Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Працаваў слесарам, вартаўніком, ахоўнікам, юрыстам, аглядчыкам ачышчальных збудаванняў, аўтаслесарам.
Драматургічнай творчасцю займаецца з 2004 г.
2004 — п'еса «Серпантмн» ганаравана Спецыяльным прызам II Міжнароданага конкурсу драматургіі «Евразмя2004», перакладзена на польскую мову.
2004 — п’еса «Подарн мне бнлет...» ганаравана званнемЛаўрэата Міжнароданага фестывалю тэатральнай творчасці «Панарама2004», перакладзена на польскую мову.
2004 — п’еса «Вельветовые штаны» ганаравана 2й прэміяй на I Міжнароданым конкурсе сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр». На гэтым жа конкурсе П. Пражко ганараваны і Спецыяльным прызам «Преодоленме» Грамадзянскай ініцыятывы «Мы помнмм».
2005 — чыткапрэзентацыя п'есы «Дннозавр» у Цэнтральным Доме акцёра імя А. Яблачкінай (Масква, Расія).
2005 — п'еса «Родмна № 2» прынята «Свабодным тэатрам» для пастаноўкі ў праекце «Мы. Самондентнфнкацня».
2006 — п’еса «Беллнвуд» увайшла ў шортліст IV Міжнароднага конкурсу драматургіі «Евразмя2006», перакладзена на беларускую, англійскую, французскую, нямецкую і фінскую мовы.
17 сакавіка 2006 — прэм’ера спектакля па п'есе «Беллнвуд» у «Свабодным тэатры» (Мінск).
2006 — прэзентацыя п’есы «Трусы» ў «Свабодным тэатры».
2006 —спектакль па п'есе «Трусы» — удзельнікфестывалю «Любнмовка2006» (Масква, Расія).
2006 — п’еса «Трусы» прадстаўлена на фестывалі «Новая драма» ў Маскве.
Студзень 2007 — п’еса «Трусы» сярод пераможцаў II Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» (Мінск, Беларусь).
Павел ПРАЖКО
ВЕЛЬВЕТАВЬІЯ ШТДНЫ
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:
Ю р а, 26 гадоў.
Т о м а, маці Лены, 50 гадоў.
В а с я, бацька Лены, 50 гадоў.
Л е н а, жонка Юры, 27 гадоў.
П а в е л, сябар Юры, 27 гадоў.
В а л я, маці Юры, 50 гадоў.
С я р г е й, бацька Юры, 47 гадоў.
А н я, сяброўка дзяцінства Лены, 25 гадоў.
Д з і м а, сусед Лены па лесвічнай пляцоўцы, 28 гадоў.
Два падлеткі.
Гучыць кампазіцыя ў выкананні «Vincent Gallo». Лета, парк. На лаўцы сядзіць Ю р а. Ён п’яны.
Ю р а (імітуючы Вярцінскага, спявае). Я сегодня смеюсь над собой. Мне так хочется счастья н ласкм, мне так хочется глупенькой сказкн, детской сказкн напвной, смешной... хахаха. (Апускае галаву.) Гэтаа, а хто табе сказаў... ну, што я! Я не магу цягнуць усё адзін... (Засынае.)
Кароткая паўза. Юра спіць. На сцэну выходзяць два падлеткі. Падыходзяць да Юры.
1 шы падлетак. Толькі ты ціха, асцярожней.
2гі падлетак. Heвучывучонага, з’еш дзярма вянджонага. Стань лепш на шухеры. (Лазіць па кішэнях Юры.) Ціха, ціха... (Выцягвае грошы.}
1 шы падлетак. Шуба, ліняем!
Юра кладзецца на лаўку, спіць.
Зацямненне.
Кватэра бацькоў Лены.
Т о м а абдымае Л е н у.
В а с я ходзіць па сцэне.
Т о м а. Юрык, Юрык.
В а с я. Нічога, нічога... што мы без яго не справімся? Па вялікім рахунку, справімся. Цябе вунь удваіх з мамай паднялі, ніхто не дапамагаў,і ўнука падымем.
Кароткая паўза.
В а с я. Можа, укралі, Лен?
Л е н а. Ды трахаўся ён, тата, што я не разумею, калі ўкралі?
В а с я. Супакойся, супакойся.
Т о м а. Усё Юрык гэты мандзюрык, усе сваякі яго такія ж. Я адразу табе казала, дык ты ж маці не слухаеш, сваімі мазгамі жывяце, вось і атрымлівайце зараз. Усё хутчэй хочаце.
Л е н а (з папрокам). Мам!
В а с я. Маці, не тое гаворыш!
Т о м а. Што не тое, Вася... мы з TaOora. ..
В а с я. Мы з табою, мы з табою... па вялікім рахунку...
Л е н а. Мам, ну навошта гэта зараз гаварыць, нервы мне яшчэ больш парваць хочаш, так? Ты гэтага хочаш, я бачу.
Т о м а. Сама хацела, аж пішчала, так клалася пад яго, ніхто не прымушаў!
115
Л е н а. Добра, я заўтра з’еду, не перажывай!
В а с я. Божа, дык цябе ж ніхто не гоніць! Мы ж за цябе якраз перажываем, не чужая ж, павінна разумець, а ты выпінаешся!
Т о м а. Яны так і вяселле, усё мы — і тамаду, і вяселле, і музыку, і стол.
В а с я. Хопіць, маці, што ты там падлічваеш.
Т о м a. А чаму мне не падлічыць?! Калі я гэтае вяселле толькі з аднаго боку і зрабіла.
Л е н а. Я ўсё табе потым аддам, я ж сказала.
В а с я. Ды што вы як не сям’я, сапраўды! (Да Лены.) Хіба цябе хто папікае? Проста маці гаворыць, а ты прыслухоўвайся і маўчы ціхенька.
Т о м a (da Лены). Пельмені будзеш? Разаграваць на цябе?
Л е н а. Я не хачу, дзякуй.
Т о м a. А ты Вася?
В а с я. Зрабі чагонебудзь перакусіць, мне ўсё роўна. Пельмені дык пельмені.
Т о м a. А больш няма нічога.
В а с я. Завялася ўжо, усё.
Т о м а. 3 такім жыццём...
В а с я. А што жыццё? Нармальнае жыццё, не бяры да галавы...
Т о м а. Ага. Як гэта мне навучыцца так, каб ні да галавы, ні да сракі не браць.
В а с я. А спакайней трэба, і ўсё.
Т о м а. Куды ты?
Л е н а. Пайду да дзіцяці.
Т о м а. Вы дзе, у сваім пакоі ляжаце?
Л е н а. Напэўна. (Выходзіць.)
Кароткая паўза.
В а с я. Тома, ты неяк пастарайся больш мякка з ёй...
Т о м а. Злая я, аж не магу.
В а с я. Я думаю, усё будзе нармальна, ён, вядома, хоць і засранец, але, можа, і праўда хто выцягнуў. У такога грэх не выцягнуць...
Т о м а. Ой, не ведаю.
В а с я. Разбяруцца. Іх жыццё, ім вырашаць. Ты не лезь.
Звоніць тэлефон.
Во... відаць, гэта ён ужо тарабаніць.
Т о м а (падымае трубку). Алё... добры вечар... яна ўжо спіць... так... добра... бывай.
В а с я. Хто?.. Ён?
Т о м a. А хто яшчэ?!.. Пайшлі, бацька, мы з табой есці.
В а с я. Пайшлі, матухна. (Цалуе Тому.)
Выходзяць.
Кватэра Юры і Лены. Пасярэдзіне стаяць банкі з фарбай і бутэлькі піва, на газеце ляжыць пэндзаль. Ю р а звоніць па тэлефоне, яму ніхто не адказвае, ён зноў набірае нумар. Чуцен шум вады ў туалеце. На сцэну выходзіць П а в е л.
П а в е л. Кінь, Юра, не тарабань ты кожную секунду. (Адкаркоўвае бутэльку піва, працягвае Юру.) Сербані.
Ю р а. Я ж ведаю, яна не спіць яшчэ. (Бярэ піва.)
П а в е л. Корміць, можа. (Адкаркоўвае сабе піва, п ’е.)
Ю р а. Можа, корміць... ай...
П а в е л. Раскажы мне яшчэ раз, толькі пастарайся з усімі падрабязнасцямі.
Ю р а. Павел, я табе адказваю: я іх не губляю, што я ўжо, блін, не кантралюю сябе, ці што?
П а в е л. Добра, не заводзься, не губляў.
Ю р а. Былі вось тут. (Паказвае на кішэні.) I вось тут з разліковым ляжалі.
П а в е л. Зразумела.
Ю р а. Усё выцягнулі, толькі навошта ім мой разліковы? ... не разумею. A прыйшла, ведаеш, і адразу ж: пакажы разліковы.
П а в е л. Вось дык уліп.
Ю р а. Блін, няма разліковага! Бульбы смажанай хочаш?
П а в е л. He, Юра, дзякуй. Я дома паеў.
Ю р а. Слухай, ты не ведаеш, калі я яе зараз усю падсмажу, яна потым не пракісне?
П а в е л. Без паняцця, а ты што, ніколі не смажыў?
Ю р а. Да ў мяне жонка гатавала заўсёды. Я і да кухні амаль што не падыходзіў!
П а в е л. He ведаю, Юра.
Ю р а. Ці халоднай пашамаць. Ты будзеш?
116
П а в е л. He, я ж табе ўжо сказаў... слухай, мне як бы... ну, я ў цябе доўга не магу сядзець, там сяброўка да жонкі прыйдзе.
Ю р а (не слухаючы). Разумею, калі б, напрыклад, гуляў, праўда? Кожны дзень п’яны прыходзіў, зарплату прапіваў усю, на баб...
П а в е л. Ага. (Хоча пайсці.)
Ю р а. Дык жа не! Раз праляцеў... і ўсё; дык жа гэта можа з кожным здарыцца, ці не так?!
П а в е л. Ну, не з кожным. 3 ёй жа такога не адбылося ці з цешчаю, напрыклад, тваёю.
Ю р a. А, ну вядома! 3 цешчай такога не здарыцца ніколі, гэта факт. Затое зяць у яе лох.
П а в е л. Слухай, Юра, я ўжо даўно хацеў у цябе спытацца: ты вось жывеш тут, а гэта ж Ленчына кватэра.
Ю р a. I што?
П а в е л. Ну, як ты сябе пачуваеш, што вось ёй падаравалі хату на вяселле...
Ю р а. Як? Нармальна, а мне што?
П а в е л. Я не ведаю, мне было б, відаць, неяк няёмка.
Ю р а. Мне нармальна.
П а в е л. Пайду, усё.
Ю р а. Пабудзь, так гадка аднаму быць...
П а в е л. Трэба ісці...
Ю р а. Скажы толькі, што мне рабіць, толькі канкрэтна, як мне ў такой сітуацыі паступіць? Зараз, блін, яшчэ гэтыя сраныя рамы фарбаваць!
П а в е л. Я сапраўды не ведаю, Юра... пачакай пару дзён.
Ю р a. Ну, а ты, што зрабіў бы на маім месцы?
П а в е л. Я?
Ю р а. Ну.
П а в е л. Я, Юра, жонцы здрадзіў. Праўда. Я ніяк не магу быць на тваім месцы, ужо хаця б зза гэтага! Нават калі б захацеў.
Ю р а. Гоніш.
П а в е л. Што значыць «гоніш», навошта?!
Ю р а. Ну, чувак, а жонка ведае?
П а в е л. Навошта?
Ю р а. Але ж гэта дрэнна, Паўлік...
П а в е л. Хто сказаў?
Ю р а. Во дае.. па ўсіх законах маралі... гонару ўсякага там.
П а в е л. Ты зараз лячыць мяне будзеш, ці што?
Ю р а. Тваё жыццё... не, вядома.
П а в е л. Дык і скончылі.
Ю р а. Ды ты не крыўдуй, проста я так бы ніколі не зрабіў! Як ты цяпер ёй у вочы глядзіш?.. пасля гэтага.
П а в е л. Нармальна гляджу, нармальна... Пайду я... дзякуй за піва.
Ю р а. Паш, пабудзь... застанься, так гавёна нешта. He хачу быць зусім адзін.
П а в е л. Мне трэба, зразумей. Мяне з вантробамі з’ядуць, калі я не прыйду.
Ю р а. Кліч тады іх сюды!
П а в е л. У фарбы гэтыя... ну, чувак...
Ю р a. А што?
П а в е л. Ну ты даеш. Яны потым тут... ванітаваць пачнуць...
Ю р а. Ладна, не хочаш — ідзі.
П а в е л. Ды не крыўдуй ты... я ж жартую.
Ю р a. А можна, я заўтра да цябе на рынак прыйду?
П а в е л. Вядома, прыходзь... буду чакаць.
Ю р а. Ну, тады ўсё, убачымся?
П а в е л. Так... Праводзь мяне, a то твае замкі, не ведаю як іх... (Выходзіць. Юра вяртаецца. Гучыць кампазіцыя «Ноппеу Ьйппеу» у выкананні Vincent Gallo. Юра праводзіць рукою па галаве, затым яшчэ раз, глядзіць, ці сыплецца перхаць.)
Ю р а. Хмм. Дастала гэтая перхаць. (Бярэ банку з фарбай, другой рукою — пэндзаль іразмешвае фарбу.) А гары яно ўсё гарам! (Кідае пэндзаль, бярэ бутэлькуз півам, п ’е.)
Зацямненне.
Кватэра бацькоў Юры. Б а ц ь к і размаўляюць.
С я р г е й падчас размовы пастаянна падцягвае штаны. Калі гаворыць сам, то ўтварае гук, падобны на рохканне. В а л я збіраецца пайсці.
С я р г е й. Самае куды ты хм...
В а л я. Табе трэба што, Сяргей?
С я р г е й. Хм... самае, доўга не хадзі...
В а л я. Ты што, хвалюешся, хочаш сказаць?
С я р г е й. А то...
В а л я. Перастань, ты ўжо даўно ні за кога не хвалюешся.
117
С я р г е й. Я самае хм... хвалююся і перажываю не менш твайго, хм... ён самае, сын...
В а л я. Ну, вось я зараз з’езджу і пагляджу, як ён. А чаму, уласна, я табе справаздачу?!
С я р г е й. Вядома, хм... (Садзіцца, пазірае на сцяну.)