Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
Рэшткі бабра-трагантэрыя выяўлены таксама ў Літве на правым беразе Нямунаса, на агаленні Няравай каля г. Друскінінкай у тарфяністым супеску, сфарміраваным ў час александрыйскага міжледавікоўя (прыкладна ад 460 да 320 тысяч гадоў таму назад). Знаходкі костак гэтага бабра на Беларусі і ў Літве з’яўляюцца самымі паўночнымі на Рускай раўніне.
Знешне бабёр-трагантэрый нагадваў сучаснага рачнога бабра, але быў прыкладна ў два разы болыпы за яго па памерах. Ягонае жыццё не было, верагодна, так цесна звязана з каляводнымі біятопамі, як рачнога бабра, бо будова і пастаноўка разцоў ў бабра-трагантэрыя сведчаць, што гэта быў рьпочы грызун, у экалагічньгх адносінах даволі блізкі да суслікаў, і мог жыць нават у засушлівьтх раёнах.
Дзікабразы (мал. 56) упершыню на Рускай раўніне з’явіліся ў познім міяцэне, у Заходняй Еўропе — у алігацэне, у Азіі — у сярэднім пліяііэне, а ў Афрыцы — у міяцэне. Вядома 8 відаў выкапнёвых дзікабразаў, а ў сучаснай фауне — толькі 5. Косткі вымерльгх відаў адшуканы на поўдні Украіны, у Малдове, Закаўказзі і Сярэдняй Азіі.
Зараз дзікабразы насяляюць Закаўказзе, поўдзень Казахстана і Сярэднюю Азію, а таксама поўнач Афрыкі і астравы Зондскага архіпелага. Гэта даволі вялікі грызун (даўжыня цела ад 40 да 100 см, а вага да 27 кг). Ён лёгка прыручаецца і ёсць амаль ва ўсіх заапарках. Ягоныя канечнасці маюць кіпцюры, а валасяное покрыва відазменена ў грубае шчацінне і іголкі. Афарбоўка аднатонная — чорная або цёмна-карычневая. 3-за малалікасці рэшткаў вызначыць відавую прыналежнасць дзікабраза з Карчова няма магчымасці.
X а х у л я (мал. 57), зараз рэліктавы від, які некалі быў шырока распаўсюджаны і дажыў да нашых дзён, эндэмік, арэал якога знаходзіцца ў басейнах Волгі, Дона і Урала. Адносіцца да атрада насякомаедных. Даўжыня цела 20 22 см, хваста — 18-20 см, шыя кароткая, мордачка выцягнутая ў хабаток, паміж пальцамі задніх лап плавальныя перапонкі, маса цела складае 300-500 г. На Беларусь завезена ў 1955 і 1959 гадах (у басейн р.Сож) і адносіцца ў нашай рэспубліцы да абсалютна ахоўньтх жывёл, хаця, як бачым, у далёкія часы ўжо была тут насельнікам.
Пасля белавежскага міжледавікоўя наступіла новае зледзяненне — бярэзінскае, якое працягвалася ад 480 да 460 тысяч гадоў таму назад. Ледавік у гэты час займаў амаль усю тэрыторыю рэспублікі. На поўдні насельнікамі былі тыя ж млекакормячыя ціраспальскага комплексу. ■
Чаргозае пацяпленне бьтло звязана з новым міжледавікоўем — александрыйскім, якое працягвалася каля 140 тысяч гадоў (ад 460 да 320 тысяч гадоў таму назад). Яно бьтло самым доўгім на тэрыторыі Беларусі, але прадстаўнікі тэрыяфауны гэтага часу ў нашай рэспубліцы не выяўлены. Ёсць невялікія матэрыялы па млекакормячым з адкладаў, сфарміраваных у час разглядаемага міжледавікоўя ў суседняй Літве. Тут, на агаленні Няравай каля г. Друскінінкай знойдзены фасіліі насякомаедных (у тым ліку і хахулі), сібірскага лемінга, палёўкі-эканомкі, а таксама мосбахскай, арвалоіднай і іншых вымерлых шэрых палёвак.
Аб саставе млекакормячых, якія жылі ў час александрыйскага міжледавікоўя, адзінага погляду няма. Некаторыя даследчыкі лічаць, што тады насельнікамі былі прадстаўнікі сінгільскай фауны, прамежкавай паміж ціраспальскім і хазарскім комплексамі. Характэрныя жывёлы сінгільскай фауны — лясны слон, насарог Мерка, сібірскі эласматэрый, першабытны бізон, сайгак, вярблюд Кнаблоха і іншыя. Іх фасіліі вядомыя з Паволжа, Малдовы, Закаўказзя, Маскоўскай і Пермскай абласцей.
Настугінае пахаладанне было звязяна з самым значным па займаемай плошчы на тэрыторыі Рускай раўніны дняпроўскім зледзяненнем. Мяркуецца, што яно працягвалася каля 70 тысяч гадоў (ад 320 да 250 тысяч гадоў таму назад). Лёдам была пакрыта ўся тэрыторыя Беларусі, і ледавік адным языком па даліне Дняпра “дайшоў” да сучаснай мяжы г.Дняпрапятроўска, а другім па даліне Дона “прасунуўся” на поўдзень да г.Калача, што ў Варонежскай вобласці. Але некаторыя даследчыкі лічаць, што гэтыя “языкі” маюць розньт геалагічны ўзрост. Ледавік некалькі разоў “наступаў” і “адступаў”, гэта значыць, што былі перыяды пацяпленняў, калі ўзнаўлялася жыццё ў прыледавіковай (перыгляцыяльнай) зоне.
Пасля дняпроўскага зледзянення наступіла новае міжледавікоўе — шклоўскае, працягласпь якога вызначаецца ў 30 тысяч гадоў (ад 250 да 220 тыс. гадоў таму назад). У гэты час на Рускай раўніне насельнікамі былі млекакормячыя хазарскага тэрыякомплексу (назва ад першых знаходак костак жывёл каля Каспійскага, у старажытнасці Хазарскага, мора). Асноўныя месцазнаходжанні гэтай фауны ў Паволжы, дзе прадстаўнікамі былі трагантэрыевы слон, мамант, вярблюд Кнаблоха, хазарскі слон, даўгарогі бізон (мал. 58), сайгак, насарог Мерка, сібірскі эласматэрый, пячорны мядзведзь, шматлікія шэрыя палёўкі.
На тэрыторыі Беларусі з насельнікаў хазарскай фауны вядомыя трагантэрыевы слон, хазарскі мамант, хазарскі конь і пячорны мядзведзь.
Трагантэрыевы с л о н (мал. 59) быў адньтм з самых вялікіх выкапнёвых еўрапейскіх сланоў. У плячах дасягаў выіпыні да 4,5 м і меў іклы каля 5 м у даўжыню. Ягоны зуб адпіуканы ў Гомелі.
Хазарскі мамант з’яўляецца пераходным відам ў генетычнай лініі трагантэрыевы слон — мамант. Меў густую поўсць і доўгія ікльт, але ў адрозненне ад звычайнага маманта бьтў значна болыпьт за яго па памерах. Зуб хазарскага слана адшуканы на беразе Дняпра каля в. Страдубка Лоеўскага раёна на Гомелыпчьгне.
Хазарскі конь найболып блізкі да познаплейстацэнавага выкапнёвага каня. Ягоныя косткі выяўлены на кар’ерах сілікатнага камбіната каля г.Смаргонь Гродзенскай вобласці.
Пячорны мядзведзь (мал. 60) быў насельнікам у сярэднім і познім плейстацэне ў Еўропе (уключаючы Ірландыю і Англію), на поўначы Афрыкі, на Рускай раўніне, у Крыме, на Урале і ў Заходняй Сібіры. Вядомыя вялікі і малы пячорньтя мядзведзі, што звязана, верагодна, са здрабненнем гэтага драпежніка ў канцы плейстайэну, калі ён пачаў выміраць. На Беларусі рэшткі пячорнага мядзведзя знойдзены каля г. Смаргонь, а таксама ва ўрочышчах Мелавыя Горы і Румлаўка каля г. Гродна.
Назву пячорны ён атрымаў ад першых знаходак фасілій гэтай жывёльт ў пячорах Альпаў, Карпат, Каўказа, Крыма і Урала. Знешні выгляд яго адноўлены па чарапах, шкілетах і наскальньгх малюнках.
Гэта быў вялікі, адносна сучаснага бурага, калматы, з моцна выпуклым ілбом, высокім перадам і нізка спушчаным задам мядзведзь. Ягоны чэрап быў нязграбны: круты пад’ём ілба, масіўньтя надвочнічныя адросткі і высокі сярэдне-цемянны грэбень. СкіФ’цы таксама былі недарэчныя — з доўгай дыястэмай (прамежак паміж клыкамі і карэннымі зубамі) і выцягнутыя наперад накшталт абпугоў.
Пячорны мядзведзь не быў продкам сучаснага бурага, а бакавой, тупіковай лініяй і вымер у канцы апошняга (паазерскага) зледзянення, не пакінуўшы пасля сябе прадаўжальнікаў. Даследчыкі лічаць, што ягонае жыццё было цесна звязана з пячорамі, але, тым не менш, знаходкі костак гэтага мядзведзя ёсш> у месцах, дзе пячор не было, напрыклад, на тэрыторыі Беларусі.
Новае пахаладанне ў нашай рэспубліцы ў канцы сярэдняга плейстацэну звязана з сожскім зледзяненнем (некаторьтя геолагі лічаць яго не самастойным, а толькі стадыяй дняпроўскага зледзянення). Яно працягвалася каля 110 тьтсяч гадоў (ад 220 да 110 тысяч гадоў таму назад). Сожскі ледавік перакрьтваў не ўсю Беларусь (даходзіў прыкладна да Палесся), Пасля таго, як ён растаў, канчаткова сфарміраваліся Мінскае, Навагрудскае, Слонімскае, Ваўкавыскае і другія ўзвышшы. У гэты час на поўдзень ад мяжьт сожскага зледзянення жылі млекакормячыя хазарскага фауністычнага комплексу.
Затьтм наступіла муравінскае міжледавікоўе. Яно было непрацяглым, усяго каля 15 тысяч гадоў (ад 110 да 95 тысяч гадоў таму назад). У гэты час шырокае распаўсюджванне атрымала тэрыяфауна верхнепалеалітычнага або мамантавага тэрыякомплексу (назва ад шматлікіх знаходак фасілій жьтвёл на стаянках чалавека эпохі верхняга палеаліту, сярод якіх самым вядомым відам з’яўляецца мамант). Чалавек у гэты час паспяхова асвойваў паўночныя тэрыторыі, у тым ліку і сучасную Беларусь, аб чым сведчаць шматлікія стаяпкі і матэрыяльная культура таго часу.
Знаходак рэшткаў млекакормячых з адкладаў, якія сфарміраваліся на працягу муравінскага міжледавікоўя, на Рускай раўніне вядома вельмі мала. Косткі маманта, валасатага насарога, даўгарогага бізона, ляснога слана і дробньтх жьтвёл адшуканы на разрэзе Шкурлат у Варонежскай вобласці. На другіх месцазнаходжаннях (Чарамошнік, Малюціна, Чарнянка, Улоўка і Гадзяч) знойдзены фасіліі насельнікаў стэпу і лесу: сурок, суслік, стэпавая пішчуха, вялікі тушканчык, хамяк, жоўтая і стэпавая стракаткі, жоўтагорлая мыш, рыжая і цёмная палёўкі і іншыя.
Дробныя млекакормячыя з адкладаў гэтага міжледавікоўя вядомыя таксама ў Сібіры, на Чукотцы, у Літве і на Беларусі. У нашай рэспубліцы муравінская тэрыяфауна знойдзена каля вёскі Баранавічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Тут, у вялікім рове, на вядомым з пачатку нашага стагоддзя геалагічным аб’екце Цімошкавічы, у праслоях пяску, якія залягаюць у старажытным тарфяніку, адшуканы фасіліі насякомаедных, вадзяной, цёмнай, рыжай і іншых шэрых палёвак.
Пасля муравінскага міжледавікоўя зноў пачалося пахаладанне, вынікам якога было паазерскае (валдайскае) зледзяненне. Яно працягвалася каля 85 тысяч гадоў (ад 95 да 10,3 тысяч гадоў таму назад, гл. табл. 2) і было адным з самых халодньгх зледзяненняў плейстацэну. Ледавік дасягаў 3 км у таўшчыню, але не ‘‘прасунуўся” далей беларускага Паазер’я (умоўна паўднёвая мяжа праходзіць праз Гродна — Астравец — Докшыцы — Лепель — Оршу).
Тэрыторыі, якія не пакрываліся лёдам (перыгляцыяльная зона), насялялі шматлікія млекакормячыя, прадстаўнікі верхнепалеалітычнага комплексу. На Беларусі імі былі: мамант, валасаты насарог, выкапнёвы конь, велікарогі і паўночны алені, аўнабык, сайгак, першабьттны бізон, зубр, воўк, звычайны ліс, пясец, пячорны і буры мядзведзі, пячорны леў, сібірскі і капытны лемінгі, стэпавая стракатка, вялікі суслік, стэпавая пішчуха, вузкачарапная, звычайная, цёмная, рыжая і іншыя палёўкі.
Разгледзім больш падрабязна некаторьгх вымерлых млекакормячьгх, a таксама біялогію тьтх жывёл, якія зараз не з’яўляюцца насельнікамі тэрыторыі нашай рэспублікі, але жылі тут адносна зусім нядаўна.