• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    М е л і с а. Але ў вас юбілей.
    А н д р э й. Джо, госці хочуць есці.
    Д ж о. Ах, даруйце... Сядайце, калі ласка, за стол.
    Усе рассаджваюцца за сталом. Джо і Эван сядзяць за тарцамі стала, Андрэй і Меліса — побач адно з другім.
    А н д р э й (разлівае віно і падымае бакалў Эван, скажы першы тост.
    Э в а н. А што гаварыць... я ўвогуле... не вялікі спецыяліст у гаварыльні.
    Д ж о. А калі агітаваў на выбарах за гэтага распуснага Біла, немагчыма было спыніць...
    А н д р э й. Пажадай штонебудзь народжанаму.
    Э в а н. Ну, не ведаю...
    А н д р э й. Паўтарай за мною: дарагі тата!
    Э в а н. Дарагі тата!
    А н д р э й. Віншую цябе з васьмідзесяцігоддзем!
    Э в а н. Віншую цябе з васьмідзесяцігоддзем!
    А н д р э й. Жадаю табе здароўя і доўгіх гадоў жыцця!
    Э в а н. Жадаю табе здароўя і доўгіх гадоў жыцця!
    А н д р э й. П’ём!
    Э в а н. П’ём!
    А н д р э й. Гэта гаварыць не абавязкова.
    Э в а н. Гэта гаварыць... аа, зразумеў...
    А н д р э й. I чокаемся. (Усе чокаюцца і выпіваюць.)
    М е л і с a. А па беларускай традыцыі выпіваюць тры тосты запар і да дна.
    А н д р э й. He, Меліса, гэта толькі ў тых выпадках, калі выпіваюць мужчына з жанчынай...
    Э в а н. Цікава...
    Д ж о. Выдатная традыцыя! Амерыканцы да гэтага не дадумаліся... хаця і вялікая нацыя.
    А н д р э й. Давайце есці.
    Д ж о. Ага. Толькі давайце пачнём з «Селядца пад шубаю»... Я дапамагаў яго згатаваць.
    225
    Андрэй раскладвае «Селядца...» на талеркі.
    Э в а н. Дзякуй, мне не трэба... я... еўрапейскую кухню... ну, не вельмі.
    Д ж о. Або ты пакаштуеш, або ідзеш на кухню гатаваць сабе хотдог.
    Усе каштуюць салату. Меліса зацікаўлена, Эван грэбліва, Джо засяроджана, Андрэй звычайна.
    М е л і с а. Вельмі смачна... вельмі! Андрэй — ты сапраўдны кухар.
    Э в а н. Жах! Навошта вы ўсё змешваеце? I ўвогуле, што там у сярэдзіне? Чаму яно чырвонае? Ненавіджу маянэз... (Адсоўвае салату на край талеркі.) Можна штонебудзь іншае?
    А н д р э й. Вазьмі паштэт. У ім нічога не дабаўлена... проста паштэт.
    Д ж о. Цудоўна! Вельмі смачна! (Паўза.) Проста амерыканцы не ведаюць, што з чым змешваць...
    Эван накладвае сабе на талерку паштэт і бярэ два кавалкі белага хлеба. Ён тоўста намазвае адзін з іх паштэтам, кладзе зялёны ліст салаты, накрывае ўсё гэта другім кавалкам хлеба і пачынае есці гэты своеасаблівы сандвіч.
    А н д р э й. Малайчына, Эван, усё ж такі з’яднаў еўрапейскую кухню з амерыканскай.
    Э в а н. Смачна!
    М е л і с а. Я ўспомніла: мая бабуля — маміна мама—гатавала падобную салату, толькі без селядца. Праўда. Там было многа бурака, бульба, морква...
    А н д р э й. Ведаю, гэта называецца «вінегрэт». Мы яго таксама робім.
    Д ж о. Як вінегрэт? Меліса, дзе нарадзілася твая бабуля?
    М е л і с а. У Еўропе — у Славакіі. Яна жыла ў Браціславе, а ў часы Другой сусветнай вайны ёй давялося ўцякаць... нейкі мясцовы начальнік хацеў яе згвалціць... Яна нейкім чынам трапіла ў Італію, а там пазнаёмілася з амерыканскім салдатам — маім дзядулем. Карацей, яны разам прыехалі ў Амерыку і пажаніліся... У іх нарадзілася мая мама... потым ужо...
    А н д р э й. Вось дык так! Чаму ж ты маўчала?
    М е л і с а. Я дрэнна ведаю гэтую гісторыю... бабуля не любіла пра гэта гаварыць... Я ніколі не была ў Еўропе, a бабуля вельмі хацела, каб я з’ездзіла туды... не ведаю...
    Д ж о. А дзядуля?
    М е л і с а. Што «дзядуля»?
    Д ж о. Дзядуля адкуль?
    М е л і с а. Аа, ён з Бостана, а яго тата прыплыў на караблі з Ірландыі.
    Д ж о. Дзякуй Богу, дзядуля — англасакс.
    А н д р э й. Ты лічыш, што гэта важна?
    Д ж о. Ціхаціха, не крыўдуй, Эндру, гэта я так...
    Паўза. Усе ядуць.
    А н д р э й. I што гэта мы не п’ём? У нас гавораць: паміж першай і другой пуля не павінна праляцець. Меліса, твой тост...
    М е л і с а. Я?
    Д ж о. Тактак, вельмі хочацца пачуць, што скажа мая лепшая сяброўка.
    М е л і с а. Добра. Праўда, я не рыхтавалася...
    А н д р э й. Ніхто з нас не рыхтаваўся... хаця трэба было б.
    М е л і с а. Дык вось... Я ведаю Джо зусім мала... але... He ведаю, што адбылося са мною, але нешта мяняецца... не ведаю... Пасля таго, як я пазнаёмілася з Андрэем... і Джо...
    Э в а н. Дык з Андрэем ці Джо?
    Д ж о. Памаўчы, я не даваў табе слова. (Мелісе.) Гавары, дзетка, гавары...
    М е л і с а. Так, з Андрэем і Джо. Для мяне яны чамусьці непадзельныя... (Паўза.) I яны абодва мне падабаюцца. Я хачу выпіць за тое, каб яны абодва... былі... у маім жыцці. Я не ведаю... Што я гавару?
    Д ж о (расчуленаў Дзякуй, дзетанька...
    А н д р э й. To вып’ем! Рускія не чокаюцца толькі на памінках.
    Усе чокаюцца і выпіваюць.
    Э в а н. Ты ж нібыта не рускі, а белаРУС?
    А н д р э й. Ну, так. Толькі для амерыканцаў усе, хто гаворыць паруску — рускія. Ты, напрыклад, чуў, што ёсць такія нацыянальнасці: узбекі, латышы, асеціны, украінцы?
    Э в а н. He чуў. Дзіўныя назвы, нібыта з астравоў нейкіх: гаіцяне, барбадосцы...
    226
    А н д р э й. Таму табе лягчэй называць усіх, каго ведаеш, рускімі.
    Э в а н. А то як жа. У нас усе амерыканцы, і кропка.
    А н д р э й. I мексіканцы?
    Э в а н. Ну, ведаеш... (Паўза) Расія вялікая, а твая Беларусь — маленькая, таму ўсіх вас называюць рускімі.
    А н д р э й. У Амерыцы ёсць кітайцы?
    Э в а н. Хапае.
    А н д р э й. Па колькасці насельніцтва Кітай большы за Амерыку ў пяць разоў. Ты не супраць, калі я пачну называць цябе кітайцам?
    Э в а н. Супраць.
    А н д р э й. Вось і ты мяне называй беларусам, а рускім сябе магу называць толькі я сам — жартам або пасля таго, як сам заяўлю, што я рускі.
    Д ж о. Брэк! У першым раўндзе перамог Эндру. Чаму мы не п’ём?
    М е л і с а. Андрэй, твая чарга гаварыць тост.
    А н д р э й (налівае ўсім віно і падымае свой бакал). Так. (Паўза.) He ведаю, што занесла мяне ў Амерыку... Мабыць, я хацеў шчасця для сваёй сям’і... для мамы, таты, сястры, пляменніцы... мабыць. А зараз я не ведаю... не ведаю. (Паўза.') Джо так надакучыў мне за ўсе гэтыя месяцы... а цяпер я адчуваю, што ён... мне... нібы... родны... I Меліса... Мне здавалася, што ўсе амерыканскія дзяўчаты... ну, увогуле... нешта я хвалююся. (Паўза.) Карацей, адбываецца Hernia харошае... і я не хачу, каб яно стала дрэнным. Вось так. (Паўза.) Вып’ем за ўсё гэта.
    Э в а н. Я так і не зразумеў, за што мы п’ём.
    Д ж о. За тваё здароўе.
    Э в а н. Вы, рускія, заўсёды шматслоўныя, а таму сэнс сказанага часта губляецца.
    А н д р э й. Затое вы, кітайцы, вельмі лаканічныя, і таму ўсё зразумела нават без слоў.
    Мел і с а. Я хацела сказаць адну важную рэч!
    Д ж о. Давай, маё дзіцятка. Цябе мне прыемна слухаць, незалежна ад настрою.
    М е л і с а. Я хацела сказаць, што ў Джо няма хваробы Альцгеймера—у яго адна з формаў старэчага знясілення. Да таго ж у слабавыяўленай форме — фраг
    ментарная страта памяці і кароткачасовыя трызненні. (Паўза.) Джо ў добрай форме для яго гадоў... Джо, прабачце, што я гавару пра вас у трэцяй асобе.
    Д ж о. Гавары, дзіцятка, гавары. Мне падабаецца ўсё, што ты гаворыш, асабліва, калі ты гаворыш пра мяне.
    М е л і с а. Дык вось: Джо абсалютна зразумела выказваецца і ў яго своеасаблівае пачуццё гумару... Калі і можна гаварыць пра старэчае знясіленне, дык толькі як пра самы пачатковы перыяд захворвання... (Паўза.) Але ж гэты пачатковы перыяд можа доўжыцца і дзесяць гадоў... Вось.
    А н д р э й. Дзе ты гэта прачытала?
    М е л і с а. Я хадзіла ва універсітэцкую бібліятэку... некалькі дзён. Я прачытала ўсё пра хваробы, звязаныя з надыходам старасці: хваробы Альцгеймера, Піка, Генцінгтона, пра сістэмны атэрасклероз, артэрыяльную гіпертэнзію, спангіёзную энцафалапатыю...
    Э в а н. Жахліва!
    Д ж о. Дзеля мяне ты праседзела ў бібліятэцы некалькі дзён?
    М е л і с а. У гэтым няма нічога гераічнага, Джо.
    А н д р э й. А мне падалося, што ў яго тыповы Альцгеймер.
    М е л і с a. He, Андрэй, там не супадае цэлы рад сімптомаў: няма выразнай дынамікі развіцця хваробы, правалы ў памяці кароткачасовыя, абсалютная яснасць розуму ў паўзах паміж прыступамі, добра артыкулюемая мова...
    А н д р э й. Як медык, ты мяне абставіла.
    М е л і с а. Ды не... проста...
    Э в а н. А якая розніца, Альцгеймер — не Альцгеймер?
    М е л і с а. Розніца ў доглядзе...
    А н д р э й. У харчаванні, рэжыме... Ты хочаш, каб твой бацька пражыў болей?
    Э в а н. Вядома... але на ўсё воля богава.
    Д ж о. Яму ўсё роўна. (Паўза.)
    М е л і с а. Андрэй, я даведалася пра беларускіх «зорак».
    А н д р э й. Ты пра Янку Купалу і Якуба Коласа?
    М е л і с а. Іх значна больш, чым гэтыя два пісьменнікі.
    Э в а н. Ох ужо гэтая схільнасць амерыканскіх студэнтаў да вывучэння творчасці абарыгенаў астраўных дзяржаў.
    227
    А н д р э й. Я таксама, дарэчы, успомніў аднаго чалавека, які жыў у Мінску і які вядомы кожнаму амерыканцу
    Э в а н. Кожнаму?
    А н д р э й. Кожнаму! Хочаш праверыць?
    Э в а н. Давай. Стаўлю «дзесятку», што нехта з нас траіх яго не ведае. (Дастае з кішэні дзесяцідоларавую купюру.)
    А н д р э й. Адказваю!
    Э в а н. Ну?
    А н д р э й. Лі Харві Освальд! (Працягвае руку і забірае ў Эвана купюру.) Джо, купім табе сініх і не валасатых сліў.
    Д ж о. У вас там, на Беларусі, харошы цэнтр па падрыхтоўцы забойцаў дэмакратаў. Трэба абавязкова парэкамендаваць яго нашаму Савету бяспекі.
    Э в а н. Глупства! Освальд быў амерыканцам!
    Андрэй. Аяіне сказаў, што ён быў беларусам. Я сказаў «чалавек, які жыў у Мінску». Освальд з’ехаў з Амерыкі і жыў у Мінску, працаваў на радыёзаводзе. А потым вярнуўся ў Штаты...
    Д ж о. Як толькі навучыўся добра страляць...
    М е л і с a. А я ведаю яшчэ некалькі беларусаў, якія вядомыя кожнаму амерыканцу.
    А н д р э й. Відаць, ты вывучыла беларускую гісторыю лепш чым я.
    М е л і с а. Хтонебудзь жадае паставіць...
    А н д р э й. Спачатку вып’ем, Джо, за тое, каб у крыжаванцы не заставалася ніводнага неадгаданага слова! Рускія не чокаюцца толькі на памінках!
    Усе чокаюцца і выпіваюць.
    М е л і с а. Дык хтонебудзь хоча зрабіць стаўку?
    Э в а н. А колькі ты назавеш?
    М е л і с а. Ну, скажам... траіх.
    Э в а н. I ўсіх траіх мы ведаем?
    М е л і с а. Таак.
    Э в а н. Я стаўлю сто долараў на тое, што хтонебудзь з нас не ведае хаця б аднаго з гэтых беларускіх абарыгенаў. (Дастае з кішэні стодоларавую купюру і кладзе на цэнтр стала пад талерку з паштэтам.)
    А н д р э й. Я адказваю! (Ідзе на кухню і дастае з шафкі стодоларавую купюру, вяртаецца за стол і таксама