• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Б о м ж. Во гэта не трэба... і так усё ясна, не люблю я гэтага! Што цябе цікавіць?
    Журналіст. Усё!
    Б о м ж. Гэта як?
    Журналіст. Скажыце праўду... усю, якая ёсць!
    Б о м ж. Вы на тэлебачанні гаворыце толькі праўду?
    Журналіст. Вядома! Праўду і нічога апроч праўды! Мы самы лепшы, мы — першы тэлеканал!
    Б о м ж. Твае словы ды Богу ў вушы! Значыць, так... Я чалавек, я нікому не вінен, не плачу падаткі, ненавіджу прэзідэнта і не прымаю ўсю яго палітыку, не прымаю на ноч ванную, не хаджу ў царкву! He выношу вытворчыя правілы і пачынаю шалець, калі бачу таблічку: «зачынена». Я...
    Журналіст. Калі можна, бліжэй да разглядаемай справы...
    2гі паліцэйскі. Вово, раскажыце, як жа адбылося само забойства.
    Б о м ж. Хочаце бліжэй да справы, ці то, бліжэй да цела!? Блін, такая заварушка зза гэтага трупа. А яму ж гэта зараз зусім не патрэбна. У яго — там — другое. Здараецца, яму патрэбны нашы малітвы, можа, лепш памолімся, палегчым пакуты душы?
    2гі паліцэйскі. Гэтатрэбанам! Трэба закрываць справу, а мы яшчэ не дабраліся да самай сутнасці. Як вы забілі яго? Адказвайце!
    Б о м ж. Пішыце, здымайце! Усё скажу, усю праўду! Аб... рагочацеся! Значыць, так!
    Журналіст. Гаварыце: «Восьпрыехаў я ў горад, даведаўся, што ў яго прэсканферэнцыя на тэму: «Скажам тэрарызму: «Не!» Тупа, ці не так?! Ну сказаў ён: «Не!», потым на банкет паехаў, дабрачынны. А я па горадзе цягаўся, то ў адзін бар зайду, то ў другім пасяджу.
    150
    I ўсюды ён — прамы эфір, запіс круцяць. У мяне канчаткова крыша паехала! Я бег, не ведаю куды, вочы заплюшчыў і бег, бег, падаў, уставаў і зноў бег! А калі зусім сілы не засталося, упаў галавою ўніз... так здохнуць хацелася! I тут — выбух! I машын вакол шмат, дарагіх машын. Дамы шыкоўныя паўсюдна, і ўсё ўзрываецца... як навагоднія хлапушкі: Бах! Бух! Бахбах! Адзін за адным! А ў маёй галаве крык дзіцячы, жахлівы! Паварочваюся, а каля мяне дзіця, маленечкае такое. I крычыць... так дзіка! Гляджу, а яму ножкі адарвала... Божа! Я яго на рукі ўзяў, пабег... яно так моцна мяне ручкамі абняло, думаў, задушыць! Бягу, а тут машын, штук дзесяць... усе разварочаныя, пакарабачаныя... Мёртвых у іх шмат і жывых... тыя і другія з адплюшчанымі вачамі... усе на мяне глядзяць і рукі цягнуць, а ў мяне дзіця на руках, нічога не магу зрабіць... Павярнуўся і ў другі бок пабег... Раптам — тупік! А там стогне HexTa... я туды, дапамагчы... а цёмна... Кажу яму: «Вы цэлы, давайце на святло!» Дапамагаю, як магу, выводжу яго на святло, а гэта — ЁН! Я сказаць нічога не магу... пазіраю на яго... а ён плача... ды так жаласліва і праз слёзы: «Дапамажыце мне, калі ласка! Мне вельмі баліць». Я пытаюся: «Вы паранены? А ён шэптам: «Не! Я мёртвы!» Тады я павярнуўся і пайшоў... а ён: «Калі ласка, забіце мяне, вам нічога за гэта не будзе, гэта вайна...» I я зрабіў... як ён прасіў. Падышоў, выцягнуў нож... Ён толькі сказаў: «Прашу вас у сэрца, каб адразу і не балюча». Я зрабіў, як ён прасіў, у самае сэрца. Яму было не балюча, бо ён усміхнуўся і паспеў сказаць: «Дзякуй!»
    Я доўга сядзеў каля яго, маліўся за яго няшчасную душу. А дзіця, што было ў мяне на руках, даўно памерла, проста малое так моцна трымалася за мяне, што мне не хацелася яго адпускаць. Я адчуў сябе такім шчаслівым!
    Раніцай я пайшоў у парк, каб пахаваць дзіця. Гэта было маё дзіця, мой сын! Цяпер я ведаю, дзе ён ляжыць. He ў памыйным перафарбаваным вядры, a ў парку, чыстым, спакойным, сапраўдным парку. Там вы мяне і арыштавалі, на магіле сына. Так, сапраўды, мяне бачылі каля забітага, а я не збіраўся хавац
    ца. Навошта?! Вось і ўся гісторыя, уся праўда! I рабіце з ёю што хочаце! Я ўсё сказаў».
    Б о м ж. Больш мне дадаць няма чаго, усё гэта — праўда, прызнаюся, раскайваюся, спадзяюся, што прысуд будзе справядлівы... калі ўлічыць маё чыстасардэчнае прызнанне.
    2гі п а л і ц э й с к і. Паставім кропку. Можаце ісці... у камеру. Калі вы спатрэбіцеся, мы вас паклічам. Усяго добрага!
    Журналіст. Так, дзякуй!
    Б о м ж. Тааак! Я чакаў, калі ты гэта скажаш.
    Журналіст. Гэтанармальна — гаварыць «дзякуй»! Я пайду на павышэнне пасля такога інтэрв’ю. Толькі трэба падрэдагаваць — сёетое зняць, сёетое дапоўніць...
    Б о м ж. Тактак! Праўда, толькі праўда і нічога, апроч праўды! Крэмзайце, хай вам Бог дапамагае! Я хачу ў камеРУ
    КАРЦІНА 6
    Кабінет допытаў. Пасля суда.
    1 шы паліцэйскі. Вы задаволены рашэннем суда? Памойму, гэта цуд! Вас абвясцілі невінаватым! Вы адпушчаны на волю, праўда... пад залог. Але ўсе выдаткі бярэ на сябе сям’я забітага. Містыка!
    2гі паліцэйскі. Вы ўчынілі забойства ў стане афекту, занадта шмат было выпрабаванняў вашай душы, не кожны чалавек здолеў бы гэта вытрымаць. Вас апраўдалі і вы сапраўды не вінаваты.
    Б о м ж. Што мне цяпер рабіць?
    1шы паліцэйскі. Ідзіце, жывіце, кахайце! Цяпер у вас усё ёсць! Карыстайцеся свабодай, сваёй папулярнасцю. Вы знакамітая асоба, можаце балаціравацца на месца забітага. У вас атрымаецца, вы будзеце выбраны адразу.
    2гі паліцэйскі. Падумайце! Народ чакае вас, ён любіць вас; ён пойдзе за вамі, куды заўгодна!
    Б о м ж. Хто быў ніхто, той стаў усё! Лепш бы я памёр. Згарэў бы на пажары ці ўзарваўся падчас тэракта. А яшчэ лепш — ад гарэлкі, папростаму!
    151
    1	шы паліцэйскі. Што вытакое гаворыце? Людзі жыццё сваё кладуць, каб дасягнуць таго, што ёсць зараз у вас! Цаніць трэба!
    2гі паліцэйскі. Ведаеце, я вам наваттрохі зайздрошчу! Якгэта—мець усё. Самыя наварочаныя дамы — вашыя, самыя крутыя машыны вы будзеце мяняць на суперкрутыя, шыкоўныя жанчыны будуць класціся пад вас...
    Б о м ж. Заткні фантан! Як мне адсюль выйсці? Мне патрэбны мае рэчы, мае брудныя рэчы і тэлефон. Аддайце і адпусціце мяне, калі ласка!!!
    1шы паліцэйскі. Даруйце, вашы рэчы былі такія... мы іх аддалі памыць, а яны... зусім разлезліся. Застаўся толькі тэлефон, а гарэлку вы... выпілі.
    Б о м ж. Божа!!! Нічога сапраўднага! Забірайце турэмныя шмоткі, я пайду голы, мне не сорамна... усе ж любяць мяне, дык хай прымаюць такога... які я ёсць! Дзе выхад?
    2гі паліцэйскі. Выхадтам. Толькі вы не можаце такое ўчыніць... гэта, як мінімум, непрыстойна! Вам прынеслі дыхтоўнае, дарагое адзенне.
    1шы паліцэйскі. Пачакайце, куды ж вы?
    КАРЦІН A 7
    Парк. Нікога
    Б о м ж. На фіг! На фіг усіх! Я не буду думаць, не буду! Дзе гэтая магіла? Дзе? Хачу ў магілу, пад зямлю, да сына!
    Якая маленькая, проста крупінка... ну так! У яго ж ножак не было, вось такая маленькая магілка і атрымалася!
    Як ты там, маленькі мой? Ты побач з Богам? Вядома ж, побач. Малыш... папрасі яго дапамагчы мне... спытайся, што я павінен зрабіць? Што? Пазваніць? Ёй?.. Так!
    Тэлефон, нумар... ёсць нумар! Як жа я раней не дадумаўся... проста пазваніць! Зараз я пачую яе голас, я ўсё раскажу ёй, тое, што адпавядае сапраўднасці. Яна ўсё зразумее, не можа не зразумець. Я прыйду да яе голы, яна ўсміхнецца і скажа: «Давай хутчэй рабіць дзяцей!» Мне не трэба ведаць яе імя, у мяне яго таксама няма. У нас будзе адно імя на дваіх — «Каханне». Мы будзем шчаслівыя. Вось ужо і гудкі пайшлі... Зараз, зараз... Ало! Ой, хто гэта? Паліцэйскі? Аа... Тут... гэта тэлефон... на гэтым нумары была жанчына... Дзе яна? Што? Прабачце, вы памыляецеся, я размаўляў з ёю зусім нядаўна. Пры чым тут маё імя?! Тут чалавек быў, жанчына! Дзе яна? Дайце ёй трубку... калі яна ўчыніла злачынства, я разбяруся... Вы ведаеце, хто я?! Што? Што яна зрабіла? Забіла?? Во дае!.. A Karo яна забіла? Сябе? За што? Мёртвая! He, я не ведаў! Скажыце... а як яе звалі, вы імя... ведаеце? He ведаеце! Дзякуй, бывайце!
    Нуу!.. Усё!.. Гарэлкі... наліце хтонебудзь... Дзякуй!
    К а н е ц.
    152
    КАСТУСЬ СЦЕШЫК
    Нарадзіўся 8 красавіка 1979 г. у г. Салігорску, Беларусь. 3 2000 г. жыве ўМінску.
    Пісаць вершы і прозу пачаў у 1994 г., мае публікацыі ў беларускіх газетах, часопісе «Першацвет».
    2005 — п'еса «Мужчнна — Жешцнна — Пнстолет» заняла 2е месца ў намінацыі «Пьеса на свободную тему» на Міжнародным конкурсе драматургіі «Евразня2005».
    2005 — п’еса «Красная шапочка» ганаравана Спецыяльным прызам «Мнтерпретацмя» беларускага Малога тэатра на I Міжнародным конкурсе сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» (Мінск, Беларусь).
    2005 — п’еса «Друг (Сестра для мертвеца)» прынята «Свабодным тэатрам» для пастаноўкі ў праекце «Мы. Самондентнфнкацня».
    2005 — напісана п’еса «М. т. Сцены жнзнн». Перакладзена на літоўскую мову.
    2006 — п’еса «Мужчнна — Женшнна — Пнстолет» апублікавана ў альманаху «Современная драматургня».
    Травень 2006 — Тальяцінскі тэатр «Варыянт» (Расія) прэзентуе спектакль паводле п'есы «Мужчмна — Женіцнна — Пнстолет» на фестывалі «Майскне чтення».
    Верасень 2006 — п'еса «Спасательные работы на берегу воображаемого моря» — удзельніца фестывалю «Любнмовка2006» (Масква, Расія).
    Снежань 2006 — прэм’ера спектакля паводле п'есы «Спасательные работы на берегу воображаемого моря» ў Маскоўскім Театре.бос.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Кастусь СЦЕШЫК
    МЫЖЧЫНД  жднчынд ПІСТДЛЕТ
    ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
    Мужчына — у чорным плашчы, у руках зацяганы пакет. Жанчына — убелай куртцы.
    М у ж ч ы н а. У нейкага французскага рэжысёра... Гадар, здаецца, я не памятаю... у яго быў такі фільм... ды я нават яго і не бачыў ні разу... так, толькі ўрыўкі... і яшчэ ўчасопісе нейкім... там артыкул пра французскае кіно шасцідзесятых... і кадр з гэтага фільма... Хаця тут і не ў гэтым справа, не ў фільме самім... He ведаю, як тут растлумачыць... Карацей, сам вобраз: яшчэ зусім малады Бельмандо, у капелюшы, плашч вось так вось, цераз руку... А можа, і не было плашча? Я ўжо не помню. Няважна... Проста вось ён у капелюшы, худы такі, прыгожы... Увесь у чорным... А побач з ім — дзяўчынка... ну зусім яшчэ школьніца. Такая, валасы не вельмі доўгія... Як гэтая прычоска называецца? Паж? Ці карэ? He ведаю... Але, карацей, не вельмі доўгія валасы... Белая вадалазка ў абліпку, пад горла... I, здаецца, яны... ну, Бельмандо з дзяўчынкай, — здаецца, яны каля машыны нейкай стаялі, такая ўся круглая машына... смешная... He памятаю... Была нібыта машына...
    Паўза.
    Ж а н ч ы н а. Ну і што далей?
    М у ж ч ы н a. А?
    Ж а н ч ы н а. Далей... што? Там была смешная машына. I што далей?
    М у ж ч ы н а. Аа!.. Так! Дык вось! Проста сам вобраз... Я вось не ведаю