Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Э в а н. He, у нас таксама было весела... Мы глядзелі тэлевізар, танцавалі...
Д ж о. Гэта ўжо калі ты падрос... я спрабаваў весяліць вас з маці...
Э в а н. Мне не падабаюцца гэтыя ліхаманкавыя святы... на мяжы істэрыкі.
Д ж о. Проста ты яшчэ не зразумеў, што такое сапраўдная радасць жыцця... Таму і Эндру кіпіць, бо адчувае, як набліжаецца страта.
А н д р э й. Якая страта, Джо?
Д ж о. Ты можаш стаць стопрацэнтным амерыканцам, Эндру, для гэтага ў цябе ёсць усё — сіла, мазгі, стараннасць... I як толькі ты ім станеш... най
лепшы варыянт — ператворышся ў мяне.
А н д р э й. А горшы?
Д ж о. А горшы — у Эвана.
Э в а н (пасля паўзы). Ну, хопіць, мне пара. Трэба яшчэ сёетое зрабіць. Так што, я пайшоў...
Д ж о. Давай. I каб у дзевяць лёг спаць.
Э в а н. Тата, хутка ты канчаткова станеш рускім эмігрантам.
Д ж о. He праблема... гэта ж ненадоўга.
Эван выходзіць, знарок ляпнуўшы дзвярмі. Андрэй налівае віно ў бакалы.
А н д р э й. Давайце вып’ем.
Д ж о. Давайце. Урачы кажуць, што віно — лепшы сродак ад Альцгеймера. За што?
М е л і с а. За тое, каб нашы мары спраўдзіліся.
Д ж о. Я люблю цябе, дзяўчынка. Відаць, ты і сапраўды закахалася.
Усе чокаюцца і выпіваюць.
КАРЦІНА СЁМАЯ
Д ж о сядзіць у інвалідным крэсле каля стала, на якім раскладзены элементы макета. Ён спрабуе разабрацца, які элемент да якога трэба мацаваць. Праз нейкі час стукаюць у дзверы.
Д ж о. Адчынена... як заўсёды.
Дзверы адчыняюцца, і ў пакой уваходзіць М е л і с а.
М е л і с а. Добры дзень, Джо.
Д ж о. Добры дзень, дзетка.
М е л і с а. Як вы сябе пачуваеце? (Падыходзіць даДжо і цалуе ягоў
Д ж о. Як заўсёды, дарагая, цудоўна. Эндру сказаў, што ўчора быў месяц, як у мяне не стала прыступаў... Шкадуе, што я не расказваю яму нічога цікаўскага.
М е л і с a. А дзе Андрэй?
Д ж о. Ты без яго ўжо не можаш і гадзіну пражыць. Умеюць гэтыя славяне ўлюбляць у сябе амерыканскіх дзяўчынак.
М е л і с а. Ну не трэба, Джо. Зноў вы пачынаеце...
234
Д ж о. Калі б ты ведала, як я хачу пагуляць на вашым вяселлі. 51 павёў бы цябе да алтара, замяніўшы нябожчыка бацьку, а потым паплакаў бы разам з мамай Эндру... А пасля гэтага напіўся б ушчэнт разам з сябрамі жаніха...
М е л і с а. Джо... (Паўза.)
Д ж о. Што, дзіцятка? Ты хочаш спытацца, ці кахае цябе Эндру?
М е л і с а (засаромелася). Ну... увогуле, так.
Д ж о. Падобна на тое, што кахае. У такіх хлопцаў, як Эндру, усё напісана на лбе... Калі б не кахаў, то мы б у гэтым не сумняваліся. Хаця я ўжо, калі па шчырасці, кепска разумею, што значыць «кахаць паамерыканску». Напэўна Эндру мае рацыю... мы нешта губляем як нацыя... Ведаеш, апошнім часам я даволі часта ўспамінаю свае маладыя гады... Старыя маразматыкі заўсёды лепш помняць тое, што было семдзесят гадоў назад, чым тое, што адбылося ўчора... так... Дык вось... Пра што я гаварыў?
М е л і с а. Што мы нешта губляем як нацыя...
Д ж о. Во, успомніў... Дык вось, калі я быў малады, мы кахалі не так, як зараз... Мы неяк інакш усё гэта рабілі... Ці не... тое самае рабілі, але неяк інакш... Разумееш, пра што я?
М е л і с а. Так, Джо, я здагадваюся.
Д ж о. Вы глытаеце гэтыя сінтэтычныя наркотыкі... Можа, якраз зза гэтага ў мяне ад вас такое дзіўнае ўражанне... А гэтыя славянскія хлопцы — яны другія... He ведаю, я мяркую па адным Эндры... Можа, там, у яго краіне, хлопцы такія ж, як і ў нас... можа... Але ён... ён зусім другі. Ён можа адносіцца на роўных да мяне — старога ідыёта, і да цябе — чароўнай дзяўчынкі. (Паўза.') Зразумей, мы з табой не ведаем і дзесяці працэнтаў ад таго, што ведае ён... Гэта я табе гарантую.
М е л і с а. Я гэта разумею, Джо. Але мне чамусьці здаецца, што я занадта... не разумная... для яго... занадта.
Д ж о. Я ніколі не адносіўся да сваёй жонкі так, як ён адносіцца да цябе. У іх, у славян, ёсць такая... нейкая... пяшчота... Ты не паверыш... я яе на сабе адчуваю... першы раз у жыцці, Меліса... nepmu раз.
М е л і с а. Я не ведаю, пра што мне гаварыць з ім, Джо. Ён разумны, а я...
У мяне не хапае эрудыцыі. Я гавару ўсё неяк неўпапад, нешта не тое... гэта кашмар нейкі.
Д ж о. Дурненькае дзяўчо, ты што ж, думаеш, што мужчыны любяць, калі жанчына вызначаецца інтэлектам і сыпле мудрымі думкамі? Гэта поўная бязглуздзіца! Адзінае, што трэба мужчыну — гэта каб жанчына ўмела яго слухаць. Толькі тады жыццё мужчыны мае хоць нейкі сэнс... Мая жонка ніколі не хацела мяне слухаць... у яе, бачыце, пра ўсё была свая думка... вядома ж, зусім бяздарная. Гэта ўсё яе бацькі, у іх было столькі грошай, што яны маглі пераканаць усіх у тым, што кожная яе думка — брыльянт.
М е л і с а. Што мне рабіць, Джо?
Д ж о. Эх, дзяўчынка, мне б твае праблемы... я пайшоў бы за ім туды, куды б ён мяне паклікаў, і ні ў чым бы не сумняваўся.
М е л і с а. Але ён мяне не кліча... (усхліпвае) не кліча...
Д ж о. Пакліча, я яго ведаю. Ён пакліча, а ты пойдзеш... што б я вам ні раіў. Таму што вы ўжо заразіліся адно другім... Мне б скінуць гадкоў дваццаць, я вам паказаў бы, як трэба жыць... я вас навучыў бы кахаць... (Паўза.) Гэта я зараз так гавару, а дваццаць гадоў назад сам быў дурань дурнем... жыў, як гарбуз на градзе... Работа — дом, дом — работа, раз на год — Флорыда, два разы на год — чучала птушкі на стале... быццам бы свята... Жонка — качка, сын — індык... Хацеў паехаць на КіУэст... адзін... у адпачынак... назбіраў грошай — карабок... так і не выбраўся. (Паўза.) Думаў: прыеду, найму катэдж з прыслугаю... кожны дзень вечарынкі... дзяўчаты ў басейне, більярд... па набярэжнай на арэндаваным «Мустангу кабрыялет»... самалётам на астравы... ды так... месяцы тры! А потым, калі грошы скончацца, заплыву ў акіян, выдыхну ўсё паветра... да апошняй грамулькі і... бывай, Амерыка! (Паўза.) He паехаў... Нікуды не паехаў... Жонка — качка, сын — індык...
У час маналога Джо ў пакой уваходзіць А н д р э й. Меліса і Джо яго не чуюць і не бачаць, захопленыя размоваю.
Андрэй, пачуўшы іх галасы, ціха прысаджваецца на стул каля дзвярэй.
235
М е л i c a. А я паехала б... Паехала б хоць куды... Я ў дзяцінстве хацела стаць тэлевізійнай вядучай. Хацела весці праграму «Добрай раніцы, Амерыка!..» у прыгожай блакітнай сукенцы... ці ў ружовым касцюме...
Д ж о. Што, другіх колераў няма, апроч блакітнага і ружовага?
М е л і с а. Ды не, зараз ужо не хачу... а ў дзяцінстве — толькі блакітны ці ружовы... (Паўза.) Мне здавалася, што так у жыцці і будзе: я вывучуся на журналіста, прайду субяседаванне ў добрай кампаніі, і мяне тут жа возьмуць... ну. Хаця б для пачатку, скажам, рэпарцёрам на CNN. А потым я зраблю там некалькі сенсацыйных рэпартажаў, і ўжо тады мяне запросяць на вядучую «Добрай раніцы, Амерыка!». А недзе праз гадок я сустрэла б цікавага мужчыну — рэдактара ці журналіста, і мы пажаніліся б... (Паўза.) Зараз Андрэй сказаў бы, што гэтая гісторыя з кепскага амерыканскага кіно... (Паўза.) Я разумею, Джо... разумею... з кепскага кіно... (Паўза.) Джо, чаму Андрэй разумее, што гэта з кепскага кіно, а мы не? Чаму мне да гэтай пары здаецца, што кіно гэтае добрае, Джо?!
Д ж о. Таму, што кіно тваё ўжо ідзе... Тваё кіно. He тупагаловай Барбі, якая вядзе рэпартажы са «Свята самага вялікага гамбургера Кентукі», а тваё кіно... разумнай дзяўчынкі з амерыканскай правінцыі...
М е л і с a. I што мне рабіць з гэтым кіно?
Д ж о. Здымацца. Толькі не ў ружовым касцюме, а... не ведаю... у зялёным, напрыклад... або ў бэжавым. Сур’ёзныя людзі любяць стрыманыя тоны. Я нават свайго бесталковага сына гэтаму змог навучыць... Хаця, дай яму волю, таксама хадзіў бы ў ружовым.
М е л і с а. Я, Джо, баюся, што гэтае кіно раптоўна закончыцца... плёнка парвецца ці святло выключыцца...
Д ж о. He хвалюйся, яно пройдзе да канца. Ты нават уявіць не можаш, што гэта за кіно... Думаеш, я ведаў, што ў апошняй серыі свайго фільма буду ляжаць, як агурок на градцы? (Паўза.) У мяне быў лепшы сябар. Яго звалі Эван Маршал. Ведаеш, пасля вайны быў такі «План Маршала»? Дык вось, той самы Маршал, які «План», быў яму ці то
дзядзька, ці то зводны брат... я не помню. Ды і не ў гэтым сутнасць... Проста мы былі сябрамі «не разліць вадою». Я і сына ў яго гонар назваў Эванам. (Паўза.) Дык вось, Эван Маршал быў выдатным хлопцам, а мой Эван — бесталковы і здраднік. Але я табе хацеў расказаць не пра гэта... А пра што? (Паўза.)
Аа, успомніў... Во! Гісторыя, як мы з Эванам правялі Каляды ў доме яго бацькоў. Дакладней нават не «калядную», а «перадкалядную ноч». Усё было вось як! Мы з Эванам сабралі чалавек трыццацьсорак, каб адзначыць Каляды ў доме яго бацькоў. Святкаваць пачалі 21 снежня, а калі я ўпершыню пасля пачатку вечарынкі паглядзеў на гадзіннік, то была ўжо ранняя раніца 24га. Мы з Эванам, як сапраўдныя выкідалы, выкінулі з дому ўсіх сабутэльнікаў, за гадзінудругую навялі марафет, а самі хуценька патэпалі да нашага сябра Джона Армстронга.
Сям’я Эвана прыехала дадому гадзін у сем вечара, калі прыслуга ўжо заканчвала сервіроўку стала. Праз гадзіну, прыбраўшыся, сабраліся ўнізе, у холе, каля каляднага стала... Калі яны з’елі халодную закусь і чакалі ўрачыстага вынасу качкі, то ўбачылі, як зверху, па лесвіцы, да іх спускаўся наш непрытомны прыяцель Рыч Корні, якога мы забыліся ў адной са спальняў трэцяга паверха.
Усё магло б закончыцца большменш нармальна, калі б Рыч меў прыстойны выгляд... Але ж ён быў толькі ў трусах, валасы ўскудлачаныя... да таго ж правай рукою Рыч пачэсваў тое, што было ў трусах... Ён спускаўся па левай лесвіцы, а адначасова з ім, па правай, спускалася тоўстая чарнаскурая кухарка Джой, на ёй быў белы фартух і каптурык. Яна несла на вялікай талерцы труп каляднай качкі... Усё гэта было добра відаць усім, хто сядзеў за сталом... Калі іх шляхі перакрыжаваліся на лесвічнай пляцоўцы, Рыч здзіўлена паглядзеў на Джой, ляпнуў яе па плячы левай рукою, а правай працягваў пачэсвацца... а затым гучна прамовіў: «Што ты робіш тут? ідзі дадому, рабства ўжо адмянілі!»
Андрэй не вытрымлівае і пачынае рагатаць. Джо і Меліса трохі сумеліся.
236
М е л і с а. Андрэй?! Ты даўно тут?
А н д р э й. He, увайшоў падчас расповяду Джо пра вызваленчы рух на поўдні Амерыкі.
Д ж о. Табе спадабалася мая гісторыя?
А н д р э й. Вядома ж! Чаму ты мне ніколі не расказваў такіх гісторый, а для Мелісы гатовы ўспомніць усё лепшае са свайго жыцця?