Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Яшчэ загадзя я паклаў у кішэню кавалак моцнай капронавай ніткі. Яна мае дзве бясспрэчныя перавагі: папершае, яе немагчыма знайсці пры вобыску, а падругое, у камеры, калі няма нажа, ёю можна рэзаць сала і каўбасу. Робіцца гэта так: адзін чалавектрымае каўбасу... ага, вось так... а другі пілуе, нацягнуўшы нітку... вось. Можна есці... (Паўза.)
У камеры нас было шасцёра: чацвёра «палітычных» і два «паднаглядных». «Паднаглядныя» — гэта тыя, хто вызвалены з турмы, але вымушаны штотыднёва, у пэўны час, адзначацца ў мясцовым аддзяленні міліцыі. Абодва яны жылі ў адным раёне і добра ведалі адзін другога. Старэйшы — Саша — быў «дамушнік» з 16гадовым стажам адседкі; маладзейшы — Сярога — дробны хуліган, які амаль што не выходзіў з запою. Яго прывезлі пазней, чым нас, і першыя двое сутак ён адсыпаўся, кідаўся, з прычыны перарванага запою, то ў жар, то ў холад. На трэція суткі ён прачнуўся і пачаў нястрымна есці, паторгваючыся і ўздыхаючы. (Паўза.)
Трэба сказаць, што перарваны запой — гэта хвароба амаль усіх грамадзян, якіх утрымліваюць у прыёмнікуразмеркавальніку, за выключэннем «палітычных». Аднойчы ноччу, недзе каля трох гадзін, нас пабудзіў страшэнны грукат — хтосьці, наколькі хапала сілы і... дурноты, малаціў у дзверы «хаты», што насупраць. Потым пачуўся гучны выразны голас.
Музычны акцэнт. V.A. Movements: The blowflys «funky in the hole» (Perfect Toy).
Г o л a c (стуку дзверы). Адчыніце!.. Адчыніце!!! (Стуку дзверы.) Ды адчыніце, гады!!! (Паўза.) Адчыніце, мнетрэба выйсці! Мама прыйшла, а вы, гады, дзверы не адчыняеце!
Г е р о й. Па калідоры ў наш бок зацокаў чаравікамі дзяжурны афіцэр. Ён, як і мы, павёўся на «маму», але ўжо наступнай фразаю неспакойны «пасажыр» сябе выдаў.
Г о л а с. Вы адчыніце ці не?!! Мне што, у акно выскачыць?..
Г е р о й. Менавіта так прыходзіць гарачка — ноччу, пад дружны рогат усяго калідора.
А на трэці дзень я перастаў спаць. Зусім. Я толькі хадзіў па праходзе перад «шконкай» ад сцяны да «вочка». Тры з паловай крокі ў адзін бок, тры з паловай у другі. Увесь час хадзіў. Тры з паловай крокі ў адзін бок, тры з паловай у другі. А як толькі лажыўся, мяне накрывала чорная хваля жаху. Такога жаху, з якім немагчыма змагацца свядомасцю, а магчыма толькі адганяць гэтую хвалю фізічным дзеяннем — тры з паловай крокі ў адзін бок, тры з паловай у другі...
Толькі потым, праз некалькі тыдняў, мой сябар, псіхатэрапеўт, разабраўся ў гэтай дзіўнай немачы, якая называецца клаўстрафобіяй. Мы нават высветлілі, адкуль яна з’явілася ў маім жыцці! Яе падараваў мне родны брат, запіхнуўшы ў канапу за 27 гадоў да таго, як мяне занесла ў турму. Падараваў 27 гадоў назад, а спрацавала яна там, у судовым «стакане», дзе я пяць гадзін хадзіў па зялёным лузе. Цяпер, калі мне давядзецца патрапіць туды яшчэ раз, я ведаю, што рабіць...
I Дзіма ведае.
Ведае, таму што дома ён трэніраваўся, баючыся таго, што і яму давядзецца перажыць нешта падобнае. Дзіма зрабіў тое, на што звычайны чалавек наўрад ці адважыцца — ён папрасіў сваю дачку закруціць яго ў кілім. Закруціць шчыльна...
Музычны акцэнт. Terranova «bitcrush» (! К 7).
Што зведвае чалавек, загорнуты ў кілім? Першае — жах ад немагчымасці паварушыцца, другое — жах ад таго, што чалавек, які дапамог яму загарнуцца, можа пайсці зараз і не вярнуцца, і трэцяе — жах ад таго, што сэрца можа разарвацца кожную секунду...
У турме я зразумеў яшчэ адну важную рэч — джынсы для свабоды. Знаходзіцца ў турме ў джынсах — нонсенс. (Паўза.) У іх немагчыма спаць ці нават проста ляжаць на «шконцы» — кожнае шво намагаецца пазбавіць цябе сну. Гузік як язва буравіць жывот, а заклёпкі п’яўкамі працінаюць цела. Бывалыя на
257
ведвальнікі прыёмнікаразмеркавальніка карыстаюцца ці тоўстым трэніровачным касцюмам, ці штанамі — звычайнымі штанамі ад касцюма. (Паўза.)
Джынсы маглі з’явіцца толькі ў свабоднай краіне. Hi на што не падобныя штаны, нават выціраюцца ў кожнага індывідуальна. Няма дзвюх пар аднолькавых джынсаў, як няма аднолькавых лёсаў.
Штаны — наадварот. Калі штаны камечацца не так, як ва ўсіх, ты — вырадак. I будуць бузаваць тваё добрае імя: «Чаму гэта ў яго там, у пахвіне, так моршчыцца? Нібыта ж Аітпапі, а моршчыць у пахвіне. Нешта ў яго там не так... моршчыць нешта ў яго ў пахвіне». Вось дык так — моршчыць у пахвіне. Джынсы надзень — нічога не будзе моршчыць! А штаны здымі — стань свабодным!
Ёсць джынсы «no form», а паспрабуйце надзець штаны «no form». (Паўза.) 3 джынсамі можна насіць усё што заўгодна: кашулю, камізэльку на голае цела, світэр, пінжак, майку. (Кароткая паўза.) Да штаноў майку надзеньце...
Голы торс у камплекце з джынсамі летам выклікае ў дзяўчат адназначную рэакцыю: «як сексуальна»... Паспрабуйце з’явіцца там жа ў штанах і з голым торсам — «чаму ён голы?».
А догляд. Джынсы прасуюць, калі носяць; штаны — кожны дзень. Джынсы могуць быць вузкія і шырокія, прамыя і расклёшаныя, доўгія, парваныя і брудныя, але яны ніколі не могуць быць кароткія і на іх ніколі не можа быць стрэлак.
Музычны акцэнт. Gotan Project «confianzas» (Ya Basta).
Кожны дзень я бачыў Наташу праз вузенькую шчыліну паміж акном і кратамі. I кожную секунду я хацеў абняць, прытуліць да сябе і больш не адпускаць ніколі... Чым больш я пра гэта думаў, тым больш невыносным рабілася маё знаходжанне ў камеры.
Усіх нас дома чакалі каханыя жанчыны. (Паўза.) Часамі кожнаму з нас здаецца, што яны недастаткова разумеюць нашы трапяткія душы, нашы гарачыя сэрцы, нашы чыстыя думкі... Ну недастаткова разумеюць яны нас... недастаткова... I мы сварымся з імі, абвінавачва
ючы ў гэтым самым недастатковым разуменні.
Але потым надыходзіць хвіліна, калі мы раптам усведамляем, наколькі ж яны нас разумеюць... лепш, чым мы самі... У тыя хвіліны, калі нам пагражае небяспека, нашы жанчыны становяцца самураямі, аддаючы перавагу гонару перад дабрабытам.
Іра, жонка Андрэя, ганараваная ўсімі магчымымі журналісцкімі прэміямі за асабістую мужнасць. Аднойчы яна, пачуўшы на допыце гадасці з вуснаў следчага пракуратуры, заткнула яго аплявухаю. I цяпер ён маўчыць, а яна працягвае гаварыць тое, што думае.
Дзімава Вольга, даведаўшыся, што яе мужу адмаўляюць у праве на абарону, нагою адчыніла дзверы ў кабінет старшыні суда. Волыа — чалавек спартыўны і, на шчасце суддзі, яго не аказалася на рабочым месцы.
У час разгону нашай акцыі, калі ў паветры свісталі дубінкі, Наташа і Іра выцягвалі з натоўпу маладых дзяўчат, ратуючы ад пабояў...
У Іры, хроснай мамы нашай малодшай дачушкі, няма мужа — яго выкралі і забілі... выкралі і забілі... Яна шмат гадоў змагаецца за тое, каб даведацца праўду пра яго смерць і дзе знаходзіцца цела. Гэта, вядома ж, высветліцца... хутка высветліцца, а тыя, хто гэта зрабіў, будуць пакараны... А пакуль што... сёмы год, як Анатоля няма... (Паўза.)
У камеры вельмі назаляе святло — такое цьмянае святло, што б’е з невялікай выемкі над дзвярмі. Калі ляжыш на «шконцы», яно б’е прама ў твар — цьмянае жоўтае святло, падобнае на яечны жаўток, размазаны па асфальце.
А яшчэ гукі — гукі начной турмы: нехта ў суседняй «хаце» пайшоў «на туалет»... па калідоры прастукаў чаравікамі п’яны вертухай... і бясконцы храп... бясконцы, як сусвет, і магутны, як тысяча рэактыўных рухавікоў. Лепшая метода засынання — уявіць, што спіш на ўзлётнай паласе ньюйоркскага аэрапорта La Guaraia: сотні бліскучых лайнераў разлятаюцца ў розныя краіны, каб сустрэць там чароўны ўсход сонца... спачатку цьмянааранжавае і агромністае, a потым усё больш яркае і... змяншаецца... змяншаецца. Калі яно становіцца вельмі яркае і завісае над гарызонтам, лайнеры вяртаюцца на аэрадром і... прачына
258
юцца ў камеры «прыёмніка» на вуліцы Акрэсціна.
Дзіма спіць, заткнуўшы вушы ватнымі шарыкамі і насунуўшы на вочы капюшон курткі. Ён не храпе... ніколі не храпе... Хаця з гэтым тэзісам не згодны яго жонка і сукамернікі. (Паўза.) А я не хроп, таму што не спаў. Тры з паловаю крокі да сцяны, тры з паловаю крокі да «вочка»...
У медытатыўнай напаўдрымоце я бачыў усе тыя ж ізумрудназялёныя лугі, якія ніяк не прыводзілі мяне да Наташы.
Музычны акцэнт. Sebastien Tellier «1а ritournelle» FSOS 10 (Compost).
A яшчэ думаў пра свайго сябра. Ён жыў у другой краіне — цераз адну на захад... Звычайны хлопец з імем Ян... Ён нарадзіўся 11 жніўня 1948 года ў маленькім гарадку Вшэтаты.
Вядома ж, ён мне не быў сябрам у тым разуменні, як гэта прынята разглядаць. Мы не раслі разам, не вучыліся ў адной школе, на адным двары не жылі... нават ніколі не бачылі адзін аднаго. Ды і як мы маглі разам вучыцца, каля Ян быў на 24 гады старэйшы за мяне...
Ён жыў у другой краіне і ў другі час, да таго ж ніколі пра мяне не чуў. А я пра яго ведаў усё: ён хадзіў у звычайную школу; вучыўся так сабе; у 13 гадоў страціў бацьку; у 63м годзе паступіў у гімназію; цікавіўся гісторыяй. А яшчэ я ведаў, што калі ў 67м годзе ён паехаў у Савецкі Саюз у будатрад, то арганізаваў там забастоўку студэнтаў, патрабуючы скараціць рабочы дзень да васьмі гадзін. I рабочы дзень скарацілі...
Многім сваім аднагодкам ён здаваўся дзіўнаватым... Дзіўнаваты хлопец, які вывучаў гісторыю і ведаў на памяць біяграфіі вялікіх суайчыннікаў, якія змагаліся за свабоду сваёй краіны. Дзіўнаваты хлопец, якому было «болып за ўсіх трэба»... дзіўнаваты... (Паўза.)
Калі савецкія войскі ўвайшлі ў Чэхаславакію, Ян адразу прыехаў з Вшэтатаў у Прагу — яму зноў было «больш за ўсіх трэба»! He ведаю, пра што ён думаў, калі бачыў савецкія танкі на пражскіх вуліцах... не ведаю... магу толькі здагадвацца... Магчыма, ён думаў: «во сукі... во сукі... во сукі!..»
Ён быў звычайным хлопцам... звычайным... Можа, трохі больш актыўным, трохі больш смелым, але, па вялікім ра
хунку, звычайным...да Ібстудзеня 1969 года.
Мне яшчэ не было і пяці гадоў. Напэўна я быў у гэты дзень у дзіцячым садку... Вядома ж, дзе я яшчэ мог быць у чацвер... у дзіцячым садку... (Паўза.) Мама вяла мяне за руку, а я плакаў — я заўсёды плакаў, калі мяне вялі ў дзіцячы садок. У гэты час Ян ехаў цягніком у Прагу. Калі я сеў снедаць (амлет і какава), ён пісаў пісьмы: свайму сябру Ладыславу, калегу Любашу Холечку, у Саюз пісьменнікаў.
У чатыры гадзіны дня я сядзеў каля акна і глядзеў на дарогу, па якой павінна была прыйсці мама і забраць мяне адсюль. Мне не была відаць праз акно Вацлаўская плошча, на якой якраз у гэтыя хвіліны стаяў Ян. Ён стаяў перад Нацыянальным музеем і быў гатовы да галоўнага ўчынку ў сваім жыцці.