Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Пастаяўшы некалькі хвілін, ён дастаў з дыпламата банку і выліў яе змесціва на сябе. Напэўна, нехта з тых, што стаялі побач, зразумеў, што адбудзецца... зразумеў, але не змог прадухіліць. Ян пстрыкнуў запальнічкай і... шугануў жывою паходняй! Ён пабег... (Музычны акцэнт.) Чалавек, які шугаў полымем, бег па Вацлаўскай плошчы. Асвятляючы зімовую надвячоркавую шэрасць. Спальваючы сваё цела, ён вызваляў дух.
Дух, якому было цесна сярод цынізму і хлусні.
Дух, які ўзыходзіў да святла, асуджаючы сябе на вечнае жыццё.
Дух, у якога хапіла моцы натхняць новыя пакаленні на барацьбу за свабоду. (Паўза.)
Hi па радыё, ні па тэлебачанні ў гэты дзень не сказалі ні слова пра тое, што чэшскі студэнт Ян Палах спаліў сябе на Вацлаўскай плошчы Прагі. Тэлебачанне і радыё ў гэты дзень вяшчалі аб тым, што «16 студзеня 1969 года адбылася першая ў гісторыі айчыннай касманаўтыкі стыкоўка касмічных караблёў «Саюз». А я вяртаўся з дзіцячага садка і нічога не ведаў пра тое, што здарылася.
Праз тры дні Ян памёр у бальніцы на Легеравай вуліцы — 85 працэнтаў паверхні яго цела было абпалена.
25 студзеня 1969 года, у суботу, дома, я снедаў чымсьці смачным — мама заўсёды ў суботу пякла блінцы ці пірагі. Потым я гуляў з цацкамі... А ў гэты час на вуліцы Прагі выйшлі паўмільёна ча
259
лавек, каб развітацца з Янам Палахам. Ішоў дождж. (Паўза.)
Студэнты паставілі свечкі на тое месца, дзе падпаліў сябе Ян, а на помнік князю Вацлаву павесілі транспарант, на якім было напісана: «Не заставайся абыякавым да дня, калі святло будучыні было падаравана целам, якое гарэла!» Спрабуючы разагнаць дэманстрацыю студэнтаў, улады прымянілі слёзатачывы газ. Навошта? У гэты дзень на вуліцах горада і так было занадта шмат слёз.
У дзень 20й гадавіны з дня смерці Яна ў Чэхаславакіі пачалася аксамітавая рэвалюцыя. Праз два дзесяткі гадоў полымя Палаха выпаліла дыктатуру са свядомасці чэхаў і славакаў.
Ён быў і застаецца маім сябрам, хаця пры жыцці не ведаў гэтага.
Чаго ён хацеў дамагчыся сваёй ахвярай? Слёз захаплення дзяўчыны? шоку апанентаў? абуджэння нацыі? (Паўза.) Ён хацеў, каб на імгненне навокал пасвятлела... «...святло будучыні падарвана целам, якое гарэла!»
VI
Музычны акцэнт. J. Johnson «parade strut» (Duchess Musik Corp.).
Г e p o й. Ян быў адным з пакалення Jeans... і Дзіма— Jeans... і Аляксеевіч — Jeans... Андрэй — Jeans... і абедзве Іры — Jeans...
Напэўна кожны з вас зараз хоча спытацца: а я —jeans? (Паўза.) Вам лепш ведаць. Калі чалавек прыйшоў да ўзросту, калі належыць насіць касцюм і гальштук, але працягвае насіць джынсы — гэта яшчэ не факт, што ён належыць да пакалення Jeans. Пакаленне Jeans—гэта людзі свабоды! Яны не належаць нейкай узроставай групе, pace, саслоўю...
Марцін Лютэр Кінг быў Jeans... і Махатма Гандзі — Jeans... Маці Тэрэза — Jeans... і Андрэй Сахараў ...
Калі мне было гадоў шаснаццаць, мы насілі супраціўленне — такую маленькую радыёдэталь — на світэры ці штрыфелі пінжака. Мы насілі, але не ведалі, што палякі, якія не хацелі мірыцца з камуністычнай дыктатурай, насілі на сваім адзенні супраціўленне, якое азначала, што ты належыш не да клуба радыёаматараў, а да супраціўлення.
Лех Валенса быў Jeans... і Даніэль Ольбрыхскі — Jeans... Збігнеў Буяк — Jeans... і Папа Іаан Павел II — Jeans...
У 1851 годзе Лоўб прыехаў у СанФранцыска. Тады амерыканцаў апанавала залатая ліхаманка, але Лоўб не канкурыраваў ні з кім — баваўняныя тэнты для рабочых гарнякоў і дэфіцыт рабочых штаноў сталі той залатой жылаю, якая не знікне да тае пары, пакуль у свеце ёсць свабодныя людзі.
Лоўб быў Jeans... і Чарлі Чаплін Jeans... Курт Кобейн быў Jeans... падазраю, што і Мікі Маўс — Jeans...
16 верасня 2005 года на цэнтральную плошчу Мінска выйшлі маладыя людзі. Яны прынеслі з сабою нацыянальны флаг — белачырвонабелае палотнішча. (Паўза.') У эзатэрыцы чырвоны колер азначае мужнасць, белы — спагаду... (Паўза.} Яны і выйшлі на плошчу з адчайнай мужнасцю і спагадай да загінуўшых... На падыходзе да плошчы міліцыянеры адабралі флаг... I тады малады чалавек — Мікіта — зняў з сябе джынсавую кашулю і прывязаў да дрэўка.
Калі джынсавая кашуля паднялася над натоўпам, гэта ўжо была не кашуля, а флаг — флаг Пакалення Jeans — генерацыі свабодных людзей.
Музычны акцэнт. Urbs «the chauffeur» feat. Rodney Hunter (GStone).
Любы тэрмін турэмнага зняволення калінебудзь заканчваецца... і дыктатура... заканчваецца. Божа, як жа хочацца, каб гэты прамежак часу ўспрымаўся намі як знойдзены, а не як згублены.
Іра марыць даведацца праўду пра смерць свайго мужа. Яна хоча, каб унучка, якая нядаўна нарадзілася, магла прыйсці на магілу дзеда і пакласці там кветкі.
Дзіма і Вольга павянчаюцца пасля таго, як краіна стане свабоднай.
Андрэй марыць заснаваць універсітэт і працаваць у ім садоўнікам.
Мой сябар, нябожчык Валера, любіў гаварыць, звяртаючыся са сваёй тырадаю кудысьці трохі ўверх: «Класнае было раней жыццё, а? Наліеш шкляначку «Агдама», засмаліш пасля гэтага сухую «Астру» і так добра...»
Аднойчы я купіў бутэльку «Агдама» і пачак танных цыгарэт «Астра», расклаў усё гэта на падносе і, калі Валера прый
260
шоў на работу, сарваў з падноса сурвэтку. Ён выпіў шклянку таннага віна, засмаліў цыгарэту... Потым кінуў яе ў пустую шклянку і сказаў: «Гаўно было жыццё!»
Я хачу, каб знайшлося месца, дзе знайшоў сваё апошняе прыстанішча Анатоль.
Хачу падняць бакал шампанскага ў гонар вянчання Волыі і Дзімы.
А яшчэ хачу аддаць сваіх дачок ва універсітэт Андрэя. I калі нават там трэ
ба будзе насіць форменнае адзенне, я ведаю — яны будуць хадзіць на заняткі ў джынсах.
Музычны акцэнт. Richard Strauss «2001» (Kama Sutra Musik).
Герой выходзіць ca сцэны. Следам за ім, няспешна сабраўшы пласцінкі, выходзіць дзіджэй.
ПРАПЕРАКЛАДЧЫКА
Андрэй Каляда нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Панямонь Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, Беларусь.
Кандыдат педагагічных навук (1975), прафесар (1993).
Пасля заканчэння СШ № 1 г. Навагрудка ў 1957 г. працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў г. Горлаўка Данецкай вобласці, Украіна. У 1958 г. паступіў на акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральнамастацкага інстытута (мастацкі кіраўнік курса — народны артыст Беларусі, прафесар К. М. Саннікаў), пасля заканчэння якога быў прыняты ў трупу Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Артыстычную дзейнасць (1962—1968) сумяшчаў з педагагічнай — выкладаў курс «Выразнае чытанне» ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. Горкага (1969—1989), адначасова — прафілюючую дысцыпліну «Сцэнічная мова» ў БДзТМІ, з 1989 па 2000 г. — прарэктар па вучэбнай рабоце гэтага інстытута. 3 восені 2000 г. — прафесар кафедры «Сцэнічная мова і вакал» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У 1970 г. выйшла першая кніга А. Каляды — вучэбны дапаможнік «Выразнае чытанне» (з камплектам з трох грамафонных пласцінак), у 1976 г. — яе 2е выданне, у 1989 г. — 3е. Аўтар кніг «Слоўнік акцёра і рэжысёра» (1995), «Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў» (2005), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (з трыма кампактдыскамі; 2006), вучэбнаметадычнага дапаможніка «Сцэнічная мова» (2006).
А. Каляда быў старшынёй секцыі сцэнічнай мовы Беларускага тэатральнага аб’яднання (1971—1987), арганізатарам і мастацкім кіраўніком народнага тэатра чытальнікаў «Жывое слова» (1966—1991), вядучым вучэбнай перадачы «Беларуская літаратура ў школе» на Беларускім тэлебачанні (1971—1991).
У творчай скарбонцы А. Каляды пераклад на беларускую мову ўсіх апавяданняў, чатырох аповесцяў і трох раманаў Ф. Дастаеўскага — «Аповесці. Апавяданні» (2002), «Выбраныя творы» (2004), а таксама асобных п’ес Астроўскага, Гогаля, Чэхава, Тургенева, Горкага, Булгакава, Ібсена, Мрожака, Осбарна, Вармы, Гурнея, Малюгіна, Цанева, М. Каляды — «Лялечны дом» (2006).
262
ЗМЕСТ
Павел Руднеў. Беларусь турбуе.........................................3
Ларыса Баклага. Аранжавая мара...................................................7
Дыяна Балыка. Белы анёл з чорнымі крыламі.....................................25
Сяргей Гіргель. Жыццё і смерць Квенціна Таранціна...............................57
Наталля Каляда. Ім сніліся сны..................................................99
Павел Пражко. Вельветавыя штаны............................................. 115
Павел Расолька. Дожджуснежні..'................................................133
Яна Русакевіч. Праўда, ці Тое, што адпавядае сапраўднасці.....................145
Кастусь Сцешык. Мужчына — жанчына — пісталет.................................. 155
М. т. Сцэны жыцця..................................................... 161
Мікалай Халезін. Я прыйшоў......................................................177
Дзень Удзячнасці......................................................208
Мікалай Халезін (зудзелам Наталлі Каляды). Пакаленне Jeans................................................242
Пра перакладчыка......................................................262
263
Літаратурнамастацкае выданне
Пакаленне Jeans п ’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Рэдактар А. Каляда Камп’ютэрны набор В. Рудзевіч Вёрстка Л. Ваўчок Карэктар Л. Карамазава
Падпісана да друку 28.02.2007 г. Фармат 70x108 '/іб. Друк афсетны.
Папера афсетная. Гарнітура Times. Ум. друк. 23,1 арк.
Ул.выд. 20,01 арк. Наклад 500 ас.
Printed in EU.
, 111