвалюцыйнага развіцця ў эацэне ўступілі дробньтя млекакормячыя з развітым мозгам і гнуткімі пальцамі — прыматы. Яны ўяўлялі сабой нешта прамежкавае паміж сапраўднымі малпамі і іх насякомаеднымі продкамі, якія жылі на дрэвах. Хутчэй за ўсё яны былі падобныя на сучасных лемураў і даўгапятаў. Аднак з ўсіх млекакормячых эацэну амаль у нязменным выглядзе да нашьтх дзён дажылі толькі апосумы.
У эацэнавьтх адкладах на Далёкім Усходзе, каля г. Арцём, выяўлены рэшткі найболып старажытных млекакормячьтх. Тут у вугляносных слаях, датаваньгх верхнім эацэнам — ніжнім алігацэнам, знойдзены фасіліі амінадонтаў (балотныя насарогі), бранатэрыяў, насарогаў і дробных драпежнікаў. Рэшткі эацэнавага бранатэрыя адшуканы таксама ў Карагандзінскай вобласці Казахстана.
Алігацэн
У гэтую эпоху (прыкладна ад 33,7 да 23,8 млн гадоў таму назад) працягвалася нязначнае пахаладанне, але паўсюдна клімат бьтў цёплы і млекакормячьгя прадаўжалі працвітаць.
Эагіпус у працэсе эвалюньті ператварыўся ў болып буйнога каня — мезагіпуса (мал. 33), які страціў чацвёртыя пальцы на пярэдніх канечнасцях. Значна "выраслі" сланьт, якія набьтлі зачаткі сапраўднага хобату, а некаторыя мелі па чатыры адносна невялікія іклы (два зверху і два знізу).
Верагодным папярэднікам сучасных бегемотаў быў антракатэрый (мал. 34), рэшткі якога адшуканы ў Італіі. Каля 28 млн гадоў таму назад вымер бязрогі суродзіч насарога — парацэратэрыум (мал. 35). Вн у мінультм •насяляў Азію і з'яўляўся буйнейшай жывёлінай з наземньтх млекакормячых,
якія калі-небудзь жылі на Зямлі. Яго памеры бьглі даволі ўнушальныя: вышьтня складала каля 5,5 м, даўжыня цела 7,5 м, а галавы амаль 1,5 м.
Фасіліі разнастайных прадстаўнікоў тэрыяфауны алігацэнавай эпохі выяўлены ў Казахстане. Так, у Паўночным Прызайсанні (горы Кіін-Керыш і Чакельмес) адшуканы рэшткі бранатэрыяў, халікатэрыяў, розных відаў схізатэрыяў (адносяцца да сямейства халікатэрыяў), тапірападобных, гіракадонтавых (бязрогія насарогі) і другіх насарогаў (у тым ліку і гіганцкіх), эталадантыдавых (свінападобных), антракатэрыідавых і дробных жвачных. Усе яны былі шырока распаўсюджаны тут і ў раннім алігацэне.
Халікатэрыі — спецыялізаваная група няпарнакаггытных, якія бліжэй за ўсё стаяць да бранатэрыяў. Іх эвалюцыя ішла ў напрамку павелічэння памераў цела, змянення кісці канечнасцей з чатырохпальцай ў трохпальцую. Адметная своеасаблівасць халікатэрыяў у будове дыстальных (аддаленых ад цела) канечнасцей — кіпцюры замест капытоў.
Раннеалігацэнавая (прыкладна ад 33,7 да 29 млн гадоў таму назад) тэрыяфауна вядома паводле знаходак у Тургайскай упадзіне Цэнтральнага Казахстана на паўночным узбярэжжы возера Чалкар-Тэніз і прылягаючых да яго раёнаў. 3 няпарнакапытных тут адшуканы халікатэрыі, тапірападобныя, з прьтмітыўных насарогападобных — гіракадонты (мал. 36), а таксама гіганцкія (мал. 37) і невялікія насарогі. Парнакапытныя прадстаўлены тут свінападобнымі (энталадонам і антрыкатэрыямі), а таксама дробньтмі трагулідамі (маленькія бязрогія алені). 3 грызуноў у тургайскай фауне вядомы фасіліі цыліндрадантыдаў, а таксама вавёркавых і хамякоў. 3 драпежнікаў знойдзены рэшткі крэадонтаў. Падобная па складу фауна млекакормячых вядомая з Паўночнага Прызайсання і паўднёвага ўсходу Казахстана.
Фасіліі тэрыяфауны з адкладаў позняга алігацэну (прыкладна ад 29 да 23,8 млн гадоў) вядомыя з двух месцазнаходжанняў. Адно з іх Асказан-Сор знаходзіцца на заходняй ускраіне пустыні Бетпак-Дала, што ў Цэнтральным Казахстане. У асказансорскай фауне выяўлены рэшткі раней невядомых халікатэрыяў і новьтх прадстаўнікоў падсямейства насарогавых. Побач з антракатэрыямі тут з'яўляюцца свінні і дробныя трагуліды, а з драпежнікаў — млекакормячыя сямейства сабачых і падсямейства махайродавых (іпаблязубых тыграў) з сямейства каціных.
Другая познаалігацэнавая фауна — аральская (месцазнаходжанне Агыспэ на паўночным узбярэжжы Аральскага мора). У яе саставе пераважаюць гіганцкія насарогі, з аленяў — амфітранулус (бязрогі алень), з драпежнікаў выяўлены рэшткі прадстаўнікоў сямейства каціных. Многа ў аральскай фауне грызуноў: эндэмічныя формы хамякападобных, дробныя бабры, насякомаедньтя і тушканчыкі.
У адкладах верхняга алігацэну ў Ахалцыхскім раёне Грузіі знойдзены косткі грызуноў з сямейства цыліндрадонтавых, рэшткі халікатэрыяў, гіганц-
кіх і невялікіх насарогаў, бранатэрыяў, антракатэрыяў, дробньтх трагулідаў, a з драпежнікаў выяўлены фасіліі гіенадонта (мал. 38).
НЕАГЕНАВЫ ПЕРЫЯД
Міяцэн
Клімат гэтай эпохі (працягласйь яе ад 23,8 да 5,3 млн гадоў) у Еўропе быў цёплы, вільготны, субтрапічнага тыпу. У міяцэне ўзніклі Альпійская і Гімалайская горныя сістэмы, што змяніла межы сушы і мора. Вулканічная дзейнасць аказала магутны ўплыў на цыркуляцьпо атмасферы, на пашырэнне зоны ўмеранага клімату за кошт скарачэння тропікаў і субтропікаў.
Палеантолагі маюць даволі вялікі матэрыял з многіх радовішчаў тэрыяфауны з міяцэнавых адкладаў. Дзякуючы гэтаму з'явілася магчымасць меркаваць аб старажытньгх млекакормячьгх не толькі паводле асобных знаходках іх фасілій, але і паволле цэлых комплексаў.
Міяцэнавая эпоха была “залатым векам” ддя млекакормячьгх. Насельнікамі ў той час была вялікая колькасць раслінаедных жывёл — некалькі відаў старажытных коней, насарогаў, гіганцкіх дзікоў, першых рагатых аленяў, вярблюдаў, лам, выкапнёвых жыраф.
У якасці дзіўнага прадстаўніка тэрыяфауны таго часу, чый знешні абрыс рэканструяваны паводле знаходак фасілій у Паўночнай Амерьшы, можна прывесці альтыкамелюса (мал. 39). Гэты вярблюд жыў каля 19 млн гадоў таму назад і быў вельмі падобны на жырафу. Дасягаў вышыні 3 м, на кожнай канечнасці меў па два тонкія вострыя капыткі і па адной мяккай падушачцы, як на ступні сучаснага вярблюда.
Каля 13 млн гадоў таму назад вымер рагаты рьпочы грызун — эпігаулус (мал. 40), даўжыня цела якога складала каля 1,5 м.
Прадстаўніком паўночна-амерыканскай міяцэнавай фауны з’яўляецца сіндьтяцэрас (мал. 41), які бьтў насельнікам у пачатку эпохі. Знешне ён нагадваў аленя. меў дзве пары рагоў (адна загнутая наверх, а другая усярэдзіну) і дасягаў вышыні крыху больш за I м.