• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    А н ё л. Ухвальныя памкненні. А чаго табе хочацца болей — майго расповяду ці навукі?
    Г в і д о. А гэта не адно і тое ж?
    А н ё л. Пашанцавала мне з табою...
    Г в і д о. Мабыць, усё такі будзе лепей, калі ты мяне нечаму навучыш — я ж зусім нічога не ўмею.
    А н ё л. Чаму цябе навучыць?
    Г в і д о. He ведаю... Аа, вось... Навучы мяне вызваляцца ад адчування трывогі.
    А н ё л. А табе што, трывожна?
    Г в і д о. He вельмі... Ды ўсё ж такі трохі ёсць... He па сабе неяк — круціць у верхняй частцы жывата... і чамусьці горача ўсярэдзіне. He ведаю, адкуль гэтая трывога, я ж прыйшоў зусім нядаўна, яшчэ не паспеў нічога...
    А н ё л. Гэта не набытая трывога — прыроджаная. Ад яе пазбавіцца пакуль што лёгка.
    Г в і д о. Як?
    А н ё л. Падыдзі да сцяны і пагрукай па ёй кулакамі.
    Г в і д о. Гэта я ўжо рабіў.
    А н ё л. Тады ты ўвайсці хацеў — грукаў у дзверы, а зараз хочаш трывогу
    179
    зняць — грукай у сцяну. Гэта розныя рэчы.
    Г в і д о. Дзіўна. (Падымаецца і падыходзіць да сцяны. Некалькі імгненняў раздумвае, затым моцна б’е ў сцяну кулаком. Вяртаецца назад.)
    А н ё л. Ну, як?
    Г в і д о. Дзіўна.
    А н ё л. Што дзіўна?
    Г в і д о. Дзіўна, што дапамагло.
    А н ё л. Кінь, усе дзіўнасці яшчэ наперадзе.
    Г в і д о. Ты не мог бы адказаць мне на адно пытанне?
    А н ё л. На адно — мог бы.
    Г в і д о. Што там, за дзвярыма?
    А н ё л. Пакой.
    Г в і д о. А ў пакоі?
    А н ё л. Гэта другое пытанне...
    Г в і д о. Няўжо, знаходзячыся перад замкнёнымі дзвярамі, ніколі не ведаеш, што чакае цябе там, далей, у наступным пакоі?
    А н ё л. Як правіла, не ведаеш. Можаш толькі варажыць, меркаваць, дапускаць... I нават калі, увайшоўшы, убачыш тое, пра што думаў, то ўсё роўна, тое што будзе адбывацца, будзе другое.
    Г в і д о. Кашмар.
    А н ё л. Гэта ўсяго толькі правілы гульні. Калі не ведаеш, што можа быць паіншаму, цябе задавальняе тое, што маеш.
    Г в і д о. А хто вызначае гэтыя правілы?
    А н ё л. Тьі яго не ведаеш.
    Г в і д о. Ён тут галоўны?
    А н ё л. He тут.
    Г в і д о. А дзе?
    А н ё л. Усюды.
    Г в і д о. Ты хочаш сказаць, што акрамя «тут» ёсць нешта яшчэ?
    А н ё л. Нічога я сказаць не хачу. Гэта ты хочаш пачуць штосьці ад мяне і адмаўляешся зразумець простую ісціну — у кожнага ёсць свая мяжа кампетэнцыі. У кожнага... акрамя яго.
    Г в і д о. Акрамя каго?
    А н ё л. Ты мог бы мне адказаць на адно пытанне?
    Г в і д о. Так, вядома. Хаця, я пакуль мала што ведаю, аднак жа...
    А н ё л. Скажы, чаго табе зараз хочацца больш за ўсё?
    Г в і д о. Шчыра?
    А н ё л. Шчыра.
    Г в і д о. Штаны.
    А н ё л. Штаны?
    Г в і д о. Штаны. Якіянебудзь нармальныя штаны да гэтай кашулі.
    А н ё л. Я так і думаў.
    Г в і д о. Што ты думаў? Ды і ўвогуле, што можна думаць пра чалавека без штаноў?
    А н ё л. Калі ты ведаеш аднаго чалавека без штаноў — думаць практычна няма чаго, але калі ведаеш шмат людзей без штаноў — прасочваеш тэндэнцыю.
    Г в і д о. Ты хочаш сказаць, што акрамя нас ёсць хтосьці яшчэ?.. Дзе яны?! За дзвярамі?!
    А н ё л. Няўжо ты думаў, што свет складаецца толькі з нас дваіх?
    Г в і д о. Я, шчыра кажу, на гэтую тэму падумаць яшчэ не паспеў... Хаця, прызнаюся, калі б нас было толькі двое — мне гэта было б прыемна.
    Паўза.
    А н ё л. Памойму, табе пара.
    Г в і д о. Адкуль ты ведаеш?
    А н ё л. Табе варта паспяшацца — пазніцца нельга, таксама як і прыходзіць раней. Ты ж памятаеш правіла — усё павінна адбывацца ў свой час.
    Г в і д о. Мы яшчэ ўбачымся?
    А н ё л. А ты як думаеш?
    Г в і д о. Мы яшчэ ўбачымся.
    Гвідо падыходзіць да дзвярэй, адчыняе іх і крочыць у наступны пакой.
    З’ЯВА II
    Аранжавы пакой. У пакоі стаіць прасавальная дошка. На ёй М а м а прасуе штаны. Г в і д о паспешна ўваходзіць у пакой у адной кашулі.
    Г в і д о. Мам, хутка?
    М а м а. Так, сынок, пачакай пяць хвілін.
    Гвідо прысаджваецца ў крэсла, што стаіць побач з прасавальнай дошкаю, надзявае шкарпэткі, нейкі час чакае, пазіраючы ў глядзельную залу.
    3 кім ты ідзеш?
    Г в і д о. Якая розніца?
    М а м а. Мне хочацца ведаць, з кім сустракаецца мой сын... Як яе завуць?
    Г в і д о. Дамінік.
    180
    М а м а. Прыгожае імя. Ты не ведаеш, што яно азначае?
    Г в і д о. Мам, годзе.
    М а м а. Што я такое сказала? Я чытала, што кожнае імя штосьці азначае... I, дарэчы, імя чалавека вельмі ўплывае на тое, як ён пражывае сваё жыццё.
    Г в і д о. Мам, ну ты што... Калі яе імя перакладаецца са старажытнаарамейскай як «тарбнтул», мне не варта з ёю сустракацца?
    М а м а. Што ты такое гаворыш? Я проста расказваю табе тое, што прачытала ў кнізе...
    Г в і д о. А ў ёй нічога не напісана пра тое, што бацькам не варта лезці ў справы дзяцей?..
    М а м а. Ды я ж нічога не сказала... Чаму ты ўсё ўспрымаеш з такой варожасцю?!
    Г в і д о. Таму, што толькі ў мяне бацькі лезуць ва ўсе справы... Асабліва ў тыя, якія іх не тычацца. У Віктара, напрыклад, бацькі ўвогуле не ведаюць, с кім ён ходзіць у кіно і дзе начуе.
    М а м а. Таму твой сябар Віктар ледзь не трапіў у турму адразу пасля шаснаццацігоддзя. Магчыма, у яго бацькоў шмат грошай і яны гатовыя наймаць дарагіх адвакатаў для свайго дзіцяці, а мы з тваім бацькам...
    Г в і д о. Я заўсёды прашу вас толькі аб адным — не звяртань на мяне такую пільную ўвагу.
    М а м а. Усім пашанцавала з бацькамі, акрамя цябе...
    Г в і д о (падыходзіць да Мамы і абдымае яе за плечы). Даруй, матуля, узрост першых спатканняў абсалютна не падыходзіць для кантактавання з бацькамі.
    М а м а. Мажліва, ты і вырас харошым чалавекам толькі таму, што мы з бацькам шмат удзялялі табе ўвагі.
    Г в і д о. Я ведаю. Праблема ж у тым, што цаніць гэта мы пачынаем недзе пасля трыццаці.
    М а м а. Надзень штаны, a то ты зараз напамінаеш мне бацьку. Ён, як быў маладзейшы, хадзіў па пакоі без штаноў да самага адыходу на работу. Я ў яго заўсёды пыталася: табе проста зручна хадзіць без штаноў ці ты нудыст?
    Г в і д о. Нудысты ходзяць без сподняга... Што ж ён адказваў?
    М а м а. Адказваў, што «порткі камечацца...». А калі ён надзявае іх перад са
    мым выхадам на работу, то суседзі думаюць, што ў яго гаспадарлівая жонка, якая не выпускае мужа з дому ў пакамечаных штанах.
    Г в і д о (надзявае штаны). Мам, я хачу адкрыць табе адну тайну.
    М а м а. Ты хочаш ажаніцца?
    Г в і д о. He, што ты. Я хачу сказаць табе, што не надзяваю штаны да самага выхаду з тае прычыны, што і бацька.
    М а м а. Натуральна. Ты ж яго сын.
    Г в і д о. А ты — мая маці.
    Паўза. Штосьці мяняецца ў пакоі. Час зрушыўся ўперад ці назад, на год, два, пяць, дзесяць.
    Мам, чаму я ненавідзеў дзіцячы сад, з цяжкасцю вытрымліваў школу і цярпець не мог універсітэт? Гэта твае гены ці татавы?
    М а м а. Ты хочаш сумленны адказ ці той, які павінны даваць сапраўдныя бацькі?
    Г в і д о. Той, які павінны даваць бацькі.
    М а м а. Гэта таму, што ваша пакаленне другое—у ім больш індывідуалізму... Вы пагарджаеце калектывізмам, які быў у нас. Ваша пакаленне больш прафесійнае, прагнае да славы, амбіцыйнае, вядома ж, у добрым сэнсе гэтага слова. Зрэшты, як кожнае наступнае пакаленне... Вы больш ведаеце, больш умееце.
    Г в і д о. А сумленна?
    М а м а. Сумленна... Мы з бацькам таксама на дух не прымалі гэтыя бясконцыя калектывы аднагодкаў. Калі ты расцеш і развіваешся ў нармальнай сям’і, то хочацца кантактаваць з людзьмі, старэйшымі за сябе, — аднагодкі здаюцца нейкімі нецікавымі, неразумнымі... Напэўна, я не павінна так гаварыць...
    Г в і д о. Так, мам. Ты павінна гаварыць пра тое, што ўсе людзі роўныя і кожны чалавек пасвойму цікавы. Правільна?
    М а м а. Малайчына, правільна. Так і гавары дачушцы...
    Г в і д о. Так і гавару... Памойму, яе пакаленне больш схільнае да калектывізму, у адрозненне ад нас... Яны ўсе падзеленыя на нейкія групы: геймеры, хакеры, байкеры... Чорт ведае што. Мне часам здаецца, што...
    М а м а. Што вы такімі не былі?
    Г в і д о. Ну, так.
    181
    М а м а. Супакойся, былі. Толькі вы былі горшыя.
    Г в і д о. Яна ўчора заявіла мне, што выходзіць замуж.
    М а м а. Ці не ранавата?
    Г в і д о. У мяне апошнім часам усё часцей з’яўляецца жаданне сабраць яе рэчы і выправіць з дому на ўсе чатыры бакі.
    М а м а. Гвідо, як ты думаеш, колькі разоў у мяне ўзнікала такое ж жаданне адносна цябе?
    Г в і д о. А што, узнікала?
    М а м а. Калі коратка — так.
    Г в і д о. Раскажыраскажы... Як гэта было?
    М а м а. Зараз не прыпомню...
    Г в і д о. Ты ўсё помніш, ну, раскажы...
    М а м а. У дзяцінстве... дрэнна помню... Помню, калі ты толькі нарадзіўся, мне трэба было пяць разоў за ноч уставаць да цябе... Кашмар! Я — яшчэ зусім дзяўчо, думала: собіла ж мне нарадзіць... Навошта? Такія пакуты...
    Г в і д о. Жах! Такія думкі пра мяне... Пра мяне!
    М а м а. Я ўвесь час хацела спаць... Ты мне так надакучыў тады.
    Г в і д о. А потым?
    М а м а. Потым, напэўна, твая вучоба...
    Г в і д о. Але ж гэта ты магла зразумець? Ці ты любіла вучыцца?
    М а м a. He скажу, што любіла, але ставілася да вучобы, як да работы, якую трэба рабіць.
    Г в і д о. He думаю, што да вучобы трэба адносіцца менавіта так.
    М а м а. Зараз я ўжо не ведаю... Дзякуй Богу, адказнасць за будучыню сям’і ўжо не на мне.
    Г в і д о. Давай вернемся да пытання аб тым, калі ў цябе з’яўлялася жаданне выправіць мяне на ўсе чатыры бакі.
    М а м а. Успомніла! Самае вялікае жаданне цябе выперці з’явілася ў мяне, калі ты знюхаўся з гэтай Софіяй.
    Г в і д о. Уяўляю.
    М а м a. He ўяўляеш! Гэта ўсё роўна, што ты сустрэў бы сваю дачку з мужчынам, які па ўзросту мог бы быць тваім сябрам.
    Г в і д о. Так ужо і «сябрам». Яна ўсяго на шэсць гадоў старэйшая за мяне.
    М а м а. Ты проста не хацеў заўважаць відавочнага. Калі табе васемнац
    цаць, а ёй — дваццаць чатыры, розніцы амаль што не відаць. Але калі мужчыне будзе сорак, а яго жонцы сорак шэсць — адчуванне, што ён ажаніўся з грашыма.
    Г в і д о. Чаму «з грашыма»?
    М а м а. Таму што саракагадовы мужчына жадае ісці па вуліцы побач з дзяўчынай, якая маладзейшая за яго на дзесятак гадкоў. А калі ён ідзе з жанчынай, якая старэйшая за яго, значыць, ён ажаніўся з грашыма.
    Г в і д о. Праўда?
    М а м a. He, але ўсе так думаюць.
    Г в і д о. Але ж не заўсёды мужчына хоча, каб яго жанчына была маладзейшая.
    М а м а. Пасля сарака — заўсёды, Гвідо. Проста не заўсёды гатовы страціць штосьці з таго, што набылі за прайшоўшае жыццё.