• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Самойлаў. Ха, гэта, мабыць, той, які мяне на спатканне запрашаў.
    Анжаліка. Аты?
    Самойлаў. Я адмовіў, ясны пень.
    Анжаліка. I чаму? Попка не спадабалася?
    Самойлаў. Проста адналюб.
    А н ж а л і к а. Здзекуешся?
    Самойлаў. Жартую.
    А н ж а л і к а. Ты ж быў жанаты!
    Самойлаў. Алежзаразяразведзены!
    А н ж а л і к а. Але ж ты быў з жанчынай...
    Самойлаў. Нелыаўсім жыццём расплачвацца за адну памылку.
    Анжаліка. А мне што рабіць, Самойлаў?
    Самойлаў. Хадзіць на дыскатэкі і весяліцца. Ты — жанчына прыгожая. Няўжо ў цябе нікога няма?
    А н ж а л і к а (фанабэрыста). Прэтэндэнтаў хапае.
    Самойлаў. Дыкучым жасправа?
    Анжаліка. Яхачуцябе.
    Самойлаў. Калі надумаю змяніць арыентацыю, адразу пазваню.
    А н ж а л і к а. Лепей прыязджай.
    Самойлаў. Якскажаш.
    А н ж а л і к а (гулліва, трохі пакрыўджанаў А праз колькі месяцаў гэта можа здарыцца?
    Самойлаў (пачынае загінаць пальцы на руцэ). Студзень, люты, сакавік... Недзе праз дзевяць. У верасні. У мяне заўсёды ў верасні раман выключна гетэрасексуальны. Традыцыя такая. Постмадэрнісцкая.
    Анжаліка. Аз новай пацыенткай, з Віч, хацеў бы прадоўжыць традыцыю? Ці сніданосаў баішся?
    Самойлаў. He баюся. У мяне быў партнёр ВІЧстаноўчы. Паўгода.
    А н ж а л і к а. Наркаман?
    29
    Самойлаў. Фізікядзершчык. Зусім прыстойны мужык. Пры кар’еры і бабках.
    Анжаліка. I што? Засцерагаліся? Гандончыкам?
    Самойлаў. Утым жаі справа, што не. Проста пашанцавала. Я калі даведаўся пра дыягназ яго — ледзь не звар’яцеў.
    А н ж а л і к а. Страшна было?
    Самойлаў. Страшна. Я не горды, магу прызнацца. Неяк зусім не хацелася, каб маё імя на ватовай коўдры ўмельцы крыжыкам вышылі. Гэта такая спецыяльная коўдра з імёнамі тых, хто памёр ад СНІДу.
    А н ж а л і к а. Ведаю. Першага снежня студэнты кафедры інфекцыйных захворванняў развешваюць іх у актавай зале.
    Самойлаў. Кроў, як належыць, здаваў год. Кожныя тры месяцы. Возьмуць цэлы шпрыц на тыднёвую апрацоўку, а я на таксі і ў інстытут Пастэра, дзе за гадзіну робяць за плату.
    А н ж а л і к а. Дрыжэў, як мыш?
    Самойлаў. Увесьчас сядзеўу тараканавай забягалаўцы і глушыў віскі з горла. Кожны раз, калі чакаў вынік, хацеў павесіцца. Думаў — жыццё скончана.
    А н ж а л і к а. Вяроўку мыліў?
    Самойлаў. He дайшло. Кожны раз паспяваў за вынікам. Калі апошні раз даведаўся, што адмоўны, купіў бутэльку гарэлкі і пайшоў дадому.
    А н ж а л і к а. Дайшоў?
    Самойлаў. He дайшоў. Выжлукціў яе на астраўку бяспекі на васьміпалоснай магістралі, ачмурэлы ад гуду машын.
    А н ж а л і к а. Без закусі?
    Самойлаў. Якаязакусь!
    А н ж а л і к а. Ох, Самойлаў, і любіш ты рызыкаваць!
    Самойлаў. Трохі ёсць.
    А н ж а л і к а. Дык ты зза гэтай гісторыі ў Цэнтр пайшоў працаваць? Рамантыка закруціла?
    Самойлаў. I гэтатаксама.
    А н ж а л і к а. Ну і як?
    С а м о й л а ў. Спачатку я настроіўся служыць хусцінкаю. Думаў, з хворымі трэба абыходзіцца далікатна, як з пратухлым яйкам, бо ў іх жа такая псіхатраўма...
    А н ж а л і к а. Ну, даеш! He ўяўляю з цябе камізэльку.
    Самойлаў. Камізэлькай служыць расхацелася праз тыдзень. Да мяне прыходзілі адны наркаманы і вулічныя прастытуткі, таксама наркаманкі. Дзяўчаткі трохі падлечваліся і зноў ішлі на панель, пакідаючы мне візіткі з нумарамі тэлефонаў, абяцаючы абслужыць бясплатна, калі раптам я...
    А н ж а л і к а. Карыстаўся паслугамі?
    Самойлаў. Смяешся? Потым ужо было шмат тых, хто нічым не заслужыў такі падарунак лёсу.
    А н ж а л і к а. Ну і хто ж?
    Самойлаў. Згвалчаная падонкамі бабулька. Цяжарная дзяўчынка, якой ВІЧ прынёс на хвасце муж. Ён быў яе першым і апошнім мужчынам. Школьніца, якая паспрабавала гераін. Адзін раз. Дзеці, інфіцыраваныя ўрачамі. Проста харошыя людзі.
    А н ж а л і к а. Ты пакутаваў?
    С а м о й л а ў. Крый Божа. Але ж табе нехта сказаў, што ўрач — самы добры і чулы чалавек у свеце? Што ён абавязаны ўсім суперажываць? Так бы я здох з першым жа нявыратаваным хворым. А з такім дыягназам не выздараўліваюць.
    А н ж а л і к а. Значыць, прыходзіш дадому, і ўсе праблемы за парог?
    С а м о й л а ў. А ты што — чысценькая?
    А н ж а л і к а. Ды быццам бы зняслаўленых сувязяў не заўважалася. Але, калі сумленна, пацыентаў не люблю. Асабліва дэбілаў, якія прыходзяць і пытаюцца накшталт такога: «А ці мог я заразіцца, калі забіў камара, які да гэтага ўкусіў ВІЧінфіцыраванага, а злізнуў кроў камара са сваёй далоні»? (Абое смяюцца.)
    Самойлаў. У мяне быў пацыент яшчэ больш круты. Цікавы страшэнна. Прыходзіць і пытаецца: «Вядома, што пры ўкусе камара ВІЧ не перадаецца. Я хачу ведаць дакладна, як адбываецца гэты працэс».
    А н ж а л і к а (смяецца). Даведацца, як дакладна не перадаецца...
    Самойлаў.Ці прыехаўмужык з вёскі. Натуральны дэбіл. Гаворыць, маўляў, мала ў нашай вёсцы баб. I ніхто са мною не хоча. Так што займаюся сек
    30
    сам з казой, курыцай і братам. Ці мог я ад кагонебудзь з іх заразіцца ВІЧ?
    А н ж а л і к а. Днямі адзін таварыш зайшоў, пытаецца, колькі свежай крыві ВІЧінфіцыраванага трэба выпіць, каб заразіцца стопрацэнтна. (Абоерагочуць.)
    Самойлаў. Такіх хочацца наўмысна заразіць. Навошта людзям без мазгоў неба куродыміць? Але я да іх без грэблівасці. А вось ты, здаецца, снідафобка.
    А н ж а л і к а. Быццам бы не, ну, можа, з лёгкім адчуваннем перавагі. Як побач з неграм.
    Самойлаў. Расістка... А калі якінебудзь... мм... табе тварык падрапае?
    А н ж а л і к а. Якінебудзь хто? Сніданос?
    Самойлаў. ВІЧстаноўчы.
    Анжаліка. А калі цябе інфіцыраванай інсулінкаю ўколюць?
    Самойлаў. Я ўколаўне баюся, калі трэба — укалюся.
    Анжаліка. А бацькі ведаюць?
    Самойлаў. Прашто?
    А н ж а л і к а. Пра мужчын. Ну, што ты з імі жывеш?
    Самойлаў. Даўно.
    А н ж а л і к a. I што?
    Самойлаў. Бацькасказаў: «Жыві, як хочаш. Але підараў да нас не прыводзь». Так што калі бацюхну з кім і пазнаёмлю, то толькі з табою.
    А н ж а л і к а. Ды кінь ты.
    Самойлаў. Слова.
    А н ж а л і к а. Вы ў згодзе?
    Самойлаў. Адносна. Ён мне здорава дапамагаў... Утойваў ад маці, як у школе я біўся. Выбіў акадэмку ў медзе, калі я здыхаў ад гепатыту. Лекі страшэнна дарагія даставаў. Рознае было. Ён — мужык. I ніколі не патрабаваў удзячнасці, а я заўсёды саромеўся сказаць яму дзякуй. Але кожны год абяцаю сабе, што прыеду ў госці і згатую яму любімы яго плоў.
    Зацямненне.
    Месца дзення — гасціная ў квагэры бацькоў Ніны. У вочы кідаецца раскоша — шыкоўны дубовы абедзенны стол, гнутыя венскія крэслы, бар, канапа, пальмы ў кадзях, вялізныя фікусы...
    Стэрыльнасць, як у аптэцы. Проста жахлівы парадак — усё на сваіх месцах, ні пылінкі.
    Вялізнае акно прыадчынена, за акном завывае завіруха, падае снег.
    А р к а д з я (сядзіць за сталом). Снег віхурыць, віхурыць... Зубы даўно ўжо ляскаюць, ляскаюць...
    В о л ь г а (падыходзіць і зачыняе акно). Так добра?
    А р к а д з я. Ага! Яшчэ б паесці.
    В о л ь г а. Дапамажы сервіраваць. (Выходзіць на кухню.)
    Аркадзя. He магу — лыжкай стукаю. (Пачынае стукаць па стале сярэбраным прыборам.)
    В о л ь г a. He псуй стальніцу, не маленькая. (Уваходзіць у пакой, сервіруе стол.)
    А р к а д з я (істэрычнаў Хочаш сказаць тоўстая?
    В о л ь г а. Супакойся, Сланянё, я нічога не хачу сказаць. (Маці працягвае сервіраваць стол для вячэры. Аркадзя нешта напявае. У гасціную ўваходзіць Ніна у белым світэры і белых пушыстых тапцях.)
    Н і н а. Вось і зіма прыйшла... у белых тапцях.
    В о л ь г а (працягваючы сервіраваць). Дзе была?
    Н і н а. Справы.
    Аркадзя. He нарадзіла?
    Н і н а. Пакуль што не нарадзіла. (Яна садзіцца на сваё месца за сталом. Залазіць на крэсла з нагамі.)
    А р к а д з я. Маладзец.
    Н і н а. Без яец.
    А р к а д з я (жартуючы). Што ты сабе дазваляеш?
    В о л ь г а. Дзяўчаткі, не сварыцеся.
    А р к а д з я (жартуючы, капрызліваў Мама, яна мяне крыўдзіць.
    В о л ь г a. Каша, перастань. (Маці, закончыўшы сервіроўку, садзіцца за стол. Аркадзя пачынае актыўна працаваць лыжкай. Ніна лянотна калупае адзін кавалачак мяса, што ляжыць на талерцы.)
    В о л ь г а. Ніна, чаму сёння не схадзіла да зубнога ўрача? Тэлефанавалі, пыталіся, на якое чысло перапісаць... I што мне доктару сказаць?
    Н і н а. Нічога, я сама перазваню.
    В о л ь г а (выгаворвае павучальным тонам). Калі ласка. Толькі гэта наш сямейны доктар, і мне не хацелася б, каб ты дазваляла сабе запісацца, калі захочацца і калі захочацца не прыходзіць па запісе.
    Н і н а. Я прыйду.
    31
    В о л ь r a. I яшчэ — чаму ты не ходзіш на работу? Навошта тады прасіла Вадзіма знайсці табе месца? (Пачынае есці. Павучальная гутарка цячэ зусім будзённым тонам, адчуваецца, што гэта звычайны спосаб кантактавання маці і дачкі.)
    А р к а д з я (паўтарае). Чаму не працуеш?
    Н і н а. Да мяне сяброўка прыехала, я з ёю час праводжу.
    В о л ь г а. Чаму ты хлусіш? У цябе ніколі не было сябровак.
    Н і н а. Гэта ў цябе не было.
    В о л ь г a. He было, таму што іх не бывае.
    Н і н a. А да мяне сяброўка прыехала.
    А р к а д з я (зацікаўлена). I з кім жа ты сябруеш?
    Н і н а. 3 кімсьці.
    В о л ь г а. Сябруюць не з кімсьці, a супраць кагосьці. Ніна, я сур’ёзна: чаму ты не ходзіш на работу?
    Н і н а. Я ўзяла тыдзень за свой кошт.
    В о л ь г а. Навошта?
    Н і н а. Хварэю.
    В о л ь г а. Схадзі да доктара, хай выпіша лісток непрацаздольнасці.
    Н і н а. Ненавіджу ўрачоў.
    В о л ь г а. Яны цябе нібыта любяць. У кожнага свая работа.
    Н і н а. Пахварэю і пайду на работу.
    В о л ь г а. Што з табой?
    А р к а д з я. Запаленне хітрасці на глебе ляноты.
    Н і н а. Тэмпература... Усеагульная млявасць і абыякавасць да жыцця...
    В о л ь г а. Адзявайся цяплей.
    А р к а д з я. Натуральна. У мініспадніцах у снежні па вуліцах цягацца. Тут любы захварэе.
    Н і н а (уважліва глядзіць на маці). Дарэчы, у мяне няма ботаў для зімы.
    М а ц і. А на што зарплату патраціла?
    А р к а д з я. А ты ногі ў газету закручвай — цяплей будзе.
    Н і н а. Вось стану бамжом...
    В о л ь г а. Крый Божа.
    Н і н а.... і буду прыходзіць да Вас па газеты...
    Аркадзя. А мы газет не выпісваем, так што не той адрас.
    Н і н а. Заткніся, Слон, прыб’ю. (Апускаецца на калені і паўзе да маці.) Мамачка, мне так дрэнна, пашкадуй
    мяне, калі ласка. (Маці ўзіраецца, прынюхваецца. Зразумела і адхіснулася).
    В о л ь г а. Ніна, ты п’яная! Якая мярзота.
    Н і н а. Сто грамаў, вядома, могуць быць лішнія, але яны ніколі не зашкодзяць. (Ніна пачынае расслабляцца. Маці зразумела, што яна пад чаркаю і цяпер ужо няма сэнсу ўтойваць гэта. Голас Ніны мяняецца, становіцца больш расслаблены, часамі плаксівы, часамі гуллівы.)