• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    М е л і с а (паказвае чырвоную картку). Тааак, вы ўжо гаворыце лепш за спікераў... Выходзіць, прыйшла пара перайсці да асноўнай тэмы... (Паўза.) Хто паспрабуе? Вольга, ці вы, Алена?
    А л е н а. Я пакуль што не магу. Аджартавацца магу... Хаця не бачу ў гэтым сэнсу.
    М е л і с а. Тады, відаць, Вольга — ваша чарга.
    В о л ь г а (пэўны час рыхтуецца). Маё імя — Вольга. Мне 43 гады. У мяне двое цудоўных дзяцей. Адной 16 гадоў, другой 8. Старэйшая — Ірына, малодшая — Свецік. Я другі раз замужам. Мой муж надзвычайны, энергічны чалавек. Ён проста вулкан. Там, дзе ён — усё мяняецца... (Меліса паказвае зялёную картку.) Ну, што яшчэ. Мы разам займаліся бізнесам. Але аднойчы раніцай...
    М е л і с а (адмоўна ківае галавой). Толькі пра сябе.
    В о л ь г а. Так, я ведаю. Проста складана... блізкія людзі...
    М е л і с а. Я разумею. Але для пачатку...
    А л е н а (перапыняе Мелісў). Вы, калі ласка, даруйце мне, але калі вам здаецua, што гэта вельмі лёгка, то вы памыляецеся.
    М е л і с а. Я так не думаю. Адзінае чаго я хачу — гэта дапамагчы вам... Разумею, што вы нават можаце крыўдаваць на нас за тое, што... Рамкі нашых сустрэч даволі жорсткія, але другога шляху няма. На жаль, у нас няма пяці гадоў для навучання прамоўніцкаму мастацтву...
    М а р ы я. Два тыдні засталося.
    Т а ц ц я н а. Мы будзем суправаджаць вас на ўсіх сустрэчах — вы не бу
    104
    дзеце адны... Таму не хвалюйцеся зза гэтага...
    М е л і с а. Давайце спрабаваць. Я разумею, што ніхто не можа прымусіць вас рабіць тое, чаго вы не хочаце, але вы павінны разумець, што гэта неабходна ім... (Паўза.)
    В о л ь г а. Проста цяжка пачаць...
    М а р ы я. Якраз гэта і трэба зрабіць.
    М е л і с а. Як толькі вы зрушыце гэты «камень» з месца, адчуеце, наколькі стане лягчэй... і ўсё пераменіцца...
    Успышка святла. Кватэра Марыі. Каляды працягваюцца.
    М а р ы я. 3 той пары ўсё змянілася... хаця прайшло...
    В о л ь г а. Колькі б ні прайшло...
    Г а н н а. Якімі ўсё ж такі мы былі дзікімі.
    М а р ы я. Таак... Калі я ўбачыла журналіста, мяне пачало трэсці.
    Г а н н а. Ой, і мяне... Здавалася, кроў халадзела ў венах.
    М а р ы я. Кожны раз, калі гаварылі, што будзе прэсканферэнцыя або інтэрв’ю, я хапала аркушок паперы і пачынала пісаць тэкст свайго выступлення. Потым з яго выпісвала тэзісы... Затым з гэтых тэзісаў заставаліся ўжо толькі асноўныя пункты, і я іх запісвала ў блакнот, каб нічога не прапусціць... Як школьніца, далібог...
    Т а ц ц я н а. Сапраўды, твая дакладнасць заўсёды ўражвала... Дарэчы, як і цяпер. (Паўза.) Як вы змаглі вытрымаць гэтыя бясконцыя сустрэчы з журналістамі? He ўяўляю.
    М а р ы я. Ведаеш, я ім нават удзячная.
    Таццяна. Уякім сэнсе?
    М а р ы я. Я столькі разоў прагаворвала ўсё тое, што адбылося, што паступова пачынала пасапраўднаму разумець сітуацыю. У мяне з’явіліся новыя ідэі і другі погляд на праблему. Я пачынала паіншаму бачыць сваю ролю. Журналісты — гэта як раз тыя людзі, якія дапамаглі перанесці праблему на другі ўзровень... Ды і мяне перавесці ў другі статус. Яны мяне зрабілі трохі другою... (Паўза.) Хаця і сярод іх хапае вырадкаў...
    В о л ь г а. Толькі сярод журналістаў? А тыя, хто абураецца нашымі паездкамі...
    Г а н н a. He пажадаю ім такіх замежных паездак... Ніколі, відаць, не зразумеюць, што гэта такое бясконцую колькасць разоў расказваць сваю гісторыю... і пражываць яе зноў і зноў... (Паўза.)
    М а р ы я. Здаецца, мы зусім забыліся на тое, што сёння Каляды.
    Т а ц ц я н а (падымае бакал з шампанскім). За вас!
    Г а н н а. За гэта мы заўсёды...
    Вольга. Із задавальненнем! (Усе чокаюцца і выпіваюць.)
    М а р ы я. Мы — малайцы! 3 самага пачатку неяк усё прыстойна рабілі...
    В о л ь г а. Нават маленькія святы ладзілі...
    Г а н н а. Ну так... самі сабе.
    М а р ы я. Так, самі сабе. I што? Трэба было кагонебудзь у госці запрашаць і расказваць нашы гісторыі?! У мяне нават сяброўкі пачынаюць румзаць, калі я штонебудзь успамінаю... Нельгагэтага рабіць. Чаму хтосьці павінен пражываць наша жыццё?.. (Паўза.) Гэта маё жыццё... маё.
    Т а ц ц я н а. Алена неяк сказала: «У нас не можа быць асабістага жыцця».
    Г а н н а. Магчыма, яна мела рацыю.
    М а р ы я. Боожа... Я ўсё аддала б, каб у мяне было маё жыццё, а не гэтая... «публічная дзейнасць». Як я не хацела ў яе ўключацца, але давялося...
    Раптоўнае зацямненне. Яркае святло ў пакоі, дзе сядзяць усе жанчыны.
    М е л і с a. I нам давядзецца некалі пачынаць. Чым раней мы пачнем, тым хутчэй у нас усё атрымаецца.
    В о л ь г а. У мінулы раз я так і не паспела закончыць... давайце тады я і пачну.
    М е л і с а. Калі ласка.
    В о л ь г а. Ад пачатку?
    М е л і с а. Так.
    В о л ь г а. Цяжка... Хаця, напэўна, усё ж такі лягчэй, чым другім... (Паўза.) Пра дзяцей я ўжо гаварыла...
    М е л і с а. Нене, ад самага пачатку, калі ласка, і строга па картках.
    В о л ь г а (глыбокаўздыхнуўшы). Мая краіна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. У ёй жывуць цудоўныя людзі. I я... тут жыву. У мяне двое цудоўных дзяцей і надзвычайны муж. Ён будуе дамы, у якіх жывуць людзі... (задумалася) шмат шчаслівых людзей. Такіх жа, як і мая
    105
    сям’я... (Меліса паказвае зялёную картку. Вольга працягвае гаварыць болый эмацыянальна, не звяртаючы ўвагі на Мелісу'). Мы так цікава арганізоўвалі нашы святы... і працавалі разам... Яшчэ ён... дэпутат... апошняга сапраўднага парламента... (пачынае павышаць голас) але ён быў адным з ініцыятараў імпічмента... (Меліса паказвае жоўтую картку.) Як гэта было? Раніцай гэта было. Мы, як і заўсёды, паснедалі, выйшлі... Ну так, раніца... (Пачынае ціха плакаць.) Яны проста вырадкі... Яны арыштавалі нас каля дома!.. Вось так проста... каля дома... Я ж казала, не лезь ты ва ўсё гэта... Іх 75 чалавек падпісаліся. He было ні першага, ні апошняга... Яны круг паперы нарысавалі і па ім ставілі подпісы... А арыштавалі майго. Мяне адпусцілі, а яго — не. (Паўза.) Адома дзеці... я адна... Гэта страшэннае пачуццё адзіноты. Яму далі чатыры гады... Сяброў амаль адразу не стала. (Паціху супакойваецца.) Дзякуй Богу, вы ўсе ёсць... Што я гавару? Прабачце, калі ласка... Неяк усё гэта... нахлынула...
    М а р ы я. Ды што ты, супакойся. Засталося ж толькі два тыдні... Вернецца ён — усё будзе падругому...
    Рэзкая ўспышка святла. Каляды.
    Падругому гэта ўсё было! Ён выйшаў і павёў нас у рэстаран. Няўжо вы не помніце?
    В о л ь г а. Так, твая праўда.
    М а р ы я. Я яшчэ тады пыталася ў цябе: «Вольга, ты верыш у гэта?..» Помніш?
    Г а н н a. А ты адказала — «не».
    Т а ц ц я н а. Гэта было неймаверна.
    В о л ь г а. Пасля столькіх жахлівых гадоў...
    Г а н н а. Як ён тады сказаў...
    М а р ы я (гаворыць нізкім голасамў Дзяўчаткі! Я перад вамі ў даўгу. Сёння ў нас — свята!
    В о л ь г а. Якое страшэнна дарагое віно пілі...
    Г а н н a. I елі смачна.
    М а р ы я. Якое гэта было шчасце! Здавалася, што пачуццё пустаты прапала, знікла... на адзін вечар.
    Г а н н a. А я думала, што толькі ў мяне...
    Рэзкая ўспышка святла. Усе шэсць жанчын у рабочым пакоі. Алена стаіць асобна ад астатніх.
    А л е н а. У мяне муж... Мяне завуць Алена. Я — жонка... (Пачынае плакаць, але працягвае гаварыць. Яна выцірае слёзы рукой. Меліса спакойна падае ёй хусцінку. Алена выцірае слёзы. Святло рэзка еыключаецца. Успышка — прамень святла выхоплівае Алену, якая выцірае слёзы, побач з ёю контур фігуры чалавека ў медыцынскай уніформе.)
    Д о к т а р. Вы прабачце, я з рэанімацыі ўжо двое сутак не выходжу. Мне асістэнты сказалі, што вы... Вы...
    А л е н а (ціха плача'). Так, я... я... жонка... Алена. Ён усё для мяне. Наш сын копія ён... Такі ж высокі... вялікі і... Ён добры. (На секунду заціхае.) Прабачце... Я пра сына... Мой муж... Ён дужы, вы не хвалюйцеся... Ён вытрымліваў і не такое, ён суддзя футбольны і... членкарэспандэнт Акадэміі навук. Ён заводам кіраваў і мэрам быў... Яго любілі ўсе... Што я гавару?! (Рэзка ўстае і пачынае гаварыцьуголас.) Я ж казала, што яго могуць забіць! Я гаварыла, аён... «Не хвалюйся, гэта ерунда». Я казала, што яны заб’юць яго. (Падае на стул.)
    Д о к т а р. Прабачце, я не хацеў, мне падалося, што вам трэба...
    А л е н а (крычыць). Мне нічога не трэба! Мне патрэбен мой муж!!! Калі я магу яго ўбачыць?!
    Д о к т а р. Ён у вельмі цяжкім стане...
    Пачынае міргаць чырвоная лямпачка, што высвечвае слова «рэанімацыя».
    Прабачце...
    А л е н а. Я з вамі...
    Д о к т а р. Прабачце, але туды нельга.
    А л е н а (сядзіць адна, апусціўшы галаву і абхапіўшы яе рукамі, ціха гаворыць сама сабе). Яму проста трэба перадыхнуць пару дзён. А заўтра ён зноў будзе з намі... Яму трэба адпачыць. Ён так стаміўся за гэтыя гады... Яму трэба адпачыць, хай паляжыць тут пару дзён... Тыдзень хай паляжыць...
    Уваходзіць доктар. Высвечваецца толькі яго сілуэт.
    Д о к т а р. Алена...
    А л е н a. He... He, ён не памёр! He!!! (Паўза.) Яго забілі!!! Вы разумееце? Майго мужа забілі!
    106
    Успышка святла. На месцы Алены стаіць Марыя.
    М а р ы я (гаворыць напаўголаса). Майго мужа забілі... Забілі бацьку дзвюх нашых дачок... У мінулым годзе было 25 з дня нашага вяселля. Я сустрэла гэты юбілей без свайго мужа. Бачу цяпер яго толькі ў сваіх снах... Яго выкралі. (Паўза.) Вечарам таго дня я чакала мужа дома. Яны з сябрам... яны любілі хадзіць у лазню кожны чацвер. I мяне клікалі тым вечарам... А я так стамілася... Звычайна пасля сауны вяртаўся дадому гадзін у 11 вечара... А калі ўжо была поўнач...
    Зацямненне. Кватэра. Марыя сядзіць на канапе. У кутку гарыць настольная лямпа. Цішыня. На стале электронны будзільнік пачынае гудзець пранізлівым гукам.
    {Марыя саскоквае з канапы, падбягае да гадзінніка і пачынае біць па ім рукою.) Ды ведаю я, ведаю! Без вас ведаю якая гадзіна... (Садзіцца на падлогу, бярэмабільны тэлефон, набірае нумар, падносіць да вуха і слухае.') Чаму ты не адгукаешся? {Пазірае на тэлефон.) Ну, чаму?! (Чуецца шум ад праязджаючсш машыны. Марыя кідаецца да акна іўглядаеццаў цемру.) Чаму так цёмна?.. Нічога не відаць... (Ходзіць па пакоі, заварочваючы рукі світэрам.) Дзе можна так затрымлівацца? (Зноў набірае нумар, слухае, потым зноў пазірае на тэлефон.) Я больш не магу гэта чуць. (Паўза. Пасля паўзы звяртаецца да гледачоў.) Ён заўсёды знаходзіў магчымасць паведаміць мне аб сваім месцазнаходжанні, дзе б ні быў... Дзе б ні быў!! Ён усёжыццё мяне гэтаму вучыў... (Паўза.) Ты ж мяне гэтаму вучыў усё жыццё!! А сам?! Мне страшна... вельмі страшна... Я зразумела, што нешта здарылася... Што? Што магло здарыцца?! Чаму няма сувязі з гэтым нумарам?! (Бярэ тэлефон і набірае.') Скажыце, да вас не прывозілі?.. He? Жанчына, мілая, дапамажыце... Я абзваніла ўсе міліцэйскія ўчасткі, бальніцы, моргі... Майго мужа нідзе няма...