• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Д ж о. Ты дзе быў два дні, Андрэйка? Мне было цяжка... вельмі.
    А н д р э й. Уладжваў справы.
    Д ж о. Ты пераязджаеш.
    А н д р э й. У нейкай ступені. (Паўза.)
    Д ж о. У якой?
    А н д р э й. Я хачу з табой пагаварыць.
    Д ж о. Толькі не скажы, што ты... ад’язджаеш... не гавары.
    А н д р э й. Ты павінен выслухаць мяне...
    239
    Д ж о. Калі пра пераезд, то я не хачу нічога слухаць... зараз у мяне пачнецца прыступ... У мяне ўчора быў прыступ... Эван казаў... вось.
    А н д р э й. Паўтараю яшчэ раз: ты павінен выслухаць мяне да канца... (Паўза.)
    Д ж о. Я не магу, Андрэйка... не магу.
    А н д р э й. Я не скажу табе нічога дрэннага.
    Д ж о. Мне ўсё роўна страшна. (Паўза.)
    Андрэй бярэ сумку, з якой прьійшоў, і дастае адтуль бутэльку без этыкеткі. Ён ідзе на кухню, бярэ там дзве шклянкі, налівае ў іх бясколерную вадкасць і падыходзіць да Джо, падае яму адну шклянку.
    (Бярэ ў руку шклянку). Што гэта, Андрэйка?
    А н д р э й. Пі... залпам.
    Д ж о (прынюхваецца). Ці не зашмат?
    А н д р э й. Пі, не прынюхвайся.
    Д ж о (доўга трымае шклянку перад сабою, настройваецца і залпам выпівае). Айёе...
    Андрэй паўтарае працэдуру следам за ім. Пэўны час яны сядзяць моўчкі, пазіраючы ў глядзельную залу. Паўза зацягнулася.
    А н д р э й. Ну як?
    Д ж о. Пажар. (Паўза.) Беларусы — вялікая нацыя! Дзе ты ўзяў?
    А н д р э й. Сябры перадалі.
    Д ж о. Сябрам — вялікі дзякуй.
    А н д р э й. Перадам. Цяпер мы можам пагаварыць?
    Д ж о. Гавары, Андрэйка. (Паўза.)
    А н д р э й. Я не ведаю, з чаго пачаць... Я гаварыў з Эванам... карацей... Джо... ты хочаш паехаць са мной?
    Д ж о. Так.
    А н д р э й. Ты не зразумеў... я...
    Д ж о. Так, я хачу паехаць з табою.
    А н д р э й. Выслухай мяне, калі ласка.
    Д ж о. Што такое? Ты спытаўся, я адказаў... Хочаш? Так!
    А н д р э й. Ды даслухай ты! Я ад’язджаю. Ты хочаш паехаць са мною?..
    Д ж о. Так!
    А н д р э й. Джо, я ад’язджаю дадому! У Мінск! Ты хочаш паехаць са мною?
    Д ж о (пасля паўзы, ціха). Так.
    А н д р э й. Ты чуў, што я сказаў, Джо?
    Д ж о. Так. (Паўза.) Я чуў, што ты сказаў, Андрэйка... чуў. I я кажу табе: так.
    А н д р э й. Ты разумееш, што нам ляцець цераз акіян? Ты разумееш, што гэта зусім іншая краіна, Джо?.. Гэта зусім не проста... гэта...
    Д ж о. Я разумею, хлопча, што гэта не проста... Напэўна, мне ўжо не варта так моцна трымацца за карані, аміга... (Паўза.) Проста там будзе другі пакой... але ў ім будзеш ты... (Паўза.) Я не хачу заставацца тут адзін, Андрэйка.
    А н д р э й (ціхаў Гэта тваё канчатковае рашэнне?
    Д ж о. Так, канчатковае. (Паўза.) He кожнаму дадзена ўбачыць на дзевятай дзесятцы жыцця новую краіну... (Паўза.) Мусіць, яшчэ ні адно рашэнне ў жыцці мне не давалася так лёгка...
    А н д р э й (дастае з сумкі папку з нейкімі дакументаміў Джо, гэта дакумент... калі ты яго падпішаш, то адмовішся ад усёй уласнасці, якая належыць табе: дом, акцыі кампаніі, зямля...
    Д ж о. Пачакай, Андрэйка, я хацеў перагледзець тэстамент... я хацеў там... ну, гэта... я хацеў запісаць цябе і... Мелісу.
    А н д р э й. Эван твой апякун. Ён пагадзіўся падпісаць дакумент аб перадачы апякунства на маё прозвішча, толькі ў тым выпадку, калі ты адмовішся ад маёмасці... без права вяртання. Калі ты адмаўляешся, то Эван прыязджае ў аэрапорт і мы там абменьваемся дакументамі, у прысутнасці яго адваката. (Паўза.)
    Д ж о. Я хацеў, каб мае сябры... ты, Меліса... каб вам хоць нешта засталося пасля мяне... Андрэйка, вам хопіць на тое, каб... там добрыя грошы... А так... толькі звар’яцелы стары на тваёй шыі...
    А н д р э й. Ты едзеш?.. Ці ты не едзеш?
    Д ж о (бярэ ручку і рашуча падпісвае дакумент). Еду... Я еду!.. Андрэйка, вазьмі мой пашпарт.
    А н д р э й. Дзе?
    Д ж о. Пад матрацам.
    Андрэй дастае зпад матраца пашпарт Джо, падыходзіць да макета і замацоўвае на будынку дах. Завершаны макет аказваецца прыгожым сярэднявечным замкам, такім, якія падабаюцца хлапчукам падлеткавага ўзросту.
    240
    Прыгожы. Я ў дзяцінстве марыў аб такім.
    А н д р э й. Я таксама. (АпранаеДжо ў цёплую куртку, абуваеў зімовыя боты, насоўвае вязаную шапку. Бярэ сумку і папку з дакументамі.)
    Д ж о. А Меліса? Нам трэба зайсці развітацца...
    А н д р э й. He трэба.
    Д ж о. Вы пасварыліся?
    А н д р э й. He. Мне здаецца, з ёю немагчыма пасварыцца. (Паўза.) Яна чакае нас у аэрапорце... мы ляцім знаёміцца з мамай.
    Д ж о. У мяне... слоў няма... (Паўза.) Хоць нешта добрае ты павязеш з Амерыкі.
    Паўза. Джо і Андрэй аглядваюць пакой.
    Ледзь не забыўся. Андрэйка, вазьмі карабок пад ложкам, ён не ўваходзіць у паняцце «акцыі» ці «нерухомасць»... a нам на нейкі час спатрэбіцца.
    А н д р э й (дастае зпад ложка карабок). Спадзяюся, нас не прымуць за перавозчыкаў наркаты.
    Д ж о. He, хутчэй — за рускую мафію, якая вяртаецца дадому.
    А н д р э й. Дадому... дадому...
    Д ж о. Заўтра Дзень Удзячнасці.
    А н д р э й. Чацвер? Так і ёсць — Дзень Удзячнасці. Мы прыляцім дадому ў Дзень Удзячнасці!
    Д ж о. Так, дадому і... без спазнення. Андрэйка, скажы маме, каб яна не смажыла індычку... Хай згатуе штонебудзь беларускае...
    А н д р э й (каціць крэсла да дзвярэйў Добра, яна згатуе... самагон. Табе спадабаўся самагон?
    Д ж о. Самагон? А хіба гэта ў вас ежа?
    А н д р э й. Вядома ж... а запіваем мы яго гарэлкаю.
    Д ж о. He, я так доўга не працягну... Лепей «Селядца пад шубаю». Во! Скажы маме, каб зрабіла «Селядца пад шубаю»... Калі не ўмее, я яе навучу...
    Андрэй і Джо знікаюць за дзвярмі, святло ў пакоі павольна гасне, а ў сярэдневечным замку засвяціліся вокны. Яны свецяцца жоўтым вабным святлом, і здаецца, што ў замку ідзе сваё жыццё — прыгожае і ціхамірнае.
    3 а с л о н а.
    241
    Мікалай ХАЛЕЗІН
    {зудзелам Наталлі КАЛЯДЫ)
    ПДКАЛЕННЕ JERN5
    □ДД НОВДЙ ГЕНЕРАЦЫІ
    ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ
    Г е р о й.
    Д з ід ж э й.
    Мыш за сталом.
    Мыш за спіною.
    Лейтэнант.
    I
    Пасярэдзіне сцэны стаіць шырма, складзеная з чатырох крацістых металічных панеляў.
    У глыбіні сцэны пульт дзіджэя. За пультам Д з ід ж э й рыхтуецца да працы — перабірае пласцінкі, наладжвае пульт. 3 кулісаў выходзіць Г е р о й — ён нясе вялікую сумку, з якой будзе, на працягу ўсяго спектакля, даставаць розныя прадметы. Герой усаджваецца на краёчку сцэны і... пэўны час пазірае ў залу... Пачынае гучаць музыка. На працягу ўсяго спектакля паміж Героем і Дзіджэем адбываецца маўклівы дыялог, часамі зразумелы толькі ім двум.
    Музычны акцэнт. Musik Intro U.F.O. Музычны акцэнт. Monassa «day and night» FSOJ 9 (COMpost)
    Г e p o й. Я свае першыя джынсы не помню. (Паўза.) Помню нейкія... як бы і не джынсы... Бацькі купілі нам с братам, калі мы ездзілі сям’ёю адпачываць у Друскінінкай... (Кароткая паўза.) Пашытыя, быццам бы, як джынсы, а тканіна не выціраецца... He выціраецца, хоць ты яе... Імітацыя такая... быццам бы джынсы, а быццам бы — не. (Кароткая паўза.) Як Літва ў былыя часы — быццам бы — радзіма, а быццам бы — замежжа.. Некаторыя, каб апраўдаць на сваім целе гэтыя недарэчныя штаны,
    называлі іх «тэхасамі» і сцвярджалі: «У Амерыцы ёсць джынсы, ёсць і тэхасы. Джынсы труцца, а тэхасы — не».
    Нехта цэглаю шараваў. Глупства! Нікога ж на дурніцу не купіш... Кожны ведаў, як шво павінна быць прастрочана, дзе кожны лейбл, дзе сцяжок ушыты, якія на маланцы, якія на гузіках... Лохаў, вядома, хапала, і заўсёды можна было фуфел за фірму ўляпаць... (Паўза.) А яшчэ хлоркай! Гэта каму цэглай лянота...
    Мой дваюрадны брат ленаваўся цаглінаю, дык ён паехаў па хлорку ў аптэку... прыпынкаў пяць трамваем. Падышоў да аддзела, кажа, маўляў, хлорка трэба... Яму цётка адказвае: «Сем капеек у касу». Заплаціў, прынёс цётцы чэк, а тая яму: «Хадзем». Пайшлі на склад. Яна паказвае на мех велічынёй з кола ад трактара: «Забірай». (Паўза.) Забраў. Спрабаваў у трамваі забыцца, пільны ветэран не дазволіў: «Стой, гаўнюк!!! Мяшок забыўся!!!» Так і дацягнуў да ўласнага балкона... (Паўза.) А джынсы прапаліў — з хлоркай перабраў...
    Добра памятаю джынсы свайго роднага брата — заношаныя да дзірак, з латкаю вось тут (паказвае на правы клуб). Купіў за 70 рублёў. Па тым часе —
    242
    касмічная цана—месячны заробак прыбіральшчыцы. Бацькам не спадабалася... (Паўза.) Зараз гэта нават уявіць цяжка. (Паўза.) Калі б вы прынеслі дадому палітон з бамжовага плечука, па якім скачуць блохі, і «казырнулі» маме: «Пяцьсот даляраў — vintage»... (Паўза.) I бацька не ўхваліў... Пагадзіўся, але не ўхваліў. А як ухваліць?! Як?!! Сын ходзіць з кудламі на плячах і ў штанах, якімі падлогу мыць у прыстойнай сям’і не будуць... Як?! (Паўза.) 3 такімі валасамі ходзіць па горадзе ці не трыста чалавек, і сярод іх — твой сын. А штаны ў яго... (Кароткая паўза.) I мама не ўхваліла... (Паўза.) Але ж купіў за свае... Ці то, не за тыя, якія штомесяц мы аддавалі бацькам да апошняй капейкі, а «за свае» — за тыя, якія зарабіў недзе і неяк... гэта значыць, нейкім чынам...
    Музычны акцэнт. Medeski Martin & Wood «end of the world party» (Blue note).
    Mae нелегальныя заробкі пачаліся, калі вучыўся ў школе — у класе дзевятымдзесятым... (Паўза.) Прадаваць штонебудзь сур’ёзнае ў школе таго часу было наўрад ці магчыма, але адно найменне тавару там ішло без асаблівых праблем — цэлафанавыя пакеты. (Выцягвае з сумкі цэлафанавыя пакеты.)
    He, ён, вядома ж, быў не такі... Куды падзеліся тыя пакеты, я ведаю — яны знасіліся. (Паўза.) Так, знасіліся... як зношваецца адзенне ці абутак... Сёння ў гэта цяжка паверыць — сучасныя пакеты заканчваюць сваё жыццё на сметніках, ледзь з’явіўшыся на свет божы. (Паўза.)
    А тады ўсё было зусім інакш. Пакет прыязджаў зза мяжы і пражываў тут паўнавартаснае жыццё: здабыванне сям’і, сталенне, старэнне і смерць... Яго жыццё суправаджалася беражлівым доглядам... трапяткімі адносінамі... воднымі працэдурамі... Тады не знаходзілася вар’ята, які наваліў бы ў пакет пяць кілаграмаў бульбы і абарваў ручкі. {Паўза.) Хіба можна насіць бульбу ў пакеце, які каштаваў пяць рублёў?!! За пяць рублёў можна было купіць сорак кілаграмаў бульбы... ці адзін фірмовы цэлафанавы пакет.
    За пяць рублёў я прадаваў пакеты ў школе. (Паўза.) Купляў за тры, а прадаваў за пяць. Тады гэта называлася фар
    цоўкай, цяпер — бізнесам. Карцінкі са сваіх першых пакетаў шмат хто запомніў на ўсё жыццё: жаночая задніца, упакаваная ў джынсы Wrangler, з рамонкам, што тырчыць з кішэні; губы, што трымаюць гузік ад джынсаў Lee Coper; прыгажунібландзінкі зноў жа ў джынсах на фоне кабрыялета... (Паўза.) Але прадаваць джынсы ў самой школе было нерэальна... зусім... Такіх грошай у школьнікаў тады не было... Дзіўны быў час — у школьнікаў не было грошай... (Паўзаў