• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Д а м і н і к. Вельмі смешна... Кладзіся спаць, Мудрасць. (Паўза.) Раскажы мне казку.
    Г в і д о. Якую?
    Д а м і н і к. Якуюнебудзь... добрую. 3 добрым канцом.
    Г в і д о. Казкі ўсе з добрым канцом. Таму яны і казкі.
    Д а м і н і к. Раскажы тую, якую любіць Марыя.
    Г в і д о. Пра залатых папугаяў?
    Д а м і н і к. Пра залатых папугаяў.
    Г в і д о. Яна доўгая.
    Д а м і н і к. Гэта добра, што доўгая.
    Г в і д о. А ты не заснеш?
    Д а м і н і к. Вядома ж, не.
    Г в і д о (пасля паўзы). Добра. Слухай. (Паўза.) Жылабыла дзяўчынка. Звалі яе Вераніка. Яна добра вучылася, была паслухмяная і ніколі не спрачалася з бацькамі. Тата і мама ганарыліся сваёй дачушкай і лічылі яе лепшай дзяўчынкай на свеце...
    Д а м і н і к. I вось аднойчы...
    Г в і д о. I вось аднойчы ноччу, недзе каля дванаццаці гадзін, у акно спальні Веранікі нехта пастукаў. Ой, забыўся, здарылася гэта ў ноч перад самымі Калядамі... дык вось, пачуўся стук у акно. Вераніка прыадчыніла яго, і ў пакой за
    191
    ляцеў цэлы рой белых іскрыстых сняжынак. Яны віхурай пранесліся па пакоі, запахла шакаладнымі цукеркамі і толькі што спечанымі пернікамі... Сняжынкі раптам расталі, і на сярэдзіне пакоя з’явіўся сімпатычны вушасты троль. Ён быў ружовага колеру, і толькі яго смарагдавазялёны нос сведчыў аб тым, што знешнасць можа быць падманлівая, а на выгляд дабрадушная істота можа пастаяць за сябе і за гонар сваіх блізкіх...
    Д а м і н і к. Я не зразумела: ён быў добры ці злы?
    Г в і д о. Добры... але толькі для добрых людзей. А ўвогуле, я ж сказаў: мог пастаяць...
    Д а м і н і к. Зразумела. Давай далей.
    Г в і д о. Працягваю: гэтага троля звалі Гілбертам. Ён верай і праўдай служыў сваім гаспадарам вось ужо паўтары тысячы гадоў...
    Д а м і н і к. Выходзіць, ён нарадзіўся ў пяцьсот нейкім годзе нашай эры?
    Г в і д о. Ты будзеш слухаць ці не?
    Д а м і н і к. Даруй, працягвай.
    Г в і д о. Так, вось... Гілберт дастаў з паветра сярэбраны скрутак, раскруціў яго і прачытаў: «Найвышэйшым указам загадваем! Лічыць Вераніку сапраўдным лаўрэатам звання «Лепшае дзіця года» і прэтэндэнткай найвышэйшага звання — «Прынцэса балю». Баль будзе праведзены ў традыцыйныя тэрміны і ў традыцыйным месцы. Давесці гэты дакумент да ведама прэтэндэнткі і арганізаваць яе прыезд на баль у карэце першага класа. Подпіс: Дванаццаць залатых папугаяў».
    Так Вераніка даведалася пра найвялікшае свята з усіх святаў — «Баль залатых папугаяў». Гілберт расказаў ёй аб тым, што кожны год у замку «Castle Dream» на Каляды праходзіць баль, на які з’язджаюцца з усёй галактыкі тры тысячы лепшых дзяцей. Дванаццаць залатых папугаяў выбіраюць прынца і прынцэсу балю. Імі становяцца лепшыя з лепшых.
    Д а м і н і к. А я магла бы стаць прынцэсай балю?
    Г в і д о. Гэта можа здарыцца толькі з тым, хто не лічыць сябе дарослым.
    Д а м і н і к. Ніколі не думала пра гэта... Ты як думаеш, я дарослая?
    Г в і д о. He ведаю. Ведаю толькі, што на гэтым балі на прынца і прынцэсу пра
    ліваецца дождж з залатых пялёсткаў руж, якія растуць толькі на тэрыторыі «Castle Dream» і цвітуць раз на год — у ноч перад Калядамі.
    Калі Вераніка выслухала Гілберта, яна вырашыла, што ехаць на баль ёй неабходна. Расчыніўшы акно, яна ўбачыла, што ў паветры на ўзроўні чатырнаццатага паверха, дзе знаходзілася іх кватэра, пагойдваецца шыкоўная блакітная карэта, запрэжаная васьмерыком цудоўных серабрыстых аленяў. Вераніка ступіла з падваконня ў карэту, і ў гэты момант на ёй ужо была дзівосная сукенка колеру марскога блакіту. Гілберт ляснуў пугаю, і блакітная карэта, запрэжаная васьмерыком аленяў, паляцела над горадам у краіну, дзе ніколі не заканчваецца дзяцінства...
    Дамінік засынае, гучыць ціхая калядная музыка, у пакой сыплецца дождж з залатых пялёсткаў.
    Паўза. Штосьці мяняецца ў пакоі. Час зрушваецца ўперад ці назад, на год, два, пяць, дзесяць.
    Куды б ты хацела паехаць, Дамінік?
    Д а м і н і к. He ведаю. Можа, на другую планету...
    Г в і д о. Перастань. Жыццё не спынілася, проста год назад на зямлі на аднаго дарагога чалавека стала меней...
    Д а м і н і к. Калі я падумаю, што гэта чакае і нас з табою... Жах!
    Г в і д о. He трэба думаць аб гэтым, усё ў свеце адбываецца ў свой час.
    Д а м і н і к. Я не хачу, каб ты паміраў раней за мяне... Я не змагу жыць адна...
    Г в і д о. He трэба... Перастань... A то я зараз таксама заплачу...
    Д а м і н і к. Ты мяне здзіўляеш. Нават на пахаванні ты не заплакаў... Нібыта гэта была не твая мама. Ты не плакаў?
    Г в і д о. Я плакаў у туалеце — ніхто не бачыў.
    Д а м і н і кЛ як ты змог стрымацца ў час пахавання?
    Г в і д о. Мне ўвесь час здавалася, што яна не хацела б бачыць, як я плачу... А цябе — хацела.
    Д а м і н і к. Чаму?
    Г в і д о. He ведаю... Мне здаецца, для яе заўсёды была больш важная твая любоў, чым мая...
    Д а м і н і к. Чаму ты так думаеш?
    192
    Г в і д о. Таму што я — яе сын... Аты... тваю любоў яна заўсёды хацела заслужыць... Калі плачаш, значыць, яна ўсё рабіла правільна.
    Д а м і н і к. Часамі я была з ёю рэзкаю.
    Г в і д о. Кінь. Ты заўсёды была харошай нявесткаю.
    Паўза.
    Д а м і н і к. Я хацела б паехаць у Партугалію.
    Г в і д о. Чаму менавіта ў Партугалію?
    Д а м і н і к. He ведаю, але чамусьці хочацца ў Партугалію. Мне здаецца, што там ёсць двухпавярховы гатэль на беразе акіяна, у якім я хачу пажыць пару месяцаў.
    Г в і д о. Пару месяцаў?
    Д а м і н і к. Так, пару месяцаў.
    Г в і д о. Пару месяцаў — гэта многа.
    Д а м і н і к. Гэта здаецца, Гвідо, што пару месяцаў — многа. На самой справе, мы ўсё жыццё не можам выкраіць час на тое, каб пабыць разам хаця б якінебудзь значны тэрмін. (Паўза.) Я вельмі хачу пабыць з табою... хачу нагаварыцца, каб хапіла на ўсё жыццё...
    Г в і д о. На ўсё жыццё ўсё роўна не хопіць.
    Д а м і н і к. Хачу, каб нам было што ўспамінаць, калі некага з нас не будзе.
    Г в і д о. Зноў жахлівыя думкі?
    Д а м і н і к. Яны не жахлівыя...
    Г в і д о. Нам ёсць што ўспамінаць.
    Д а м і н і к. А што ты ўспамінаеш, калі табе цяжка?
    Г в і д о. Калі мне цяжка, я ўспамінаю пра нешта... ад чаго робіцца яшчэ цяжэй.
    Д а м і н і к. Правільна гаварыла твая мама, што ўсе мужчыны шызафрэнікі, і толькі некаторыя з іх і параноікі.
    Г в і д о. У людзей не можа адначасова быць шызафрэніі і параноі. Гэтаяна жартавала, калі тата пачынаў падазраваць, што я смалю.
    Д а м і н і к. А ты курыў?
    Г в і д о. Так, але бацькі пра гэта не ведалі.
    Д а м і н і к. Ты мне пра гэта не расказваў. I колькі гэта працягвалася?
    Г в і д о. Сем гадоў.
    Д а м і н і к. Потым давялося прызнацца?
    Г в і д о. He, давялося кінуць. Я вельмі хацеў, каб праўда была матуліна.
    Д а м і н і к. Адносна таго, што ўсе мужчыны шызафрэнікі?
    Г в і д о. Адносна таго, што я не смалю.
    Паўза. Штосьці мяняецца ў пакоі. Час зрушваецца ўперад ці назад, на год, два, пяць, дзесяць.
    Д а м і н і к. Можа, нам завесці другое дзіця?
    Г в і д о. He ведаю... Думаеш, мы зможам удзяляць яму належную ўвагу?
    Д а м і н і к. Марыі хутка шэсць... Годдва — і будзе амаль дарослая.
    Г в і д о. Мне здаецца, цяпер для гэтага не лепшы час...
    Д а м і н і к. Гвідо, лепшага часу для нараджэння дзіцяці ніколі не бывае. Заўсёды ёсць нейкія справы: то ў цябе шмат работы, то мне трэба падлячыцца, то не хапае часу...
    Г в і д о. He пачынай. Я сапраўды зараз такі загружаны...
    Д а м і н і к. Калі б я не паставіла цябе перад фактам, то і Марыі сёння не было б на свеце...
    Г в і д о. Дамінік, спыніся. Ты добра ведаеш, як я адношуся да дзяцей... Што цябе сёння...
    Д а м і н і к. Што значыць «сёння»? Гвідо, мне трыццаць шэсць гадоў! Пройдзе яшчэ пару гадоў, і пра другое дзіця нават думаць нелыа будзе!
    Г в і д о. Ты драматызуеш сітуацыю.
    Д а м і н і к. Я не хачу прыйсці да свайго дзіцяці ў школу на выпускны вечар і пачуць з вуснаў якоганебудзь падлетка: «А чыя гэта бабуля?»
    Г в і д о (падыходзіць і абдымае яе). Ты і бабуляю будзеш огого... Упэўнены, хтонебудзь з іх скажа: «Я з гэтай бабуляю час не марнаваў бы...»
    Д а м і н і к. Я сур’ёзна, Гвідо.
    Г в і д о. Я таксама.
    Д а м і н і к. Ты не хочаш другое дзіця?
    Г в і д о. Хачу, але я не хачу сёння гаварыць пра гэта.
    Д а м і н і к. Ведаеш, Франк мае рацыю, калі гаворыць, што твайму развіццю калі што і перашкаджае, дык гэта ўласны эгаізм. Ты заўсёды думаеш толькі аб рабоце, аб сваёй творчасці,
    193
    сваіх ідэях, але ніколі — пра мяне і пра сям’ю...
    Г в і д о. Калі гэта ён гаварыў?
    Д а м і н і к. Якая розніца калі? Важна, што гэта праўда.
    Г в і д о. Я не чуў падобнага ад Франка.
    Д а м і н і к. А я чула!
    Г в і д о. Вы што, гаворыце пра мяне ў маю адсутнасць?
    Д а м і н і к. Даводзіцца, цябе ж дома практычна не бывае.
    Г в і д о. Я неяк дрэнна разумею, што адбываецца. (Паўза.) У вас с Франкам нейкія адносіны? Можа, вы палюбоўнікі?
    Д а м і н і к. Перастань!
    Г в і д о. Дамінік, вы палюбоўнікі?!
    Д а м і н і к. Перастань!
    Г в і д о. Я хачу, каб ты мне адказала на пытанне: вы палюбоўнікі?!
    Д а м і н і к (плачаў Перастань.
    Г в і д о. Так ці не?!!
    Д а м і н і к (праз слёзы). He! He! He!
    Гвідо падыходзіць да Дамінік, абдымае яе, цалуе. Дамінік плача.
    Г в і д о. Перастань. Перастань, калі ласка. Перастань, прашу цябе... Прабач мяне, калі ласка... Прабач, я — ідыёт. Прабач...
    Д а м і н і к. Так нельга...
    Г в і д о. Прабач мяне, калі ласка... Прабач, я больш так не буду...
    Д а м і н і к (румзаючы). Як ты можаш так?..
    Г в і д о. Прабач мяне, калі ласка. Проста я падумаў... Глупства нейкае... прабач.
    Д а м і н і к. Ты не хочаш дзіця? He хочаш?
    Г в і д о. Хачу. Ну, вядома, хачу... Давай зараз жа...
    Д а м і н і к. Ты жартуеш?
    Г в і д о (падводзіць яе да ложка). He, не жартую. Нам пара рабіць дзіця.
    Д а м і н і к. Перастань, Гвідо... перастань!
    Гвідо перакульвае Дамінік на ложак. Святло тухне. Паўза. Святло павольна запальваецца.
    Гвідо і Дамінік ляжаць на ложку.
    Г в і д о. Дык у вас штосьці было з Франкам?
    Д а м і н і к. Так.
    Г в і д о. Што «так»?
    Д а м і н і к. Так, было.
    Г в і д о. Тааак! I што ж?
    Д а м і н і к. Сяброўская бяседа.
    Г в і д о. Ффу. Жартачкі ў цябе сёння.
    Паўза.
    Д а м і н і к. Ты мне калінебудзь здраджваў?
    Г в і д о. Так... да нашай сустрэчы.
    Д а м і н і к. Вядома, ты не прызнаешся, нават калі здраджваў