Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Зацямненне.
ПАВЕЛ РАСОЛЬКА
Нарадзіўся 2 траўня 1976 г. у Мінску, Беларусь. Скончыў прафтэхвучылішча, служыў у войску, працаваў інкасатарам, рабочым, будаўніком, менеджэрам.
Драматургічнай творчасцю займаецца з 2004 г.
2005 — п’еса «Дождь в декабре» ганаравана 3й прэміяй на I Міжнародным конурсе сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» (Мінск, Беларусь).
2005 — п'есы «Дело прннцнпа», «Карты н бырло в два ствола» прыняты для пастаноўкі «Свабодным тэатрам» у праекце «Мы. Самондентнфнкацня». Гэтыя п’есы перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую і фінскую мовы.
Павел РАСОЛЬКА
ДОЖДЖ У СНЕЖНІ
ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
Дзмітрый Рагозін, мужчына 35 гадоў.
Л ё н я, 20 гадоў.
С а ш а, 17 гадоў.
С в е т а, 25 гадоў.
Б а ц ь к а Сашы і Лёні.
Першы опер.
А н д р э й, глядач, 35 гадоў.
Т а ц ц я н а, жонка Андрэя, 30 гадоў.
З’ЯВА 1
На сцэне знаходзіцца праектар, які праецыруе выяву лагатыпа кампаніі UN1VEPSUM на экране, што вісіць у глыбіні сцэны. Злсва і справа вісяць два сцягі кампаніі. Гучыць энергічная музыка. На сцэну з глядзельнай залы выбягае Р a г о з і н. Апладысменты.
Мужчына, пляскаючы ў далоні, праходжваецца па сцэнс. На ім дарагі касцюм, ён сам добра дагледжаны. Музыка і апладысменты заціхаюць.
Р а г о з і н. Добры дзень, паважанае спадарства! Я рады вітаць вас у гэты цудоўны, зімні дзень, у гэтай угульнай зале. Мяне завуць Дзмітрый Рагозін (піша на чыстай плёнцы праектара імя і прозвішча, надпіс праецыруецца на экран), і я, як і шмат хто з прысутных у гэтай зале, з’яўляюся членам міжнароднага маркетынгавага клуба UNIVEPSUM!
Музыка і апладысменгы.
Зараз многія з вас падумалі: Божа, куды я трапіў? Гэтая музыка, гэтыя апладысменты... на што гэта падобнае? («На дом вар ’ятаў!» — рэшііка мужчыны з першага рада. Смех.). Так, магчыма многія прывыклі да атмасферы стро
гасці і нудоты, таму тое, што адбываецца ў нас, выклікае некаторае неўразуменне. Чаму так адбываецца? Давайце ўявім, як выглядаюць нашы звычайныя дні? Дык вось: панядзелак, шэсць гадзін раніцы, звоніць будзільнік. Час прачынацца і збірацца на работу. Мы ідзём у ванны пакой. У люстэрку бачым уласнае адлюстраванне, якое дае канкрэтнавыразнае ўяўленне аб цудоўна праведзеных выхадных днях. («Ды ўжо ж...» — рэпліка. Смех.) Мы мыемся і ідзём на кухню. Там выпіваем кубачак кавы, з’ядаем бутэрброд і бягом на прыпынак. Дабіраемся на работу ў такім камфортным, любімым грамадскім транспарце. («Ага...»—рэпліка. Смех.) I, нарэшце дабраўшыся, з’яўляемся перад сваім шэфам: «Добрай раніцы! Вось ён я, што я магу зрабіць для вас?» Адпрацаваўшы свае гадзіны, мы спяшаемся дадому да газет і серыялаў. Потым вячэраем і... спаць. Так выглядае панядзелак. Што нам рыхтуе аўторак? («Вово... дык і што?» —рэпліка.) А аўторак выглядае абсалютна такім жа, як і панядзелак! Шэсць раніцы, будзільнік, кава, бітком набіты аўтобустралейбус, работа, «Што мне зрабіць для вас, бос?», дадому, серыялы і спаць, каб потым прачнуцца ў сераду, якая нічым не бу
133
дзе адрознівацца ад панядзелка і аўторка. 1 так дзень за днём. Тыдні, месяцы і гады. («Замкнутае кола» — рэпліка.) Ваша праўда. А ці можна вырвацца з гэтага кола? Ці ёсць такія магчымасці, якія дазволяць гэта зрабіць? Некаторыя з тых, хто сёння прысутнічае тут, добра ведаюць, што такія магчымасці ёсць! Вось пра гэта мы сёння і пагаворым. Мы пагаворым пра унікальныя магчымасці, якія дае вам міжнародны клуб маркетынгу UNIVEPSUM!
Музыка і апладысменты.
Клуб UNIVEPSUM з’явіўся ў нашай краіне нядаўна. Хаця ў цэлым дзейнасць яго паспяхова развіваецца ў дваццаці сямі краінах свету на працягу ўжо пятнаццаці гадоў. Таму праўленне клуба вельмі зацікаўлена ў папаўненні яго сяброў і на тэрыторыі нашай краіны. Але вы тут жа скажаце: а нам што да гэтага? («Сапраўды!» —рэпліка.) Справа ў тым, што за павелічэнне колькасці сяброў нашага клуба прадугледжаны спецыяльныя ўзнагароды! (Музыка і апладысменты. Мужчына пляскаеў далоні, праходжваецца па сцэне і зачапіўся за дрот сілкавання праектара. Экран гасне. Але музыка гучыць. Мужчына на секунду збянтэжыўся, пазірае ў кулісы, ківае галавою. 3 кулісаў выходзіць жанчына сярэдняга ўзросту ў касцюме. Усміхаючыся, «вырашае» праблему з праектарам і выходзіць за кулісы. Мужчына пляскае рукамі і праходжваецца па сцэне. Музыка і апладысменты сціхаюць. «Тэхніка...» — рэпліка з залы.) (Спакойна). Жанчыны... што б мы без вас рабілі? (Апладысменты, cvwex.) Дык вось, давайце разам падумаем, што можа чалавеку перашкаджаць зарабляць грошы? Я намалюю, вядома, толькі схематычна, нашу глядзельную залу. (Малюе на плёнцы праектара квадрат, а ў ім — мордачкі.) Гэта— вы. («А што, падобныя!» — рэпліка, смех.) Схематычна, вядома ж. Вось гэты чалавек (паказвае на адну з мордачак) прыйшоў да нас і бачыць: утульная мэбля, ветлівыя людзі, новыя магчымасці. Быццам бы ўсё добра, але... («Што яму йе падабаецца»? — рэпліка.) Гэтая музыка і апладысменты!
Музыка і апладысменты.
Можа, ён прывык да іншай атмасферы, дзе царуе маркота і недавер... У нас гэтага няма. I калі наша атмасфера не падабаецца гэтаму чалавеку (паказвае на мордачкуў то што мы зробім? («I што?» — рэпліка.) Забудзем гэтую сітуацыю. (Перакрэслівае мордачку.) Мы забудзем сітуацыю, але не чалавека. Ён застаецца нашым сябрам ці сваяком, але членам ці то сябрам нашага клуба ён быць не можа. Ды такі, найхутчэй, і сам не захоча. А вось другі чалавек. (Паказвае на другую мордачку. «Гэтая!»—рэнліка. Смех.) Гэты прыйшоў да нас і ўбачыў: людзі ветлівыя, атмасфера што трэба, новыя магчымасці... і музыка, і апладысменты яго цалкам задавальняюць, але... («Што «але»?» — рэпліка.) He магу адважыцца і прыняць рашэнне! (Смех. «Не, гэта, не я!» — рэпліка.) Розныя бываюць людзі. Ёсць і рашучыя, што зусім нармальна. Але наўрад ці нам патрэбны нерашучыя людзі. Клуб зацікаўлены ў энергічных, камунікабельных і прыстойных людзях. I што мы робім з нерашучым чалавекам? Мы забываем сітуацыю. (Перакрэслівае мордачку). А вось прыходзіць другі чалавек. (Паказвае на другую мордачку). Гэты агледзеўся і застаўся ўсім задаволены. I музыка яго задавальняе, і людзі яму падабаюцца, і даведацца пра штонебудзь новае ён не супраць. Ды яшчэ і зарабіць можна! Гэты чалавек гаворыць: «О’кей! Мне хацелася б стаць членам гэтага клуба!» Гэты чалавек рашучы і мэтанакіраваны. I толькі такім людзям адчыняюцца ўсе дзверы ў жыцці. Такія людзі ўмеюць што? (у<1 што яны ўмеюць ?» — рэпліка). Зарабіць грошы! (Малюе на мордачцы 5.) I гэты задаволены новымі магчымасцямі (малюена другой мордачцы $), і так далей... (Ма.ное на ўсіх мордачках па знаку 5.) А чаму так адбываецца? А таму, што аптымізм аднаго чалавека прыцягвае да сябе і астатніх людзей! I я спадзяюся, што сярод вас (звяртаеііца ў залу) ёсць аптымістычныя і мэтанакіраваныя людзі, якія і патрэбныя для ўзаемавыгаднай дзейнасці ў нашай краіне міжнароднага клуба UNIVEPSUM!
Музыка і апладысменты.
134
Як вы разумееце, наша прэзентацыя, мэта якой — пазнаёміць вас з сітуацыяй у нашым клубе, падыходзіць да завяршэння. I сваё выступленне мне хацелася б закончыць словамі аднаго вядомага чалавека, якія дасягнуў вялікіх поспехаў: «Пакажыце мне чалавека, які ўмее хутка прымаць рашэнні, і я вам назаву пераможцу». Да сустрэчы на субяседаванні!
Музыка і апладысменты.
З’ЯВА II
На сцэне дэкарацыя сутарэння загараднага дома. Загараецца лямпачка на столі.
Адчыняюцца нізкія дзверы, праз іх упіхваюць Дзмітрыя Рагозіна двачалавекі — Саша і Лёня. Рагозін моцна пабіты, рукі звязаныя, касцюм парваны, на ім плямы крыві.
Хлопцы апранутыя ў зімовую вопратку.
Л ё н я. Прыехалі. (Б'е Рагозіна ў жывот, пасля чаго той стогне і качаецца па падлозе.)
Лёня і Саша хутка прыкоўваюць левую нагу мужчыны ланцугом да прабоя ў кутку; затым — развязваюць рукі.
Прынясі пласкагубцы, Санёк. Зрэжу разьбу на назе. (Рагозіну.) Перавярніся, хопіць скуголіць! (Рэзка пераварочвае яго на спіну.) Дастаў ужо.
Саша выходзіць. Лёня пачынае выкідваць на падлогу ўсё, што было ў кішэнях Рагозіна: мабільнік, партманэ, ключы, насоўку, аўтаручку, упакоўку прэзерватываў, запісную кніжку, пачак «Марльбара», запальнічку. Рагозін слаба супраціўляецца, стогне. Лёня б’е яго па твары.
Рагозін сціхае. Вяртаецца Саша з пласкагубцамі.
Давай! (Бярэ пласкагубцы і плюшчыць разьбу балта на мацаванні прабоя. Рагозін «тузаецца».') Рыпаецца, гад...
С а ш а (б ’е нагою мужчыну). Што рабіць, Лёка?
Л ё н я. Правер усе яго шмоткі, каб нічога такога не было... каб не вырваўся адсюль.
Саша ператрасае адзенне Рагозіна.
Гузікі ўсе рві!
С а ш а. Зразумеў.
Л ё н я. Гатова... (Адкідае пласкагубцы, дапамагае Сашу з гузікамі.)
Р а г о з і н (напаўголаса). Вы папалі...
Лёня б’е Рагозіна па жываце і працягвае вырываць гузікі.
Л ё н я (закончыўшы з гузікамі, хлопцы стаяць над мужчынам). Ну што? Цяпер гасцінна запрашаем у нашу, блін, утульную залу!
Хлопцы смяюцца.
С а ш а. Ага, у гэты цудоўны зімовы дзень!
Л ё н я. Шура, пакладзі ў мяшок усё гэта барахло з гузікамі.
Саша выходзіць, Лёня прысеў на кукішкі перад Рагозіным.
Ну што, урод, дзе твой аптымізм?
Р а г о з і н. Вы не жыльцы, вылюдкі...
Л ё н я. А што так сурова? He чакаў, што могуць быць выдаткі вытворчасці? А, підэр? (Б’е мужчыну нагою.) Які ты цяпер увесь круты!
Р а г о з і н (крычыць так гучна, наколькі хапае сілы). Памажыце!
Л ё н я (б’еяго па твары). Чаго гарланіш, ідыёт? Хто цябе пачуе?.. зімою, за дзесяць кіламетраў ад горада, урод? (Зноў б 'е мужчыну.)
Р а г о з і н. Што вам ад мяне трэба?!!!..
Вяртаецца Саша, пачынае збіраць у пакет раскіданыя рэчы.
С а ш а. Ён гарланіў, ці мне падалося?
Л ё н я. А што, чуваць?
С а ш а. Ды не... На вуліцы дык... зусім галяк. Заткну рот яму, а?
Л ё н я. А навошта? Што ён зробіць?
С а ш а. Глядзі сам...
Р а г о з і н (спрабуе сесці на падлозе). Што вам трэба?
Л ё н я. А што ты можаш?
С а ш а. Лухту гнаць аб добрым жыцці ён можа...
135
Л ё н я. I ўсё, праўда? (Глядзіць на Рагозіна.) А тут ты ўжо не баец! Усё, прыплылі! Што, і грошы твае тут не дапамагаюць?!
С а ш а. Урод... (Замахваецца.)
Р а г о з і н. Хлопцы, вы хочаце грошай? (Усхліпвае.)