Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Т а л с т а я. Вы ўпэўнены? Можа, вам патрэбен прыбалтыйскі эндамарфін?
Губернатар. Ніўякім выпадку: гіну ад лішкаў тлушчу, не перапрацоўваецца. Патрэбна актыўнае спальванне, у цытрусавых! (Алеся нервова адхіляецца. Аранжавы цень знікае. Дзяўчына ста
новіцца бляклая, маркотная і нават ахвярная. Воля на імгненне паралізуецца. Яна спрабуе ачомацца. Губернатар націскае кнопку прамой сувязі — уваходзіць памочнік.)
З'ЯВА IX
Губернатар, памочнік, Талстая.
Губернатар. Любецкагаіўсю яго каманду, выставачнатрэнажорную, да мяне ў кабінет. Тэрмінова.
П а м о ч н і к (здзіўлены). Што, усіх? I скрыпачаяўрэя?
Г убернатар (спакойна і ціха). Усіх. I скрыпачаяўрэя. I журналістаў, на закусь.
Памочнік. I народ?
Губернатар. Можна прадстаўнікоў. А журналістаў—абавязкова. Здымем серыю вось тут, у кабінеце. Талстую гэта таксама задаволіць. (Пакуль яны гавораць, Алеся налівае ў губернатарскую чарку віскі і выпівае залпалі. Паказвае жэстам памочніку, што напой для яе занадта моцны — аж дыханне перахапіла. Памочнік выходзіць. Губернатарраспаляецца яшчэ больш.)
З’ЯВАХ
Губернатар, Талстая.
Губернатар. Скажыголасна: я кахаю цябе, Арнольд. Трэніруйся. Людзі ўжо ідуць.
Т а л с т а я. He. Гэта — спектакль. Я сваю ролю помню. Такіх слоў няма.
Г убернатар. Алеся, каго хочуць пазбавіць улады? (Пяшчотна абдымае яе за плечы.) Цябе ці мяне, твайго губернатара?
Т а л с т а я. Вас.
Г у б е р н а т а р. Ты хочаш, каб мяне атруцілі цыяністым каліем? (Моцна прыціскае яе да сябе.)
Т а л с т а я. He.
Г у б е р н а т а р. Ты хочаш, каб мяне расстралялі? (Спрабуе забраць агнямёт.)
Т а л с т а я (адхіляецца). He, Арнольд... Іванавіч.
Г убернатар. Аўтамабільная катастрофа?.. (Цалуеяе валасы, лоб.)
21
Т а л с т а я (усё яшчэ самаўпэўнена). Аўтамабільная катастрофа мне не патрэбна...
Г убернатар (мае наўвазе пачуцці). Што? Спалохалася? А дзе твая аранжавая мова?
Талстая(уразгубленасці). Арнольд Іванавіч! Вы чамусці такі мацак і ... упэўнены! Нечакана. Вы ўсё ведалі? Ад самага пачатку? Што ўсё іначай?
Г убернатар. Што «ўсё іначай»?
Т а л с т а я. Што «ўсё» ў вашым кабінеце, што ўсе прыйдуць сюды, а не ў трэнажорную залу. I што я вас... кахаю?!
Губернатар. Так. 3 некаторага часу гэта «мой» сцэнарый... А ў цябе ўсяго толькі роля другарадная. Дык жа працуй на галоўны вобраз! Скажы: Я кахаю цябе, Арнольд! Простая рэпліка...
Т а л с т а я. Мгу, простая... (Закрыла твар рукамі, як гераіня класічнага рускага рамана.) Я кахаю вас, Арнольд Іванавіч...
Губернатар. Штоя чую? На «вы»?.. Няўжо вы мяне кахаеце, Алеся?!
Талстая. Я кахаю вас... (Цалуюцца. З’яўляюцца ўжо два аранжавыя цені. Арнольд з захапленнем здымае з яе блузку, спадніца сама падае на падлогу. Алеся стаіць у спартыўнай бялізне без швоў.)
З’ЯВАХІ
Губернатар,Талстая, Пастка і ўсе астатнія.
Расчыняюцца дзверы, і ў кабінет урываецца шумны натоўп. Любецкі з падносам. Канчыта і Даша нясуць плакат: «Ганьба на ўсю Еўропу!»
Макаўкін стараецца, каб Усходнік яго не ўбачыў паказвае, як трэба павярнуць плакат, каб тэлеаператар «захапіў» у кадр тэкст, на фоне пацалунка. Яўрэйскрыпач іграе нешта вясёленькае. Бліскаюць і пстрыкаюць тэлефотакамеры. 3 натоўпу высоўваецца Пастка. Ён кідаецца да «закаханых», каб
разняць...
П а с т к а. Нікчэмны спектакль! Усе іграюць фальшыва! Яна кахае мяне! Гэта — бязглуздая... заказная роля! (Спрабуе адцягнуць Алесю ад губерна
тара.) Адыдзіце ад Талстой, нягоднік! Нежыццяздольны «чырвоны» палітык!
Губернатар. Скажытыяму, што кахаеш... мяне. (Пастку, пасяброўску') He замінай, чалавек...
Талстая пераможна ўсміхаецца. Над галовамі герояў, у чырвонажоўтааранжавым святле, з’яўляецца аранжавая лесвіца «на неба».
Адбіваючыся ад абдымкаў Канчыты, Дашы і іншых, першая на лесвіцу ўскоквае Алеся, за ёю — Арнольд, трэцім спрабуе падняцца «на неба» Збігнеў. Стоячы на лесвіцы, яны ўзвышаюцца над натоўпам абываталяў... лесвіца павольна, аж да закрыцця заслоны, падымае іх «на неба». Алеся «адстрэльваецца» з цацачнага агнямёта.
Збігнеў адбіваецца ад натоўпу жоўтымі чаравікамі. Арнольд кідае ўніз акуляры з чырвонымі шкельцамі, закідвае цікаўных «дзелавымі» паперамі...
Т а л с т а я (груба). Збышак! He ный! Усё змянілася ў нашым жыцці да лепшага... ты нечага не зразумеў... чытай Бжэзінскага... Гэта непрадказальнае, непрагназуемае жыццё... Даганяй!
Губернатар (Талстой). Твая праўда... у такіх выпадках прынята спасылацца на Бжэзінскага. (Спрабуе скінуць рэжысёра з лесвіцы.) Ідэолаг жоўтай прэсы!
П а с т к а. Ты і яму сказала «Так»! Ён жа чырвоны! Гэты Тэрмінатар часовы! Для многіх яго ўжо няма! Дык навошта ж ён табе? (Раз ’юшана кідае ў Алесю букет і істэрычна ўсхліпвае, як дзіця.) Хто папярэдзіць вас... пра памылкі? Як жа вы без мяне? Я з вамі. Я таксама люблю: «Ганьба на ўсю Еўропу!» Гэта такія моцныя пачуцці...
А л е с я (пазіраючы ўнізў Бывайце, морды! Вам не зразумець глыбіню нашых пачуццяў...
Любецкі нервова рэагуе на «адлёт» гэтай тройкі. Ён падымае з падлогі берэт Алесі і не ведае, што з ім рабіць: нацягвае на галаву, але, глянуўшы на Канчыту, сарамліва хавае пад паху, а затым і зусім адкідвае яго ўбок.
Гучная музыка.
3 а с л о н а.
22
ДЫЯНАБАЛЫКА
Нарадзілася 28 сакавіка 1979 г. у г. Палярны Мурманскай вобласці, Расія. 3 1986 г. жыве ў Беларусі. Выпускніца гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск, 2001). У 2004 г. стала студэнткай Літаратурнага інстытута ў Маскве (спецыяльнасць — драматургія, завочная форма навучання).
Член міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пераможца літаратурных конкурсаў «Чернобыль вмоей судьбе» (1995), і «Дебют» (1998).
Друкавалася ў калектыўных зборніках прозы і паэзіі «След черного ветра» (1995), «Высокое небо» (1998), «Современная русская поэзня Беларусн. Антологмя» (2003), «Планета поэтов» (2004), «Голоса» (2004), «Автограф» (2004), «Дмалог» (2004).
Аўтар паэтычных зборнікаў «Многомного дней» (1990), «Окна настежь» (2001), «Убегаюіцая лннмя» (2003).
Снежань 2005 — сцэнарый Д. Балыка «Мой собственный памятнмк» заняў 2е месца на конкурсе, які праводзіла кінастудыя «Беларусьфільм», па стварэнні кароткаметражнага фільма ў жанры камедыі.
2005 — п'еса «Белый ангел с чернымм крыльямм» ўвайшла ў лонгліст міжнародных драллатургічных конкурсаў «Евразня2005»), «Аюбнмовка2006»), у шорт
ліст Валодзінскага конкурсу «Пять вечеров2006». П'еса апублікавана ў зборніку Саюза тэатральных дзеячаў Расіі «Сюжеты22» (2005).
16 сакавіка 2006 — прэм'ера спектакля паводле п'есы «Белы анёл з чорнымі крыламі» ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Мінск).
5 траўня 2006 — прэм’ера спектакля паводле п'есы «Пуповнна» ўЛіпецкім тэатрыстудыі «Зонг» (Расія).
2006 — п'еса «Матушка» ўвайшла ў шортліст II Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» (Мінск, Беларусь).
Пад псеўданімам Дыяна дэ Шарман напісаны кнігі пра ўзаемаадносіны полаў, падручнікі па практычнай псіхалогіі (выдавецтва ЭКСМО).
Дыяна БАЛЫКА
БЕЛЫ ДНЁЛ Z ЧОРНЫМІ КРЫЛДМІ
ПСІХДЛДГІЧНДЯ ДРДМД Ы ДЗВШХ ДЗЕЯХ
Гэтай праблемы не існавала б, калі б не было... людзей. Калі вы адчуваеце страх перад хваробай ці смерцю; калі вы пачынаеце злавацца на сябе, іншых людзей ці абставіны свайго жыцця; калі вас мучыць пачуццё віны і боль стратаў; калі вам здаецца, што вы бездапаможныя і надзеі няма, памятайце, эмоцыі патрабуюць увагі і павагі: вам стане лягчэй, калі вы зможаце назваць «імя» свайго пачуцця...
ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
Н і н а Віч — маладая жанчына 25 гадоў, з вялізнымі чорнымі паўкружжамі пад вачамі.
В о л ь r a — маці Ніны, 50гадовая таўстушка.
В а д з і м — айчым Ніны.
Аркадзя — зводная сястра Ніны, капрызнае 19гадовае сланянё з памяншальналаскальнай мянушкаю Каша.
Бабуля Ніны.
П а ш к a — бойфрэнд Ніны, да 30.
Самойлаў — урач, малады мужчына надта прывабнай знешнасці.
Анжаліка — медсястра.
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
Месца дзеяння — урачэбны кабінет у Цэнтры прафілактыкі СНІДа. Шкляны столік з колбамі і аднаразовымі шпрыцамі для забору крыві.
Рабочы стол урача. Плакаты на сценах: «СПВД не спнт», «Эта штучка зашнтят обонх» (рэклама прэзерватыва), «Не думай, что тебя это не коснётся», «Шпрнц однн на всех — для ВЙЧ успех», «Случайностей не бывает», «Я заразнлся н через восемь месяцев умер».
Надрываецца белы пластмасавы карабок,
прымацаваны да радыёкропкі, з яе ліецца музыка, знаёмы голас папулярнай спявачкі істэрычна выконвае рэмікс старога шлягера:
Жнвем мы както без азарта, Однообразно, как в строю.
He бойтесь броснть все на карту Н жнзнь переломнть свою.
Какнмн былн мы на старте?
Теперь не то, нсчезла прыть. Нграйте на рнсковой карте, Пытайтесь жнзнь переломнть.
25
Пусть в голове мелькает проседь, He поздно выбрать новый путь. He бойтесь все на карту броснть Н прожнтое зачеркнуть.
Нз дома выйдя в непогоду, Взбодрнте дух, прншпорьте плоть. He бойтесь тасовать колоду, Пытайтесь жнзнь перебороть.
В мнраж н в дым, в хнмеры верьте. Пожнткн незачем ташнть.
Ведь не уехать дальше смертн. Стремнтесь жнзнь перекронть.
Печалнться не надо вовсе, Когда вам нечем карту крыть. Вы броснть жнзнь на кон не бойтесь, He пронграв — не победнть!
Стремнтесь жнзнь перекронть! He бойтесь жнзнь переломнть!
За шкляным столікам сядзіць медсястра і фарбуе пазногці чорны.м лакам, напяваючы сабе пад нос, паўтараючы радыё. У дзвярах нерашуча топчацца Н і н а ў белай вязанай шапцы, якая засыпана снегам, белым світэры, даўжэзным белым шаліку і белых бахілах, надзетых на верх ботаў.
Медсястра (даНіны, аглядваючы дзяўчыну з ног да галавыў Вось і зіма прыйшла... у белых тапцях.
Н і н а. Добры дзень.
А н ж а л і к а. Дабрыдзеньдабрыдзень, Снягурка... (Устае, прыцішвае гук радыё, садзіцца.) Заходзьце, чаго ў дзвярах стаяць? У нагах праўды няма. (Дзьмухае на пазногці. Працягвае фарбаваць на другой руцэ.)
Н і н а (нерашуча падыходзячьГу Я па вынік.
А н ж а л і к а. Кроў здавалі?
Н і н а. На ВІЧ.
А н ж а л і к а. Ну, тады вас з днём СНІДу!
Н і н а. У якім сэнсе?
А н ж а л і к а (задаволена). Ды не палохайся ты так. Гэта жарт у нас такі, мясцовы.
Н і н а (азадачана). Зразумела...
А н ж а л і к a. А дзень СНІДу прайшоў ужо. Першага снежня быў.