• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    А н д р э й. Малайчына! Далей... (Заглядвае ў часопіс.) «Амерыканскі сенатар, індзеец». Сем літар, чацвёртая «п», апошняя «л»...
    Д ж о. Ты што, сам не ведаеш?
    А н д р э й. Адкуль я магу ведаць амерыканскага сенатара, ды яшчэ індзейца?
    Д ж о. I то праўда! Сенатараў шмат, а сенатаріндзеец — адзін. Гэта сенатар Бэн «Найтхорс» Кэмпбел. Калі ты надумаешся напісаць гісторыю Амерыкі, то на літару «к» можна абмежавацца адным персанажам — сенатарам Кэмпбелам.
    А н д р э й. He заўважаў за табою такой гарачай прыхільнасці да прадстаўнікоў улады.
    Д ж о. А хто табе сказаў, што мне падабаецца ўлада? Кангрэсмены і сенатары — гэта не ўлада, а лепшыя сярод амерыканцаў, абраныя свядомымі гра
    219
    мадзянамі. А ўлада — гэта зборышча карупцыянераў і прыдуркаватых, прызначаных прэзідэнтам. Ухапіў адрозненне?
    А н д р э й. He. Ты сам выбіраеш прэзідэнта — лепшага з лепшых, а потым ненавідзіш тых, каго ён запрашае працаваць з ім. He стыкуецца неяк...
    Д ж о. Усё стыкуецца! За тых, каго я выбраў — я адказваю, а за тых, хто пралез ва ўладу сам — не.
    А н д р э й. I чым жа сенатар Кэмпбел лепшы за якоганебудзь чыноўніка Сміта, які працуе ў казначэйстве?
    Д ж о. Напрыклад тым, што калі спатрэбілася перайсці з дэмакратычнай партыі ў рэспубліканскую, дзеля сваіх выбаршчыкаў, Бэн зрабіў гэта.
    А н д р э й. He разумею я, Джо, што ў гэтым гераічнага... Прыстасавальніцтва нейкае...
    Д ж о. Проста ты яшчэ зусім малады. (Паўзаў Памяняць партыю, каб працягваць барацьбу на карысць свайго народа... (Паўза.) Я не перайшоў бы ніколі, а Бэн «Найтхорс» Кэмпбел зрабіў гэта. I за яго прагаласавалі ўсе — і рэспубліканцы і дэмакраты. (Паўза.~) I яшчэ, ён ездзіць у Сенат на матацыкле, на вялізным прыгожым матацыкле. I байкеры, якія праязджаюць міма, здымаюць свае шлемы, як знак павагі да сенатара Бэна «Найтхорса» Кэмпбела. Цяпер усё зразумеў?
    А н д р э й. He зусім, але галоўнае — зразумеў, што Кэмпбел харошы чалавек і талковы сенатар, калі вы ўсе ўжо за яго галасуеце. (Паўза.) Пакаштуй паштэт. (Працягвае Джо лыжку з паштэтам, які сам толькі што згатаваў.)
    Д ж о. Смачна! Вельмі! У тваёй краіне ўсе мужчыны так гатуюць?
    А н д р э й. Ты яшчэ не каштаваў, як гатуюць нашы жанчыны... Калі мая мама раніцаю ў суботу пячэ пірагі, суседзі спыняюцца на лесвічнай пляцоўцы, каб хаця нанюхацца гэтай духмянасці.
    Д ж о. Мая жонка ўмела гатаваць толькі індзейку на Дзень удзячнасці... ды і то за яе гэта рабіла духоўка.
    А н д р э й. Што гэта мы тармазнулі... Далей. «Італьянскі легкавы аўтамабіль». Чатыры літары.
    Д ж о. Ну... «Хюндай», нібыта шэсць...
    А н д р э й. «Хюндай» — карэйскі аўтамабіль.
    Д ж о. He ведаю я. Давай далей.
    А н д р э й. Ты ведаеш, Джо. Ну, падумай...
    Д ж о. Я ведаю амерыканскія машыны. Mary табе назваць іх усе, нават у алфавітным парадку. (Паўзаў Адкуль мне ведаць, што за машыны кляпаюць гэтыя макароннікі...
    А н д р э й. А ты ведаеш «Мерседэс» ці «БМВ»?
    Д ж о. Вядома, гэта немцы робяць.
    А н д р э й. А італьянцы робяць...
    Д ж о. Ды не ведаю я! Скажы, я запомню.
    А н д р э й. Добра. Першая літара «ф».
    Д ж о. «Фантом».
    А н д р э й. Другая — «і».
    Д ж о. «Фінт».
    А н д р э й. Амаль. «Фіят».
    Д ж о. Бязглуздая назва для машыны.
    Паўза. Андрэй працягвае нешта гатаваць.
    А н д р э й. Які ты хочаш салат на халодны закусь?
    Д ж о. Ну і пытанні ў цябе. Адкуль я магу ведаць, якія бываюць салаты. (Паўза.) Ты называй... а я выберу... якая назва мне больш спадабаецца.
    А н д р э й. «Цэзар». «Аліўе». «Грэчаскі». «Селядзец пад шубаю»...
    Д ж о. Што было апошняе?
    А н д р э й. «Селядзец пад шубаю».
    Д ж о. Во! Яго хачу.
    А н д р э й. А чаму менавіта яго?
    Д ж о. Я ўспомніў, што «Цэзара» еў раней і не адзін раз, «Аліўе» — французскі — з жабамі, а грэкаў не вельмі люблю... Слухай, а чаму гэты «пад шубаю»?
    А н д р э й. Пакаштуеш — даведаешся. Паехалі далей... Так... «Актрыса, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Некаторыя любяць больш гарачае». Пяць літар, апошняя «о».
    Д ж о. Гэта нават дзеці ведаюць.
    А н д р э й. Ты думаеш, што еўрапейскія дарослыя абавязаны ведаць тое, што ведаюць амерыканскія дзеці?
    Д ж о. Ты што, не бачыў «Некаторыя любяць больш гарачае»?
    А н д р э й. He, а што тут такога? Ты, напрыклад, я ўпэўнены, не бачыў ніводнага фільма, знятага ў Беларусі.
    Д ж о. Трэба папрасіць Эвана купіць для цябе касету з гэтым фільмам.
    220
    А н д р э й. Дык што за актрыса?
    Д ж о. Мэрылін Манро.
    А н д р э й. Дзіўна, што я не бачыў... Мне падабаецца Мэрылін.
    Д ж о. Гэта адзін з самых смешных амерыканскіх фільмаў. Падзеі адбываліся ў часы «сухога закона». Два музыканты пераадзяваюцца ў баб і ўладкоўваюцца ў жаночы аркестр. Адзін з іх закахаўся ў Мэрылін... За ім ганяюцца гангстэры... Мэрылін іграе на укулеле і чароўна спявае... Як яна тады мне падабалася... пакуль не звязалася з гэтымі распуснымі Кенэдзі...
    А н д р э й. Пачакай... дык я яго бачыў. Там яшчэ кантрабас прастрэлены і забойца з торта страляў... Але ён называецца «У джазе толькі дзяўчаты».
    Д ж о. Ты што, трызніш? Ён называецца «Некаторыя любяць больш гарачае» — гэта ведае любы амерыканскі школьнік.
    Андрэй.Аў нашым пракаце ён называўся «У джазе толькі дзяўчаты».
    Д ж о (пасля паўзы). Ты не ведаеш, як можна перакласці фразу «некаторыя любяць больш гарачае» — «у джазе толькі дзяўчаты»? У тваёй краіне сапраўды няма людзей, апроч цябе, якія ведаюць англійскую мову?
    Ан дрэй.Я ўжо і сам не ведаю...
    Паўза. Андрэй працягвае нешта гатаваць.
    Д ж о. А чаму ты не закажаш ежу з рэстарана?
    А н д р э й. У нас на свята гатуюць самастойна.
    Д ж о. Дзіўныя ў вас традыцыі.
    А н д р э й. Уяўляю, як бы ты здзівіўся, пабачыўшы наш святочны стол.
    Д ж о. I што ж на ім такога дзіўнага? А н д р э й. Пяцьсем відаў салатаў.
    Д ж о. У вас што, краіна Ракфелераў?
    А н д р э й. He, проста мы ўсе грошы трацім на ядзенне і адзенне.
    Д ж о. Чаму?
    А н д р э й. He ведаю. Думаю, што ад няўпэўненасці ў заўтрашнім дні... канца свету чакаем. Баімся памерці на галодны страўнік...
    Д ж о. А адзенне? Каб у труне прыгожымі ляжаць?
    А н д р э й. He ведаю, ці паверыш ты, але ў нас многія старыя загадзя купляюць усё для ўласнага пахавання.
    Д ж о. Добрая традыцыя. Катафалк увесь гэты час стаіць пад акном?
    А н д р э й. Памойму, катафалк — гэта адзіны атрыбут, які заказваюць пасля смерці кліента. (Паўза.) Мая бабуля купіла ўсё для пахавання яшчэ калі ёй стукнула шэсцьдзесят, а жывая і цяпер.
    Д ж о. I колькі ёй?
    А н д р э й. Ды ўжо дзевяноста два было.
    Д ж о. А дзе ж дамавіна захоўваецца?
    А н д р э й. Ну, гараджане, дамавіны загадзя не набываюць, а вось у вёсках...
    Д ж о. Жартуеш?
    А н д р э й. He, я сур’ёзна. Бывае, іпто дамавіну сваю яны трымаюць у павеці, а бывае — проста сухія дошкі.
    Д ж о. Вядома, у сухой дамавіне ляжаць больш камфортна...
    А н д р э й. Мая бабуля, наважыўшыся паміраць у шэсцьдзесят, заказала ў атэлье чорную аксамітную сукенку... на апошнія грошы. А памерці ўсё не атрымлівалася... Прайшло гадоў пяцьсем, і бабуля пачала худзець — людзі з узростам худзеюць... I яна пачала худзець, a сукенка стала ёй вялікая... Тады яна пайшла ў атэлье і ёй сукенку ўшылі... Яшчэ гадоў праз пяць яна зноў пахудзела... I зноў ушылі... і так паўтаралася ўжо разы ці не чатыры. А потым усім гэта надакучыла, і было вырашана, што пахаваюць бабулю ў тым, што будзе... або ўшыюць, калі стане вядома, якой яна будзе кандыцыі, калі засне вечным сном... (Паўза.) А яна ўсё жыве, дай, Божа, ёй здароўя. (Паўза.) Некаторыя са сваякоў, якія яе даглядалі, ужо памерлі... але для іх ніхто нічога не перашываў... (Паўзаў
    Д ж о. Эндру, можна я прылягу?
    А н д р э й. Вядома, Джо.
    Д ж о. А то мне штосьці... не зусім... Баюся парадаваць цябе якімнебудзь расказам са старажытнай гісторыі...
    Андрэй падкочвае крэсла да ложка і асцярожна перакладвае на яе Джо. Той укладаецца зручней
    і хутка засынае. Андрэй стаіць пасярэдзіне пакоя і глядзіць на акно, затым апускаецца на падлогу і плача. Праз некаторы час раздаецца стук у дзверы. Андрэй выцірае слёзы, хутка перабягае на кухню.
    А н д р э й. Адчынена.
    У пакой уваходзіць М е л і с а.
    221
    М е л і с а. Добры дзень, Андрэй.
    А н д р э й. Добры дзень, Меліса.
    М е л і с а. У вас газет няма. Я падумала, а раптам штонебудзь здарылася...
    А н д р э й. He, усё ў парадку.
    М е л і с a. А чаму ў вас слёзы? Вы плакалі? Усё ж такі нешта здарылася?
    А н д р э й. Ды не, што можа здарыцца... Проста я рэзаў цыбулю для салаты... Вы праходзьце.
    М е л і с а. Вы самі гатуеце — гэта дзіўна.
    А н д р э й. У нашай сям’і ўсе ўмеюць гатаваць.
    М е л і с a. А чаму вы не заказваеце ежу з рэстарана ці не купляеце паўфабрыкаты? Гэта ж так зручна.
    А н д р э й. He ведаю... Мама прывучыла мяне гатаваць самастойна... Я не вельмі люблю рэстаранныя стравы... Да таго ж я не зусім упэўнены, што тут закладваюць якасныя прадукты.
    М е л і с a. А хіба можна згатаваць смачней, чым у рэстаране? Там жа працуюць прафесіяналы...
    А н д р э й. Ды не... Увогуле... лічыце, што гэта маё хобі — гатаваць ежу.
    М е л і с а. Аа, зразумела. А мая кузіна займаецца танцамі. Вы ніколі не займаліся танцамі?
    А н д р э й. Ну, я хадзіў на дыскатэкі... бывала, што і танцаваў. Але я не магу сказаць, што гэта маё хобі.
    М е л і с a. He, я не пра дыскатэкі. Я гавару пра лацінаамерыканскія танцы — румба, самба... У іх праходзяць конкурсы, фестывалі... гэта вельмі дарагое хобі.
    А н д р э й. He, я не займаюся танцамі. Я люблю рабіць мадэлі.
    М е л і с а. Якія мадэлі?
    А н д р э й. Розныя — замкаў, карэт, паркаў...
    М е л і с а (паказваючы на стол, дзе раскладзены элементы канструкцыі). Я яшчэ ў мінулы раз хацела спытацца, што гэта ў вас на стале. Гэта замак?
    А н д р э й. Замак.
    М е л і с а. Для прынцэсы?
    А н д р э й. He зусім.
    М е л і с a. А для каго?
    А н д р э й. Для прынца.
    М е л і с а (пасля паўзыў А дзе Джо?
    А н д р э й. Спіць... (Паўза.) Меліса, вы маглі б адказаць на адно пытанне?
    М е л і с а. Вядома. (Паўза.)
    А н д р э й. У вас... вы... Што вы плануеце рабіць заўтра бліжэй да вечара?
    М е л і с а. Нічога сур’ёзнага пакуль што не планавала.
    А н д р э й. Прыходзьце заўтра а шостай гадзіне на Дзень нараджэння.
    М е л і с а. Да вас?
    А н д р э й. He, да Джо.