Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі. У 2т. Том 1
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 531с.
Мінск 2013
V ПАДРУЧНЫ
ГІСТАРЫЧНЫ
СЛОЎНІК
СУБСТАНТЫЎНАЙ АЕКСІКІ Л
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»
ПАДРУЧНЫ ГІСТАРЫЧНЫ САОЎНІК СУБСТАНТЫЎНАЙ АЕКСІКІ
У двух тамах
Том 1
А-0
Мінск
ў-У «Беларуская навука»
2013
УДК 811.161.3’367.622’374:94
ББК 81.2Бен-4
П12
Складальнікі:
I. У. Будзько (саадак-ь сятка, фабрйка цярь);
A. М. Булыка (абабокь оіцепь; прадмова, спіс крыніц, дадатакр,
Н. В. Паляшчук (пабйрокь поробокь, чаатіе чехь);
Г. У. Федарэнка (поровнанье рятунокь, чечевйца чясь);
Э. В. Ярмоленка (табака уязвленйе, шабась яй]ь)
Пад рэдакцыяй доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара A. М. Булыкі
Памочнік рэдактара Г. У. Федарэнка
Рэцэнзенты:
кандыдат філалагічных навук Дз. В. Дзятко, кандыдат філалагічных навук Т. Я. Шэмет
Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі. У 2 т. Т. 1.
П12 А-0 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; склад.: I. У Будзько [і інш.] ; пад рэд. A. М. Булыкі. Мінск : Беларус. навука, 2013.-531 с.
ISBN 978-985-08-1599-6.
«Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі» новы тып лексікаграфічнага даведніка ў айчыннай гістарычнай лексікаграфіі. У слоўніку дадзена семантычная характарыстыка звыш 24 000 назоўнікаў з арыгінальных і перакладных пісьмовых помнікаў XIV-XVIII стст. рознай жанрава-стылявой прыналежнасці. Дадатак да слоўніка змяшчае каля 1000 назваў плямён, народнасцей, прадстаўнікоў рэлігійных плыняў і інш.
Слоўнік разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто цікавіцца і займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.
УДК' 811.161.3’367.622’374:94
ББК 81.2Бен-4
ISBN 978-985-08-1599-6 (т. 1)
ISBN 978-985-08-1598-9
© Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстьпут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы», 2013
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2013
ПРАДМОВА
Слоўнік змяшчае субстантыўную лексіку, якая ў XIV пачатку XVIII ст. ужывалася ў сферах бытавога, грамадска-палітычнага, юрыдычнага, сацыяльна-эканамічнага, прафесійна-вытворчага, гаспадарчага, ваеннага, навуковага, культурнага, рэлігійнага жыцця беларускага народа. Яго крыніцай паслужыла картатэка Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, створаная на базе разнастайных старабеларускіх арыгінальных і перакладных пісьмовых помнікаў грамат, дагавораў, канцылярска-юрыдычных дакументаў, статутаў, летапісаў, хронік, хранографаў, воінскіх і рыцарскіх раманаў і аповесцей, мемуарных, публіцыстычных, навуковых і рэлігійных твораў.
У слоўніку тлумачыцца найбольш актуальная, шырокаўжывальная частка зарэгістраваных у картатэцы назоўнікаў, якая выконвала ў старабеларускі перыяд камунікатыўную функцыю. He падаюцца словы вузкага, пераважна кніжнага ўжытку тыпу абакукь, адонай, газофйляцйя, декомйкть, загнрь, массареть, а таксама іншамоўныя ўкрапванні накшталт адарь, бефанймь, квйнтйль, лехамь, прйнцепсь, торнафь, што трапляюцца ў перакладных творах і захаваны для пэўных стылістычных мэт.
Дыферэнцыраваны падыход вытрымліваецца ў слоўніку ў адносінах да асабовых намінацый, утвораных ад этнонімаў, тапонімаў і антрапонімаў. 3 ліку іх тлумачацца толькі лексічныя адзінкі, звязаныя з асвятленнем паўсядзённага жыцця насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. He ўключаюцца ў слоўнік зафіксаваныя ў біблейскіх кнігах, перакладных мастацкіх творах і хроніках назвы прадстаўнікоў плямён і народнасцей, жыхароў гарадоў, паслядоўнікаў рэлігійных плыняў і сект, з якімі насельнікі Вялікага Княства Літоўскага па прычьіне тэрытарыяльнай, а нярэдка і часавай аддаленасці не ўступалі ў ваенныя, дыпламатычныя, гандлёвыя, рэлігійныя або культурныя кантакты (рэестр гэтых груп намінацый прадстаўлены ў Дадатку, змешчаным у другім томе).
Усе адабраныя для тлумачэння словы, з’яўляючыся загаловачнымі ў слоўнікавых артыкулах, прыводзяцца ў пачатковай форме у назоўным склоне адзіночнага ліку (за выключэннем слоў тыпу бавы, граблй, заручйны, йменйны, ножйі(ы, плюндры, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку). Для афармлення загаловачных слоў выкарыстоўваюцца сродкі сучаснай беларускай графікі і літары u, йі, ь.
Пры наяўнасці некалькіх арфаграфічных варыянтаў загаловачнага слова ў якасці асноўнага выбіраецца найбольш ужывальны ў пісьменнасці варыянт, а астатнія змяшчаюцца ў дужках пасля яго. Тыя ж варыянты, якія згодна з алфавітным парадкам аддзяляюцца ад асноўнай формы трыма або большай колькасцю слоў, падаюцца і на сваіх алфавітных .месцах як спасылачныя:
Альмарня (армарня, олмарея)...
Армарня гл. альмарня.
Олмарея гл. альмарня.
Загаловачныя словы-амонімы памячаюцца арабскімі лічбамі зверху справа: Брама1 і Брама2, Порть1 і Порть2. Кожнае з іх узначальвае самастойны слоўнікавы артыкул.
Прадмова 4
Раскрыццё значэнняў загаловачных слоў дасягаецца часцей за ўсё падборам адпаведных лексічных эквівалентаў або радоў сінонімаў сучаснай беларускай мовы: Азарь капытнік-, Завора засаўка, завала. У выпадках, калі слова з’яўляецца назвай гістарычнай рэаліі, якая выйшла з ужытку ў пазнейшы час, яно тлумачыцца апісальна: Академнкь студэнт езуіцкай навучальнай установы; Компромнсарь трагіейскі суддзя.
Адназначныя словы і асобныя значэнні ў мнагазначных словах ілюструюцца цытатай з помніка старабеларускай пісьменнасці. Больш цытат прыводзіцца, калі патрэбна адлюстраваць арфаграфічныя варыянты.
Устойлівыя словазлучэнні падаюцца ў канцы артыкулаў без цытат і аддзяляюцца ад тэксту ромбам 0.
У слоўніку ўжываюцца наступныя паметы: гл. глядзіце; зб. — зборны; лж. множны лік; ж. р. — жаночы род; памянш. памяншальная форма; павел. павелічальная форма; перан. пераноснае значэнне.
СПІС КРЫНІЦ
Аб абр. «Аб абразах, аб рэліквіях» 1622 г. (Беларуская лінгвістыка. Мінск, 1983. Вып. 24).
Абух. «Ліст да Абуховіча» 1655 г. (Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Мінск, 1961. Ч. I).
АВК Акты, нздаваемые Внленскою археографяческою комнссяею (Внльна, 18851915. Т. І-ХХХІХ).
АЗР Акты, относяіцяеся к ясторяя Западной Россня (СПб., 1846-1853. Т. I-V).
Алекс. «Александрыя» пачатку XVII ст. (рукапіс Расійскай нацыянальнай бібліятэкі).
Алекс. XV «Александрыя» канца XV ст. (рукапіс Расійскай нацыянальнай бібліятэкі).
Алекс. 1697 «Александрыя» 1697 г. (рукапіс Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі).
АЛМ Акты Лятовской метрякя (Варшава, 1896-1897. Т. I, вып. 1-2).
АЛРГ Акты Лнтовско-Русского государства (М., 1899. Вып. 1).
Апакр. «Апакрьісіс» (Вільна, 1598).
Арх. ЮЗР Архнв Юго-Западной Росснн (Кяев, 1859-1911. Ч. I-VIII).
Арыст. «Арыстоцелевы вароты» канца XVI ст. (рукапіс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).
АСД Археографнческлй сборняк документов, относяіцяхся к ясторяя СевероЗападной Русн (Внльна, 1867-1904. Т. I-XIV).
Атыла «Гісторыя аб Атыле» каля 1580 г. (рукапіс Бібліятэкі імя Э. Рачынскага ў Познані).
АЮЗР Акты, относяіцяеся к нсторня Южной я Западной Россяя (СПб., 1863-1892. Т. I-XV).
БАБеларускі архіў (Мінск, 1927-1931. Т. І-ІІІ).
Бава «Аповесць аб Баве» каля 1580 г. (рукапіс Бібліятэкі імя Э. Рачынскага ў Познані).
Барк. «Баркалабаўскі летапіс» канца XVI пачатку XVII ст. (рукапіс Дзяржаўнага гістарычнага музея).
Бельск. «Хроніка» М. Бельскага пачатку XVII ст. (рукапіс Расійскай нацыянальнай бібліятэкі).
Бер. саб. «Абарона сабора берасцейскага» (Вільна, 1597).
Біблія «Біблія» пачатку XVII ст. (рукапіс Расійская нацыянальнай бібліятэкі).
Будны — «Катэхізіс» С. Буднага (Клецк, 1562).
Бых. Летапіс па спісе Быхаўца канца XVI пачатку XVII ст. (СПб., 1907. ПСРЛ. Т. XVII).
Бяр. «Лексікон» П. Бярынды (Куцеін, 1653).
Валх. «Аповесць аб трох каралях-валхвах» канца XV ст. (рукапіс Расійскай нацыянальнай бібліятэкі).
Варл. «Гісторыя аб Варлааме» (Куцеін, 1637).
Віл. Віленскі спіс летапісу канца XV ст. (рукапіс Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы).
Вісл. «Вісліцкі статут» пачатку XV ст. (Roman S., Vetulani A. Ruski przeklad polskich statutow ziemskich. Wroclaw; Krakow, 1959).
BC Внтебская старнна (Внтебск, 1885. T. 4).
Выкл. «Вьіклад тлумачэнняў біблейскіх кніг» сярэдзіны XVII ст. (рукапіс Бібліятэкі Акадэміі навук Украіны).
Гарм. «Гармонія» пачатку XVII ст. (Русская нсторнческая бнблнотека. СПб., 1882. Т. VII).
Гр. 1589 -Грамата караля Сігізмунда III (Вільна, 1589).
Дзід. «Дзідаскалія» (Куцеін, 1653).
ДМАМЮ Документы Московского архнва Мнннстерства юстнцнн (М., 1897. Т. I).
Дыяр. «Дыярыуш» А. Філіповіча 1638-1643 гг. (рукапіс Дзяржаўнага гістарычнага музея).
Еўл. «Дзённік» Ф. Еўлашоўскага пачатку XVII ст. (рукапіс Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве).
Жыц. Ал. «Жыціе Аляксея, чалавека божага» канца XV ст. (рукапіс Расійскай нацыянальнай бібліятэкі).
Жыц. св. «Жыція святых» сярэдзіны XVII ст. (рукапіс Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі).
36. 81, 82, 107, 255, 259 Зборнікі павучанняў сярэдзіны XVII ст. (рукапісы Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы).
36. 261 Зборнік павучанняў пачатку XVII ст. (рукапіс Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы).
36. 262 Зборнік біблейскіх кніг пачатку XVI ст. (рукапіс Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы).
36. 752 Зборнік жыцій святых другой паловы XVII ст. (рукапіс Дзяржаўнага гістарычнага музея).
36. вып. «Збор выпадкаў кароткі» (Супрасль, 1722).
Зіз. «Лексіс» Л. Зізанія (Вільна, 1596).
ІА Istorijas archyvas (Kaunas, 1934. Т. 1).
НЮМ Нсторнко-юрнднческне матерналы, нзвлеченные нз архнвных кннг губерннй Внтебской н Могнлевской (Внтебск, 1871-1906. Вып. І-ХХХІІ).
Каз. Кір. «Казанне Кірыла» (Вільна, 1596).
Каліст «Евангелле вучыцельнае» Каліста (Еўе, 1616).
КАР Кніга Альбрыхта Радзівіла 1646-1648 гг. (рукапіс Цэнтральнага дзяржаўнага архіва старажытных актаў).
Карп. «Два казанні» Л. Карповіча (Еўе, 1615).
КВЗС Кніга Віцебскага земскага суда 1533-1540 гг. (рукапіс Цэнтральнага дзяржаўнага архіва старажытных актаў).
КВС Кніга Віленскага замкавага суда 1552 г. (рукапіс Цэнтральнага дзяржаўнага архіва старажытных актаў).
КЗ Лнтовская метрнка. Кннгн запнсей (СПб., 1910. Русская нсторнческая бнбллотека. Т. XXVII).