• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Т а л с т а я. Сплю. На працы стамляюся.
    Л ю б е ц к і. Бедненькая! Але я вам дапамагу, Алеся. Сусветную літаратуру ваша прозвішча ўпрыгожыць не хутка, а есці хочацца... Прапаную павышэнне па службе. Мне патрэбен дырэктар выставачнатрэнажорнага камплексу. Здолееце?
    Т а л с т а я. Здолею.
    Л ю б е ц к і. Чаму?
    Т а л с т а я. Вывучыла абсталяванне і методыкі. На мінулым тыдні «жым Арнольда» на сабе праверыла.
    Л ю б е ц к і. Жым Арнольда — гэта добра. Гэта тое, што трэба, Алеся. Добра ціскануць! Ваш галоўны козыр — добрыя і трывалыя сувязі! Развівайце дзейнасць у гэтым накірунку, за мною не заржавее! Дамовіліся?
    Талстая. У зале патрэбны дадатковыя камплекты гантэляў.
    Л ю б е ц к і. Будуць. Ідзіце ў трэнажорную залу зараз жа, вы — дырэктар. Сёння абвяшчаю калектыву.
    Т а л с т а я. Дзякуй, пан дырэктар! Буду старацца апраўдаць ваш давер. (Нечакана Алеся нахіляецца, цалуе Любецкагаў шчаку, «адкідвае» аранжавы цень і гаворыць з прыдыханнем.) Дзімітры! Ці можна павесіць у трэнажорнай зале партрэт Арнольда? Гэта ўпрыгожыць інтэр’ер.
    Л ю б е ц к і (усхвалявана). Усё для Арнольда! Партрэт губернатара ўпрыгожыць любую маю установу, нават лазню.
    Т а л с т а я. Так, але ён там не ў афіцыйным мундзіры, а на трэніроўцы. Можна сказаць — аголены...
    Л ю б е ц к і. Спорт — справа святая. Цалкам давяраю вашаму густу, Алеся. Толькі папярэджваю вас. Пасяброўску. Кожны раз напрыканцы гутаркі... (Дакранаецца рукою да яшчэ вільготнай шчакі.) He прамаўляйце ўслых гэтае святое імя... Кожны раз уздрыгваю, калі чую! Напрыканцы гутаркі... (Алеся выходзіць у трэнажорную залу, пагаспадарску разглядвае і правярае абсталяванне, прышпільвае навідавоку плакат з партрэтам атлета Шварцнегера. Любецкі размаўляе па тэлефоне, свят
    15
    ло ў яго кабінеце паступова гасне, ён выходзіць. 3 'яўляюццаДаша іКанчыта, яны нясуць у трэнажорную залу сумку са спартыўнаіі бялізнаю і некалькі букетаў кветак.)
    З'ЯВА VII
    Талстая, Канчыта, Даша.
    Д а ш а. Ды вы такая руская прыгажуня! Віншуем з павышэннем па службе!
    К а н ч ы т а. Любецкі загадаў купіць некалькі букетаў. У гэтай зале павінна быць шмат кветак. Без паху поту. Толькі водар кветак. Усё для адпачынку кліентаў!
    Талстая. А гэта што? А, бялізна! Выставачныя ўзоры. Ура! Ура! Ура! Няхай жыве спартыўная бялізна! (Дзяўчаты раскрываюць сумкукаробку, разглядваюць, затым прымяраюць бялізну... яны так захапіліся, што паступова сумная працэдура прыёмкі тавару ператвараецца ў дэфіле. Гучыць гарэзлівая песня на нямецкай мове «Москау, Москау...». Разам з мадэлямі Алеся, Канчыта і Даша ўдзельнічаюць у паказе бялізны. Заканчваецца песня, і мадэлі, a таксама Канчыта і Даша, выходзяць. Алеся застаецца.)
    З’ЯВАУІІІ
    Талстая, Пастка.
    Т а л с т а я. Падножкі ты робіш прафесійна! Тваё імя — Збышак Падножка!
    П а с т к a. He. Я — Збышак Пастка. (Паказвае на партрэт.) Гэта Бог, якому ты пакланяешся? I гэта ўсё — пра яго! (Паказвае, якрыбак, «вялізны ўлоў».)
    Т а л с т а я. Раўнуеш?
    П а с т к а. Да каго? Да спорту? Так, пасля сарака для пісьменніка галоўнае — трымаць мышцы...
    Т а л с т а я (інтрыгуючы). Кветкі ад паклоннікаў!
    П а с т к а (асцярожна, як доктар паведамляе пацыенту страшны дыягназ). Алеся, ты — першакласны журналіст і таленавіты пісьменнік...
    Т а л с т а я. Мяне сёння павысілі па службе...
    П а с т к а. Зразумей, Алеся (асцярожна абдымае яе за плечы, нахіляецца над ёю), сацыяльны статус жынчыны... у сучасным грамадстве... вызначаецца... як бы гэта мякчэй выказацца? He тым, чым думаеш (гладзіць яе па галаве'). He ўзроўнем літаратурнага таленту...
    Т а л с т а я. Даходамі з абароту? Гардэробам?
    П а с т к а. Канчыта, Даша, Макаўкін і іншыя людзі пішуць квіткі, а не кнігі. Яны не разумеюць, што пісьменнік — гэта інтэлект. Ёмістасць памяці, так бы мовіць, якой у іх няма. Яны і не могуць зразумець цябе, як мужчына не можа нарадзіць дзіця (абярэжліва здымае з яе жывата гантэлю і гаворыць трохі ўбок). Дарэчы, пра аранжавы рэтынол... Гледзячы на цябе, Алеся, яны правільна думаюць, што тваё становішча ў грамадстве вызначаецца становішчам твайго палюбоўніка {прамаўляючы апошнія словы, Пастка спрабуе прыняць зусім канкрэтную гарызантальную позу).
    Т а л с т а я. Паказваць на мне не трэба... (Пастка адначасова спакойна назірае за двума папарацы, якія з ’явіліся за спіною Алесі. Рэпарцёр і аператар з тэлекамерай трымаюць іх «на прыцэле».)
    З’ЯВА IX
    Талстая, Пастка, трое журналістаў.
    П а с т к а (нечакана на ўвесь голас, нібыта пачынае іграць ролю). У тваёй галаве адзін Арнольд! Ты звар’яцела зза гэтага губернатара, асліца! Закаханая дурніца з гантэлямі ў чэраве!
    Т а л с т а я. Ну, прызнайся, што раўнуеш.
    П а с т к а (як «дрэнны» акцёр, фальшываў Раўную! Я —раўнівец! (Устае, хапае букеты кветак і кідае іх, адзін за адным, у Талстую.) Прадажная жанчына! (Талстая гневаецца і спрабуе адбівацца, але Пастка ўжо хвошча яе букетам па твары.) Я табе пацягаюся па губернатарскіх прыёмных! Яшчэ раз скажаш, што кахаеш Арнольда Іванавіча, заб’ю! (Алеся заўважае журналістаў, якіяўсё гэта здымаюць, але тыя са словамі: «Гатова!» «Знята!» выбягаюць.)
    16
    З’ЯВЛ X
    Талстая, Пастка.
    Т а л с т а я. Калегі з незалежнай газеты! Што гэта? А мы з табою валяемся ў бялізне на матах? Чаму яны здымаюць нас? Чаму ты мяне абдымаеш? (Б'е яго букетам па галаве.)
    П а с т к а. Чаму «мы»? Ты ў бялізне, а я толькі што здзейсніў сваю лепшую пастаноўку. У трэнажорнай зале. Сцэны ж у мяне няма... I ўсё гэта толькі дзеля цябе, Алеся.
    Т а л с т а я (нечакана «адкідвае» аранжавы цень і зацікаўленаразглядвае Збышака). I да каго ты мяне раўнуеш, Збышак? Такая ўпэўненасць. (Спрабуе яго «хліпкія» цягліцы, грэбліва дэманструючы іх недастатковасць.) Імя яго тады Густаў! Чаму ты крычаў «Арнольд Іванавіч»?
    П а с т к а. Імя яго таты — Ванечка! I гэта мясцовы губернатар Арнольд Усходнік. Усе пра гэта толькі і гавораць. Палюбоўніца губернатара працуе ў гардэробе... А ты: ах, Арнольд! Арнольд!
    Талстая. I хто так пажартаваў? Хто пусціў гэтыя плёткі? (Спрабуеўдарыць Пастку, дэманструючы сур’ёзнасць сваіх намераўЗ
    П а с т к a. He я, але гавораць пра гэта—усе! А заўтра, Алеся, ва ўсіх мясцовых газетах... Нарэшце ж цябе апублікуюць, пасля дзесяцігадовага перапынку, заўтра, ва ўсіх газетах будзе надрукавана ўся праўда пра цябе, Алеся Талстая.
    Т а л с т а я. Гэта хлусня, усе ведаюць: я не прадажная...
    П а с т к а... .а «сумленная савецкая» журналістка. Я табе растлумачу, што для гэтых людзей «святая праўда» — грошы!
    Т алстая. Яне гатова! Заўтра, ва ўсіх газетах... жах!.. Я не гатова!
    П а с т к a. А чаму ты не гатова? Для іх ты — заўсёды кепская... А падаваць ім паліто ў гардэробе ты гатова? 3 вас атрымаецца добрая пасудамыйка, Алеся Талстая, можа, калінебудзь... вы напішаце пра гэта кніжачку. Пра тое, як трэба падаваць паліто... Ты што, пра Моніку Левінскі не чула?
    Т а л с т а я. Усё зайшло так далёка?! (УсхліпваеЗ)
    П а с т к а. Так, і гэта наш сціплы ўклад у вялікую справу адстаўкі губернатара. Гэты губернатар—наша беспрацоўе! Гэта наша ўніжэнне і наш голад!
    Т а л с т а я. Твая праўда.
    П а с т к a. I не бясплатна, Алеся! Гэта — не камуністычны суботнік з губернатарам у чырвоных акулярах! Табе патрэбен стартавы капітал у новым жыцці. Нехта крадзе, нехта рабуе. А нам, Алеся, дастаўся «розум»: махлярства, шантаж.
    Т а л с т а я (выціраючы слёзы'). Гавары больш правільна — чорны піяр! А хто ты ў гэтай п’есе?
    П а с т к а (ганарыста). Нікчэмны прыхвасцень і інтрыган, які здрадзіў школьным сябрам.
    Талстая(узахапленні). Здорава! Вось гэта роля! Збігнеў, ты мысліш геніяльна! Нездарма цябе яшчэ ў школе называлі Бжэзінскім...
    П а с т к а (пяшчотна абдымае яе за талію'). Ты выйшла з камуністычнага стэрэатыпу?
    Т а л с т а я. Так.
    П а с т к а. Наперад, у новы, у капіталістычны! Мы яшчэ там не былі! Галоўнае — жыць! Цікава, што пра нас напішуць заўтрашнія газеты?
    Талстая. Галоўнае, штонапішуць. Гэта — рэклама. Стартавы капітал і пачатак новага, цудоўнага жыцця.
    П а с т к а. Правільна.
    Т алстая. А што напішуць, гэта я ведаю... На першай старонцы фотаздымак. Кідкі загаловак і тэкст: «Рэжысёр Збігнеў Пастка ўчыніў сцэну рэўнасці гардэробшчыцы фірмы «Жалезная заслона» Алесі Талстой. Падчас збівання, за пяць хвілін да канца трэцяга акта, Пастка крычаў...»
    П а с т к а (крычыць). У тваёй галаве адзін Арнольд! А павінна быць...
    Р а з а м. Два... губернатары!..
    3 а с л о н а.
    ЧАЦВЁРТЫ АКТ
    Кабінет губернатара Усходніка. У інтэр’еры вызначаецца чырвоная дывановая дарожка, ад дзвярэй да стала губернатара. У савецкія часы такія дарожкі называлі ў народзе
    17
    «крамлёўскімі». У гэтай пастаноўцы нібы подыум для дэфіле: пакуль наведвальнік «доўга» ідзе, губернатар пільна ўглядваецца ў падначаленага (псіхалаі'ічны прыём).
    Губернатар за сталом. Ён сапраўды падобны на Шварцнегера. Дыміцца кава ў кубачку, свеціцца экран уключанага тэлевізара.
    Губернатар чытае ўслых газету, што ляжыць перад ім на стале.
    З’ЯВЛ 1
    Губер натар адзін.
    Г убернатар.«...РэжысёрЗбігнеў Пастка ўчыніў сцэну рэўнасці ў гардэробе «Жалезная заслона». Шквал кветкавых букетаў абрынуўся на галаву гардэробшчыцы Алесі Талстой. Рэжысёр кідаў букеты, прыгаворваючы: «У тваёй галаве адзін Арнольд! Ты страціла розум ад захаплення губернатарам...» (Уваходзіць памочнік губернатара, у руцэ — газета, павольна ідзе да губернатарскага стала.)
    П а м о ч н і к. Арнольд Іванавіч, выклікалі?
    Губернатар. Мы з першым намеснікам аглядалі добраўпарадкаванне горада. Сёння. У паўднёвым раёне, уздоўж магістралі, усе платы спісаныя мацюкамі. Белай фарбаю.
    П а м о ч н і к. Толькі ў гэтым годзе мы закрылі некалькі прыватных выданняў. У горадзе шмат беспрацоўных журналістаў. Ім няма дзе друкавацца...
    Губернатар. Працуюцьтэлевізары. (Нечакана рэзка ўзмацняе гукуключанага тэлевізара і тут жа гасіць. Наступную фразу гаворыць больш для сябе.) У кабінеце пастаянна працуе тэлевізар. Раней я гэтага не заўважаў... пазвані ў мэрыю, хай тэрмінова зоймуцца.
    П а м о ч н і к. Журналістамі?
    Губернатар. Вово, платамі. (Памочнік ідзе да выхаду. Голас губернатара спыняе яго каля самых дзвярэй. Уражанне: памочнік чуе спінаю.) Яны вырашылі закрыць апошняе прыватнае выданне такім арыгінальным спосабам? Скарыстаўшы маё імя? Навошта гэтая «талстоўшчына»? Удакладні.