• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    В а с я. Ага... ну так. Вядома, усе ж граматныя! (Вяжа сетку.')
    Л е н а. Дык што ты думаеш, не гуляе?
    В а с я. У яго спытайся!
    Л е н a. He надзімайся... пакрыўдзіўся... хопіць, трэба мне ўжо, мабыць, дадому збірацца.
    В а с я (працягвае вязаць). Пагасцюй яшчэ, ніхто ў шыю не гоніць, а калі вырашыла, едзь.
    Л е н а. Толькі пасля таго, як пазвоніць яшчэ раз, папросіць прабачэння, скажу, што скаціна, а там... паглядзім. (Звоніць тэлефон.)
    В а с я. Можа, гэта ўсё ж такі лёс?
    Л е н а (здымае трубку). Алё, гаварыце... гаварыце, вас не чуваць... Юра? (3трывогаю.) Юра! Юра, нешта здарылася?! Юрачка, я еду, усё!
    Ю р а (павінен быць чуценяго голас). Прабачце, я памыліўся. (Юра кідае трубку, мы чуем кароткія гудкі.)
    Лена бяжыць у кулісы.
    В а с я (спыняе яе, пахмурна\ Пачакай.
    Л е н а. Ну што, тата! He спыняй мяне! Я ўжо ўсё для сябе вырашыла. Ён мне патрэбен, усё!
    В а с я. Юра там табе, магчыма... можа... будзе рознае гаварыць.
    Л е н а. Добра, добра.
    В а с я. Пра мяне, пра маму... проста не слухай яго! Мама яго вельмі харошы чалавек, вельмі харошы, зразумела?
    Л е н а. Так, так, ды адпусці ж ты. (Выбягае.)
    В а с я. Оххохо. (Вяжа сетку.)
    Зацямненне.
    Вуліца перад домам бацькоў Лены. Д з і м а і А н я размаўляюць.
    Д з і м а. Ох, Ганна. (Хапаецца за галаву.)
    А н я (смяецца). Перастань, лепш скажы, што можа быць? Я на гэтую машынку, ластаўку сваю, па капейцы, сумленна, клянуся, паўтара года збірала!
    Д з і м а. Гэта залёт. Усю хадавую трэба мяняць... ловіш маю думку?
    А н я. He палохай мяне, Дзімчык!
    Д з і м а (хітруе). Я не палохаю. Я табе як доктар зараз... усю хадавую, усе салейнтблокі, шрузы, наканечнікі...
    А н я. Што рабіць?
    Д з і м а (з пафасам). Звяртацца да доктара.
    А н я. Дзімчык, я звярнуся, разлічуся.
    Д з і м а. Усё будзе залежаць ад паўнаты налітай шклянкі.
    А н я. Дзімчык, перастань дурня строіць, у мяне зараз — зусім па нулях.
    Д з і м а. Ну... мы тады можам знайсці другі метад...
    А н я (засяроджана аглядвае Дзіму). Які?
    Д з і м а. Ты гаспадыня, ты і... думай. Запцацкі я табе па сабекошту дастану, што не зробіш для школьнай сяброўкі... Думку злавіла?
    А н я. Злавіла, Дзімчык, ты толькі зрабі.
    Д з і м а. Элементарна, Ватсан. Значыць, сёння што ў нас... (З’яўляецца Юра з букетам кветак.)
    Д з і м а. Юран з кветкамі!
    Ю р а. Прывітанне.
    А н я. Ой, Юра, такі загадкавы мужчына...
    Ю р а (да Анютьі). Ты не магла б падняцца... на хвілінку паклікаць... Ленку... выйсці?
    А н я. Юрчык, я з радасцю б, але вельмі спяшаюся, не крыўдуй толькі, добра?
    Ю р а. Зразумела, проста хвілінка, хацелася...
    А н я. Усёўсё, Юра, ужо бягу, бягу! Усё бягом, хадзем Дзімчык. (ВыходзяцьЗ
    Д з і м а (разводзіцьрукаш). Вось так, Юрый. (Выходзіць, нахаду.) А ты на мабілу!
    Дзіма і Аня знікаюць у кулісах.
    Ю р а. На мабільнік, а дзе ўзяць? (Ходзіць па сцэне.)
    127
    Чуецца жаночы смех, Юра адыходзіць у бок. Выходзяць Вася і Валя.
    Вася нясе кавалак пенапласту.
    В а с я (гулліваў Ну, па вялікім рахунку і ўсё...
    В а л я (выглядае шчаслівай). Ой, я не магу, а пенапласт вам навошта?
    В а с я. Як гэта? — пенапласт для паплаўкоў.
    В а л я. Ааа... для паплаўкоў. (Стаяць, пазіраюць адно аднаму ў вочы.)
    В а с я. 3 мамай...
    В а л я. Вы ўжо пыталіся, мама... з ёю ўсё добра, дзякуй.
    В а с я. Пытаўся, так... (He ведае, што сказаць.) А мы вось... бачыце, недалёка ад вакзала жывём.
    В а л я. Дзякуй вам, Васіль Ігаравіч.
    В а с я (саромеецца). Валя, я... вось што... (Абдымае Валю.)
    Ю р а (рашуча выходзіць на сцэнў). Віншую!
    В а л я. Ой!
    Ю р а. Віншую ад ўсяго сэрца. (Аддае Валі кветкі.) Жывіце ў любві і згодзе, маладыя. (Выходзіць.)
    В а л я (наўздагон). Юра! Юра!
    В а с я. Юра!
    В а л я (незадаволенаў Ой, як гэта...
    В а с я. Ды... па вялікім рахунку...
    В а л я. Прабачце. (Вызваляецца з абдымкаў.)
    Ю р а (вяртаецца). Ну, што?
    В а л я. Юрачка, тут...
    В а с я. Юрый... па вялікім рахунку... мы з табой...
    Ю р a. А ты ўсё ж такі... распусніца! (Валя б’е Юру па твары.) Прыкольна, дзякуй. (Выходзіць.')
    Паўза. Валя і Вася адчуваюць сябе няёмка.
    В а с я. Маладосць, яна катэгарычная, Валянціна Іванаўна, заўсёды так было.
    В а л я (усміхаецца). Так. Ды толькі вам не здаецца, што мы з вамі выхавалі інфантыльных дзяцей?
    В а с я (пацепвае плячыма). He ведаю...
    В а л я. А мне здаецца. (Уважліва глядзіць на Васю, быццам хоча знайсці нейкі водгук.)
    В а с я (напружана). Як бы ні было, у іх сын, ім сына трэба падымаць. I мы са свайго боку...
    В а л я. Усё правільна. (Выходзіць.)
    В а с я. Распусніца! (Выходзіць на супрацьлеглы бок.)
    Гучыць кампазіцыя «Ноппеу bunney» у выкананні Vincent Gallo.
    Зацямненне.
    Кватэра Юры і Лены. С я р г е й абкручвае тэлефон сіняй ізаляцыйнай стужкаю, Ю р а глядзіць у акно.
    С я р г е й. Ну во, самае...
    Ю р а. Зрабіў?
    С я р г е й. Ну, хм...
    Ю р а. Выйдзі, я пазваніць хачу.
    С я р г е й. Пайду самае хм... падрамлю.
    Ю р а. Ідзіідзі... (Набірае нумар.) Алё, Тамар Васільеўна, паклічце ка... няма, прабачце. (Кладзе трубку, ходзіць па сцэне.) He... (Рашуча.) Лен, коцік, мне так многа трэба табе сказаць! Ты нават уявіць сабе не можаш, як моцна я цябе кахаю... Я кахаю цябе, Лен, коцік, вяртайся, калі ласка. Гэта я павінен пайсці, гэтатвая кватэра, вяртайся. Калі ты не... Лен, я проста не разумеў, як многа ты для мяне... у маім жыцці... Лен, у мяне нікога няма больш... бацька дэбіл, ды што бацька?! Сябры?.. Няма сяброў... толькі ты... я звар’яцею, коцік, без цябе! (3 адчаем.) На самой справе іх укралі! Я пайду на другую работу, на трэцюю, я зямлю буду грызці, Лен! (Рашуча ідзе да тэлефона.) Тамара Васільеўна, я ведаю, што яна дома, дайце трубку Лене/ (Набірае нумар, чуваць доўгія гудкі, затым Лена здымае трубку.)
    Л е н а. Алё, гаварыце... гаварыце, вас не чуваць... Юра? Юра! Юра, штосьці здарылася?! Юрачка, яеду, усё!
    Ю р а. Прабачце, я памыліўся. (Кладзе трубку, заплюшчыўшы вочы, напявае.) Это все вашн злые духн, это черные мыслн как птнцы, не жалейте весной поцелуев, когда расцветает мнндаль... охохох (цяжкаўздыхае).
    П а в е л (выбягае). Звоніш, скаціна?!
    Ю р a. He зразумеў, як ты ўвайшоў?
    П а в е л (крычыць). Ты што свой гнілы язык распускаеш?!
    Ю р а. Ты пра што, Паша?
    П а в е л. Зараз зразумееш... Зоро з сябе строіш! (Дастае нож, кідаецца на Юру)
    Ю р а. Паш! (Супраціўляецца.)
    П а в е л. Рыпаецца!
    128
    Ю р а. Паш, пусці!
    П а в е л. Рыпаецца, праведнікі, свалата!
    С я р г е й (выбягае). Стой, самае! (Адцягвае Пашу ад Юры, нейкі час барукаюцца.)
    П а в е л. Ды пусці ты! (Кідае нож.) Кінуў, усё! (Сяргей адпускае Паўла.ў Сямейка дэбілаў! Вось дык дэбілы! Цьфу, свалата, ненавіджу! Самі не жывуць і другім...
    С я р г е й. Прасі прабачэння... самае хоць.. хм
    П а в е л. Што?
    С я р г е й. Прабачэння, прасі, самае...
    Ю р а. Тат, не трэба!
    П а в е л. Ах, скаціна... ды што з вамі гаварыць! (Выходзіць.)
    Юра садзіцца, ашчапервае галаву рукамі.
    С я р г е й. Во, самае, сына, хм... здарэнне.
    Ю р а. Ён думае, што я жонцы яго сказаў! (Гучна.) А я не гаварыў! Я ўвогуле нікому, ніколі, нічога не гавару! A ты!!! (Супакойваецца.') Чаму маму не сустрэў?
    С я р г е й. Дык самае хм... сына... ёсць каму...
    Ю р а (зацікаўлена). Ты бачыў?
    С я р г е й (уздыхнуўшы). Сына хм... самае... ёй цяжка са мною... я даўно не магу... самае хм... (Адварочваецца, глядзіць у акно.')
    Ю р а. Пайшлі на вайну...
    С я р г е й. Рукі самае... трасуцца хм... не магу... ўВыцірае рукою вочы, паўза.)
    Л е н а (выбягае на сцэну з дзіцём на руках, пакет з джынсамі вісіць калялокця, разгубленая). Юра? (Юра моўчкі глядзіць на Лену.) Я табе штаны купіла сінія, вельветавыя... якія ты даўно хацеў... {Юра бярэ на рукі дзіця, усміхаецца, нешта шэпча яму. ) Прымераеш?
    Ю р а. Зрабі бацьку чаю.
    С я р г е й. He самае.. хм... я пайду самае... справа ёсць. (Хутка выходзіць.')
    Л е н а. Ты праўда не здраджваеш мне?
    Ю р а. Праўда.
    Л е н а (абдымае Юру). Я кахаю цябе.
    Зацямненне.
    Парк, у якім абрабавалі Юру, даволі цёмна.
    С я р г е й стаіць, апусціўшы галаву.
    Т о м а. Што вы маўчыце? (Сяргей маўчыць.) Я ведаю, што нешта бачылі; тады паміж Васем і вашай жонкаю штосьці... здарылася.
    С я р г е й. He зусім хм...
    Т о м а. Паслухайце, я паклікала вас, развальваюцца сем’і, а я не хачу, я думаю, што і вы... не хочаце таксама, Capreft Аркадзьевіч. Я зараз да вас звяртаюся, як да былога афіцэра, як да мужа, урэшце!
    С я р г е ft. He... я самае тады хм... вось так адвярнуўся... і што самае хм... чорт яго ведае... (Паціскае плячыма.)
    Т о м а. Ну што ж, хай гэта застанецца на тваім сумленні, Сярожа! I як яна з такім толькі жыве!.. {Штурхае Сяргея і выходзіцьў
    Сяргей садзіцца на лаўку, есць яблык, глядзіць на гадзіннік, затым закідвае назад галаву нібыта спіць. Моцна падхрапвае. Выходзяць два падлеткі, якія абрабавалі Юру.
    1шы падлетак. Глянь, нікога няма?
    2гі падлетак. Быццам не...
    1 шы падлетак. Ціха... спіць?
    2гі падлетак (схіляецца над Сяргеем). Капец, як забіты!
    1шы п ад л етак. Стань нашухер.
    2гі падлетак. Я...
    1шы падлетак. Станьстань... (Лазіць па кішэнях Сяргея.}
    С я р г е й (хапае яго за горла). Ну, самае хм... папаўся?!
    1шы падлетак. Шэры, Шэры, памажы!
    2гі падлетак. Шуба, Шуба... Санёк, ліняем! (Уцякае.)
    1шы падлетак. Дзядзечка, я больш не буду, калі ласка!
    С я р г е й. Самае хм... вядома ж, па выніку. (Лазіць па кішэнях у злодзея, дастае грошыў Ідзі самае... хм... і не рабі так. (Адпускае яго.)
    1шы падлетак. Пайшоўты, стары, на... (Выбягае.)
    С я р г е й (сядзіць на лаўцы, лічыць грошы, смяецца). Во самае хм... работка...
    Зацямненне.
    Гучыць кампазіцыя «Ноппеу bunney» у
    129
    выкананні Vincent Gallo. Кватэра Лены і Юры. Позні вечар, Л е н а курыць.
    Ю р а (выходзіць на сцэну, вельветавыя штаны парваныя, запэцканыя крывёю\ Сядзіш?
    Л е н a. He прайшло і паўгода.
    Ю р а. Нуну, вартуй.
    Л е н а. Ідзі кладзіся, я табе паслала.
    Ю р а. Дзе?
    Л е н а. У зале?
    Ю р а. Зразумела... а я во... штаны парваў.
    Л е н а (тушыць недакурак). Бачу.
    Ю р а. 3 Ігарком трохі ўмазалі, ты ж ведаеш Ігарка? (Лена хоча пайсці, Юра затрымлівае, Лена вызваляецца, выходзіць). Ойёй... ну і парваў, дык што? Трагедыя вялікая адбылася. (Падыходзіць да попельніцы і дакурвае недакурак Лены.)