• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    А н ё л. Колькі заўгодна.
    Г в і д о. Тэрмін?
    А н ё л. Пакуль усё не зробіш правільна.
    Г в і д о. А што такое «правільна»?
    А н ё л. Сам павінен зразумець.
    Паўза.
    Г в і д о. Дык мне што — туды?
    А н ё л. He ведаю.
    Г в і д о. А альтэрнатыва?
    А н ё л. Ёсць.
    Г в і д о. Якая?
    А н ё л. Уверх.
    Г в і д о. Без лесвіцы?
    206
    А н ё л. Лесвіца не вядзе ўверх — уверх вядзе дух.
    Г в і д о (пасля паўзы). Ты не ведаеш, я ўсё зрабіў правільна?
    А н ё л. He ведаю.
    Г в і д о. Сумленна?
    А н ё л. Сумленна... He хвалюйся, хутка ўсё высветліцца.
    Г в і д о. Як хутка?
    А н ё л. Вельмі хутка.
    Паўза.
    Г в і д о. Развітаемся?
    А н ё л. Можам развітацца, калі хочаш, хаця я нікуды не адыходжу.
    Г в і д о. Добра, не будзем. Мне так нават лягчэй...
    А н ё л. Ну што, гатовы?
    Г в і д о. ГІачакай, я хацеў спытацца: а што там, наверсе, рай?
    А н ё л. А гэта мае значэнне?
    Г в і д о. He, я проста так спытаўся. (Паўза.) Ну што, я пайду?
    А н ё л. Шчасліва.
    Гвідо заплюшчвае вочы, стаіць нейкі час на краі, затым робіць крок і ідзе ўверх, спакойна і ўпэўнена. Святло павольна гасне.
    3 а с л о н а.
    Мікалай ХАЛЕЗІН
    ДЗЕНЬ УДЗЯЧНДСЦІ
    ПРПСТДЯ ГІСТОРЫЯ Ў ДВЫХ ДКТЙХ
    Дзень Удзячнасці. Сёння ўсе шчыра і пакорліва ўсхваляюць Бога — усе, апроч індыкоў. На астравах Фіджы не ядуць індыкоў, там ядуць водаправодчыкаў. Але хто мы з Вамі такія, каб знеслаўляць звычаі Фіджы?
    Марк Твен
    ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
    А н д р э й, 37 гадоў.
    Д ж о, 79 гадоў.
    М е л і с а, 27 гадоў.
    Э в а н, 45 гадоў.
    АКТІ
    КАРЦІНА ПЕРШАЯ
    Дзеянне адбываецца ў невялікім гарадку, што знаходзіцца ў адным з сярэдніх штатаў Амерыкі. На сцэне: вялікі пакойстудыя ў цокальным паверсе добрага амерыканскага дома. Злева стаіць бальнічны ложак; на вокнах жалюзі, каб святло не турбавала таго, хто ляжыць на ложку. Недалёка ад ложка стаіць інваліднае крэсла. Справа — кухня. У цэнтры пакоя — стол, з раскладзенымі на ім элементамі макета нейкай пабудовы. Пад столлю — акно, цераз якое можна бачыць кавалачак неба і ногі людзей, якія праходзяць міма. На ложку ляжыць Д ж о. На кухні А н д р э й нешта гатуе.
    Д ж о. Эндрю! (Паўза.) Гэта канец! А н д р э й. Што зноў?
    Д ж о (трагічна). Элвіс памёр!
    А н д р э й. Малайчына!
    Д ж о. Ты — бяздушная жывёліна! Ён загінуў за ўсіх нас!
    А н д р э й. Ты яго не пераблытаў з Ісусам Хрыстом?
    Д ж о. Як жа я цябе ненавіджу, мярзотны эмігранцік...
    А н д р э й. Змоўкні, зараз будзеш есці.
    Д ж о. Вы людзі, якія выраслі на задворках цывілізацыі...
    А н д р э й. Ты супакоішся?
    Д ж о. Я не магу прыняць ежу з тваіх брудных рук. Ты ніколі не...
    А н д р э й (падыходзіць да ложка з талеркай у руках). Ціха!!
    Джо імгненна замаўкае, садзіцца на ложку і разяўляе рот. Андрэй круціць ручку, рэгулюючы ложак пад спіну Джо, садзіцца побач і пачынае карміць таго з лыжкі. Джо пакорліва есць.
    Д ж о. Чаму ты адсунуў крэсла?
    А н д р э й. Бо не хачу падымаць цябе з падлогі. Еш і маўчы!
    Д ж о. Ты не маеш права забараняць мне выказваць думкі. Наша Канстытуцыя кожнаму грамадзяніну гарантуе свабоду слова.
    А н д р э й. Вельмі смешна.
    208
    Д ж о. У гэтым няма нічога смешнага. Я, як грамадзянін Злучаных Штатаў, карыстаюся ўсімі правамі, якія падаравала мне Канстытуцыя. (Паўза.) Ты, дзякаваць Богу, гэтых правоў не маеш.
    А н д р э й. Я маю права заклеіць табе рот скотчам. Гэтае права падараваў мне твой сын.
    Д ж о. У мяне няма сына... У мяне шэсць дачок: Віўен, Джудзі, Марлен, Грэта, Мэрылін і...
    А н д р э й. Вупі.
    Д ж о. Якая Вупі?
    А н д р э й. Голдберг... Вупі Голдберг. I адзін сын — Эван.
    Д ж о. Эван? Эван... можа, Эвандэр?
    А н д р э й. Эвандэр — гэта Холіфілд. Усё! Надакучыў! (Выцірае сурвэткай ротДжоў Пара спаць! Ддзе на кухню і прыбіраецца там: выцірае стол, хавае посуд у машыну для мыцця талерак.)
    Д ж о. Успомніў! Эван! Ён які, меншы?! (Паўза.) Навошта адсунуў крэсла?
    А н д р э й. He даставай мяне, я вельмі стаміўся. Калі ласка, паспі.
    Д ж о. Эван не прыходзіў? Эндру, Эван не прыходзіў?! Ён абяцаў прынесці мне сліваў.
    А н д р э й. Я, здаецца, прасіў цябе не называць мяне Эндру. Я — Андрэй. Слівы табе нельга — яны слабяць. (Паўзаў Лепш бы ты любіў грушы, я не так часта мыў бы твой гаршчок. (Паўза.) Як я мару, каб у цябе на галаве была лямпачка, якая б запальвалася, калі ты пачынаеш трызніць...
    3 ложка чуецца can — Джо заснуў. Ён нешта гаворыць... пахрапвае. Андрэй садзіцца за стол і пачынае склейваць нейкія дэталі макета. Пакуль што не зусім зразумела, што гэта за макет.
    Званок у дзверы. Андрэй здзіўлена ўстае, ідзе да дзвярэй і адмыкае іх. На парозе стаіць сімпатычная дзяўчына М е л і с а, у руках трымае пяць нумароў газеты USA Today.
    Добры дзень.
    М е л і с а. Добры дзень.
    Нейкі час яны стаяць, не ведаючы, што рабіць. Затым Меліса пераступае парог.
    Мяне завуць Меліса. Я ваша новая суседка. Мы пераехалі ў суседні дом тры дні назад... Які злева... Калі стаяць тварам да вашага...
    А н д р э й. Андрэй... маё імя.
    М е л і с а. Я ўбачыла на вашым ганку газеты, пяць штук, і падумала: можа, штонебудзь здарылася, камунебудзь дрэнна... магчыма. Падумала, што захварэў чалавек і не можа газеты забраць... He ведаю... (Паўза.) У вас імя дзіўнае — Андрэй. Ніколі не чула такога.
    А н д р э й. Гэта рускае імя... беларускае. Ну, увогуле дык гэтае імя... яно біблейскае... А з грэчаскай, значыць, — чалавек, муж... яшчэ — мужны, адважны, храбры...
    М е л і с а. Цікаава.
    Андрэй. Ая сам з Беларусі — гэта краіна такая паміж Польшчай і Расіяй. Ды вы праходзьце...
    Меліса праходзіць у пакой. Андрэй паказвае ёй на крэсла.
    М е л і с а. Дзякуй (садзіцца). Вы гаварылі нешта пра Расію...
    А н д р э й. А, так. Паміж Расіяй і Польшчай — Беларусь. А вы ведаеце Расію?
    М е л і с а. Так, я ведаю Расію. Я вывучаю ва універсітэце права, і нам расказваў пра Расію выкладчык гісторыі юрыспрудэнцыі. У яго там хтосьці з родных памёр у лагеры... Я таксама была ў скаўцкім лагеры, але ў нас ніхто не памёр. Гэта было ў Арызоне, там вельмі прыгожа. А пра Польшчу я нічога не чула... А вы з Польшчы?
    А н д р э й. He, я з Беларусі. Гэта no634... з Расіяй. Ды якая розніца? Я з Еўропы, так прасцей будзе. (Паўза.) Гэта на другім баку зямлі...
    М е л і с a. А чаму вы не забіралі газеты?
    А н д р э й. У мяне няма часу чытаць... Ды я, уласна, не выходзіў на вуліцу пяць дзён. У нас так бывае... Проста Джо...
    Д ж о. ...хоча ў туалет.
    Меліса палохаецца і здзіўлена глядзіць у той куток пакоя, дзе стаіць ложак Джо.
    А н д р э й. Ну вось... Гэта Джо. Ён, увогуле...
    Д ж о. Хоча ў туалет.
    А н д р э й. Так, хоча. I, як заўсёды, нясвоечасова. (/дзе даложка, дастаезпад яго судна і падкладвае яго падДжо.)
    209
    М е л і с а. Прабачце, я, мабыць, не ў час...
    Д ж о. He хвалюйцеся, мая дарагая, я зараз папісаю, і вы працягнеце сваю гутарку. Праўда, ужо са мною разам.
    М е л і с а (адступае да дзвярэй). Прабачце, я зайду якнебудзь іншым разам... потым. Бывайце. (Паспешліва выходзіць з пакоя.)
    А н д р э й. Стары дурань! Ты заўсёды не ў пару са сваімі выпаражненнямі. Трэба купіць табе памперсы... і ўсё ж такі заклейваць рот скотчам.
    Д ж о. Ты не можаш закахацца ў амерыканку, аміга. Вы, эмігранты, павінны знаходзіць сабе эмігрантак і жыць у вашых эмігранцкіх раёнах: чайнатаўн, Гарлем, макаронінстрыт...
    А н д р э й. Паскудны расіст. Калі б ты жыў у Германіі гадоў семдзесят назад — быў бы любімцам Гітлера. Вылюдак!
    Д ж о. Семдзесят гадоў назад я жыў у Аклахоме.
    А н д р э й. У такой правінцыі?
    Д ж о. Ты не смееш так гаварыць. Аклахома — гэта нафта, а нафта — гэта кроў Амерыкі. Мы, амерыканцы, вельмі разумная нацыя: калі цэны на нафту нізкія, мы затыкаем нашы свідравіны і завозім яе з вашых недаразвітых краін; калі высокія — адкаркоўваем. (Паўза.) Але так было не заўсёды. Калі мы ваявалі з паўночнымі, сітуацыя была далёка не простая. Аднойчы я стаяў на варце... Генерал Лі быў добры хлопец, і толькі табе я магу сказаць, што лёгка аддаў бы за яго жыццё. Сваё... ды і чужое.
    А н д р э й. Футы, нуты... зноў пачалося! Джо! Калі б ты ваяваў за паўднёвых, то сёння мы адзначалі б тваё двухсотгоддзе! Ты проста... Ды што я... Цьфу!
    Андрэй садзіцца за стол і спрабуе займацца макетам. Джо нешта мармыча сабе пад нос. У пакой уваходзіць Э в а н.
    Э в а н. Прывітанне, Эндру!
    А н д р э й. Прывет! He Эндру, а Андрэй.
    Э в а н. He крыўдуй, Эндру. Як стары?
    А н д р э й. Трызніць.
    Э в а н. I паскудзіць?
    А н д р э й. Ды што там... нармальна. Ты абяцаў прынесці яму сліў.
    Э в а н. Забыўся, заўтра прынясу. Помніць жа...
    А н д р э й. Ён помніць нават вайну поўначы з поўднем...
    Э в а н. Ну, і як там было? Дарэчы, гэта ў якім годзе?
    А н д р э й. Што «ў якім годзе»?
    Э в а н. Стары ваяваў.
    Д ж о. 3 43га па 45ы. Сіцылія, сынок. Мы высадзіліся на гэтым запаскуджаным астраўку, дзе, апроч віна і макаронаў, нічога не было. Такога дэсанта Еўропа не бачыла нават у страшным сне.
    Э в а н. Тата, ты зараз трызніш ці ўсвядомлена?
    Д ж о. Зараз усвядомлена. Ты прынёс слівы?
    Э в а н. Якія слівы?
    Д ж о. Гэта ў мяне правалы памяці ці ў цябе?
    Э в а н. Ой, прабач! Заўтра прынясу... Зусім забегаўся і не зайшоў у магазін.
    Д ж о. Калі я яшчэ канчаткова не здурнеў, твой офіс якраз насупраць магазіна, а каля яго стаяць латкі. I адзін з іх са слівамі. А, Эван?
    Э в а н. Так, тата. Прабач, калі ласка, заўтра абавязкова прынясу.
    А н д р э й. I пра камп’ютэр не забудзься. Ты ўжо трэці тыдзень абяцаеш.
    Э в а н. Добрадобра, абавязкова. Я званіў, яго ўжо адрамантавалі.
    А н д р э й. Гэтую навіну ты паведаміў мне пяць дзён таму назад.
    Э в а н. Тактак, Эндру, я заўтра ж яго абавязкова забяру... і слівы таксама. Усё! Я прыйду заўтра.
    А н д р э й. I не забудзься, што ў гэтую нядзелю ў мяне выхадны.
    Э в а н. А што, ужо два тыдні прайшло?
    А н д р э й. Прайшло ўжо тры тыдні.
    Эван паціху накіроўваецца да выхаду, стараецца зрабіць гэта ціха і нязмушана. Каля самых дзвярэй ён паварочваецца да Андрэя і Джо.
    Э в а н. Усё помню! Камп’ютэр і слівы! У нядзелю ў цябе выхадны! Пакуль! (Хутка выходзіць з пакоя. Паўза.)
    Д ж о. Прапаную заклад: заўтра ён зусім не з’явіцца, паслязаўтра прынясе мне яблыкі замест сліў, забудзецца на твой выхадны, а камп’ютэр ты забярэш
    210
    у аўторак сам, калі ён успомніць, што раз за два тыдні табе належыць адзін дзень адпачываць ад мяне. To як, аміга? Я стаўлю на кон тыя яблыкі, якія ён мне прынясе.