Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
К в е н ц і н. Скарлет... я хачу быць толькі з табою.
С к а р л е т. Вядома, Квенцін... Але каб жыць — патрэбны грошы. Шмат грошай, Квенцін... Пачакай... Квенцін, у мяне ёсць ідэя. Давай здымем фільм «Забіць Біллі». Давай здымем і пакажам гэтага вырадка ў кіно. Як я стамілася... Колькі я вынесла, каб у нас з табою ўсё было...
К в е н ц і н. У нас сапраўды ўсё было, Скарлет... Адзінае, аб чым мне хацелася б папрасіць цябе, давай здымем дзве часткі «Забіць Біллі».
Скарлет. Я згодна забіваць Біллі нават восем частак... (Выходзяць.)
К в е н ц і н. Я хачу цябе, дарагая. Тут і цяпер. Вось тут... у цемры...
X а н н і. Слухай, я ніколі б не падумала, што тут ёсць патаемныя дзверы.
Б а н н і. Я не такі ідыёт, дарагая, як ты прывыкла думаць пра мяне. У гэтым нумары спыніўся сам Таранціна. Калі пашанцуе, украдзём яго «Оскара». Ханні, паглядзі, ці няма яго ў тым кутку.
X а н н і. Зараз, дарагі, пагляджу... Толькі дай мне пісталет. Я баюся цемры...
Б а н н і. Чаго яе баяцца. Хай яна баіцца нас. У доме нікога няма.
X а н н і. Тады сам ідзі ў цёмны кут,
Б а н н і. Во, чорт і собіла ж мне пакахаць такую баязліўку! Трымай. Ды не выпусці. Ён жа зараджаны.
X а н н і (страляеў кут, куды пайшлі Квенцін і Скарлетў Чорт, чорт... там нехта ёсць. Мабыць, мышы...
Б а н н і. Перастань страляць, дурніца. Ты паставіш на вушы ўвесь квартал. Уцякайма... (Выбягаюць.)
Д ж а с ц і н. Прывітанне, мяне завуць Джасцін. Адгадайце за сто зарплат. Скарлет і Квенцін жывыя? Лёс — гэта тое, што не павінна было адбыцца. У гэтым горадзе смерць заўсёды побач... Вось гэтыя пулькі, глядзіце. Я даўно назіраў за гэтай парачкай вунь з таго кутка... I са мною быў містэр Кавальскі.
Гучыць віва фарэва.
96
НАТАЛЛЯ КАЛЯДА
Нарадзілася 26 кастрычніка 1973 г. у Мінску, Беларусь. Выпускніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта (спецыяльнасць «гісторыя»). Закончыла амерыканскі Хаббардкаледж па спецыяльнасці «бізнескіраванне».
Драматургічнай творчасцю займаецца з 2004 г.
2005 — напісана п’еса «Нм сннлнсь сны». Перакладзена на беларускую, французскую, англійскую мовы.
Лістапад 2006 — публічная чытка п'есы «Нм снмлмсь сны» на тэатральным фестывалі Impact у НьюЁрку (ЗША). П’есу Н. Каляды прадстаўляў брытанскі драматург Том Стопард.
П'еса «Мм сннлмсь сны» апублікавана ў зборніку сучаснай беларускай драматургіі (францыя, выдавецтва «Дом Еўропы і Усходу»).
Наталля КАЛЯДА
ІМ СНІЛІСЯ сны...
ГІСТПРЫЯ ПРД КАХАННЕ I АДДАНАСЦЬ
(ACHDBA РЗАЛІІ ЖЫЦЦЯ)
Прысвячаецца Ірыне
ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
М а р ы я, 45 гадоў.
Г а н н а, 30 гадоў.
А л е н а, 58 гадоў.
В о л ь г а, Т а ц ц я н М е л і с а, Д о к т а р
43 гады.
а, 30 гадоў.
49 гадоў.
Інтэр’ер добраўпарадкаванай кватэры: у гасцёўні стаіць ёлка, калідор святочна ўпрыгожаны. Гучыць спакойная музыка. Раздаецца меладычны гук званка ў дзверы. У калідор выходзіць М а р ы я, ідзе да дзвярэй і адчыняе іх.
Ганна, Вольга, Таццяна (хорам). 3 Калядамі! (Абдымаюць і віншуюць гаспадыню.)
Г а н н а. Ты што ў такім выглядзе?
М а р ы я. Таак, я... Дзе Алена?..
В о л ь г а. Да яе ўнукі прыехалі... Чаму музыка нейкая пахавальная?!. CeaTa сёння ці не свята?!.
М а р ы я. Гэта Бах...
В о л ь г а. Хай сабе хоць Гендэль... трэба нешта весялейшае...
Т а ц ц я н а (да Марыі). He звяртай увагі. Яны вырашылі, што сёння свята, і ўсё... ты іх ведаеш...
Ганна, Вольга і Таццяна падчас размовы распранаюцца, здымаюць зімовы абутак і
пераабуваюцца ў туфлі. Усе адзеты элегантна і прыгожа.
М а р ы я. Якія прыгажуні!
Г а н н а. Так і ёсць. Ідзі пераадзявайся.
М а р ы я. Такак, настрой у вас... Неяк не зусім...
В о л ь г а. Хопіць! Табе даецца пятнаццаць хвілін...
М а р ы я. Угаварылі...
Т а ц ц я н а. Нядоўга нам давялося...
Марыя выходзіць.
В о л ь г а (наўздагон). Музыку памяняй!
Т а ц ц я н a. He прыставай... самі памяняем.
В о л ь г а. Давай штонебудзь жыццесцвярджальнае.
Вольга і Ганна садзяцца ў крэслы. Таццяна займаецца музыкай. Прыгожая калядная мелодыя запаўняе пакой.
99
Т а ц ц я н а. Вось... свята...
Г а н н a. А мы адны...
В о л ь г a. He пачынай.
Г а н н a. I сапраўды... A то свята закончым, не распачаўшы... Хаця, якое гэта свята, калі...
Таццяна. Я так і ведала.
Г а н н а. Табе гэтага не зразумець.
Т а ц ц я н а. Але я...
М а р ы я (уваходзіць у пакой). Спадзяюся, я нездарма адзявалася...
Таццяна. Ты проста клас! I хутка...
М а р ы я. У мяне толькі віно і закусь.
В о л ь г а. Вось і добра.
Марыя выходзіць на кухню.
М а р ы я (з кухніў Шампанскае адкаркоўвайце!.. Я ўжо нясу.
Ганна адкаркоўвае шампанскае і разлівае па бакалах, якія расстаўлены на накрыўцы бара.
3 нагружаным закуссю падносам у гасціную ўваходзіць Марыя.
В о л ь г а. Таак, дапаможам...
Т а ц ц я н а. Сюды, давай... (Яны перастаўляюць талеркі з закуссю на накрыўку бара.)
Т а ц ц я н а (да Марыі). Ну, камандуй!
М а р ы я. А што тут камандаваць... бяром шампанскае і...
В о л ь г а. У мяне тост. Давайце за справядлівасць! Калі загадаць штонебудзь на Каляды — яно збудзецца... Цуды ж здараюцца...
М а р ы я. Давайце! За справядлівасць!
Г а н н a. He першыя Каляды мы гэта загадваем...
Т а ц ц я н а. Да дна! (Усе чокаюцца і выпіваюць.)
М а р ы я. Дзяўчаткі, усаджвайцеся зручней... вечар доўгі, шампанскага... мора...
В о л ь г а. Гэта добра.
Г а н н а. Сказаў бы мне хтонебудзь гады тры назад, што я так буду святкаваць Каляды...
М а р ы я. Я ўсе апошнія гады пра гэта думаю... Чаму менавіта мы?
Т а ц ц я н а. Мне ў дзевятнаццаць гадоў аперацыю зрабілі і сказалі, што дзяцей у мяне не будзе... Кашмар нейкі!
Мне здалося тады, што свет звузіўся да мяне адной, і чамусьці я адна павінна пакутаваць у гэты час... за ўсіх. Гэта, вядома, абсалютна розныя рэчы, але...
В о л ь г а. Хаароошы пачатак вечара.
М а р ы я. Я недзе прачытала, што гора сыплецца з нябёсаў у нейкае адно месца і зусім выпадковыя людзі трапляюць туды — у гэтае кола...
Таццяна. Ашчасце?
М а р ы я. А шчасце даецца за нешта.
Г а н н а. Ну што ж, у коле мы ўжо пабылі... А калі будзе шчасце?
Вольга.Будзе! ВосьіТанечкатаму пацверджанне — дачка ж нарадзілася...
М а р ы я. Ды яшчэ якая... I ў цябе, Вольга, абавязкова будзе.
Г а н н a. А ў нас з Марынкаю дык, відаць, не.
Т а ц ц я н а. Усё! Апошні шанц добра правесці вечар... Кожная раскажа гісторыю пра сваё першае каханне. А ў каго такоўскага няма, хай прыдумляе.
Г а н н а. Вельмі своечасова.
М а р ы я. Тады яшчэ па бакалу. (Разлівае шампанскае.) Давайце за тое, што мы разам... і за тое, што ёсць сябры, якія нас разумеюць і падтрымліваюць!
Усе чокаюцца і выпіваюць.
Т а ц ц я н а. Анют, пачынай...
Г а н н а. Вельмі смешна. Чаму я?
Таццяна. А таму, што чарга ўсё роўна да цябе дойдзе.
Г а н н а. Логіка жалезная.
М а р ы я. Тады пачынай.
Г а н н а (пасля паўзы). Ну, што ж... Першае каханне звалілася на мяне ў першым класе... Дакладней, яшчэ да таго, як я пайшла ў першы клас. У нашым двары жыў хлопчык, які мне вельмі падабаўся. Я тайком уздыхала і думала, што я кахаю яго, хаця мы з ім ні разу не гаварылі — я толькі бачыла яго ў двары...
В о л ь г а. Каханне ад першага позірку?
Г а н н а. Ну, быццам бы так...
М а р ы я. I што, так з ім і не пазнаёмілася?
Т а ц ц я н а. Вы слухайце, а не пытанні задавайце...
Г а н н а. Вово... Прыйшла пара ісці ў першы клас. Мой брат пайшоў у шко
100
лу даведацца, у якім класе я буду вучыцца. Ён вярнуўся і сказаў мне, што мой клас 1ы «3»... Прыйшла я, значыць, першага верасня ў 1ы «3», а ў спісах мяне няма...
В о л ь г a. I?
Г а н н а. Настаўнікі пачалі разбірацца і высветлілі, што я ў 1ым «Е». Проста мой брат пераблытаў літару «Е» з літарай «3»... I вось заходжу я ў гэты клас, у якім павінна вучыцца... Заходжу, значыць...
М а р ы я. Ну! He муч!
Г а н н а. ... і бачу гэтага хлопчыка! А яшчэ я ўбачыла там сваю лепшую сяброўку... Стала лёгка на сэрцы: і сяброўка, і маё каханне былі са мною на доўгія гады. Вось гэта было шчасце!
Т а ц ц я н а. Во як бывае... а вы кажаце...
В о л ь г а. Сяброўка хлопчыка не адбіла?
М а р ы я. Ну, Волька... I чым гэта ўсё закончылася?
Г а н н а. Вяселлем, вядома.
Усе смяюцца.
В о л ь г а (да Марыі). Ну, ты сказала... Забылася, колькі ёй тады іадкоў было?
М а р ы я. А што? Каханню, як ты ведаеш, узросты падуладны ўсе.
Т а ц ц я н а. Хто наступны? Давай, Вольга, ты.
В о л ь г а. Хай Марыя бацькаўна — яна ў нас ранняя.
Г а н н а. Як я — дык адразу, а як ты — дык Маняша.
М а р ы я. Ды хай сабе. Выручу цябе, а ты пакуль прыдумляй.
Т а ц ц я н а. Ведаеце што, давайце кожнаму наступнаму ўскладняць заданне.
Г а н н а. Так несумленна! Я — пра каханне, а ім дык можна ерунду якуюнебудзь.
В о л ь г а. Правільна, давайце.
М а р ы я (усміхаючыся). Дык табе расказваць не было чаго.
Г а н н а. Ды кіньце!
Т а ц ц я н а. Усё! Новае заданне: самае яркае ўражанне з дзяцінства.
М а р ы я. О, гэтага колькі хочаш!
Г а н н а. Я ж казала — самае складанае было ў мяне.
Таццяна бярэ бутэльку і разлівае шампанскае па бакалах.
Т а ц ц я н а. За першае каханне!
М а р ы я. Выдатны тост! Пра маё першае вы ўсе ўжо чулі... Анют, не бяры да галавы, я потым раскажу пра дарослае...
Г а н н а. Дзякуй, пра гэта мы і самі ведаем. Асабліва калі яго выкрадаюць.
М а р ы я. Самае яркае ўражанне з дзяцінства?.. Гэта — як сонечны зайка ў свядомасці... (Паўза.) Мабыць, паездкі ў цырк.
В о л ь г а. У цырк?
М а р ы я. Вам гэтага не зразумець. Гэта могуць зразумець толькі тыя, хто вырас у правінцыі... (Паўза.) Паездка ў цырк забірала цэлы дзень: нам выдзялялі маленькі аўтобус ад мамінай работы, мы ўсе ў яго садзіліся і ехалі ў сталіцу з бацькамі.
Г а н н a. I ты што, помніш тыя прадстаўленні?
М а р ы я. Неа.
Г а н н а. Дык што тады там было такога яркага? Аўтобус?
М а р ы я. У цырку нам куплялі марожанае і цукеркі «Мішка касалапы», a мы былі пасвяточнаму адзетыя... Такія маленькія, прыбраныя, смешныя... (Паўза.) Гэта было такое шчасце!..
В о л ь г a. I ўсё?
М а р ы я. He, самае цікавае пачыналася, калі мы вярталіся, — мы спыняліся ў лесе. Бацькі даставалі хлеб, агурочкі, купленыя ў горадзе цукеркі... Нашы бацькі выпівалі, а мы елі «доктарскую» каўбасу... I ўсім было так хораша! (Паўза.) Мы былі шчаслівыя. Я тады думала, што такое шчаслівае жыццё можа быць толькі ў нашай краіне.