• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Традыцыйна сталі «марынаваць» усіх у вялікім пакоі, расцягваючы знаходжанне непаўналетніх на максімальныя тры гадзіны. Мы перадавалі на свабоду спісы арыштаваных і пазбіваных, каб крылаты выраз часоў Другой сусветнай вайны «Ніхто не забыты, нішто не забыта!» працягваў дзейнічаць і цяпер.
    Міліцыянеры млява складалі пратаколы і рыхтавалі нас да адпраўкі ў прыёмнікразмеркавальнік. Мы прабылі ў аддзеле міліцыі тры гадзіны, і нас павінны былі ці адпусціць ці прад’явіць абвінавачванне. Міліцыянеры не спяшаліся... нехта з арыштаваных пачаў ціхім голасам прамаўляць: тры гадзіны, тры гадзіны, тры гадзіны... Да гэтага голасу далучыўся яшчэ адзін, затым яшчэ і яшчэ... Праз хвіліну ўся зала прамаўляла адну толькі фразу — «тры гадзіны». Гэта гучала неверагодна...
    Паспрабуйце прамаўляць гэта спакойным голасам... Давайце ўсе разам: тры гадзіны, тры гадзіны... He, не гучна — спакойна і ўпэўнена: тры гадзіны, тры гадзіны... Усе, усе разам — тры гадзіны... тры гадзіны... Паспрабуйце... тры гадзіны... тры гадзіны...
    Міліцыянеры ўтаропіліся вачыма і не ведалі, што рабіць. Хапацца за дубінкі было так жа недарэчна, як біць чалавека, які толькі што падказаў табе, якая зараз гадзіна...
    Музычны акцэнт. Megablast feat. Hubert Tubbs «move on» (Stereo Deluxe).
    Ha ўсіх нас склалі пратаколы, сфатаграфавалі ў профіль і анфас і павезлі ў прыёмнікразмеркавальнік. Усё гэта адбывалася ў пятніцу вечарам, таму ў «прыёмніку» мы павінны былі правесці два дні, чакаючы судоў.
    Я апынуўся ў 9й «хаце». Самая вялікая камера на першым паверсе. У ёй,
    251
    такая завядзёнка, і трымаюць «палітычных» да суда. Але гэтым разам на першым паверсе занятымі былі ўсе камеры, таму што да турэмных нараў дабраліся недзе каля 60 дэманстрантаў.
    Асноўны склад сядзельцаў—студэнты. Маладзёжную аўдыторыю разбавілі тры чалавекі больш старэйшыя: мой сябар Дзіма—у мінулым дырэктар радыёстанцыі, Юра — вядучы ў краіне рэжысёрдакументаліст і я. Усіх сядзельцаў можна было аб’яднаць адным словазлучэннем, прыдуманым цывілізацыяй для гэтых людзей — freedom fighters — змагары за свабоду.
    Прыёмнікразмеркавальнік — гэта трохпавярховы будынак, які цалкам адпавядае паняццю «крытая турма». Сядзельцы прыёмніка атрымліваюць трохразовае харчаванне ў тых выпадках, каля сябры або сваякі яго аплочваюць. А яшчэ зняволеных водзяць днём на работу... усіх... за выключэннем палітычных. Палітзняволеныя сядзяць у «невывадных» камерах, а таму на работы не трапляюць і вядуць выключна «камернае» жыццё.
    Шанц прайсці больш за тры метры напрасткі выпадае адзін раз за дзесяць дзён, калі надыходзіць пара прыняць душ, які знаходзіцца на першым паверсе. У камеры можна памыцца халоднай вадою з крана, які знаходзіцца побач з «вочкам» — унітазам, што ўманціраваны ў падлогу. Унітаз адгароджаны метровай сценкаю ад рукамыйніка — заслуга Аляксеевіча, які некалькі гадоў змагаўся за права мыцца і спаражняцца на розных тэрыторыях.
    Пасярэдзіне камеры — шконка — драўляныя аднаярусныя нары, якія нагадваюць сцэну ў сельскім клубе. Бялізна і матрацы не прадугледжаныя — спіш на той вопратцы, у якой быў арыштаваны. Зімою — на пухавіку, летам, найлепшы варыянт, на джынсавай куртцы. Мулка, але ўсё ж такі не на бетоннай падлозе...
    Адзін раз за дзесяць дзён зняволены можа разлічваць на перадачу.
    Вось яе ідэальная камплектацыя:
    Свежыя газеты (у тым ліку з крыжаванкамі).
    Дзве палкі сухой каўбасы (абавязкова парэзанай).
    Кілаграм сала (таксама парэзанае і, пажадана, падрабней).
    Цыбуля і часнок, пячэнне, цукеркі, туалетная папера.
    Цыгарэты (нават калі не курыш — для сукамернікаў).
    Паколькі палітзняволеныя людзі выключна прыстойныя, да таго ж перадачы атрымліваюць ад сяброў і сваякоў, таму «паляна» — кожны прыём ежы — накрываецца для ўсёй камеры. Звычайна сукамернікаў налічваецца ад 5 да 12 чалавек. Калі ў «хаце» ёсць хаця б два палітычныя, гэта ўжо 20 кілаграмаў харчу. А калі пяць?.. Горш, калі ты адзін у камеры на 15 чалавек, з якіх трое — бамжы, пяцёра сядзяць за збіванне ўласных жонак, а астатнія не помняць, калі і на волі елі штонебудзь людскае.
    Музычны акцэнт. Mauracher feat. M’Cinoc «поопее» (Madrid Delos Austrias mix) (Fabrique).
    Вернемся ў 9ю...
    Прачынацца раніцай не хацелася, бо нарэшце ўсім надарылася магчымасць паспаць. Млява перакідваючыся рэплікамі, паснедалі кашай і чаем... Пад дзесяць гадзін раніцы нарэшце ачухаліся.
    Пасля таго як выспішся, застаецца адна праблема — чым займацца? Нехта чытае газеты і адгадвае крыжаванкі, нехта ціха гутарыць, а нехта... думае пра нешта сваё. Але заўсёды ёсць спакуса прыдумаць такую забаву, у якой змаглі б прыняць удзел усе. Мы такую забаву прыдумалі — лекцыі.
    Так, лекцыі. Іх павінны былі чытаць тыя, хто лепш за іншых быў дасведчаны ў якойнебудзь галіне. Тры лектары былі вызначаны без праблем — Дзіма, Юра і я. Дзіма выбраў тэму «Беларусь і геапалітыка», я — «Сучаснае мастацтва і ненасільнае супраціўленне». Юра, як кожны адэсіт, думаў нядоўга і спыніўся на тэме, якая, я ўпэўнены, да гэтага часу не абмяркоўвалася ў турмах: «Параўнальны аналіз творчасці рэжысёраўдакументалістаў Рамана Кармена і Дзігі Ветрава».
    Юра расказаў нам, што калі ён у архіве Дзяржфільмафонду падбіраў для свайго фільма матэрыялы, знайшоў карабок з плёнкай, на якім было напісана: «Раман Кармен. Атака. 1942». Падумаў, што атака можа яму спатрэбіцца, і зазірнуў у карабок. У ім ляжала чатыры невялікія бабіны. Уставіўшы першую ў праектар, ён убачыў, як савецкія салда
    252
    ты падымаліся ў атаку з акопа і з крыкамі «ура!!!» беглі па полі. Паставіўшы другую бабіну, ён убачыў тую самую атаку, толькі першы падымаўся камандзір, а следам за ім — салдаты. Тое ж на трэцяй бабіне. На чацвёртай — камера стаяла там жа, але салдаты падымаліся ў атаку з процілеглага боку. Гэта Кармен на ўсякі выпадак зняў дубль, калі яму раптам спатрэбіцца для мантажу атака з правага боку... Такое вось дакументальнае кіно.
    А яшчэ мы даведаліся аб тым, што за машынай Рамана Кармена зімою заўсёды ездзіў грузавік з замерзлымі трупамі нямецкіх салдат, якіх раскладвалі на месцы здымак... Тады ж мы ўпершыню задумаліся пра тое, як былі зроблены славутыя здымкі, калі камандзір, узняўшы да неба руку з пісталетам, падымае ў атаку салдат, і пры гэтым здымаюць яго анфас. Хто яго здымаў?..
    Субота і нядзеля праляцелі як адна гадзіна. У панядзелак раніцай нас павезлі на суд.
    IV
    Музычны акцэнт. Ultimate Beats with scratch...
    Г e p o й. У аўтазаку было цесна... цесна — гэта мякка сказана. Аўтазак — гэта машына для перавозкі зняволеных. Змайстраваны ён наступным чынам: кабіна адгароджана ад салона, салон у выглядзе металічнай будкі, падзеленай на чатырыпяць адсекаў — кожны адсек зачыняецца кратамі ці жалезнымі дзвярмі. Самы вялікі адсек — ззаду, у канцы салона. У ім могуць шчыльна сядзець 45 чалавек. Нас было восем і прабылі мы ў аўтазаку амаль дзевяць гадзін.
    Калі знаходзішся на абмежаванай прасторы, разумееш, наколькі чалавек не прыстасаваная для жыцця істота. Напрыклад, туалет... (Паўза.) На першы заклік да начальніка варты аб неабходнасці спаражнення арганізма мы атрымалі адмоўны адказ. Другі заклік выглядаў хутчэй ультыматумам з нашага боку: «Слухай, табе што, непрыемнасці патрэбны?» Маўчанне было адказам. Начальнік варты дрэнна разумеў, што вакол аўтазака ўжо круцілася больш за дзесятак тэлежурналістаў, і любая наша акцыя супраціўлення, максімум праз га
    дзіну, магла з’явіцца ў эфіры вядучых тэлеканалаў. Мы пачалі разгойдваць аўтазак. (Паўза.) Праз 10 секунд нас пачалі па адным вадзіць у туалет. (Паўза.)
    Праходзячы пад канвоем па калідоры будынка суда міма сяброў і калег, што стаялі з дыктафонамі і відэакамерамі, я павінен быў, так мне здавалася, крыкнуць штосьці лёсавызначальнае, неўміручае... У мяне нічога не атрымалася — у натоўпе журналістаў я ўбачыў Наташу...
    Музычны акцэнт. Manzel «midnight theme» (Counter Port Music).
    He трапляйце ў турму ў перыяд закаханасці! Той першай нястрыманай закаханасці, калі ўсё вонкі — пачуцці, адчуванні, думкі, словы... У гэты перыяд чалавек наўрад ці разумее, што робіць... Усе яго думкі і ўчынкі падпарадкаваны толькі заваёўванню аб’екта сваёй жарсці. Мужчыны робяцца падобнымі на глушцоў, якія такуюць і не чуюць, што адбываецца вакол; жанчыны таксама трохі дурнеюць у гэты момант... Менавіта таму сябры і калегі заўважаюць значныя змены ў характарах закаханых. (Паўза.~)
    Пачатак нашага кахання прыйшоўся на складаны перыяд — унутры былых сем’яў узарваліся бомбы, і параскіданыя выбухной хваляй пачуцці марылі ўз’яднацца ў адзіны гарманічны арганізм. (Паўза.) 3 тае пары, як сустрэліся, мы расставаліся толькі двойчы. Адзін раз, калі Наташа паехала ў камандзіроўку ў Страсбург. Пяцідзённая паездка абярнулася хваробай для яе і трывожным бяссоннем для мяне. Другое расстанне адбылося, калі я трапіў ў турму. Больш мы не разлучаліся... (Паўза.) Яна і зараз ціха сядзіць недзе ў зале і слухае мой расповяд. (Паўза.)
    Мне пашанцавала... пасапраўднаму пашанцавала... Іх жа вельмі мала на свеце — жанчын, якія разумеюць сваіх мужчын. Разумеюць пасапраўднаму — без карысці і ліслівасці, а проста таму, што гэта іх мужчыны. Праўда, мужчын, якія разумеюць сваіх жанчын, на свеце яшчэ меней. (Паўза.)
    Музычны акцэнт. Triiby Trio (Compost).
    Мяне судзілі апошнім.
    253
    Я ўжо ведаў, што Дзіма лёг на падлогу ў калідоры суда, пратэстуючы супраць таго, што яму не далі магчымасці звязацца са сваім адвакатам. Стакілаграмоваму Дзіме ўдалося такім вось чынам «адбіць» адзін вечар у суда і правесці яго з сямейнікамі, каб на наступны дзень зноў стаяць перад суддзёй, але ўжо ў кампаніі адваката.
    На самой справе гэта быў усяго тактычны прыём, каб праверыць, які алгарытм адседкі больш зручны — з перапынкамі на адзін дзень ці без яго. Са слоў Дзімы перапынак мала радасці яму даў... вяртацца ў турму на наступны дзень яшчэ цяжэй...
    У мяне гэты трук не прайшоў. На патрабаванне адпусціць мяне да заўтрашняга дня для пошукаў адваката суддзя адрэзаў: «Пашукаеш адваката ў прыёмнікуразмеркавальніку». У мяне не было выбару: я нацягнуў кепку, зашпіліў куртку і лёг на падлогу прама ў зале суда. Суддзя вырачыў вочы і перагнуўся цераз стол, каб назаўсёды захаваць у свядомасці гэтую карціну. (Паўза.) Пасля паўзы ён прамовіў у бок канвойнага: «Прыбярыце яго адсюль». Канвойны нахіліўся да мяне і мякка, пасяброўску, прамовіў: «Пайшлі». Я глянуў яму ў вочы і так жа ціха адказаў: «Я патрабую прадставіць мне адваката». Канвойны паглядзеў на суддзю. Суддзя быў ужо блізка да істэрыкі: «Выдаляйце, выдаляйце яго!» Канвойны яшчэ раз паглядзеў на мяне і ўмольна прамовіў: «Ну пайшлі». Я зразумеў, што павінен ісці да канца і пачаў голасна скандзіраваць: «Я патрабую прадставіць мне адваката!» 3 гэтымі словамі на вуснах мяне і перанеслі ў аўтазак два канвойныя.