Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
М у ж ч ы н а. Так было трэба... Грошы былі патрэбны...
Ж а н ч ы н а. Зразумела...
Паўза.
Ты зараз як партызан... Або тайны агент якойнебудзь... Hi слова ворагу!.. Можа, ты і сапраўды працуеш дзенебудзь... у якойнебудзь такой структуры, а? Я ж пра цябе абсалютна нічога не ведаю... Ну, хіба толькі пра тваю маму трохі... якой ужо няма... А мы ж з табою больш за год... ды ці не кожны дзень...
Паўза.
Мяне тады, у парку, як абухом па галаве... Сяджу і думаю: што рабіць, трэба трупярні абзваніць... і тут раптам разумею, што не ведаю пра цябе... зусім нічога!.. А здавалася ж!..
Паўза.
Ну што ты маўчыш?.. Чаго згас?.. Такі вясёлы напачатку быў... радасны... жывы апельсінавы сок... Чаго раскіс?..
Паўза.
Ну і хай сабе. Тады гавары, чаго ты хацеў ад мяне?.. Якая такая дапамога ад мяне патрабуецца?..
Доўгая паўза.
М у ж ч ы н а. Самы страшны месяц для мяне — гэта кастрычнік... Вось прачынаешся раніцай, падыходзіш да акна... а там усё нібыта попелам засыпана... Нейкае такое савецкае кіно сямідзесятых, васьмідзесятых... з якімнебудзь Янкоўскім... напрыклад... Такое дрэннае, нуднае кіно...
Паўза.
Пуста...
Ж а н ч ы н а. Дык гэта зразумела!.. Думаеш, ты адзін такі?.. Восень... такая пара...
М у ж ч ы н a. He, не! Ты не разумееш!.. Справа зусім не ў восені... Гэта цяжка растлумачыць... Я проста вельмі востра адчуваю, што мой фільм закон
чыўся... усё... канец ужо быў... а я недзе боўтаюся... па інерцыі... як прывід нейкі... цень бацькі Гамлета... разумееш? Усё ўжо... я так больш не магу...
Ж а н ч ы н а. Што?.. Што ты хочаш сказаць?..
М у ж ч ы н а. Ну... Ужо проста хопіць... разумееш?..
Ж а н ч ы н а. Што хопіць?!.. Ты што надумаў?.. Пачакай!..
М у ж ч ы н а. Я проста... Вось гэты фотаздымак... кадр з фільма... з Бельмандо... Гэтатакі... ну, быццам бы самы светлы момант у маім жыцці... мара... Вось у мяне капялюш, плашч...
Ж а н ч ы н а. Пачакай!.. А як жа... Я, атрымліваецца...
М у ж ч ы н а (перапыняе). He, не!.. Я ж таму з табою... што ты...
Ж а н ч ы н а (перапыняе). Так. Хопіць!.. Урэшце, у чым справа?
Паўза.
Ты што?.. Наважыўся забіць сябе?..
Паўза.
Ты ідыёт?.. Ці ўсё яшчэ лечышся?
Паўза.
Я так разумею... у кішэні плашча ў цябе...
М у ж ч ы н а. Пісталет.
Доўгая паўза.
Ж а н ч ы н а. Слухай... Давай пажэнімся, а?..
Паўза.
М у ж ч ы н а. Гэта зусім немагчыма.
Ж а н ч ы н а. Чаму? Ну чаму? Навошта табе жыць у гасцініцы? Ты будзеш жыць у мяне... мы будзем жыць у мяне!.. Нам жа ніхто не будзе замінаць!.. I яшчэ... вось уяві сабе... народзіцца ў нас сын... ці дачка... ці яшчэ лепей — блізняты!..
Паўза.
Ну што ты маўчыш?! Ты кінь гэтую дурноту!.. Паслухай!.. Усё ж пераменіцца, будзе зусім паіншаму!..
159
М у ж ч ы н а. Гэта зусім паіншаму!.. Гэта зусім немагчыма.
Ж а н ч ы н а. Ну чаму?? Ты... што... ты мяне... ты... мяне...
Паўза.
М у ж ч ы н а. Усё гэта падобнае на дрэннае савецкае кіно... Нейкая поўная бязглуздзіца!.. Бо ў тым, што зараз са мной адбываецца, няма ніякага жыцця ўвогуле... Hi грама!.. Нуль!.. Што гэта такое навокал?.. Гэта змрок, разумееш, змрок! Шэрая пустата!.. Канецфільма... Нічога не пераменіцца...
Ж а н ч ы н а. Што ты сабе ў галаву ўбіў? Поўны ідыёт...
Доўгая паўза.
Давай тады разам...
М у ж ч ы н а. Што разам?
Ж а н ч ы н а. Спачатку ты заб’еш мяне, а потым — сябе... Разам... Калі другога выйсця няма, то і сапраўды — канец фільма...
М у ж ч ы н а. Ды немагчыма разам!.. Усё роўна паасобку атрымаецца!.. Людзі не могуць быць разам, ніколі, разумееш?! Гэта татальная адзінота, абсалютная!.. Назаўсёды, разумееш?! Я — адзін!.. Я проста прашу цябе трошку мне дапамагчы!.. Сімуляваць хоць якнебудзь кавалачак сапраўднага шчасця... хаця б на трошачку... аказацца за дзвярмі... хай і не сапраўды, але проста паверыць... Францыя... вуліцы Парыжа... празрыстае паветра... Я — Бельмандо, ты — дзяўчынка ў белай вадалазцы... смешная круглая машына... наша машына... ну прыкінься!.. калі ласка!.. хоць на хвіліну...
Ж а н ч ы н а. Я... я не ведаю...
Паўза.
Секунду!.. Зараз... Я настроюся...
Паўза.
Зараз, зараз!..
Доўгая паўза.
М у ж ч ы н а. Гэта будзе сапраўднае добрае кіно!.. Хай і зусім кароткае...
Ж а н ч ы н а. Зараз, адну секунду...
Паўза.
Паслухай... Я згодна... толькі... можа, не трэба?..
М у ж ч ы н a. He трэба — што?
Ж а н ч ы н а. Ну... не трэба забіваць сябе... Я цябе вельмі прашу!
Паўза.
М у ж ч ы н а. Дзякуй табе...
Ж а н ч ы н а. Ну пачакай!..
М у ж ч ы н а. Ды ўжо... Мужчына... жанчына... пісталет... He выйшаў фільм...
Мужчына выцягвае з кішэні плашча рэвальвер, глыбока засоўвае яго сабе ў рот і націскае на курок. Выстрал. Мужчына падае на спіну.
Вельмі доўгая паўза. У поўнай цішыні раздаецца прымітыўная вясёленьская мелодыя.
Жанчына выцягвае з кішэні курткі мабільны тэлефон.
Ж а н ч ы н а. Ало... прывітанне... Ды не, я ўжо хутка... Так, з сяброўкамі каву з пірожнымі... У Валькі ж сёння... Вово... Што там у цябе на рабоце?.. Ага... Добра... Ага... Ды я зараз, тут метро недалёка... Так... Як там малы?.. Пакармілі?.. Малайчынка... Мама там блізка?.. Ага, дай ёй трубачку... Мам, прывітанне!.. Так, я ўжо... Так... Як Віцюнька, усё нармальна?.. He плакаў?.. Выдатна... Ага... Ну, дабро...
Паўза.
Ага... Еду... Ну, усё, пакуль...
Жанчына кладзе мабільнік у кішэню і выходзіць. Мужчына ляжыць нерухома.
3 а с л о н а.
160
Кастусь СЦЕШЫК
м. м. сцзны жыцця
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:
С я р г е й, 28 гадоў.
Д з і м а, 28 гадоў.
А л е н а, 26 гадоў.
Пусты чалавек.
СЦЭНА ПЕРШАЯ
Сяргей і Дзіма сядзяцьзасталом.
Сяргей — справа, Дзіма — злева. Дзіма разглядвае цыгарэтны пачак, што ляжыць на стале, Сяргей курыць (цыгарэта ў левай руцэ — ляўшун), пазногцем указальнага пальца правай рукі пастуквае па круглай шкляной попельніцы.
С я р г е й. Вось скажы... ты мне — сябра?
Д з і м а. Ну... сябра.
С я р г е й. Давай без гэтага... без гэтых «ну» усялякіх... Ты мне нармальна скажы: ты мне сябар?
Д з і м а. Сябар...
С я р г е й. Сябар?
Д з і м а. Вядома, сябар... Пытанне, калі шчыра, трохі дзіўнае...
С я р г е й. Пытанне простае... здаецца... А ў нашым з табой выпадку... дык нібыта і не зусім нармальнае... так?
Д з і м а. Я і кажу — дзіўнае...
С я р г е й. Ты мяне колькі гадоў ведаеш?
Д з і м а. Ну...
С я р г е й. Давай без «ну», я ж прасіў...
Д з і м а. Добра... Адказваю на тваё пытанне...
С я р г е й. Так. Яшчэ раз: колькі гадоў ты мяне ведаеш?
Д з і м а. Нн... гэта... Калі ўлічваць, што мы з табою ў адным радзільным доме нарадзіліся...
С я р г е й. Гэта яшчэ нічога не значыць...
Д з і м а. Хай сабе... добра... адказваю на тваё пытанне.
С я р г е й. Такім чынам, яшчэ раз, апошні: колькі гадоў ты мяне ведаеш?
Д з і м а. Я цябе ведаю дваццаць восем гадоў... і яшчэ некалькі месяцаў.
С я р г е й. Упэўнены?
Д з і м а. Мм... Так... напэўна.
С я р г е й. Дык так?.. ці напэўна?
Д з і м а. Тут нейкі падвох...
С я р г е й. Вово!.. пацэліў. (Паўза.)
Д з і м а. Але ж мы з табой нават у адзін дзіцячы сад...
С я р г е й. А ноччу?
Д з і м а. Што — ноччу?..
С я р г е й. Ноччу?..
Д з і м а. Ой... сапраўды...
С я р г е й. Вово... а канікулы? А калі я ў бальніцы кожны год па некалькі тыдняў?..
Д з і м а. Значыць... выходзіць, што тут дакладна і не...
С я р г е й. Так. Але мы акруглім...
Д з і м а. Як гэта?..
С я р г е й. А вось так... мы дапусцім, што ведаем адзін аднаго дваццаць восем гадоў і некалькі месяцаў... Акруглім. He будзем улічваць той час, які...
Д з і м а. Які мы праводзілі... не разам... паасобку... так?
С я р г е й. Абсалютна. Проста будзем улічваць. (Паўза.) Дык вось... цяпер наступнае пытанне...
Д з і м а. Яшчэ?
С я р г е й. Толькі адказвай адразу, асабліва не думай...
161
Д з і м а. Добра, я паспрабую... але...
С я р г е й. Я запытаюся, а ты адразу... тое, што ў галаву...
Д з і м а. Ты ж ведаеш, я цяжкавата...
С я р г е й. Нічога. Гэта простае пытанне.
Д з і м а. Давай паспрабуем...
С я р г е й. Дык вось... пытанне. Толькі... ты ўлічыў, так?..
Д з і м а. Так, я помню... адразу...
С я р г е й. Добра... Пытанне.. (Паўза.) Дарагі сябар... скажы мне, калі ласка, якога колеру мае вочы?
Д з і м а (марудзіць, пазірае на Сяргея). Ээ...
С я р г е й. Ну вось! Я так і ведаў!.. Табе трэба было паглядзець! Ты не помніш! Ты не можаш сказаць адразу, таму што ты ніколі не звяртаў увагі! Ты проста не ведаеш!
Д з і м a. He, пачакай! Магчыма, гэта рэфлекторна...
С я р г е й. Ды не!.. Справа не ў рэфлексах!.. Ты проста ніколі не звяртаў увагі... бо не было патрэбы...
Д з і м а. Так... неяк... і праўда... Навошта мне?..
С я р г е й. Але ж ты мой сябар, так? Ты ж сам сказаў?
Д з і м а. Так...
Сяргей.Тыж ведаеш мяне дваццаць восем гадоў...
Д з і м а. Гэта калі акругліць...
С я р г е й. Ды няважна гэта, хай сабе ўдвая меней, чатырнаццаць гадоў — гэта ўсё роўна шмат!.. Хай нават у тры разы...
Д з і м a. He, у тры — не.. Мы ж за адной партай...
С я р г е й. I што толку?!.. Ты нават не ведаеш, якога колеру мае вочы...
Д з і м a. He, а сапраўды — навошта мне гэта?.. (Паўза.) А калі падумаць, то і ты... таксама... сто працэнтаў...
С я р г е й. У гэтым жа якраз і... жах!
Д з і м a. He вельмі разумею...
С я р г е й. Добра, яшчэ адно пытанне...
Д з і м а. Можа, не трэба?..
С я р г е й. Пачакай!.. Ужо каб зусім сумленна... калі ты мне сябар...
Д з і м а. Гэта ўжо...
С я р г е й. Так, шантаж. Я ведаю. Ды ўсё ж такі...
Д з і м а. Дарэмна ты ўсе гэтыя размовы... Даўно ўжо з табой не было...
С я р г е й. Але мне важна ведаць.
Д з і м а. Ну так... вядома... давай, заводзься...
С я р г е й. Ды што ты... Перастань! Скажы: будзеш адказваць на пытанне...
Д з і м а. Ці што?
С я р г е й. Ты ж мне сказаў, што ты — мой сябар... А сябры...
Д з і м а. Сябры... Сябры сваіх сяброў не дастаюць...
С я р г е й. Добра. Дык вось... пытанне.
Д з і м а. Валяй...
С я р г е й. Пытанне... Які ў мяне... пах? (Паўза.)
Д з і м а. Гэта ты ўжо нешта... зусім...
С я р г е й. А што?
Д з і м а. Ды неяк не зусім прыстойна...
С я р г е й. Мы ж сябры, так?
Д з і м а. Ну...
С я р г е й. А хіба сябры не павінны быць шчырыя... хай не заўсёды... але ў асаблівых сітуацыях?..