• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    А н д р э й. Давай. Я згодзен з усім, акрамя яблык — ён прынясе ківі.
    Д ж о. Чаму ківі?
    А н д р э й. Ён сам любіць ківі. (Паўза.)
    Д ж о. Я што, расказваў табе пра вайну поўначы і поўдня?
    А н д р э й. Так.
    Д ж о. Ну і як, цікава?
    А н д р э й. Ты, па сутнасці, нічога не ўспомніў... агульныя словы.
    Д ж о. Ды ўжо ж... (Паўза.) А яна нішто.
    А н д р э й. Нішто...
    Д ж о. Можа, саступіць табе мой ложак на пару гадзін? А, аміга?
    А н д р э й. Я магу пакарыстацца ложкам Эвана. Толькі, мне здаецца, у вашай краіне ложкі ўвогуле не патрэбныя...
    Д ж о. Ты, бадай што, маеш рацыю, Эндру... Раней яны былі патрэбны часцей. Амерыканцы здрабнелі і сталі пурытанамі. Але я яшчэ памятаю тыя часы, каля дзяўчыну можна было запрасіць на вечарынку, а пасля... суткі не выходзіць з ёю з аўтамабіля.
    А н д р э й. I ты ганьбіш маю краіну. Я не ведаю, колькі мне павінны заплаціць, каб я займаўся гэтым у машыне! Гэтаблюзнерства, Джо! Длясапраўднага сексу існуе ложак... падлога, урэшце... прырода... Aўaўтaмaбiлi...гэтaiдыятызм!
    Д ж о. Проста ў вашай жабрацкай краіне людзі купляюць машыны ў тым узросце, у якім ужо не хочацца займацца сексам. (Паўза.) Калі я быў малады, дзяўчаткі ліплі да мяне, як мухі на мёд. Аднойчы да нас у Луісвіл прыехала Джудзі Гарленд... У тыя часы мала які юнак не ўспамінаў яе, калі ляжаў у ваннай... Яна ішла па Луісвіле ад царквы да мэрыі, а я ішоў ёй насустрач... Нашы вочы сустрэліся, і ўжо ніякая сіла не магла раз’яднаць нас. Праз год у нас ужо было два сыны — Чарлі і Паркер.
    А н д р э й. Луісвіл у Кентукі.
    Д ж о. Чарлі стаў выдатным музыкантам, а Паркер... мне здаецца, таксама...
    А н д р э й. Ну ты... Ніяк не магу прызвычаіцца. Калі ўжо ты...
    3 ложка Джо чуецца сапенне. Ён... спіць. Андрэй садзіцца за стол, нейкі час сядзіць у роздуме, затым пачынае займацца сваім незакончаным макетам.
    КАРЦІНА ДРУГАЯ
    А н д р э й нешта гатуе на кухні. Д ж о сядзіць у інвалідным крэсле і глядзіць у акно, што знаходзіцца пад столлю. Праз нейкі час у акне відаць жаночыя ногі.
    Д ж о. Яна! Дакладна яна!
    Андрэй хутка перабягае на сярэдзіну пакоя і глядзіць у акно.
    He паспеў — ужо прайшла.
    Андрэй вяртаецца на кухню. Праз нейкі час у акне зноў з’яўляюцца жаночыя ногі, якія ідуць ужо назад.
    О! зноў прайшла.
    Андрэй хутка перабягае на сярэдзіну пакоя і глядзіць у акно.
    А н д р э й. Дзе?
    Д ж о. Зноў спазніўся. Пайшла назад.
    А н д р э й. Ты мяне разыгрываеш?
    Д ж о. He! Яна некуды хадзіла і толькі што вярнулася. Можа, нешта дома забылася...
    Андрэй вяртаецца на кухню. Праз нейкі час у акне зноў з’яўляюцца жаночыя ногі, якія праходзяць міма.
    Во! Ідзе, ідзе, аміга!
    Андрэй камечыць ручнік і кідае яго ў Джо.
    А н д р э й. Хопіць мяне накручваць!
    Д ж о. Яна пайшла у горад. A paHeft — вярталася дадому, мабыць, нешта забылася. (Паўза.)
    А н д р э й. Хочаш чыпсы?
    Д ж о. Хачу Маргарыту.
    А н д р э йЛ што будзеш з ёю рабіць?
    Д ж о. Піць.
    А н д р э й. Што?
    Д ж о. Кактэйль «Маргарыта».
    А н д р э й. Аа.
    Д ж о. Вось табе і «аа». Вы там, у сваёй Расіі, што п’яце?
    211
    А н д р э й. Дзесяцітысячны раз кажу: я з Беларусі, а не з Расіі.
    Д ж о. Якая розніца?
    А н д р э й. А якая розніца: Амерыка ці Канада?
    Д ж о. Вялікая розніца, аміга. Ты ў Амерыцы знаходзішся нелегальна і хочаш легалізавацца тут, каб атрымаць стэйк таўсцейшы і суп гусцейшы. Вось якая розніца!
    А н д р э й. Пры чым тут гэта?.. Ды ідзі ты...
    Д ж о. Эндру, вы едзеце сюды з Расіі, Беларусі, Кітая, Пакістана і яшчэ чорт ведае з якіх краін. Сюды, у Амерыку! У маю Амерыку, для якой ні фіга не зрабілі... Таму я магу называць усе вашы краіны Расіяй або, скажам, Трыфляндыяй. А калі я захачу калінебудзь эмігрыраваць у вашу Трыфляндыю, то не буду крыўдаваць, калі ты пачнеш называць маю краіну якойнебудзь Расіяй.
    А н д р э й. Чаму ты ніколі не пачынаеш трызніць, калі хочаш сказаць гадасці пра маю краіну, а? (Паўза.)
    Д ж о. Пра што мы гаварылі, Эндру?
    А н д р э й. Ты пытаўся, што п’юць у маёй краіне.
    Д ж о. I што там п’юць?
    А н д р э й. Чай, каву... піва.
    Д ж о. Гэта ўсюды п’юць, а што п’юць такое, чаго не п’юць у Амерыцы?
    А н д р э й. Ну, не ведаю...
    Джо. Восьбачыш... Штогэтаза краіна, дзе нават няма свайго напою. (Паўза.)
    А н д р э й. А што ў вас ёсць?
    Д ж о. Віскі.
    А н д р э й. У Шатландыі віскі лепшы.
    Д ж о (пасля паўзы). Кокакола.
    А н д р э й. Ага, вово... Хаця, вядома, гаўно ваша кокакола... і дзеці ад яе хварэюць.
    Д ж о. Гаўно не гаўно, а ўвесь свет глушыць. Кокакола — найвялікшае дасягненне нашых харчавікоў.
    А н д р э й. He харчавікоў, а хімікаў.
    Д ж о. Хоць фізікаў, але свет п’е. I з кожным годам усё болей. (Паўза.)
    А н д р э й. Самагон.
    Д ж о. Што?
    А н д р э й. Самагон — найвялікшае дасягненне беларускіх харчавікоў.
    Д ж о. На што гэта падобнае?
    А н д р э й (пасля паўзы). На пажар.
    Д ж о. А з чаго робяць гэты ваш самагон?
    А н д р э й. Яго можна рабіць практычна з усяго. Самыя папулярныя гатункі самагону з буракоў і пшаніцы. 3 пшаніцы — самы смачны.
    Д ж о. Колькі градусаў?
    А н д р э й. Семдзесят.
    Д ж о. Семдзесят?!!
    А н д р э й. Семдзесят... але п’ецца як дваццаць. (Паўза.)
    Д ж о. Эндру...
    А н д р э й. Што?
    Д ж о. Эндру, я хачу паспрабаваць гэты цуд да таго, як памру. (Паўза.)
    А н д р э й. Я пастараюся, Джо... я пастараюся. Хочаш спаць?
    Д ж о. He, не хачу. (Паўза.) Ведаеш, чаго я хачу?
    А н д р э й. Чаго?
    Д ж о. Я хачу апынуцца на беразе акіяна, калі сонца заходзіць... і хачу выпіць твайго самагону. А потым...
    Чуецца стук у дзверы.
    А н д р э й. He замкнёна!
    У пакой уваходзіць М е л і с а, у яе руках два нумары газеты USA Today.
    М е л і с а. Добры дзень! Я прынесла вашы газеты. Вы два дні не выходзілі?
    А н д р э й. Ага, два дні. А вы адкуль ведаеце? (Паўза.) Аа! Зразумеў...
    Д ж о. Мы не выходзілі ўжо месяцы тры.
    М е л і с a. А газеты толькі дзве...
    А н д р э й. He, гэта ён пра сябе. Джо, мы заўтра выйдзе... абяцаю.
    Д ж о. Мне здаецца, вас завуць Меліса?
    М е л і с а. Так, а вас — Джо?
    Д ж о. Так, а яго — Эндру.
    А н д р э й. Джо!
    Д ж о. Хаця ў іх, у Партугаліі, яго прынята называць Андрэй.
    М е л і с a. А вы хіба не з Расіі?
    Андрэй. Яз Беларусі — гэта каля Расіі.
    Д ж о. Якраз паміж Кубай і В’етнамам.
    А н д р э й. Ды вы прысаджвайцеся. (Ставіць перад Мелісай крэсла.)
    М е л і с а. Дзякуй. (Садзіцца. Паўза.)
    212
    Д ж о. Увогуле дык я не вельмі здаровы.
    М е л і с а. Я разумею. Але выгляд у вас вельмі...
    Д ж о. Дзякуй. Я ведаю, што выглядаю як персік... які ўпаў з дрэва... два тыдні назад.
    М е л і с a. He, што вы...
    Д ж о. I прайшоў тарнада.
    М е л і с а. Дзе? У Флорыдзе?
    Д ж о. Па персіку.
    А н д р э й. Ен жартуе.
    М е л і с а (усміхаецца). Смешна.
    Д ж о. Сумна.
    М е л і с a. He, вы сапраўды нармальна выглядаеце.
    А н д р э й. Вы ўжо ўладкаваліся на новым месцы?
    М е л і с а. Так, амаль што. Толькі яшчз не купіла кніжную шафу ды ў мамы...
    Д ж о. Кніжную шафу?! Вы што, столькі чытаеце кніг, што яны не змяшчаюцца ў тумбачцы каля ложка?
    А н д р э й. Джо!
    М е л і с а. Так, я вучуся ва універсітэце, і мне даводзіцца чытаць шмат рознай літаратуры. Я вывучаю права...
    Д ж о. Я чуў ужо пра вашу вучобу. I што ж, вы будзеце адвакатам, калі закончыце універсітэт?
    М е л і с а. Я яшчэ не вырашыла, але пакуль што думаю — адвакатам. Хаця адвакатам магу ўжо працаваць... я вучуся ў магістратуры...
    Д ж о. Цярпець не магу адвакатаў — яны на вячэру ядуць маленькіх дзяцей.
    М е л і с a. He, што вы, адвакаты займаюцца пытаннямі права і дапамагаюць грамадзянам вырашаць праблемы.
    Д ж о. Так, яны дапамагаюць грамадзянам вырашаць адны праблемы і ствараць другія — яшчэ большыя.
    М е л і с а. Вы лічыце, што прафесія адваката...
    Д ж о. ...занадта добра аплачваецца.
    А н д р э й. Твая аплачвалася не горш.
    Д ж о. Гэта таму, што ў мяне не было прафесіі. Маёй прафесіяй можна лічыць уменне купляць дзіркі ў зямлі, з якіх фантаніруе нафта. (Паўза.) Я дапамагаў амерыканцам запраўляць аўтамабілі, a адвакаты дапамагалі ім пазбаўляцца гэтых аўтамабіляў... яны дапамагаюць амерыканцам станавіцца пешаходамі. (Паўза.) Эндру, колькі ты плаціш адвакату, які вядзе справу тваёй натуралізацыі?
    А н д р э й. He трэба, Джо.
    М е л і с а. Андрэй, а ў вас што — няма пасведчання на права жыхарства?
    Д ж о. Так, мілае дзяўчо, такіх, як ён, называюць у Мексіцы «чыканас» — мокрая спіна. Яны гатовыя цягаць тачку з дзярмом па Таймссквер, каб толькі вечарам атрымаць міску з поліўкай і развітацца, урэшце, з кардонкай, у якой спалі на лужку у Цэнтралпарк.
    М е л і с а. Андрэй, а чаму вы паехалі з радзімы?
    Д ж о. Ён захацеў пакаштаваць сапраўдны бігмак...
    А н д р э й. Змоўкні! (Мелісе.) Так склаліся абставіны... Мне давялося выехаць...
    Д ж о. I цяпер яго ўтрымлівае мой сын Эван.
    А н д р э й. Таму, што я каштую ў тры разы танней, чым утрыманне гэтага старога маразматыка ў доме для састарэлых.
    М е л і с a. А вы даўно ў Амерыцы?
    А н д р э й. Больш за два гады.
    М е л і с а. Вам тут падабаецца?
    А н д р э й. Я амаль нічога не бачыў, апроч Джо, Эвана, свайго адваката і вас. Па такім маленькім гарадку не вызначыш, як тут людзі жывуць. (Паўза.) Пасля натуралізацыі я хачу пераехаць у Канаду.
    М е л і с а. Чаму менавіта ў Канаду?
    Д ж о. Таму, што туды з’язджаюцца ўсе леснікі свету...
    А н д р э й. Таму, што яна больш падобная на Беларусь.
    М е л і с a. А якая яна — Беларусь?
    А н д р э й. У нашай краіне жыве дзесяць мільёнаў чалавек... цудоўная прырода... сімпатычныя і добрыя людзі... прыгожыя дзяўчаты...
    М е л і с a. А ў вашай краіне ёсць «зоркі»?
    А н д р э й. Як жа іх можа не быць... У нас жа тое самае неба, хаця мы і пазіраем на іх з другога паўшар’я.
    М е л і с a. He, я маю на ўвазе вядомых людзей — «зорак».
    А н д р э й. Аа! Вядома, у нас многа вядомых людзей. (Паўза.) Янка Купала, напрыклад.
    М е л і с a. He ведаю, на жаль.
    А н д р э й. Якуб Колас... гэта пісьменнік.
    М е л і с a. He чула. А што ён напісаў?
    213
    Д ж о. Я таксама нічога не чуў пра вядомых людзей Пакістана. Эндру, а як завуць вашага міністра юстыцыі? Можа, яго Меліса ведае?
    А н д р э й. Пайшоў ты!
    М е л і с а. Мне таксама не вельмі падабаецца, што ўсе вядомыя людзі — амерыканцы.
    А н д р э й. Можа, штонебудзь вып’еце: чай, кава, ліманад?