Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Заработкі ад фарцоўкі пакетамі прыносілі 3040 рублёў за месяц — памер студэнцкай стыпендыі. (Паўза.) Вядома, яшчэ можна было гандляваць пласцінкамі, але ёмістасць гэтага рынку ў школьных калідорах была... ну зусім ніякая... ды і рэнтабельнасць... таксама ніякая. Фірменная пласцінка каштавала каля сарака рублёў, купіць яе можна было не танней, як за 35, а пакупніка шукаць... Ды і прапаноўваць адну пласцінку было несур’ёзна...
3 пласцінкамі справы складваліся так.
Музычны акцэнт. Зоднак «паснфнк» (Мелодыя).
Яны былі розныя. Я ўжо не буду ўспамінаць тыя недарэчныя пласцінкі «на рэбрах», — якія накатваліся на рэнтгенаўскія здымкі, або «гнуткія» — пачварныя тоненькія блакітныя міньёны, што ўкладваліся ў часопіс «Кругозор». He, гэтае дзярмо на той час мы ўжо праехалі.
Я вяду гаворку пра вінілавыя пласцінкі. Яны падзяляліся на некалькі катэгорый — па кошту.
Першая катэгорыя — савецкія ліцэнзійныя пласцінкі. Яны былі зусім крывой якасці і вырабляліся адзінай кампаніяй — фірмай грамзапісу «Мелодня». Па надпісах на ўпакоўках часамі немагчыма было вызначыць, што за група на пласцінцы запісана — «Мелодня» любіла перакладаць назвы: «Катягцмеся камнн», «Середнна дорогн», «Жукн»... Савецкую пласцінку якоганебудзь Кліфа Рычарда можна было купіць з рук рублёў за дзесяць або ў магазіне, па знаёмстве, за тры.
Другая катэгорыя — пласцінкі краін сацлагера: польскія або венгерскія. Палякі прадавалі Чэслава Немена, «Скальды», «Чэрвоны гітары», «Breakout»; венгры — «Амегу», «Lokomotiv GT»,
243
«Піраміш»... Ад 12 да 20 рублёў каштаваў сацлагер, у залежнасці ад якасці.
1, нарэшце, трэцяя катэгорыя — самая жаданая — пласцінкі брытанскай і амерыканскай вытворчасці. Выпускалася ўсё! Каштуе ад 40 рублёў. Двайныя альбомы даходзілі да 120.
Абмен і продаж пласцінак адбываўся, найчасцей, суботняй раніцай на тэрыторыі якойнебудзь танцзалы пад шыльдай «Клуба філафаністаў». Ідэалогія абмену была простая: кожны меламан хацеў атрымаць за адну сваю пласцінку ўсе пласцінкі апанента. Дыялог выглядаў прыблізна так.
— А што ты хочаш з майго?
— Ну, не ведаю, — хаця дакладна ведаў, што хацеў «Dark Side of the Moon» Pink Floyd.
— Дык што, нічога не хочаш?
— Ну, можа, «Dark Side» узяў бы, — можа! He «можа», а ўзяў бы, тэарэтычна пагаджаючыся забіць сякерай апанента, як Раскольнікаў старую працэнтшчыЦУ
— I што ты дасі за «Dark Side»?
— Ну, можа, «Амегу» б аддаў перадапошнюю...
— Дадому ідзі! «Амегу» за «Dark Side».
— Яна сапраўдная — венгерская, а ў цябе «Флоіды» польскія.
— Што?! Польскія?! Польскія, бля... Грэйт Брытан, лох ты бабруйскі!
Той разглядвае пласцінку, спрабуючы знайсці хаця б адну загану. Нічога не атрымліваецца, і за «Dark Side» ідзе сольнік Міка Джагера «She’s The Boss» і давесак: добра патрыманы Bony Tailer польскай вытворчасці і міньён групы Marillion.
Музычны акцэнт. J. Carter— М.Daniel «shack up» (Jeril Lynn Musik — Avalanche Musik).
Пласцінкі пласцінкамі, але больш за ўсё на свеце хацелася прадаваць джынсы і называцца фарцоўшчыкам. Выходзіць вечарам на «Паркавую», завальвацца ў «Рамонак», выпіваць так кактэйль з чарнаслівам, перакідвацца парай фраз з мясцовымі «зондэршамі» і ісці ў «Юбілейку» «бамбіць паноў». (Паўза.) Разумею, што гэта цяпер амаль што незразумелая балбатня, але так было... было такое... (Паўза.) «Паркавая» — гэта Паркавая магістраль; «Юбілейка» — гасці
ніца «Юбілейная»; «зондэршы» — валютныя прастытуткі... а выраз «бамбіць паноў» не меў у сабе ні кроплі агрэсіі, бо значыла — «купляць тавар у заезджых палякаў». (Паўза.) Школа раптоўна закончылася, і мара сталася явай...
Бадай, самае бяспечнае месца для купляння джынсаў — таўкучка, або, як просты люд мовіць, — «таўчок». У Мінску не было свайго «таўчка», таму мы ездзілі на бліжэйшы — у Вільнюс. Гэта сёння Вільнюс знаходзіцца ў суседняй дзяржаве, а тады ўсе мы жылі ў адным агульным, вельмі савецкім, саюзе...
Музычны акцэнт. Mick Jagger — Keith Richards «honky tonk women» (Gideon Musik).
Справа адбывалася на вялікай адкрытай пляцоўцы, што прылягала да рынку сельгаспрадукцыі. Аўдыторыя падзялялася на дзве часткі: адна частка маладых людзей стаяла па ўсёй пляцоўцы, a другая — сноўдалася паміж імі. Збоку здавалася, што пляцоўка была запоўнена прадстаўнікамі таварыства сляпых. Папершае, амаль на ўсіх прысутных былі начэплены цёмныя акуляры, а падругое, усе мацалі адзін на адным адзенне.
Стаяць на рынку, як цяпер — са скрынкамі тавару, было небяспечна, бо «таўчок» быў напаўлегальным вынаходніцтвам камуністычных лібералаў нібыта для таго, каб можна было прадаць нейкую рэч, якая не падышла табе... ці то па памерах, ці яшчэ па чымнебудзь...
На «таўчку» стаялі людзі, якім ніколі нічога не падыходзіла — не падыходзілі партыі джынсаў і сонцаахоўных акуляраў, не падыходзілі жаночыя кофтачкі вельмі крыклівых расфарбовак, не падыходзілі кажушкі і калготкі, красоўкі і залатыя ланцужкі...
Міліцыя паглядала на гэты напаўлегальны гандаль скрозь пальцы, але расслабляцца не дазваляла. Трымаць тавар у руках не рэкамендавалася, таму ў натоўпе стаялі жанчыны ў трох кофтачках з ангорскай воўны; маладыя людзі, на якіх было па некалькі джынсавых куртак. А на вуліцы — ліпень месяц.
Калі б гэта ўсё адбывалася ў Беларусі ці на Украіне, то ўся фарца, бавячы час, лускала б семкі, але ў Літве эстэтыка спажывання сланечніку практычна адсутнічае, таму ўсе безупынна елі...
244
соленыя агуркі. Адвесці вочы ад маладога чалавека ў цёмных акулярах, жаночым футра з норкі, з распухлымі ад укусу губамі і з агурком у руцэ было немагчыма, як немагчыма адарваць позірк ад сталявара, які выплаўляе за змену семсот тон чыгуну.
Мой прыяцель Гена прыехаў на вільнюскі «таўчок» па красоўкі Adidas. Ён доўга не мог знайсці тое, што хацеў. I ўжо перад самым адыходам убачыў тое, што хацеў купіць — сінія скураныя красоўкі з трыма белымі палоскамі. Гена пабег да фарцоўшчыка, выхапіў у таго з рук адну красоўку, пакамечыў яе ў руках, каб праверыць якасць скуры, і перавярнуў... На падэшве былі... шыпы. Гена доўга пазіраў на іх, потым звярнуўся да гандляра з рэзонным пытаннем: «А шыпы на фіга?». Фарцоўшчык адказаў: «Каб бегаць. Хочаш хадзіць — выкруці». Гена купіў шыпоўкі адносна нядорага — 70 рублёў. На жаль, у іх вельмі складана было хадзіць у памяшканнях з падлогай, выкладзенай керамічнай пліткай. Некалькі сур’ёзных падзенняў на бетонную падлогу прымусілі «павесіць шыпоўкі на цвік», і Гена знік з вялікага спорту.
У Мінску «таўчка» не было, а таму ўсё было зусім паіншаму.
Музычны акцэнт. Roy Budd «goodbye carter» (Boddy Hughes Experience mix) (Sanctuary).
У гасцініцу трэба было ўваходзіць ціха, выпраменьваючы ўпэўненасць у тым, што ты тут жывеш... (Паўза.) Якое там «жывеш»? Бабулякалідорная, як мінімум капітан КДБ у адстаўцы, умела прасвечваць сцены нумара позіркам і селязёнкай выяўляць у табе дыверсанта... (Паўза.) Ты выходзіў з бара і аказваўся ў холе гасцініцы. У тым выпадку, калі ў рэцэпцыі не тоўпілася якаянебудзь дэлегацыя, ты трапляў пад перакрыжаваныя позіркі ўсіх — швейцара, адміністратара, прыбіральшчыцы... I тут самым важным была твая вытрымка... Як у Шцірліца, які прыйшоў у кавярню «Elephant» на канспіратыўную сустрэчу з жонкай.
Нельга было сустрэцца позіркам ні з кім... Ідэальны варыянт, калі ты выходзіў з бара з чужаземцам — ён забіраў увагу на сябе, п’яна мармычучы нешта пра беларускіх дзяўчат і чысціню горада...
Цяпер найлепш было б падштурхнуць яго да лесвіцы, не набліжаючыся да ліфта — ліфт пад пастаянным абстрэлам варожых войскаў... Якраз каля ліфта цябе можа чакаць страшнае пытанне: «А ты гэта куды?!» Адказаць на яго немагчыма.
Калі дабіраўся да нумара, можна было лічыць, што тавар ужо ў цябе — таргавацца было недарэчна. Недарэчна не таму, што гэтага не магло быць, а проста ты ведаў, колькі пан скіне, а пан мог са стопрацэнтнай упэўненасцю сказаць, колькі максімальна ты можаш даць. Пяцьдзесяць хвілін на гандаль, яшчэ столькі ж на агледзіны тавару. (Прафесійна разглядвае джынсавую куртку, затым выцягвае з левай шкарпэткі савецкія грошы і разлічваецца). Цяпер можна было забіраць тавар і адыходзіць.
«Адыходзіць» і «адыходзіць з таварам» — гэта дзве вялікія або чатыры маленькія розніцы. Проста адыходзіць — значыць, выйсці з нумара, сесці ў ліфт, спусціцца на першы паверх і выйсці з гасцініцы, памахаўшы на развітанне швейцару дзядзьку Мішу. «Адыходзіць з таварам» трэба ціха. Спачатку паслухаць калідорныя гукі, затым выйсці і дабрацца да лесвіцы, ціхенька прашмыгнуўшы каля пакаёўкі, потым — уніз па лесвіцы, хол, вуліца... Але ўсё гэта толькі ў тым выпадку, калі швейцар дзядзька Міша і старая ключніца не «стукнулі»... Ну, а калі стукнулі...
Ну, а калі стукнулі, то на шляху да лесвіцы цябе чакаюць двое мужчын у шэрых касцюмах. Яны кінулі вока на тваю спартыўную сумку, набліжаюцца, і адзін з іх гаворыць такім жа, як касцюмы, шэрым голасам: «Пройдзем»... Лаканічна так — «пройдзем». У гэты момант можна было зрабіць такі выгляд, які яскрава гаварыў бы: «Я — пасол Злучаных Штатаў Амерыкі. Я маю дыпламатычную недатыкальнасць». (Кароткая паўза.) Менавіта такія позірк і выгляд гэтыя дзве шэрыя мышы бачылі некалькі разоўза вечар... і ніколі не верылі. (Кароткая паўза.) He верылі таму, што ведалі — пасол ЗША ніколі не пойдзе ў гасцініцу «Юбілейная» купляць джынсы ў заезджага польскага будаўніка.
Мышы заводзілі цябе ў адзін з самых звычайных нумароў на другім паверсе, у якім мог жыць камандзіраваны інжынер. Але інжынера там не было — гэта
245
была ціхая мышыная норка, у якой злы і добры следчы вучылі жыццю фарцоўшчыкаў і валютных прастытутак. (Паўза.)
Музычны акцэнт. V.A.Dime Bag: Lab Rats «hydro la la» (Manic).
Адна мыш садзілася за стол, другая прахаджвалася за тваёй спіною, прыкідваючыся раз’юшаным катом. У гэты момант ты павінен быў «уключыць дурня» — іншых алгарытмаў паводзін гэтая сітуацыя не дапускала.
Мыш за с т а л о м. Адкульчатыры пары джынсаў?
Г е р о й. Сябрук прывёз.
Мыш за сталом. Які сябрук? Прозвішча? Адрас? (Бярэ ручку, штосьці запісвае.)
Г е р о й. Ды ён паехаў.
Мыш за сталом. Куды паехаў? (Піша.)
Г е р о й. У Стэрлітамак.
Мыш за спіною (устаўляе ў вочы палавінкі тэніснага шарыка). Які, нах, Стэрлітамак? Што ты круціш?! Гавары, бля, праўду, разумнік, як цябе ў камсамоле вучылі! Або паедзеш, нах, да сябрука... у Стэрлітамак!