Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
пакаленне
HiANS
ПДКДЛЕННЕ
J ERN 5
П’ЕСЫ МАЛАДЫХ ДРАМАТУРГАЎ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРАКЛАДЗЕ
АНДРЭЯ КАЛЯДЫ
МІНСК
2007
УДК
ББК
821.161.36
84 (4 Бен)4 П 13
Укладанне
М. Халезіна, Н. Каляды
Пакаленне Jeans: п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя
П 13 Каляды / Укл. М. Халезіна, Н. Каляды. Мінск, 2007. — 264 с.
Кнігу склалі пераклады (з рускай мовы на беларускую) наступных драматургічных твораў: Л. Баклага. «Аранжавая мара»; Д. Балыка. «Белы анёл з чорнымі крыламі»; С. Гіргель. «Жыццё і смерць Квенціна Таранціна»; Н. Каляда. «Ім сніліся сны»; П. Пражко. «Вельветавыя штаны»; П. Расолька. «Дождж у снежні»; Я. Русакевіч. «ГІраўда, ці тое, што адпавядае сапраўднасці»; К. Сцешык. «Мужчына — Жанчына— пісталет», «М. т. Сцэны жыцця»; М. Халезін. «Я прыйшоў», «Дзень Удзячнасці», «Пакаленне Jeans».
УДК 821.161.36
ББК 84 (4 Бен)4
«Свабодны тэатр», Міжнароднае грамадскае аб ’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Андрэй Каляда выказваюць шчырую падзяку спадарыні Ірэне КалядзеСмірновай, старшыні Дабрачыннага фонду «Ethnic Voice of America» (Парма, ЗША\ за чынную дапамогу ў выданні гэтай кнігі.
© Каляда А., псраклад на бсларускую, 2006
© Халсзін М., Каляда Н., укладаннс, 2006
© Халсзін М., мастак, 2006
БЕЛДРЫСЬ ТНРБНЕ
Кніга ў вашых руках — феномен. Як фенаменальная сама па сабе з'ява маладой беларускай драматургіі. Яна ўзбурлілася, успухнула сама праз сябе: толькі запазычыўшы форму ўзаемаадносін унутры драматургічнага свету ў рускіх, беларусы змаглі ідэалагічна сябе знайсці самі, ні на чый вопыт не абапіраючыся. I яшчэ больш — рухаць сваю ўласную ўтоеную ідэю, услаўляць і песціць свой унутраны «град Кнтеж», які не намацаеш, не сфармулюеш адразу: голас прыглушаны, але смелы, голас інтэлектуальна абуджанай правінцыі ў посткаланіяльны перыяд. I няма нічога лепшага за гэтае самаўсведамленне бунтоўнага чалавека, за гэтае адчайнае візіянерства. Пакаленне вырасла на глебе, нікім не падрыхтаванай, выспела само. I, магчыма, мела б цяпер права называцца пустазеллем, калі б у краіне было шмат знатнай культуры.
Прыклад «Свабоднага тэатра» — пераканальны доказ, што змяніць можнаўсё. Пачаць з нуля і перамагчы. Прымусіць сігуацыю прагнуцца пад сябе. Младабеларусы (драматургі) вельмі своечасова зразумелі, што сціпласць — прамы шлях да невядомасці. А менавіта гэта часта перашкаджае вобразу сучаснага драматурга, схільнага ўсваёй незапатрабаванасці да самаедства. Беларусы перамаглі якраз у момант усведамлення сябе новым пакаленнем драматургаў: калі яшчэ нічога не было, ніякіх рэсурсаў, і толькі першая слава прыйшла з Расіі, з екацярынбургскага конкурсу «Еўразія». Менавіта ў гэты час яны змаглі не раскласціся па ячэйках і заняцца пялегаваннем свайго асабістага міфа, а захапіліся кансалідацыяй сіл, згуртавальнымі працэсамі.
Кансалідацыя драматургаў не знішчае іх індывідуальнасці, а наадварот — дзейнічае як бур у шахцёрскім промысле: магутна, дзелавіта, прыкметна. Бадай што, сёння на Беларусі няма больш прыкметнай для еўрапейскага тэатральнага істэблішмента трупы, чым «Сва
3
бодны тэатр». «СТ» — гэта і тэатр новай драматургіі, і прамоўтэрская кантора, і адукацыйны цэнтр, і шырокі конкурс рускамоўных і беларускіх п’ес.
Драматургі ўзялі ў рукі ніці свайго ўласнага лёсу, аднойчы добра зразуллеўшы, што галоўнае і самае важнае—справа, яшчэ раз давёўшы сабе і свету, што драматургі, іх слова пераважаюць у тэатры, задаючы новую моду. Так гэта было ў XIX стагоддзі, так гэта будзе і ў XXI стагоддзі — тэатр патрыярхальны, драматургія авангардная. Яна мроіць. Яна б'ецца ў курчах новых форм. Яна падказвае, шэпча: «Трэба мяняцца».
Павел Руднеў
ЛАРЫСА БАКЛАГА
Нарадзілася 2 студзеня 1954 г. у в. Орля Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, Беларусь.
Выпускніца факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск, 1978).
Драматургічнай творчасцю займаецца з 2004 г. П'еса «Оранжевая мечта» ўвайшла ў лонгліст, а п’еса «Мужчмна ншет долгое звучанне, жешцнна смешнвает краскн» ўвайшла ў шортліст I Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» (Мінск, Беларусь, 2005) і была ганаравана Спецыяльным прызам Тома Стопарда «Яркі дэбют».
2006 — напісана п'еса «Комета Нострадамуса».
Ларыса БАКЛАГА
ДРАНЖДВДЯ МДРД
КАМЕДЫЯ НА ЧАТЫРЫ АКТЫ Z ЗЛЕМЕНТАМІ ДЗФІЛЕ
(ЛІТДРДТУРНДЯ ІМПРДВІЗДЦЫЯ НДКПНТ ДЗМДКРДТЫЧНЫХ ПДДЗЕЙ нд
Укрдіне. Лістдпдд 2ППЧ ствдзень 20П5 г.)
ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
Тры галоўныя персанажы — Алеся, Арнольд і Збышак, у адрозненне ад астатніх, на сцэне з’яўляюцца як «каляровыя», у промнях жоўтага, чырвонага і аранжавага пражэктараў. Гэтым падкрэсліваецца, што ў іх ёсць вобразнае мысленне: пропуск у «вечнае жыццё».
Алеся Т а л с т а я — жанчына нявызначанага ўзросту. Журналіст, пісьменнік. Беспрацоўная. Прыкметная: вогненнарыжы, амаль апельсінавы колер валасоў. Збігнеў Пастка — знаёмы Талстой. Беспрацоўны рэжысёр. Прыкметны, носіць аранжавыя (бліжэй да жоўтага колеру) чаравікі. Падобны на Збігнева Бжэзінскага.
Арнольд Іванавіч Усходнік — губернатаррэгіёна. У мінулым адказны работнік КПСС. Хваравіта рэагуе на аранжавы колер, вымушаны насіць акуляры з чырвонымі шкельцамі. Падобны на Арнольда Шварцнегера.
Жонка губернатара.
Памочнік губернатара.
Зміцер Любецкі — дырэктар сеткі прыватных фірмаў «ЖЗ».
Канчыта Лопес — рэферэнт Любецкага, яго намеснік па ідэалогіі.
Д а ш a — супрацоўніца сеткі «ЖЗ».
1шы, 2гі, 3ці — супрацоўнікі сеткі «ЖЗ».
Сяргей Сяргеевіч Макаўкін — госцьсасталіцы, куратаррэгіёна.
П а л я к з дарожнымі валізкамі.
Дзве літоўкі (адзенне — трыкатаж ручной вязкі).
X л о п е ц спартыўнага целаскладу.
Два атлетыбодыбілдэры.
Мадэлі для дэфіле.
Два пенсіянеры.
П’я н і ц а.
Тры дэманстранты, якіяпратэстуюць.
Малады чалавек.
Журналісты.
ПЕРШЫ АКТ
Кабінет дырэктара сеткі прыватных фірмаў «ЖЗ». Апроч стала дырэктара і традыцыйных атрыбутаў кіравання (тэлефонаў, перагаворных прыстасаванняў, камп’ютэра) глядач бачыць
спартыўныя трэнажоры, штангі, гантэлі, мячы, маты, тэнісныя ракеткі і інш. Гэта таксама і трэнажорная зала. Калі падымаецца заслона, дырэктар Л ю б е ц к і сядзіць за пісьмовым сталом. Насупраць дырэктара — новая супрацоўніца Алеся Талстая,жанчыназ
7
вогненнарыжымі валасамі. Гутарка заканчваецца, падначаленая ўстае са стула і апошнія словы дырэктара слухае стоячы.
Пражэктары асвятляюць гераіню так, каб яе цень быў аранжавы, гэта яе асаблівасць, пра якую яна пакуль што нават не здагадваецца...
З’ЯВА I
Талстая, Любецкі.
Л ю б е ц к і. Бяру на работу. У гардэробе патрэбна дэлікатнасць. Таму мы спынілі свой выбар менавіта на вас. Кожнага наведвальніка сустрэць ветлівай усмешкай! Выпадковых людзей «адсеяць» у фае. Націскаеце кнопку трывогі — з’яўляецца служба аховы... «Жалезная заслона» — не прахадны двор.
Т а л с т а я (пачціва). Спраўлюся. У мяне добрая фізічная падрыхтоўка. (Падымаеўверх дзверукі, нібыта штангу падымае.) Некалькі соцень паліто за змену: «Распрануць цела — апрануць цела!» Калі нарада, патрэніруюся дадаткова, «жалеззе» пацягаю...
Л ю б е ц к і (з раздражненнем, нібы яму перашкаджае яе нябачны цень). Ды не хвалюйцеся вы так! Божа мой... (Заглядвае ў працоўную кніжку.) У вас перапынак у працоўным стажы больш за 10 гадоў. Чаму?
Т а л с т а я. Выходзіла з камуністычнага стэрэатыпу... Рузумееце, перапынак... (Паўтарае «падняцце штангі».) Вялікую вагу ўзяла без падрыхтоўкі. Перапынак! Дома вучылася пісаць пановаму. Сярод журналістаў беспрацоўе. Вось я і стала... пісьменнікам.
Л ю б е ц к і. Ну і што? Які ў гэтым сэнс?
Талстая.Так, мяне яшчэ не друкуюць. Патрэбныя гады, каб прабіцца на выдавецкі рынак. Так гавораць...
Л ю б е ц к і. Да пенсіі паспееце? Як у вас, жанчын, усё складана/ {АбыходзіцьАлесю па кругу разглядвае, спрабуе зразумець, дзе і што ў яе не так. Алеся паварочваецца за ім, але так, каб быць да кіраўніка тварам. Ен жа намагаецца разгледзець спіну.) Бліжэй да цела! Прабачце, бліжэй да справы. Работа жанчыны заўсёды канкрэтная. Прыбрала памяшканне — атрымай грошы. Памыла посуд — атрымай грошы. Раздзела цела...
Т а л с т а я (пакорна). ...атрымай грошы! (Пасля гэтых слоў аранжавы цень знікае.)
Л ю б е ц к і (нечакана павесялеў). Нешта ў вас ёсць... загадкавае. У гардэроб! Пакуль не перадумаў!
Т а л с т а я. Слухаюся! (Выходзіць, у дзвярах сутыкаецца з супрацоўнікамі, якія ідуць да дырэктара на нараду.)
З’ЯВАІІ
Тал ст а я, К a a ч ы т а, 1шы супрацоўнік.
1шы супрацоўнік. Гардэроб зноў зачынены. Непарадак.
Т а л с т а я. Панове! Запрашаю ўніз, у гардэроб. Абслужу хутка.
К а н ч ы т а. Ды вы што?! Няма калі. У нас нарада. Які гардэроб? (Накідвае на нлечы Талстой сваё футра. Тое самае рабяць і трое мужчын атлетычнага целаскладу—супрацоўнікі фірмы.)
1 шы супрацоўнік (даАлесі). 3 такімі плячамі... Вешалка вы старамодная... у Еўропе такія плечы ўжо не носяць.
З’яўляецца Макаўкін.
З’ЯВАІІІ
Талстая, Макаўкін.
М а к а ў к і н. Алеся? Ці ты гэта? (Спрабуе разгледзець чалавека пад кучаю адзення. Гэта яму ўдаецца, але не адразу.) Талстая, ты ці не ты?
Т а л с т а я. Я. Гэта — я!
М а к а ў к і н. Ты тут? У гардэробе?
Т а л с т а я. Тут. У гардэробе... (3 гэтымі словамі пакідае кабінет.)
М а к а ў к і н (са спачуваннем). Як змянілася! (Любецкі ідзе насустрач Макаўкіну з прадчуваннем сяброўскіх абдымкаў. Супрацоўнікі тым часам рассаджваюцца за сталом. Любецкі і Макаўкін абдымаюцца.)
З’ЯВА IV
Макаўкін, Любецкі.
М а к а ў к і н. Талстая ў цябе працуе? (Асцярожна.) Якая разумніца!
8
Л ю б е ц к і. Гардэробшчыцай. Па адзёжцы сустракаюць... 3 сённяшняга дня. Сумняваюся: ці справіцца? Ёсць у яе гісторыі штосьці дзіўнае...
М а к а ў к і н. ... па розуму праводзяць. Гардэробшчыцу звольніць лёгка! Гэта ж трэба, каб так нізка апусцілася! Першая ў нашым рэгіёне жанчынарэдактар. Які быў тыраж газеты! Чэргі ля кіёскаў! Пра якія персоны пісала!
Л ю б е ц к і. He «ўпісалася» ў новае жыццё! He зразумела сучаснасць!
М а к а ў к і н (успамінаючы). Чакайчакай. А як жа Арнольд?
Л ю б е ц к і. Губернатар? А што губернатар?
М а к а ў к і н. Яны з Алеськай моцна сябравалі дзесяць гадоў таму назад, у часы развалу СССР. (Нахіляецца і нешта шэпча Любецкаму на вуха.)