Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Уваходзіць А л е н а. Сяргей спешна запіхвае дыктафон у заднюю кішэню штаноў.
А л е н а. Сярожка...
С я р г е й. Мм?
А л е н а. Ты гэта што?.. Сам з сабою...
С я р г е й. Ды не, нічога... табе падалося...
А л е н а. Хм... А мне здаецца, я чула.. як ты...
С я р г е й. Ды не... я так... (Дастае з кішэні дыктафон.) Вось, правяраў...
А л е н а. Гэта той, што табе Дзіма падарыў?..
С я р г е й. Ну а які ж яшчэ!.. Мне аднаго хапае... Навошта мне другі нейкі?..
А л е н а. Дык ён жа нібыта нармальна працаваў...
С я р г е й. Ды тут... нешта... з плёнкай...
А л е н а. Дык разбірайся хутчэй і есці ідзі.. Мы цябе чакаем ужо... з Насцяй...
С я р г е й. Я праз пяць хвілін...
А л е н а. Давайдавай... хутчэй... {Выходзіць.)
Сяргей націскае на стоп, вымае касету і кладзе яе ў нагрудную кішэню сарочкі. Дыкіафон шпурляе на стул і выходзіць.
СЦЭНА ЧАЦВЁРТАЯ
Сяргей і Дзіма сядзяцьзасталомі кураць. Сяргей лянотна пакручвае правай рукою попельніцу. Дзіма без асаблівай цікавасці гартае Playboy.
С я р г е й. Нешта я ператаміўся...
Д з і м а. Я казаў табе... меней за камп’ютэрам сядзець трэба...
С я р г е й. Ну... я ж не проста так...
Д з і м а. Ты там што? Раман пішаш, ці што?.. Калісь давай...
Ся р ге й. Ды не... не раман... так... штосьці падобнае на дзённік...
Д з і м a. А навошта табе?..
С я р г е й. Ты ведаеш... штосьці апошнім часам...
Д з і м а. Зноў ты пра гэта...
С я р г е й. Ды не... проста... проста вось хочацца штонебудзь пасля сябе пакінуць... каб Зойка хаця б пачытаць магла... каб ведала, які я быў...
Д з і м а. Што ты ўсё паміраць збіраешся?.. Колькі можна?.. I адкуль гэта з’явілася ў цябе, што памрэш?.. Ну, памрэш, вядома, але чаму ты...
С я р г е й. Ну не ведаю я!.. Здаецца мне — вось і ўсё! Нічога зрабіць з сабой не магу... Адчуваю!
Д з і м а. Глупства ўсё гэта...
171
С я р г е й. Выраз ведаеш такі: Memento тогі?..
Д з і м а. Ідзі ты... дурнота...
С я р г е й. Сам такі... (Паўзаў Я спачатку на дыктафон спрабаваў... Пара касет засталася... я іх схаваў...
Д з і м а. Навошта?.. А раптам ніхто не знойдзе?
С я р г е й. Знойдуць... Галоўнае, каб раней, чым трэба, не знайшлі...
Д з і м a. He зразумеў... ты што? На самагубства сабраўся, ці што?
С я р г е й. Ды не!.. Што я, зусім дурань?.. Нічога падобнага... Проста вось адчуваю... як халадок такі... ліпучы... быццам бы хтосьці дыхае ззаду... на шыю...
Д з і м а. Ты проста перапрацаваўся... I за кампом начамі сядзіш... Ноччу спаць трэба... а не дзённікі пісаць...
С я р г е й. Потым, можа, будзе ўжо позна... часу вельмі мала...
Д з і м a. А я чамусьці так не думаю...
С я р г е й. Ну... а я што магу зрабіць?.. Я ж не магу ўзяць ды проста выключыць свае думкі... адчуванні...
Д з і м а. Табе трэба нечым такім заняцца... I ўвогуле! Пара ўжо на прыроду нам выбрацца. Мы з табой ужо колькі на рыбалцы не былі?..
С я р ге й. А чортяго... не помню... Але даўно. Твая праўда... Трэба ехаць парыбаліць...
Д з і м а. Во! Давай тады паслязаўтра... у чатыры раніцы... на прыпынку... твой велік як? — на хаду?
С я р г е й. Ды велік... нармальна велік... Ты лепш заўтра начаваць прыходзь, а то я не ўстану адзін так рана...
Д з і м а. Без праблем!.. Заўтра вечарам я ў цябе... з усім барахлом...
С я р г е й. Ага... (Вельмі доўгая паўза.) Страшнавата неяк...
Д з і м а. Чаму страшнавата?..
С я р г е й. А ты вось уяві... прыязджаеш ты заўтра, а табе Алена... маўляў, яго няма... Ты пытаешся, бо яшчэ не ўехаў, а калі будзе?.. Алена ў адказ: а ўжо ніколі...
Д з і м а. Якты мяне дастаў!.. Ё маё!..
С я р г е й. He, сур’ёзна!.. Можа ж такое быць, можа?
Д з і м а. Ды не можа!.. Мне б Ленка адразу на мабілку пазваніла б...
С я р г е й. Увогуле то так... Твая праўда... (Паўза.) Ты ведаеш, чым ад цябе пахне?..
Д з і м a. А што?.. (Нюхаерукаў сваёй сарочкі.) Парашком пральным... і тытунём... як заўсёды...
С я р г е й. Ды не сарочку нюхай! Ты сябе нюхай!.. Сарочку ён нюхае...
Д з і м а. Ай, ды адкуль я ведаю... (Засяроджана нюхае далонь.)
С я р г е й. Ну?.. (Усміхаецца.)
Д з і м а (паціскае плячамі). He ведаю... скурай пахне... Слухай, ты чаго прычапіўся? Я што, педзік, каб нюхаць сябе?
С я р г е й. Дык жа нюхаеш!.. Значыць...
Д з і м а. Змоўкні!.. Што ты лухту ўсялякую вярзеш?! Прыліп з гэтым нюханнем...
С я р г е й. Вось табе здаецца, што гэта лухта, глупства... А гэта ўсё вельмі важна... Ты ж чалавек... ты — мой сябар... А я цябе практычна не ведаю...
Д з і м а. Слухай, нешта мне гэта зусім не падабаецца... У цябе што — праблемы нейкія з арыентацыяй?..
С я р г е й. Ды што ўсё пераводзіш на адно?! Гэта ў цябе праблемы... Я не пра тое! Ты вось паслухай спачатку, а потым будзеш гаварыць... пра арыентацыю я... ці не... Будзеш слухаць?
Д з і м а. Добра. Але толькі давай без падколак усялякіх... на гэтую тэму...
С я р г е й. Ды кінь ты, якія там падколкі... Дык вось... слухай. Гатовы?
Д з і м а. Ну, гатовы... давай ужо...
С я р г е й. Ну вось... (Паўза.) Уяві сабе... У цябе пяць пачуццяў... Ну там, зрок спачатку, потым слых, нюх, пачуццё дотыку... і смак...
Д з і м а. Дотыку?.. Гэта што?
С я р г е й. Ну... тактыльныя адчуванні... Ты што, не ведаеш? Ну, дакрананне, блін!
Д з і м a. А! Зразумеў!.. Проста я заўсёды блытаю... абаянне... датыканне...
С я р г е й. He абаянне, а нюх... Абаянне — зусім другое...
Д з і м а. Я ж і кажу, што блытаю...
С я р г е й. Добра, слухай... Вось ёсць у цябе пяць гэтых пачуццяў... Зрок, слых, смак... скажам так: магчымасць адчуваць пахі і... датыканнеяшчэ... калі скурай...
Д з і м а. Зразумеў.
С я р г е й. Ну дык вось!.. Бачыць ты мяне бачыш... Скурай... рукамі там... таксама можаш... I чуць — таксама... як я размаўляю... хаджу там... стукаю
172
чымнебудзь... А вось пах?.. Ты адразу засаромеўся... табе адразу нейкі секс у гэтым мроіцца... А смак? Які я на смак?
Д з і м а. Я цябе што, есці буду, ці што?.. Жаваць?
С я р г е й. Навошта жаваць? Ты проста падумай: усе ж людзі маюць свой унікальны пах... і смак... Для нечага ж ён нам патрэбен? He проста ж так, праўда?
Д зіма. Ну... яневедаю... Гэтавось хай Алена цябе... спрабуе... на смак і пах... А мне — навошта? Ты і так мой самы лепшы сябар...
С я р г е й. Зноў ты баішся, што я цябе падазраваць у нечым буду... He збіраюся я з табою спаць, зразумей ты!..
Д з і м а. Толькі гэта не хапала...
С я р г е й. Я проста вось зразумець ніяк не магу... Навошта вось гэта ўсё?.. Сяброўства гэтае... Калі не адчуваць усё напоўніцу... усімі пяццю ды нават і шасцю... органамі...
Д з і м а. Ты ж казаў пяць...
С я р г е й. Чуў такое — шостае пачуццё?
Д з і м а. Ну чуў... толькі я не вельмі веру ў гэтае...
С я р г е й. Ну і дарэмна... Я вось упэўнены, што яно ёсць...
Д з і м a. А мне неяк... ні цёпла ні холадна...
С я р г е й. Дарэмна... вельмі дарэмна... Разумееш... я вось што думаю... мы, калі жывём, мы сябе не выкарыстоўваем... увесь свой патэнцыял... на ўсю магутнасць... ці як гэта сказаць?.. Разумееш... дзевяноста пяць працэнтаў нашай істоты... большасць усяго вось гэтага... (Стукае сябе па грудзях.) Яно прастойвае... не працуе... Як, зрэшты, і душы... дзевяноста пяць працэнтаў...
Д з і м а. Я чуў, гэта пра мозг гаварылі... што дзевяноста пяць...
С я р г е й. Ды зразумей ты, Дзімчык! He толькі мозг! Усё, усё, што ёсць!.. He працуе, як трэба, не працуе!.. Таму што мы не ведаем, як трэба... Мы не ўмеем... ці развучыліся некалі... у старажытнасці... а мо ў дзяцінстве...
Д з і м а. Ты, праўда, ператаміўся, як я пагляджу... Што ты сабе забіваеш галаву ўсялякімі глупствамі?.. Жыві, як жывеш — і ўсё!.. Навошта табе ўсе гэтыя пытанні? Я вось жыву, і мне нікога не хочацца ні лізаць, ні нюхаць... Нават
самых лепшых сяброў... таму што заўсёды ёсць нейкая мяжа...
С я р г е й. Гэта ўсё мараль задзяўбаная!.. Усе гэтыя рамкі!.. Ты калі быў зусім малы... ты ўспомні — мурашак елі разам з табою... Таму што кісленькія такія... прыемна кісленькія...
Д з і м а. Дык зусім жа малыя былі!.. Што там у той пяцігадовай галаве... дурнота адна...
С я р г е й. Вось што ты зараз такое гаворыш?.. Ты разумееш хоць, што ты гаворыш?.. Ты на святое наехаў!.. На ўласную святыню!.. Ты зразумей, што такога вольнага часу ў цябе ніколі больш не будзе... Усё ўжо!.. Скончылася... Упакавалі цябе... у касцюмчык... школа, універсітэт, работа...
Д з і м а. Ды ведаю я ўсё!
С я р г е й. Нічога ты не ведаеш... Вось чаму ты курыш?
Д з і м а. Ну... бацька смаліць... ну і я...
Сяргей. Аў мяне не курыць... цьфу, не курыў!.. Але ж чамусьці куру! Навошта?
Д з і м a. He ведаю...
Сяргей. Аяведаю!.. Тамушто курыць—гэтадрэнна, разумееш?.. Гэта няправільна... Хоць штонебудзь дрэннае рабіць, не па правілах... Ды і тут, увогуле ж...
Д з і м а. Усе кураць...
С я р г е й. He ўсе... але вельмі шмат... Гэта такое дзеянне, якое супраць цябе самога... супраць гэтага касцюмчыка... (Паўза.) Мы з табой баязліўцы...
Д з і м a. He сказаў бы...
С я р г е й. А ведаеш, чаму баязліўцы?
Д з і м а. Ну?
С я р г е й. Таму што занадта правільныя... I жыць баімся... А яшчэ больш — памерці...
Д з і м а. Ну, я дык, дапусцім...
С я р г е й. Ты дык, дапусцім, больш за ўсіх баішся... таму што нават проста пагаварыць на гэтую тэму...
Д з і м а. Я проста не хачу...
С я р г е й. Расказвайрасказвай!.. Хочаш... але ж боязна!.. Праўда ж, Дзімчык?
Д з і м а. Ды нічога мне не боязна!.. Проста не хачу... Ёсць і другія тэмы для размоў... А ты апошнім часам... усё дамавіны... трупы...
173
С я р г е й. Таму што я хоць сабе прызнаўся, што— так, я баюся! Страх як баюся... (Паўза.) А яно ўсё бліжэй з кожным днём...
Д з і м а. Што — яно?
С я р г е й. Дыханне гэтае... праціўнае... халадоктакі... наватжывот ад яго баліць...
Д з і м а. Глупства ўсё гэта...
Вельмі доўгая паўза. Дзіма раптам неяк дзіўна згорбіўся, доўга і няўмела расшпільвае верхні гузік сарочкі. Сяргей нічога не заўважае, ён разглядвае попельніцу. 3 цемры выходзіць Пусты чалавек, падыходзіць да Дзімы, лёгенька цалуе яго ў патыліцу. Дзіма хрыпіць, ірве на сабе сарочку, адарваныя гузікі скачуць па стале, потым падае тварам на стол.
С я р г е й (звяртае ўвагу). Дзімчык... канчай прыкалвацца...