• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Г в і д о. Чаму?! Ты хацела гэтага... Табе падабалася тут вучыцца... Ты была ў захапленні ад тутэйшых нораваў і традыцый...
    М а р ы я. Захаплялася. Цяпер не захапляюся. (Паўза.') Тыдзень назад я сядзела на семінары па бухгалтарскім уліку... і раптам у мяне з’явілася думка: што я тут раблю? Чаму я займаю чужое месца? Тат, гэта не маё, я не люблю эканоміку і не хачу займацца бізнесам... Я не гатовая прысвяціць сваё жыццё гэтаму.
    Г в і д о. Але чаму ты думаеш, што мастацтва — гэта тваё?
    М а р ы я. Мяне гэта цягне. Я буду працаваць з раніцы да ночы...
    Г в і д о. А ты ведаеш, колькі мастакоў становяцца вядомымі? Пяцьдзесяць працэнтаў, не больш.
    М а р ы я. А колькі бізнесменаў становяцца банкрутамі?
    Паўза.
    Г в і д о. Мабыць, гэта гены.
    М а р ы я. Я размаўляла з дзядулем — ён ухваліў маё рашэнне.
    Г в і д о. He сумняваюся.
    М а р ы я (падыходзіць, абдымае яго плечы). Татулька, усё будзе нармальна.
    Г в і д о. Я хацеў, каб у цябе была прафесія... сур’ёзная прафесія. Мне падалося, што будуць вялікія поспехі ў бізнесе...
    М а р ы я. Я даб’юся поспехаў у мастацтве.
    Г в і д о. Ты не ўяўляеш, што такое расчараванне ў мастацтве. Гэта не банкруцтва — гэта доўгая пакутлівая смерць на вачах усяго свету.
    М а р ы я. Або захапляльны палёт, як гаворыць дзядуля.
    200
    Марыя заглядвае ў чамадан, дастае з яго вялікую папку з малюнкамі, кладзе яе на калені Гвідо.
    Г в і д о. Адкуль гэта ў цябе?
    М а р ы я. Мама дала.
    Г в і д о (перабірае малюнкі, што ляжацьу папцы). У мяне адчуванне, што пра твой адыход з універсітэта не ведаю адзін я. (Тршше ў руках малюнак.) Нядрэнна, праўда?
    М а р ы я. Я іх пераглядаю кожны дзень... Чаму ты не стаў мастаком?
    Г в і д о. Збаяўся няўдачы.
    М а р ы я. А няўдачы ў рэкламе не збаяўся?
    Г в і д о. Рэклама — гэта работа. He ведаю, але яна так і не стала для мяне творчасцю.
    М а р ы я. А мне падабаюцца твае ідэі.
    Г в і д о. Яны ўсім падабаюцца... апроч мяне.
    М а р ы я. Тат, пазыч грошай.
    Г в і д о. Колькі?
    М ар ыя. Восемтысяч... Дзядуля даў чатыры.
    Г в і д о. Дарагавата ты мне абыходзішся. Навошта столькі?
    М а р ы я. Пералёты, вучоба, пражыванне, тэлефон, пэндзлі, харчаванне, музеі...
    Г в і д о. Музеі для студэнтаў бясплатныя.
    М а р ы я. Сем тысяч дзевяцьсот.
    Г в і д о. Добра... нібыта ў мяне ёсць выбар...
    М а р ы я (абдымае яго і цалуе). Ты ў мяне самы лепшы тата ў свеце.
    Г в і д о. А прыдумаць менш банальную фразу не атрымалася?
    М а р ы я. Я не выдумляла — гэта праўда.
    Г в і д о. Тады дзякуй.
    Паўза. Штосьці мяняецца ў пакоі. Час зрушваецца ўперад ці назад, на год, два, пяць, дзесяць.
    М а р ы я. Як добра, што ты прыехаў!
    Г в і д о. Ты ўвесь час спрабуеш мяне напалохаць... Я ўжо не баюся.
    М а р ы я. Затое ты хутка прылятаеш.
    Г в і д о. Што зусім не проста, як ты разумееш.
    М а р ы я. Разумею. Але і ты павінен разумець, што даражэй за дачку можа быць толькі... нават не ведаю, што можа быць даражэй.
    Г в і д о. Любімая... работа.
    М а р ы я. I табе не сорамна?
    Г в і д о. Тут прыгожа. Мне спадабалася Італія. (Паўза.) Як твая вучоба?
    М а р ы я. Вучоба добра. Вельмі добра.
    Г в і д о. А што дрэнна?
    М а р ы я. Калі за «дрэнна» прыняць смерць або цяжкую хваробу, то ўсё добра
    Г в і д о. Скончыліся грошы?
    М а р ы я. Грошай поўна. Траціць няма калі, плюс стыпендыя, плюс прадала чатыры работы на панелі.
    Г в і д о. Дзе?!
    М а р ы я. На панелі. He палохайся, гэта на слэнгу плошча, дзе мастакі самастойна прадаюць карціны.
    Г в і д о. Надзвычайна.
    М а р ы я. He самая ўдалая назва, але сутнасць схоплена дакладна...
    Паўза.
    Г в і д о. Мне што, абцугамі выцягваць з цябе праўду?
    М а р ы я. Ды няма ніякай праўды... Ці то, праўда ёсць, але няма ніякай ярка сфармуляванай праблемы.
    Г в і д о. Ты здзекуешся з мяне? (Аглядвае пакой.) Падобны на твой пакой ва універсітэце.
    М а р ы я. Так, толькі няма страшэннага тупацення ў калідоры.
    Г в і д о. Дык што, я магу ляцець?
    М а р ы я. Тат, прабач. Проста я вельмі сумую... Мне цяжка. Я не думала, што мне будзе так не хапаць цябе, мамы, дзядулевых расповядаў...
    Г в і д о. Ты хочаш кінуць і гэты універсітэт?
    М а р ы я. Акадэмію.
    Г в і д о. Добра, акадэмію. Ты хочаш зноў усё кінуць і пачаць спачатку?!
    М а р ы я. He, ты мяне няправільна зразумеў. Я засумавала.
    Г в і д о. I ўсё?
    М а р ы я. I ўсё.
    Г в і д о (абдымае яеў Дзякуй Богу! (Паўза.) Дык вось я і прыехаў! У цябе віно ёсць?.. Я таксама засумаваў.
    М а р ы я. Ёсць. Зараз.
    201
    Г в і д о. А мама гаворыць, што ты нарэшце адпачнеш ад нас.
    М а р ы я. Глупства. (Бярэ віно, рэжа сыр.)
    Г в і д о (адкаркоўвае бутэльку). Гэта не глупства. Ты думаеш, мама зможа калінебудзь забыцца на твае ўцёкі з дому?
    М а р ы я. Ну вось. Трэба помніць усе дурнаватыя дзіцячыя ўчынкі... Мне было тады гадоў дзесяць.
    Г в і д о. Дванаццаць.
    М а р ы я. Ну, дванаццаць.
    Г в і д о. Ты ведаеш, многія дзеці стамляюцца ад апекі сваіх бацькоў, але далёка не кожны можа збегчы з дому.
    М а р ы я. Чаму гэта раптам пачаў успамінаць гэта?
    Г в і д о. Ды не раптам. Проста мама ўпэўнена, што ты пачуваеш сябе камфортна толькі тады, калі знаходзішся далёка ад нас, ад сям’і.
    Паўза.
    М а р ы я. Калі папраўдзе, я ўпершыню перажывала такое пачуццё. Таму, мабыць, і напісала, што мне дрэнна...
    Паўза.
    Г в і д о. Я ўпершыню адчуў нястачу сям’і ў трыццаць пяць... Быў у камандзіроўцы... Аднойчы вечарам стала так маркотна... У бары выпіў чатыры віскі... чыстыя. А потым паехаў у аэрапорт і вылецеў дадому. Мне было напляваць, звольняць мяне ці не... як буду апраўдвацца... кашмар.
    М а р ы я. I чым гэта закончылася?
    Г в і д о. Нічым. Ніхто нічога не зразумеў, а я своечасова здаў справаздачу.
    М а р ы я. Смешна.
    Г в і д о. Смешна.
    Паўза. Штосьці мяняецца ў пакоі. Час зрушваецца ўперад ці назад, на год, два, пяць, дзесяць.
    М а р ы я. Неяк трэба табе сказаць, a я не ведаю як...
    Г в і д о. У цябе будзе дзіця?
    М а р ы я. He, што ты, яшчэ не.
    Г в і д о. Яшчэ? Яшчэ?! Ты хочаш сказаць, што ўжо ёсць ад каго?
    М а р ы я. Заўсёды ёсць ад каго. Што ты расхваляваўся?
    Г в і д о. Гавары, гавары... Я адчуваю, што гэта не проста так.
    М а р ы я. Я толькі хацела табе сказаць, што ў мяне ёсць, як гэта ў вас называецца, «малады чалавек».
    Г в і д о. Пра сваіх ранейшых кавалераў ты так афіцыйна не паведамляла. Дык гэта што, усё так сур’ёзна?
    М а р ы я. Ну, увогуле дык... так.
    Г в і д о (пасля паўзы'). Добра. Хто ён? Чым займаецца? Хто бацькі?
    М а р ы я. Тата дырэктар маленькай юрыдычнай кампаніі, а мама памерла.
    Г в і д о. Позняе дзіця?
    М а р ы я. Ды не, звычайнае дзіця...
    Г в і д о. Нуну, расказвай... Расказвай, хто мой будучы зяць.
    М а р ы я. Ен педагог.
    Г в і д о. Вучыцца на педагога... floepa хоць, што не рокмузыка.
    М а р ы я. He, не вучыцца. Ён педагог. Выкладае ў мяне гісторыю сусветнай культуры.
    Г в і д о (паступова супакойваецца). Ужо лягчэй. Колькі яму гадоў?
    М а р ы я. Ён маладзейшы за цябе... на год.
    Паўза.
    Г в і д о. I як гэта ты сабе ўяўляеш?
    М а р ы я. Што канкрэтна?
    Г в і д о. Як ты сабе ўяўляеш мае з ім узаемаадносіны?
    М а р ы я. Я свае больш уяўляю.
    Г в і д о (пасля паўзы). Таак...
    М а р ы я (падыходзіць і абдымае ягоў Татачка, ён харошы.
    Г в і д о. Спадзяюся... Спадзяюся, што ён не пачне заляцацца да цешчы.
    М а р ы я. Бачыш, усё не так страшна, да цябе вяртаецца пачуццё гумару.
    Г в і д о. Калі б у мяне яго не было, я даўно б звар’яцеў. (Паўза.) Ты што гэта, не магла знайсці кагонебудзь з аднагодкаў?
    М а р ы я. Ведаеш, яны мне здаюцца нейкімі нецікавымі, нават дурнаватымі...
    Паўза.
    Г в і д о. Яго імя?
    М а р ы я. Джаспер.
    Г в і д о. Гаспадар незлічонага багацця?
    М а р ы я. Ды не, не вельмі... Што за дзіўны меркантылізм?
    202
    Г в і д о. Імя Джаспер перакладаецца з фарсі, як «гаспадар незлічонага багацця».
    М а р ы я. Надзвычайна! Адкуль ты гэта ведаеш?
    Г в і д о. Сябра маёй галоўнай гераіні завуць менавіта так — Джаспер.
    М а р ы я. Што значыць «маёй галоўнай гераіні»?
    Г в і д о. Хіба я табе не казаў?
    М а р ы я. Што ты мне не сказаў? Тат, заканчвай гаварыць загадкамі...
    Г в і д о. Хіба я табе не казаў, што заканчваю раман?
    Паўза.
    М а р ы я. Раман?! Заканчваю? Ты хочаш сказаць, што даўно яго пішаш.
    Г в і д о. Ну так, сем месяцаў...
    М а р ы я. I табе не сорамна?!
    Г в і д о. А чаму мне павінна быць сорамна?
    М а р ы я. Таму, што твая дачка даведваецца апошняй пра тое, што ты заканчваеш раман. Я ад цябе ніколі нічога не ўтойвала. Выходзіць, калі б імя майго прыяцеля было не Джаспер, а якоенебудзь іншае, то я зусім бы і не даведалася пра тое, што мой бацька стаў пісьменнікам...
    Г в і д о. «Пісьменнікам» — занадта гучна... Я не хацеў табе гаварыць, бо не быў упэўнены, што ў мяне атрымаецца нешта талковае. Цяпер кажу.
    М а р ы я. Ты што ж, кінуў работу?
    Г в і д о. Узяў адпачынак на некалькі месяцаў.
    М а р ы я. Фантастыка! I вы з мамай пражываеце накопленыя грошы?
    Г в і д о. He. Я атрымаў ганарар ад выдавецтва. Пакуль, вядома, невялікі, але, магчыма, далей будзе лепш...
    М а р ы я. Фантастыка... ганарар ад выдавецтва... Пра што раман?
    Г в і д о. Гэта казка.
    М а р ы я. Казка?! Я думала, што гэта штонебудзь пра жыццё рэкламнага менеджэра... Пра яго прыгажуню жонку, якая выкладае ў каледжы, і пра разумніцу дачушку, не абыякую мастачку.
    Г в і д о. А гэта казка пра дванаццаць залатых папугаяў.
    М а р ы я (пасля паўзы). Гэтатая казка?
    Г в і д о. Гэта тая самая казка, якую я штовечар прыдумляў, каб расказаць табе перад сном... Наўрад ці ты зможаш па
    верыць, што прайшло амаль трыццаць гадоў.
    М а р ы я (па яе твары цякуць слёзы). Тат...
    Г в і д о. Ну, што ты, дзіцятка маё? He трэба плакаць. Усё ж добра... нават вельмі добра. Ведаеш, я падумаў, што нядобра атрымаецца, калі гэтая казка прападзе... калі забудзецца... Я ўсё пакінуў, як было. Толькі памяняў імя галоўнай гераіні. Цяпер яе ўжо завуць не Вераніка.
    М а р ы я (плача). А як?
    Г в і д о. Вельмі прыгожа — Марыя.
    М а р ы я. А тату дзяўчынкі завуць Гвідо?
    Г в і д о. А маму — Дамінік.
    Паўза. Нейкі час Гвідо і Марыя сядзяць у цішыні.
    М а р ы я. Хочаш, я пакажу табе сапраўдную Італію?
    Г в і д о. He, дзякуй, я страшэнна стаміўся ад дарогі... ды і ад навін.