Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Г е р о й. Прыязджаў у адпачынак... Ён буравік... нафтавік... У іх на буравой прадаюць... забеспячэнне там добрае...
Мыш за с т а л о м. А чаму чатыры пары?
Г е р о й. Мне, брату, бацьку, сястры...
Мыш за спіною. Якому, нах, брату? Няма ў цябе брата!
Г е р о й (шчыра). Ёсць брат!
Мыш за спіною. Сястры, бля, няма!
Г е р о й (няшчыра). Ёсць сястра!
Такая размова магла працягвацца і гадзіну, і дзве... У ёй перыядычна ўсплывалі бацькі, якім павінна быць сорамна за такога сына; інстытут, з якога хутчэй за ўсё цябе выключаць; турма, дзе давядзецца пражыць бліжэйшыя пятнаццаць гадоў... Калі ты гатовы быў аддаць усе чатыры пары джынсаў і ў прыдачу ўсе, што былі наяўныя, гутарка падыходзіла да ключавога моманту (паўзаў. «Ну, добра, на першы раз мы цябе адпусцім...». Тут жа рабілася лягчэй... Далей ішоў маналог, які ты ведаў на памяць.
Мыш за сталом. Ведаеш, нам і сапраўды нецікава, што нехта купіў сабе ці свайму брату джынсы... Ды хоць бы і прадаць дзветры пары трохі даражэй... справа маладая... грошы патрэбныя.. гэта мы разумеем. Але ведаеш, ёсць такія людзі, якія купляюць у чужаземцаў валюту: долары, франкі, нямецкія маркі...
Тут твой тавар павінен так пачырванець або пабляднець... ад праведнага гневу, што будзе яскрава сведчыць, што лёс краіны хвалюе цябе не меней, чым пытанне «ці аддадуць гэтыя неданоскі твой тавар?».
Мыш за стал о м. Дыквось, калі ты раптам даведаешся штонебудзь пра такіх людзей або калі раптам табе прапануюць купіць валюту... (паўза) трэба пазваніць мне. Завуць мяне Сяргей Іванавіч, вось мой тэлефон.
I тут жа на тваю далонь кладзецца лісток перакіднога календара, на якім было напісана «Сяргей Іванавіч 2293315». Усё складвалася нармальна, заставалася толькі адно пытанне, задаваць якое ўслых было не прынята — ці аддадуць тавар? Ты стаяў пасярэдзіне нумара на паўзе, не адважваючыся пайсці. I тут мыш прамаўляла: «Усё, ідзі». Ты накіроўваўся да выхаду, і раптам агіднае стварэнне, якое ўвесь час знаходзілася ў цябе за спіною, прамаўляла: «Стаяць!» Манаткі забяры!» Гэтыя словы гучалі, як гітарны рыф Рычы Блэкмара. Ты хапаў сумку, мармытаў сабе пад нос недарэчныя словы ўдзячнасці і вылятаў з нумара. (Паўза.) Цяпер можна было ісці ў бар і здымаць стрэс. Ісці было лёгка — тавар быў легалізаваны...
У бары заўсёды можна было сустрэць кагонебудзь са знаёмых. Адны з іх прыходзілі патусавацца і «зняць» дзяўчат, другія — па справах фарцы, a трэція... Пра трэціх гаварыць было не прынята — яны жылі зусім у іншым свеце. Менавіта пра іх «мышы» хацелі атрымліваць нейкую інфармацыю. Але якую?! Якую інфармацыю мог даць звычайны фарцоўшчык пра валютчыкаў, каталаў, цэхавікоў?.. Фарцоўшчык мог даць інфармацыю толькі пра такіх жа, як ён, фарцоўшчыкаў. А каму яна была патрэбная? Толькі самому фарцоўшчыку, з кім можна вырашыць пытанне з таварам або з пакупніком. Фарцоўшчыкі кантактавалі з фарцоўшчыкамі, а валют
246
чыкі з валютчыкамі. Менавіта зза гэтага урны для смецця былі поўныя каляндарных лісткоў з надпісам «Сяргей Іванавіч 2293315».
Нас не цікавілі валютчыкі і каталы. Па вялікім рахунку, нас нішто не цікавіла — нас цікавілі толькі музыка і джынсы.
Адным з лепшых каналаў продажу тавару былі рэстаранныя музыканты — пастаянная плынь грашовай кліентуры, высокі кошт, дэманстрацыя тавару прама на сцэне. Праўда прафесія музыкантаў адносілася да групы рызыкі — можна было атрымаць ад падпіўшага «аўтарытэта» стулам, a то і зазірнуць у ствол пісталета.
У рэстаране «Зялёны луг» збіраліся спартсмены і бандыты — іх заўсёды было прыблізна пароўну — па палове залы. Грэх быў упускаць такую кліентуру, тым больш што расход джынсаў тут быў вялікі — практычна кожны вечар мацакі наладжвалі масавае пабоішча. Мы зайшлі ў пакой, што за сцэнай, прызначаны для музыкантаў, а хвіліны праз тры пачулі, як у зале пачаўся святочны феерверк: звон разбітага посуду, грукат і трэск зламаных сталоў, крыкі і стогны. Гукі вестэрна працягваліся хвілін пятнаццаць, пасля чаго стала ціха. Нехта з музыкантаў ціха сказаў: «Трэба звальваць».
Музычны акцэнт. London beats.
Мы ціхенька выйшлі з пакоя і ўбачылі... Герніку... Пампею... Карфаген. Мэбля валялася каля сцен, мацакі расцягвалі параненых, у кутках залы падвывалі іх баявыя сяброўкі, падлога была завалена роўным слоем салатаў і бітага шкла. Прабіраючыся да выхаду, мы ўбачылі, як у дзвярах вырасла постаць міліцыянера. Гэта быў мясцовы ўчастковы — мужычок гадоў на пяцьдзесят з неабдымным жыватом і чорнай скураной папкай. Ён акінуў позіркам залу і голасна запытаўся: «Так, хто тут курыць?»
Музычны акцэнт. The Visioneers «55 dollars» 7 (Omniverse).
Джынсы былі для нас сімвалам свабоды — свабоды даступнай. Да таго ж яны былі кавалачкам Амерыкі ці Брытаніі — недаступных нам цэнтраў свету сапраў
днай музыкі і сапраўднага кіно. Сапраўдных! He нашых вечных падробак «пад...». He кіно пра Амерыку, знятае ў Прыбалтыцы... Сапраўдных!!!
Ведаеце, чаму мы фарцавалі джынсамі і пласцінкамі? Навошта нам патрэбны былі грошы? (Паўза.) Каб купляць джынсы і пласцінкі. (Паўза.) Ну, яшчэ, магчыма, добры магнітафон... (Паўза.) I ўсё. Усё!
Мы не ведалі, што можна хацець яшчэ чагосьці. Джынсы і музыка былі нашымі сімваламі дастатку. А што ж яшчэ?! Пласцінка Джымі Хендрыкса амерыканскай вытворчасці была нам даражэйшая за модныя зімовыя боты, a 501ы Levi’s засланяў сінім пацёртым джутам буржуазныя кажушкі...
Мы не маглі і падумаць, каб купіць кватэру ці добрую машыну. Аб гэтым думалі нейкія спецыяльныя людзі, якія круціліся ў нейкіх спецыяльных сферах... У тых сферах, дзе фігуравалі іншамаркі і брыльянты, пасольствы і гандлёвыя прадстаўніцтвы, прадуктовыя пайкі і лечкамісіі... Нашым прадуктовым пайком быў кактэйль з чарнаслівам у «Рамонку»; гандлёвым прадстаўніцтвам — «Юбілейка»; пасламі — прыезджыя польскія будаўнікі, а брыльянтамі — пласцінкі Led Zeppelin і Rolling Stones.
Мы хацелі ведаць усё пра Міка Джагера, і нічога — пра камуністычную партыю. Таму што разумелі — менавіта гэтая сраная партыя не пускае да нас Міка і не дазваляе нам ужывую пачуць Satisfaction!
Амерыканскія і брытанскія сцягі сталі для нас сімваламі свабоды — і чым больш камуністычныя ўлады расказвалі нам пра «бясчынствы амерыканскіх агрэсараў», тым больш нам хацелася мець майку з зорнапаласатым флагам на грудзях. Мы марылі таксама быць «агрэсарамі» і бясчынстваваць... на канцэртах Sex Pistols або AC/DC.
Майку з флагам на грудзях малады чалавек мог і не мець, але ён абавязаны быў мець джынсы. (Паўзаў Выцертыя блакітныя джынсы — яны сталі нашай мэтай, нашай марай, нашым фетышам... Менавіта блакітныя, бо іншых джынсаў не бывае... He, яны, вядома, бываюць: чырвоныя, зялёныя, карычневыя... бываюць. (Паўза.) Бываюць, бываюць... бываюць... але гэта не джынсы. У тым
247
сэнсе, што яны з джынсавай тканіны, але не джынсы... Джынсы — толькі сінія, блакітныя, індыга... ну, яшчэ за апошнія гады давялося пагадзіцца, што чорныя —таксама джынсы... Мы доўга супраціўляліся, спрабавалі неяк процістаяць гэтаму, але ўрэшце згадзіліся, абвясціўшы свету: «Чорныя—таксама джынсы!» (Паўза.) Яшчэ яны могуць быць белыя... белымі могуць быць... могуць, калі ты выварваў блакітныя да стану беласці... Варыў, варыў, падсыпаў парашок адбельвання, нейкія хімікаты... Варыў, варыў і выварыў — яны сталі белыя! Высушыў, нацягнуў, выйшаў на вуліцу... трэснулі на тым месцы, што ніжэй спіны... {Кароткая паўза.) Таму што нельга так здзекавацца з высакароднага матэрыялу.
Я ніколі не любіў касцюмы. Парознаму не любіў: таму што яны нязручныя; таму што з касцюмам трэба насіць гальштук; таму што ў касцюме нельга сесці на падлогу ці пералезці цераз плот... нельга ў касцюме дагнаць тралейбус ці аўтобус... у ім нельга есці без нажа, я ўжо не кажу пра відэлец... У касцюме нельга пайсці з дзіцем у парк, таму што ўсе будуць думаць, што ты дырэктар гэтага парку. I на футбол у касцюме нелыа — будуць думаць, што ты трэнер... або ідыёт. Ды і працаваць жа ў касцюме, здаецца, не вельмі... He, сядзець за сталом можна, а працаваць... (Паўза.)
Калі ўжо зусім шчыра, то я вам скажу так: касцюм — гэта адзенне для вар’ятаў. Для тых, хто напрыдумляў Hernia сабе і спрабуе нам цераз касцюм давесці... Касцюм крычыць пра чалавека: «Я дзелавы, акуратны, разумны, прыгожы!!!» (Паўза.) Калі носіш джынсы, ты сам павінен быць чалавекам — разумным, прыгожым, добрым... не адзенне павінна, а ты сам!
II
Музычны акцэнт. I Maniaci Dei Dischi ««ciao ciao» (Right Tempo).
Г e p o й. У дзяцінстве я хацеў стаць уніфармістам. Уніфармісты — гэта такія людзі, якія ў час цыркавога прадстаўлення ўсё выносяць на манеж, а потым выносяць... Яны ходзяць у такіх кароткіх чырвоных куртках, вышытых золатам, і
здаецца часамі, што калі б артыст захварэў, то любы уніфарміст лёгка бы яго замяніў... «Гордыя вольныя прафесіяналы» — так думаў я пра уніфармістаў.
Я нават чамусьці не адважваўся нікому гаварыць пра тое, кім хачу стаць, таму што думаў, што стаць уніфармістам хочуць усе. А яшчэ я думаў, што дарослыя, якія абралі сабе другія прафесіі, зрабілі гэта толькі таму, што з іх не атрымаліся уніфармісты. (Паўза.} Ды з мяне б таксама... не атрымаўся...
Зараз я ўжо і не ведаю, хто з мяне атрымаўся... Калі я кідаў інстытут народнай гаспадаркі, я дакладна ведаў, што хачу займацца творчасцю. Якой? — я не ведаў. Але ўпэўнена мог сказаць, што не буду мець адносінаў да аперэты і фальклору. Аперэту ніколі не любіў за фальш і дураслівасць, а фалькларысты здаваліся мне хаўруснікамі дыктатур.
Я прыйшоў у дэканат і паклаў на стол сакратарцы сваю заяву аб адыходзе з інстытута паўласным жаданні. Мажная цётка з «батонам» на галаве і залатым зубам у роце, ажывілася, гулліва падміргнула мне і зрабіла традыцыйную ў такіх выпадках выснову: «Выцвярэзнік?» Я адказаў амаль што сур’ёзна: «згвалтаванне...» Мая заява была падпісана праз тры хвіліны, а яшчэ праз тры я ішоў прэч з інстытута, які за два з гакам гады згвалціў мяне, спрабуючы ператварыць у бухгалтара сярэдняй рукі.
Потым былі завод, кааператыўная дзейнасць, нейкія халтуры, тэатр... Тэатр дазволіў мне прафесійна займацца выяўленчым мастацтвам, і ўсяго праз тры гады я адкрыў сваю галерэю.
Галерэйнае жыццё дазволіла глянуць на свет шырэй тэатральных куліс. Выставы, замежныя паездкі, новыя людзі... Здавалася, што ніколі не будзе канца гэтаму гімну свабоды... і ніколі не растане ў цемры перабудовы бясконцая чарада спонсараў... Ды лета 1994 года ўсё ж такі прыйшло... а спонсары пайшлі... Разбрыліся спонсары па турмах і катаргах...