• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Л ю б е ц к і (здзіўлена). Блізкі, давераны сябар Арнольда? He можа быць! Сяброўка губернатара!
    Макаўкін. А чамуб і не? Арнольд тады быў простым наменклатурным работнікам партыі. Прыйшоў да ўлады, дзякуючы падтрымцы дэмакратычных журналістаў... Прэсу пад сябе падмяў... {Хіхікаючы.) Разгарнуўся шырока, цяпер яго ніхто не скіне. Так, спрытны мужык наш губернатар!
    Л ю б е ц к і. Ты больш дакладна б даведаўся... што ды як. Раздзець цела — адзець цела... Талстая—дама прэстыжная. А калі ў Арнольда пачуцці ўваскрэснуць? Душа ўздрыгне? А яна ў маім гардэробе мужыкоў распранае...
    Макаўкін. ...і апранае! Я цябе таму і папярэджваю... А калі не ўваскрэснуць? А калі не нахлынуць? А калі яна языкатая?
    Л ю б е ц к і. Ва ўсім павінна быць выгада. Эканамічная, так бы мовіць, мэтазгоднасць. Давядзецца і Талстую «пралічыць». (Разам набліжаюцца да стала пасяджэнняў.)
    З’ЯВА V
    Любецкі, Макаўкін, Канчыта, 1шы, 2гі, 3ці супрацоўнікі.
    Л ю б е ц к і. Дазвольце вам прадставіць. Наш новы куратар са сталіцы — Сяргей Сяргеевіч Макаўкін. Прашу вітаць і шанаваць.
    Супрацоўнікі пачціва ўстаюць. кожны прадстаўляецца сам. Кіраўнікі рассаджваюцца, затым садзяцца падначаленыя. Пачынаецца нарада.
    Пачынаем нараду. (Тэлефонны званок. Любецкі бярэ трубку, слухае, адказваеў трубку.) Даражэнькі ты мой! Як жа я зараз пазваню ў Амерыку? У Штатах ноч (пакрыўджана), амераканцы спяць. А мы працуем! Пазвані так... гадзін праз восем. Гуд бай! (Кладзе трубку і тлумачыць Макаўкіну.) Разлікі, разлікі. (Звяртаецца да супрацоўнікаў.) Панове. Патрабаванне часу: больш філасофіі, так бы мовіць, розуму падчас укаранення праграм, якія трэніруюць розум і цела.
    М а к а ў к і н. Правільна. Спачатку ўявіць у галаве гэтую мышцу або ўвесь трэніровачны працэс. Нам патрэбен эфектыўны, падкрэсліваю: эфектыўны трэнінг розуму і цела... Спачатку, панове, мысленне, а затым ужо — мышачная радасць.
    Л ю б е ц к і (рэферэнту). А што думае наконт гэтага наша падноўленая ідэалогія?
    К а н ч ы т а. «Дагонім і перагонім Амерыку!»
    Л ю б е ц к і. Глупства! Бег, вядома, мае дачыненне да спорту... У вас, Канчыта, у гэтым касцюме прыгожая фігура, але я рэкамендую дапоўніць камплект капялюшыкам ці хусцінкай.
    К а н ч ы т а (гулліва). Чаму?
    Л ю б е ц к і. Гэтая дэталь падкажа: капялюшык надзеты на галаву...
    Адзінокі смех 2га супрацоўніка.
    К а н ч ы т а. Добра, Дзмітрый. Я падумаю: трычатыры кідкія лозунгі на патрэбу дня.
    Макаўкін. А чаму напатрэбу? Дабрыня, ветлівасць, гасціннасць — стыль нашай сеткі.
    Л ю б е ц к і. Згодзен. Усім трэба праветрыць галовы ад назапашанага хламу (шматзначна падымае палец уверх). Успомніў! Адна наша супрацоўніца пазбавілася ад камуністычных стэрэатыпаў!
    М а к а ў к і н. Хто ж гэтая святая? (Любецкі смяецца, цягне яго з кабінета да трэнажораў... Відаць, як Макаўкін асцярожна садзіцца на вялікі швейцарскі мяч, раскалыхваецца, хіхікае ад задавальнення.)
    9
    З’ЯВА VI
    К а н ч ы т а, 1шы, 2гі, 3ці супрацоўнікі.
    К а н ч ы т а. «Усяклі» навіну пра гардэробшчыцу? Абдымалася ці ўсё яшчэ абдымаецца. Вось якое пытанне.
    1шы с у п р а ц о ў н і к. Я ўсёк пра новага куратара... Перамены?
    2гі супрацоўнік. Мяркуючы па целе, дама качаецца на «Лаве для малітвы». I паспяхова. Мышачны рэльеф вельмі выразны (трохі думае). А такога трэнажора ў нас няма, значыць, усёй інфармацыяй мы не валодаем.
    К а н ч ы т а {1му супрацоўніку). Боб! Ты ж казаў, што ў яе старамодныя плечы?
    1шы супрацоўнік. Тамуі казаў, што прыгожыя... У Еўропе прыгожыя плечы — рэдкасць.
    3ці супрацоўнік. Шэфзаўсёды глядзіць наперад: сёння гардэробшчыца, заўтра — рэферэнт і першы памочнік.
    К а н ч ы т а (з крыўдаюў Пайду. Калі шэф успомніць пра мяне, сказаць: шукае кідкія лозунгі. (Выходзіць, за ёю — 1шы супрацоўнік.)
    З’ЯВА VII
    2гі і 3ці супрацоўнікі.
    2гі супрацоўнік. Малайчына. Выдатна зарыентаваў Кончы. Пайшла, як тарпеда... па наводцы... Відаць, да Дашкі. Зараз абедзве зоймуцца важнай справаю. Навіна хутка разляціцца...
    3ці супрацоўнік. Амытым часам расслабімся... (Супрацоўнікі здымаюць гальштукі і пінжакі, ідуцьутрэнажорную залу. Любецкі і Макаўкін пакідаюць трэнажорную залу, пераходзяцьу кабінет, але з падначаленымі не сустракаюцца.)
    З’ЯВА VIII
    Любецкі, Макаўкін.
    Любецкі. Я цябе сам у гасцініцу завязу...
    М а к а ў к і н. На новым, шасцісотым?
    Л ю б е ц к і. Так. Амерыка — гэта... сам разумееш, Амерыка... (Выходзяць.) 3 а с л о н а.
    ДРУГІ АКТ
    Раніца. Фае гардэроба «Жалезная заслона». Алеся адна. Яна падымае шторужалюзі ў гардэробе і... гэта падобна на падняцце заслоны
    ў тэатры. (Сцэна на сцэне.) На плечыках — спартыўнае адзенне напракат.
    Гардэроб •— гэта падсвядомасць гераіні, яе сны і мары. Праз «касцюм», як дасягненне культуры, дэманструецца: што прыйшло ў жыццё ўсходнеславянскай жанчыны пасля крушэння
    Берлінскай сцяны.
    Значная частка другога акта пабудавана як дэфіле. Улічваючы асаблівасць гераіні — «адкідваць» аранжавы цень, значэнне мае колерасветлавое афармленне праходу да авансцэны (перапляценне жоўтага і чырвонага).
    У промнях аранжавага святла гераіня кардынальна мяняецца. 3 пасіўнасумуючай, «халоднай» рускай прыгажуні Талстая ператвараецца не проста ў агрэсіўную і ўпэўненую жанчыну, яна становіцца фізічна прыгожая і моцная. У яе «з’яўлецца цела», яна ўсведамляе, што кіруе целам (кінезіс — у аснове бодзібілдзінга).
    Дык вось — Алеся адна. Пасля трэніроўкі яна ў спартыўнай уніформе: шорты, майка, пальчаткі без пальцаў, на запясцях павязкі, красоўкі і інш.
    З’ЯВА I
    Т а л с т а я адна.
    Т а л с т а я. Гардэроб «Жалезная заслона» — мой маленькі тэатр! (Ставіць на падстаўку, як на пюпітр, тоўстую кнігу. Гэта — «Новая энцыклапедыя бодзібілдзінга» Арнольда Шварцнегера. На вокладцы, тварам да гледача, атлет Шварцнегер, усміхаючыся, дэманструе практыкаванне са штангай «Гуд монінг!». Яна разглядвае куміра, усміхаючысяў адказ. Бярэ маленькую «дамскую» штангу. Дзвюма рукамі падымае ўверх і на плечы. Нахіляецца са штангай, тварам да атлета, спіною да гледача. Робіць «Гуд монінг!». Адзін паклон. Апускае штангу. На мабільным тэлефоне набірае нумар. Слухае сігналы. Працягвае разглядваць атлета і ў задуменнасці разважае ўслых.) Гуд монінг, Арнольд! Гледзячы на тваё цудоўнае цела, хочацца паўтараць яшчэ, яшчэ,
    10
    яшчэ! Але часу ўжо няма. Запэўніваю, у пятніцу мы зробім з табой «Гуд монінг!» пяць разоў. Пяць разоў, Арнольд. He, Арнольд, пяць! I гэта — мой выклік табе. Ці ў пятніцу, ці — ніколі! (Падчас яе маналога ў фае з 'яўляецца Даша. Яна бачыць Алесю, якая гаворыць па тэлефоне, але не бачыць кнігу. Замірае ад нечаканасці. Хаваецца за калону. Слухае і адначасова набірае нумар на сваім мабільным.)
    З’ЯВА II
    Талстая, Канчыта, Даша.
    Д а ш а (у трубку). Канчыта! Гэта — праўда. Яны — палюбоўнікі. Я толькі што чула... Вушамі, Канчыта. (У фае імкліваўваходзіць Канчыта, ззахапленнем гаворыць па мабільніку. Позіркі трох дам сустракаюцца. Яны адначасова адключаюць тэлефонныя апараты і хаваюць іх. Нямая сцэна пра тайну і каварства. Канчыта іДаша адыходзяць за калону. Алеся тым часам прымае адзежу ад 1га супрацоўніка, які з 'явіўсяў фае. Боб падае ёй букецік кветак. Алеся са здзіўленнем і моўчкі прымае гэты дарунак.)
    З’ЯВАІІІ
    К а н ч ы т а, Д а ш а.
    К а н ч ы т а. Ну!
    Д а ш а. Яна толькі што размаўляла з ім па тэлефоне. Арнольдзікам называла. (3 зайздрасцю.) Здароваюцца паанглійску: «Гуд монінг!» Якое нахабства! А нам прасоўвай айчынныя тавары ў народ.
    К а н ч ы т а. Услых называла Арнольдзікам?
    Д а ш а. Яна мяне не бачыла, я за калонай схавалася. У пятніцу яны сустракаюцца. У нашай трэнажорнай зале.
    К а н ч ы т а (з трымценнем). Няўжо?! Арнольд з’явіцца ў трэнажорнай зале...
    Д а ш а. Справа яго сумлення. Ці ў пятніцу — ці ніколі! Пытанне рубам!
    К а н ч ы т а (пагаджаючыся). Значыць, прыйдзе. Арнольд—такі чалавек! Але чаму з гардэробшчыцай? (Папраўляе капялюшык.) Штосьці не ўкладваецца ў маёй галаве...
    Д а ш а. Журналісты і пісьменнікі часцяком асвойваюць другія прафесіі. Потым пішуць аб сваіх прыгодах кнігі. «Мой гардэроб», напрыклад. Чым не назва? («Мой гардэроб» у вуснах Дашы гучыць як «Майн кампф» А. Гітлера. Канчыта ўлоўлівае гэтую інтанацыю і імгненна змяняецца. Янаробіцца ваяўнічай і непераможнай.)
    К а н ч ы т а. Даша! Глядзі! (Расшпільвае футра і дэманструе сяброўцы новы касцюм.) Вось. Стыль «мілітары». Учора ў бутыку схапіла. Адзіны экземпляр. Ен на мне!.. (Прамаўляючы займеннік «ён», Канчыта, вядома ж, мае на ўвазе мужчыну.) Усюды плямы, плямы, плямы...
    Д а ш а (д захапленнем). Маскіроўка на мясцовасці! У мяне такога не было яшчэ! Якая непрыкметнасць! Пагончыкі на плячах.
    К а н ч ы т а. Ах так, плечы... Вернемся да плячэй! (Яны адначасова разварочваюцца цераз левае плячо і ідуць, як мадэлі, ногі на адной лініі, віхляючы клубамі, прама на Алесю.)
    З’ЯВА IV
    Талстая, Канчыта, Даша.
    К а н ч ы т а. Добры дзень, Алеся. (Убок.) Упершыню вітаюся з гардэробам...
    Д а ш а. Добры дзень!
    Т а л с т а я. Добрай раніцы! Вы — мае першыя жыночыя целы, якія трэба распрануць. I трэба сказаць, целы прывабныя. (Дапамагае Дашы зняць куртку, прымае футра Канчыты.)
    К а н ч ы т а (паказваючы касцюм Талстой). Як на мне?
    Т а л с т а я. Пупок уражвае.
    Д а ш а. Вы пішаце вечарамі?
    Т а л с т а я. Так.
    К а н ч ы т а. Шэфа трывожыць змест вашых твораў.
    Т а л с т а я. «Трывога» — гэта дыягназ. Я пішу толькі пра сябе.
    К а н ч ы т a. He вельмі ветліва, маглі б і пра дырэктара... Наш Любецкі — каларытная фігура. У мінулым годзе праіграўся ў Парыжы, давялося тэрмінова прадаваць дом і вішнёвы сад у Сонічах. I ў гэтым годзе была такая ж асабістая драма...
    Т а л с т а я. Нешта я пра гэта чула. Знаёмы сюжэт...
    11
    К а н ч ы т а (аўтаматычна). Усе сюжэты паднавіць і напоўніць новым зместам! (Дзяўчаты выходзяць. Канчыта нечакана вяртаецца.)
    З’ЯВА V
    Талстая, Канчыта.
    К а н ч ы т а. Дарэчы, пра гардэроб. Вам неабходна купіць бялізну без швоў. Модная навіна гэтага сезона!
    Талстая. 3 першай зарплаты. Мой гардэробчык — «сэканд хэнд».
    К а н ч ы т а (выходзячы). А калі ён любіць спартыўную бялізну?..
    З’ЯВА VI
    Т а л с т а я адна.
    Т а л с т а я. Хто ж гэта ён? Дырэктар? Напэўна, гэтая дзяўчына Любецкага! (У фае з’яўляюцца Макаўкін і Любецкі. Абодва ў модных і элегантных касцюмах. Ідуць дэфіле. Любецкі падыходзіць да Алесі і моўчкі аддае ёй ружу. Вяртаецца да Макаўкіна, які чакаеяго.)