Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Б а ц ь к а. Глупства гэта, секундныя слабасці. Кожнаму хочацца зрабіць штосьці лепшае, вось толькі магчымасці, бывае, не дазваляюць. Народжаны поўзаць — лятаць не можа.
С а ш а. Так можа кожны загнаць сябе ў няўдачнікі.
Б а ц ь к а. Трэба жыць рэальнасцю...
С а ш a. А калі рэальнасць не задавальняе? А калі паспрабаваць змяніць жыццё? Што, нельга? (Паўза.)
Б а ц ь к a. He ўлазьце больш нікуды. Табе з Лёнем трэба быць разам, вы ж браты. Падумайце пра маці. У яе, ведаеш, ад нерваў... У туалет так і ганяе. Як мы з Лёнькам намучыліся тады. Эх... (Паўза.) Соку хочаш? (Паўза.}
С а ш а. Пайду...
Б а ц ь к а. Ты машыну браў?
Паўза. Саша ўстае і ідзе да выхаду.
Дзё Лёня, сын? (ПаўзаЗ
С а ш а. Пакуль...
Б а ц ь к а. Сашка, дзе Лёня?
С а ш а. На дачы! (Выбягае.)
3 кулісаў чуцен жаночы голас: «Саша, ты куды? Саша!» Бацька спрабуе падняцца.
З’ЯВА V
На сцэне дэкарацыя сутарэння загараднага дома. Амаль што нічога не відаць. Р а г о з і н намагаецца вырваць прабой. Спрабуючы вызваліцца, мужчына пачынае ўсхліпваць. Час ад часу крычыць: «Дапамажыце!» Румзаючы, сцягвае з сябе сарочку і пачынае размахваць ёю пад столлю, спрабуючы дакладней вызначыць месцазнаходжанне лямпачкі. Знаходзіць яе.
Замахваецца тазікам (змесціва яго разлятаецца ва ўсе бакі), з усяе сілы кідае яго.
Прамахваецца. Сарочкаю зноў знаходзіць лямпачку, снрабуе яе разбіць. Безвынікова.
Паўзе ў бок, дзе ляжыць тазік. Намацвае яго і зноў кідае. Лямпачка разбіваецца.
Р а г о з і н. Шчанюкі... (Голас дрыжыць.)
Мужчына асцярожна мацае рукамі па падлозе і падбірае асколкі шкла ад лямпачкі. Адрывае невялікі шматок сарочкі і абкручвае ім частку самага вялікага асколка, пачынае штосьці скрэбці на сцяне. Заціхае, прыслухоўваецца. Рэзка кідаецца на падлогу, робіць выгляд, што спіць. Адчыняюцца дзверы, з іх выглядвае
Л ё н я.
Л ё н я. Што тут за фігня? Дзя святло? (Паўза. Насцярожыўся.') Дзімас, куку! (Паўза. Пстрыкае запальнічкай і асцярожна выходзіць на сцэну.) Ты што тут нарабіў? (Заўважае, што лямпачка разбітая, спрабуе разгледзець падлогу.)
Мужчына накідваецца на хлопца. Паваліў яго на падлогу. Пачынаецца валтузня. Чуецца лаянка
Лёні і яго пранізлівы крык. Затым чуваць глухія ўдары. Лёня перакочваецца ў другі вугал.
Гад, парэзаць мяне хацеў? Я цябе... урою. (Ён цяжка дыхае, голас дрыжыць.) Ты труп, Дзімас... Ты ўжо не жылец. (Асцярожна падпаўзае да Рагозіна, намацвае яго галаву і моцна б ’е. Выходзіць і праз нейкі час вяртаецца з новай лямпачкай. Зачыняе дзверы і закурвае. Укручвае лялтачку, загараецца святло.) Блін... (Закасвае штаніну і разглядвае парэз пад каленам.) Ладна чувак... Я табе дарую. Я на тваім месцы таксама... (Рагозін варочаецца і стогнеЗ Жывы? А загаджаны які... (Паўза. Лёня курыць, назіраючы за Рагозіным. Кідае на падлогу недакурак і выходзіць. Вяртаецца з вяроўкаю і звязвае Рагозіну рукі за спіною. Прыпірае яго да сця
139
ны, моцна страсянуў. Рагозін апрытомнеў, плача. Лёня садзіцца на перавернуты тазік.) He баісь, Дзімас, прарвёмся... Курыць хочаш? (Рагозін ківае. Лёня падпальвае цыгарэту і ўстаўляе ў губы Рагозіну.) Курні... (Паўза.') Разумееш, Дзімас, гэта ты сам усё зладзіў... ну і хаўруснікі твае, вядома ж. Згодзен? (Рагозін ківае. Курыць.) Супакойся, чувак. Давай жа спакойна пабазарым. Хакей? (Рагозін Kieae.) Давай ужо... Хопіць ківаць. Што ты як не мужык!
Р a г о з і н (выплёўвае недакурак). Давай.
Л ё н я. Усе шмоткі засмярдзелі (нюхае сваерукавы)... нічога, Дзімас, дробязі жытухі. Ты вось што раскажы: многа людзей вядзецца? А?
Р а г о з і н (плача). Пры чым тут «вядзецца»?
Л ё н я. He хлюпай... ты ж мужык. (Паўза.)
Р a г о з і н. Зусім мала.
Л ё н я. А што так? У вас жа ўсё так крута...
Р а г о з і н. Гэта не наш менталітэт сістэма...
Л ё н я. Гэтая сістэма? Гэта лажа! На які яна менталітэт?
Р а г о з і н. Адпусці мяне. Я нічога не раскажу...
Л ё н я. Вядома, не раскажаш. Ты ж яшчэ пра сюрпрыз не ў курсах.
Р а г о з і н. У мяне няма такіх грошай.
Л ё н я. Каму ты гоніш? Гэта ты на сваіх вечарах такі фуфел будзеш выпарваць, усёк?
Р а г о з і н. Няма ў мяне дваццаці тысяч... (Паўза. Лёня зноў закурвае.)
Л ё н я. А колькі ў цябе ёсць?
Р а г о з і н. Нічога ў мяне няма. Партманэ бачылі?
Л ё н я. Ну? (Пачынае нервавацца, спрабуе супакоіцца.)
Р а г о з і н. Такія вось справы... (Паўза.)
Л ё н я. А што твая піраміда?
Р а г о з і н. Пантоў больш. Я там так... просты менеджэр...
Л ё н я. А грошы маіх радакоў куды пайшлі?
Р а г о з і н. Усё членскія складкі...
Л ё н я (рэзка перабівае'). Ды хопіць, слухай, парыць! Складкі, блін!
Р а г о з і н. Усе грошы адразу размяркоўваюцца. 3 тваіх бацькоў мне на
лежала пяцьдзесят долараў і ўсё аўтаматам ідзе на даўгі. Тваім сваякам, што вас запрасілі, перапала трыста баксаў. Ну і так далей... цэлая сістэма.
Л ё н я (разумее, што Рагозін гаворыць праўдў). Ясна... чысты фуфел...
Р а г о з і н. Гэта унікальная сістэма, шкада, што не пад наш саўковы менталітэт. (Лёня пачынае нервова хадзіць па сцэне.) Я тады таксама павёўся... (Сплёўвае.) Адпусці мяне...
Л ё н я. Ціхціха... Ды што гэта... мабіла заглухла... (Гасіць аб сцяну недакурак.)
Р а г о з і н. Адключаны за нявыплату... (Накрываецца фуфайкай.')
Л ё н я. Пінцэт... Ты што мне пургу гоніш?!
Р a г оз і н (з адчаем). Ды не хлушу я! Навошта мне хлусіць... у маім становішчы?
Л ё н я (замахваецца на Рагозіна). Блін!.. і бацька ў бальніцы...
Р a г о з і н (плача). Адпусці мяне... я буду маўчаць...
Л ё н я (ходзіць па сцэне, нагамі б ’е ўсё, што трапляецца, Рагозін сціскаеццаў I што цяпер рабіць?
Р а г о з і н. Адпусці мяне...
Л ё н я (замахваецца). Ды змоўкні ты!
Р а г о з і н (плача). Калі ласка...
Л ё н я. Я на нары не збіраюся... Санёк зараз прыйдзе... і што?!
Р a г о з і н. Калі ласка...
Л ё н я. He ный ты! Штонебудзь прыдумаем... Санёк прыедзе... Я штонебудзь прыдумаю...
Р а г о з і н. У мяне тады была складаная сітуацыя. Заляцеў з уласным праектам. А тут сябра кажа: пайшлі, можа, атрымаецца выправіць становішча...
Л ё н я. Фуфел... Кругом фуфел!
Р а г о з і н. Спачатку ўсё добра было. Хутка менеджэрам стаў...
Л ё н я. Шмат назбіваў?
Р а г о з і н. Калі штуку, калі дзве... за тыдзень...
Л ё н я. Во, блін. I куды ўсё падзелася?
Р а г о з і н. Калі становішся менеджэрам, грошы знікаюць, як вада. Заўсёды трэба пыл у вочы гнаць... Напазычаўся...
Л ё н я (сплёўвае). Суцэльны фуфел...
Р а г о з і н. Я так пажыў пару месяцаў. Хацеў вяселле зладзіць.
Л ё н я. Ты навошта мне гэтыя соплі вешаеш?
140
Р а г о з і н. Гэта не соплі... так было...
Л ё н я. Пінцэт...
Р а г о з і н. Холадна вельмі...
Л ё н я. Мне б твае праблемы... (Напружаная паўза.)
Р а г о з і н. Я магу пазычыць у ... трохі... у сяброў з клуба. Сямейная пара... Андрэй і Таня, ты іх не ведаеш...
Л ё н я. Колькі?
Р а г о з і н. He ведаю, пагаварыць трэба...
Л ё н я. Ты што, дурань?! Ці, можа, я — дурань?!
Р a г о з і н. Можна падумаць...
Л ё н я. Ды заглухні ты, урод! Гэта поўны пінцэт! (Прыслухоўваецца.) Ціха! Санёк, Шура прыехаў... (Накіроўваецца да дзвярэй.)
Раптоўна дзверы адчыняюцца, і тры аператыўнікі ў цывільнай вопратцы ўрываюцца ў сутарэнне, збіваюць Лёню з ног, «зашпільваюць» яму наручнікі.
Л ё н я (істэрычна крычыць). Шура!
Рагозін у шоку. Трэці аператыўнік, у форме МЧС, аглядвае палоннага. 3 кулісаў чутны жаночыя выкрыкі: «Сынуля! Сынок! Ды адчапіцеся вы ад мяне, сволачы! Сынок!»)
Першы опер (Лёню). Штожты нарабіў, шчанюк...
МЧС тым часам перакусвае спецыяльным інструментам ланцуг на назе Рагозіна, дапамагае яму падняцца, падбадзёрваючы банальнымі словамі, і яны павольна выходзяць.
Р а г о з і н {ашаломлена паўтараё). Куды?.. Куды?.. Куды?..
Аператыўнікі падымаюць пад рукі Лёню, і ўсе выходзяць. 3 кулісаў чутны вокліч жанчыны: «Сынок! Сынок! Што будзе, сынок!» Воклічы жанчыны пераклікаюцца з крыкамі Лёні: «Мама, павер мне! Павер мне!»
З’ЯВА VI
На сцэне дэкарацыя гарадской кватэры. Таццяна — жанчына, якая вырашала праблему з праектарам, глядзіць тэлевізар, лежачы на канапе; адзенне хатняе. Уваходзіць яе муж А н д р э й — мужчына, які прамаўляў рэплікі з залы, у зімовай вопратцы.
А н д р э й (хвалюецца). Ну, вось і ўсё...
Т а ц ц я н а (спакойнаў Здымі паліто.
Андрэй выходзіць. Таня павялічвае гук тэлевізара. Вяртаецца Андрэй у дзелавым касцюме.
А н д р э й. Я нават...
Т а ц ц я н а (перабівае, не кідаючы глядзець тэлевізар). А на вячэру нічога няма...
А н д р э й (нервуецца). Ды супакойся ты!
Т а ц ц я н а. Гэта ты супакойся.
А н д р э й. Табе зусім нецікава?
Т а ц ц я н а. Мне ўсё гэта надакучыла. (Паўза.) Ты пастаянна невядома дзе, а вынікаў — нуль. Табе патрэбныя ўсе гэтыя панты... Гэта ўсё так смешна. Бізнесмен з дзіркаю ў шкарпэтках. У ваннай гаспадарчае мыла — і для мыцця бялізны, і для мыцця рук... (Андрэй падыходзіць да секцыі, дастае пачатую бутэльку гарэлкі, робіць добры глыток.) Ты ўвогуле ўжо! (Падыходзіць да Андрэя, вырывае з яго рукі бутэльку і ставіць на месца. Вяртаецца на канапу і працягвае глядзець тэлевізар.)
А н д р э й (раздражнёна). Ты зашыла б! (Паўза.) Карацей, так. Ты ведаеш, чаму Рагозіна не было на раўндзе? Яго два хлопцы ў падвале катавалі! (Чакае рэакцыі жонкі.) Выключы скрынку!
Т а ц ц я н а (прыцішвае гукў Вы ўсе даскачацеся...
А н д р э й. Таня!
Т а ц ц я н а. Што Таня! (Глядзіць на мужа.) Працаваць трэба, а не гойсаць за незразумела чым!
А н д р э й. А сама што?
Т а ц ц я н а. Калі наша галінка пачала абломвацца, тады трэба было ўжо падумаць.
А н д р э й. А напачатку ты зусім другое спявала.
Т а ц ц я н а. Думаць трэба!
А н д р э й (здымае пінжак, гальштук, садзіцца на канапуў Рому на допыт выклікалі... Дзіма ў бальніцы, а там мянтоў — процьма. Хлопец, адзін з тых, што катавалі, — павесіўся. Другі на «Валадарцы». Кірылавых памятаеш? Яны з Дзімам былі... у тую суботу падпісаліся...
141
Т а ц ц я н а (ціха, даволі абыякава). Даскакаліся, ідыёты...
А н д р э й. Маці... ціто інфаркту яе, ці то звар’яцела... (Паўза.) Што рабіць?
Т а ц ц я н a. А ты тут пры чым, Андрэйка!
А н д р э й. Ды ні пры чым... мы...
Т а ц ц я н а. Ну і ўсё... А Дзіма — лох. Такіх яшчэ пашукаць. (Павялічвае гук)