• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    В о л ь г а (строга). I пасля гэтага ты прыходзіш румзаць? Ідзі ў свой пакой.
    Н і н а. Мамачка, мне вельмі дрэнна. (Гладзіць ногі маці, спрабуе пакласці галаву ёй на калені.)
    В о л ь г а. Піць трэба меней, лягчэй будзе. Ты ў магілу мяне загоніш, гора ты маё.
    Н і н а. Мамачка... Мне сёння прысніўся белы анёл з чорнымі крыламі. Да чаго б гэта? (Углядаецца ў матчыны вочы.)
    А р к а д з я. Гэта белая гарачка.
    В о л ь г а. Сядай і еш, спакойна, без выбрыкаў. (Маці ўстае, нібы страсянула Ніну, ідзе да бара, дастае бутэльку дарагога каньяку і вялікі каньячны бакал, укладваецца на канапу, кладзе пад ногі падушку. Налівае каньяк, грэе бакал у руцэ, смакуе.)
    Н і н а (зноў садзіцца на сваё месца, аглядвае стол, са злосцю). У доме ёсць ПРОСТЫ, нармальны хлеб?
    В о л ь г а. Устань і адрэж!
    Н і н а. Значыць, ёсць! (Ідзе на кухню, чапляе плячом фікус.)
    В о л ь г a. He чапляйся за кветку знарок.
    Н і н а. Я не знарок.
    В о л ь г а. Я што — сляпая?
    А р к а д з я. Ты ж бачыш — яму непрыемна.
    Н і н a. А мне прыемна.
    А р к а д з я. He выводзь маці з раўнавагі.
    Н і н а. Я з ім кантактую.
    В о л ь г а. У яго ад твайго кантактавання лісты ападаюць.
    Н і н а. Ад твайго.
    А р к а д з я. Пакуль ты з намі не жыла, ён цудоўна рос.
    Н і н а. Я паеду.
    Маці супакойваецца хутчэй ад каньячнага водару, чым ад колькасці выпітага напою,
    32
    прамаўляе спакойна даўно прадуманы і завучаны маналог, які, вядома ж, паўтараецца штодзень.
    В о л ь г а. Няма чаго крыўдаваць. Жанчына твайго ўзросту павінна мець СВОЙ дом, работу, мужа, адукацыю, урэшце.
    У пакой уваходзіць В а д з і м.
    В а д з і м (пазірае на жонку). П’янствуеце?
    А р к а д з я. Татка прыйшоў! (Бяжыць, як дзіця, і падстаўляе шчаку для пацалунка. Вадзім цалуе дачку, ласкава кудлаціць валасы. Задаволеная Каша вяртаецца за стол, кідае злы позірк на Ніну.)
    В о л ь г а. Так, Вадзім, твая Волечка п’е каньяк і ляжыць на канапе, задраўшы ножкі да столі.
    В а д з і м. Бачу. I што мне можна з’есці?
    В о л ь г а. Усё на стале. Калі чагосьці не хапае, глянь у халадзільніку. А потым... прыбяры са стала. (Летуценна.) Мне будзе страшэнна прыемна...
    В а д з і м (садзіцца за столў Дзяўчаткі, а што такія насупленыя, як квактухі? Зноў баксіруем? (Навальвае поўную талерку ежы.)
    Сёстры злосна пераглядаюцца.
    Н і н а (нечаканаў Можа, мне застрахаваць сваё жыццё? На сто тысяч долараў
    В а д з і м (падкладваючы ежу на талерку). Што за дурнота? Навошта так многа? Падумай, які ўзнос ты заплаціш!
    Н і н а. Ну, заплачу, скажам, пару тысяч, а потым памру... I вам адваляць сто тышч баксаў! Або еўра... Як хочаце?
    В а д з і м (зацікаўлена). А дзе ты возьмеш пару тысяч для ўзноса? Зноў у мяне? {Налівае ў бакал трохі віна.)
    Н і н а. Навошта ж? У банку. Аформлю крэдыт на спажывецкія патрэбы. Даюць як наяўнымі, так і ў валюце...
    В о л ь г a. А навошта нам сто тысяч долараў?
    В а д з і м (адкідваючыся на крэсле, дастае з аксамітнага мяшэчка люльку і табакерку). А што, лішнія?
    Н і н а. Сланянё купіць сабе машыну.
    В а д з і м (засяроджана прачышчае люльку іласкава паглядвае на Кашў). Ну, дапусцім, машына ў яе і так будзе.
    А р к а д з я. Усё роўна прыемна. Хоць раз сястрыца пра мяне падумала!
    Н і н а. Памру і хоць штонебудзь добрае для вас зраблю.
    В о л ь г а. Вось дурніца. Замуж табе трэба.
    Н і н а. Ой, трэба, ма. Толькі ж ніхто не бярэ.
    А р к а д з я. Нават мастакалкаш, твой былы бойфрэнд?
    Н і н а. Нават ён.
    А р к а д з я. Што, самому на бутэльку не хапае? А яшчэ і цябе паіць...
    В о л ь г a. Каша, што ты такое гаворыш!
    В а д з і м. Ніна, перастань блазнаваць. Ты ж ведаеш, як маці адносіцца да тваіх разважанняў пра смерць.
    Н і н a. А я не жартую.
    Вадзім насыпае ў трубку тытунь...
    В о л ь г а (пацягваючы каньякў Ніначка, ну што ты, дзетка? У цябе ж усё ёсць для шчасця.
    Н і н а. Апроч лекаў ад гэтага самага шчасця.
    А р к а д з я. А ты гарэлачкі купі.
    В о л ь г а. Каша!
    А р к а д з я. Гэта, маці, усё твае алкагольныя гены. Што каньяк жлукціш пры дзецях?
    В о л ь г а. Я смакую.
    В а д з і м ўраскурваючы трубку). Бокс, бокс, дзяўчаткі...
    А н ж а л і к а. Ніна, у цябе ўсё есць для шчасця.
    Н і н а (закурвае цыгарэту). Калі ўсё ёсць, гэта не шчасце.
    В о л ь г а. Праўда? А што ж тады?
    Н і н а. Шчасце — гэта не калі ў цябе ўсё ёсць, а калі ў цябе чагосьці няма, і Божа ўратуй!
    А р к а д з я. Пафіласофску.
    В а д з і м. Што ты сваёй дрэнню мне паветра псуеш?
    Н і н а. Я, між іншым, тут таксама жыву...
    В а д з і м. А я тут вішнёвы тытунь КУРУ
    Н і н a. А я філасофствую.
    В о л ь г а. Хопіць філасофстваваць, пара працаваць, нешта рабіць у жыцці.
    33
    В а д з і м. Дарэчы, твой начальнік мне сёння тэлефанаваў і скардзіўся, што ў цябе адгулаў і выхадных больш, чым рабочых дзён.
    Н і н a. А што, работа прадаўцом касметыкі вельмі цікавая?
    В о л ь г а. Ідзі на другое месца.
    Н і н а {працягвае курыць\ Куды? Дзе працаваць?
    В а д з і м. Няма дзе. Адукацыі ж няма.
    Н і н а. Ну, няма, пакуль што...
    В а д з і м. Гэтае пакуль што цягнецца гадоў дзесяць. Ты ўжо тры вэнэу памяняла і ўсё не тое... А мне — толькі грошыкі плаці.
    Н і н a. He плаціце, сама зараблю.
    В а д з і м. Дзе?
    Н і н а. На панель пайду.
    В а д з і м. О! Так! Класны занятак. Аркадзя. А галоўнае — годны.
    В о л ь г а. Ніна!
    В а д з і м. Пайдзі лепш пад’ядалам у «ШэшБеш». Там шмат смачнай жрачкі застаецца. Пад’ядалу якраз хопіць.
    Н і н а. Заткніся, гандон.
    В о л ь г а. Як гэта ты з бацькам гаворыш?
    Н і н a. А дзе бацька? (Азіраецца.) Ніводнага роднага чалавека.
    В а д з і м. Бокс, бокс. Так, Ніна, размахвай кулачкамі.
    Напружаная паўза.
    (Пацягваючы віно з бакала.) Твая дэпрэсія ад гультайства. Трэба мяняць жыццё.
    В о л ь г а. Пайсці вучыцца, знайсці годнага чалавека...
    В а д з і м. Выйсці замуж, нарэшце.
    А р к а д з я (ва унісон, трохі з ’едліва). Нарадзіць дзіця...
    Н і н а. Вось і памерці не шкада. Hi дзіцяці, ні кацяняці...
    А р к а д з я. Hi работы, ні мары.
    Н і н a. А вось мара якраз ёсць!
    В а д з і м. Няўжо? Нешта новенькае.
    А р к а д з я. Быць паэтам! Без вершаў, праўда...
    Н і н а. Праўда... «Хтосьці проста быў паэтам — ані вершаў, ані лёсу».
    В а д з і м. He, усё ж такі лепей пад’ядалам. Больш надзейна.
    Н і н а. Гэта вам спатрэбіцца. У мяне іншае прызначэнне.
    В а д з і м. Якое ж, дазвольце пацікавіцца?
    В о л ь г а (пацягваючы каньяк, даволі абыякава). Хопіць мучыць дзіця.
    В а д з і м. He, хай скажа!
    Н і н а. Папершае, я хачу арганізаваць выставу сваіх карцін.
    В о л ь г а. Ніна, ну, ты ж, як Мадыльяні, ніводную не закончыла.
    Н і н а. Да выставы закончу.
    Аркадзя. А лепш правядзі выставу незакончаных карцін з аднайменнай назваю.
    В а д з і м. А першай скрыпкай аркестра ці танцаваць у балеце? На што я яшчэ траціў грошы, навучаючы цябе?
    Н і н а. Я хачу напісаць бестселер, які будзе перакладзены на сто трынаццаць моў свету, па ім напішуць сцэнарый і здымуць фільм. I ён прынясе мне сусветную славу.
    В а д з і м. А грошы?
    Н і н a. А грошы — вам, як маім нашчадкам. Бо я тады ўжо памру.
    В о л ь г а. Ніна, ты зноў здзекуешся?
    В а д з і м. Дзяўчынка, вызначайце рэальныя мэты.
    Н і н а. Гэта ў вашым дробным музейным свеце мэты рэальныя — пыл з экспанатаў сціраць. А я хачу ЖЫЦЬ. Проста жыць, разумееце?
    В а д з і м. Значыць, у нас музей, а ў цябе — жыццё?
    Н і н а. Жыццё.
    В а д з і м. У цябе бардак, дзетка.
    Н і н а. У мяне жыццё.
    Аркадзя. А чаму ж ты пастаянна сядзіш у музеі?
    Н і н а. Мастацтва люблю.
    А р к а д з я. Ах...
    Н і н а (задуменна). Вадзім, я сёння сон бачыла — белы анёл з чорнымі крыламі. Да чаго б гэта?
    В а д з і м. Мыцца трэба чысцей, a то крылы запэцкаліся.
    В о л ь г a. А мэты, Ніначка, трэба адкарэкціраваць. Яны ж і сапраўды нерэальныя. Лепш бы ты давучылася ў кансерваторыі і зараз іграла б у аркестры.
    А р к а д з я. Фальшывіла б.
    Н і н а (пакрыўдзілася). Я кепска іграла?
    В о л ь г а. Ты іграла цудоўна, толькі ўседлівасці не хапіла.
    В а д з і м. А помніш, калі Каша была маленькая, а ты фальшывіла, яна заўсёды пачынала плакаць?
    34
    А р к а д з я (фанабэрыста і ганарыста). У мяне ж ідэальны слых. Мне так і хацелася выкалаць табе вока смычком.
    В а д з і м. О! Бокс, бокс!
    Н і н а. Я фальшывіла?
    В о л ь г а. Ну, і ты таксама рэпеціравала. He адразу ж зпад смычка шэдэўры ліліся.
    А р к а д з я. Прынясі мне торт, я хачу салодкага.
    Н і н а. Пайдзі і вазьмі!
    В о л ь г а. Каша, можа, табе каньяку наліць?
    А р к а д з я. He злуй мяне, алкагалічка старая.
    В а д з і м (ідзе па торт). Ну, дзяўчаткі, вы сёння ў гуморы! (Прыносіць, пачынае рэзаць, раскладвае кавалкі на талеркі.')
    Н і н а. Я на вашай скрыпцы з чатырох гадоў скрыпела. Я яе ненавіджу!
    В о л ь г а. Ну вось, зноў пяць на пяць — дваццаць пяць.
    В а д з і м. А бестселер напісаць, яно, вядома ж, як два пальцы аб... асфальт.
    А р к а д з я. Такія ў цябе мэты?
    Н і н а. У маім свеце іншых проста не можа быць.
    Аркадзя падцягвае да сябе дзве талеркі і з абедзвюх пачынае есці.
    А ў адну пакласці слабо?
    А р к а д з я. Слабо! Я Хачу, каб ты больш посуду памыла. Працатэрапія табе карысная.
    Н і н а. Добрая сястрычка! У цябе часам не ПМС?
    А р к а д з я. ПМ... што?
    Н і н а. Перадменструальны сіндром, калі жанчына становіцца агрэсіўнай.
    А р к а д з я. Лепей пафарбуй валасы, а то ў цябе пралысіна на галаве.
    Н і н а. Да дня нараджэння.
    В о л ь г а. Вово, Ніна, у цябе ж хутка дзень нараджэння.
    Н і н а. Мгу.
    В о л ь г а. Божа, дваццаць пяць гадоў!
    Н і н а (з ’едліва). Які кашмар!
    В а д з і м. А і нямала.
    Н і н а. Вось і сяду пісаць раман «Дваццаць пяць гадоў адзіноты».
    В о л ь г а. Старое. Ужо было цэлых сто. Маркса пачытай.
    Н і н а. Праўда, старое. Тады...
    А р к а д з я (нечакана). Што б зрабіць
    такое задалбэньскае, каб усім хрэнова стала? Ааа? (Абводзіць прысутных злосным позіркам.)
    В о л ь r a. Каша! Аркадзя! Як ты можаш! Як ты можаш так гаварыць!
    А р к а д з я. Ніхто не мае права забараніць чалавеку выбіраць свой шлях. Адчапіцеся ад Нінкі! Хай жыве, як хоча. Хай піша свае бязглуздыя карціны і свой бязглузды раман. Я, магчыма, таксама не ў кансерваторыю пайшла, калі б...
    Паўза. За сталом няёмкае маўчанне.
    В а д з і м. А ёй ніхто не перашкаджае.