• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Таццяна. А яшчэ штонебудзь?..
    М а р ы я. Яшчэ — суседзі... яўрэйская сям’я. Яны заўсёдна бралі ўдзел у маім выхаванні і вельмі цёпла да мяне адносіліся... Іх бабуля выдатна гатавала яўрэйскія стравы... найбольш я любіла, калі яна гатавала бонду — такі хлеб з бульбы... штосьці паміж беларускай бульбянай бабкаю і жытнім хлебам. Ён быў такога колеру... шэрага... Яго смак я ніколі не забуду.
    Т а ц ц я н а. Бывае ж такое...
    В о л ь г а. У дзяцінстве ніхто не ведае, што потым будзе ўспамінаць усё жыццё...
    Г а н н а (уздыхнула). Што ўжо гаварыць пра нашых дзяцей?.. (Паўза.)
    101
    Таццяна. А цяпер...
    В о л ь г а. Наша дарагая тамада!
    Т а ц ц я н a. He, я павінна быць апошняя.
    В о л ь г а. Дзе гэта напісана?
    Г а н н а. Вольга, ты ўвогуле ўжо...
    Т а ц ц я н а. Добрадобра... што вам расказаць?
    В о л ь г а. Раскажы, як цябе выхоўвалі?
    Т а ц ц я н а. Ооо... (Паўза.) Татам.
    В о л ь г а. У сэнсе?
    Таццяна. У прамым. Калі я штонебудзь рабіла не так, мама гаварыла мне фразу, пасля якой ногі рабіліся ватовымі, а ўсярэдзіне — халадзела.
    М а р ы я. I што гэта за фраза?
    Т а ц ц я н а. «Таццяна, зайдзі да таты ў кабінет». (Усе смяюцца.) Гэта цяпер смешна. А тады я пачынала прасіць маму, каб яна ўгаварыла тату не выклікаць мяне да яго. Я са слязамі абяцала, што больш я ніколі нічога дрэннага не зраблю...
    В о л ь г a. А што там было?
    Т а ц ц я н a. He ведаю, я там ніколі не была. (Усе смяюцца.)
    В о л ь г а. Ну і метады. Ведаеце, што я вам хачу сказаць...
    Г а н н а. Няўжо?
    В о л ь г а. Усе аднолькавыя.
    Т а ц ц я н а. Метады?
    В о л ь г а. Мужчыны!
    Г а н н а. Што гэта ты раптам?
    М а р ы я. Ты што гэта?
    В о л ь г а. Так, толькі мужчыны так могуць адносіцца да дзяцей. Вы ўспомніце сваіх... (Паўза.)
    Т а ц ц я н а. Ты думаеш гэта да Meena?
    М а р ы я (Таццянеў He перажывай. Раз ужо пачалі, хай...
    Г а н н а. Памятаю, мяне мой прыемна здзівіў. Гэта адбылося, калі я нарадзіла малога. Мой жа хацеў узяць на сябе ўсе начныя клопаты і вырашыў, што я не павінна ўставаць да дзіцяці, а ён сам будзе... Надышла ноч, і ён устаў да Юрыка, які пачаў плакаць... Спрабаваў яго пакарміць, перапавіў, насіў на руках, a сын усё плакаў. Я, зразумела, не спала, але дала яму магчымасць зрабіць тое прыемнае? што ён хацеў для мяне зрабіць... Ён мучыўся ўсю ноч, а пад раніцу прыйшоў да мяне ўвесь мокры і кажа: «Усё! На, бяры!» Нічога ў яго не
    атрымалася, але спроба дарагога каштавала...
    В о л ь г а. Я і кажу. Нічога яны не ўмеюць.
    Т а ц ц я н а. Зусім не згодная.
    М а р ы я. Я таксама. Mae малыя больш дзеляцца з бацькам.
    Г а н н а. Ты хацела сказаць «дзяліліся»?
    М а р ы я. Ды ты што! Калі мы зараз пачнём...
    Т а ц ц я н а. Давайдавай расказвай. Мне цікава... У нас у сям’і такая ж гісторыя.
    В о л ь г а. Ну, як цябе выхоўвалі, мы ўжо чулі.
    Т а ц ц я н а. Марыйка, расказвай.
    М а р ы я. У мяне заўсёды было адчуванне, што ён іх праблемы ведаў лепш, чым я... Усё вывучыў: з кім сустракаюцца, куды пайшлі, калі прыйдуць, якія прадметы, якая настаўніца... Ён неяк лёгка вызначае, што для дзіцяці важна якраз у гэты момант. (Паўза.) У іх быў вельмі цяжкі пераходны перыяд... (Паўза.) Усіх яе хлопцаў ведаў...
    Т а ц ц я н а. Нішто сабе.
    М а р ы я. I нават дапамагаў гэтым хлопцам з выбарам прафесіі... А ў мяне ніколі не хапала часу і сілы на гэта... Затое зараз хоць адбаўляй... (Паўза.) Аднойчы прыйшоў у школу да малодшай... на бацькоўскі сход. Адзін раз за дзесяць гадоў там быў — у школе... А настаўніца пачала сваю бязглуздзіцу: дзяўчынка актыўная — можа хоць каго пакрыўдзіць, хацелася б, каб больш старалася, вось двойку атрымала... Ён трохі паслухаў, а потым і кажа: «Вы ведаеце, я прыйшоў сюды ўпершыню, і, магчыма, больш у мяне на такі візіт часу не будзе. Таму я хацеў бы, каб вы расказалі мне штонебудзь добрае пра маю дачку». У настаўніцы мову адняло... А потым нешта добрае выціснула з сябе... Нешта мы загаварыліся... Пара ёлку запальваць... і яшчэ шампанскае адкаркуйце...
    Таццяна. У нас хаця дзяўчынкі яшчэ малыя, але мой таксама...
    Г а н н а. Якая ты малайчынка: ёлачку паставіла. А я...
    М а р ы я. Ды ведаеш, неяк па інерцыі ўсё атрымліваецца... Ды і што там ставіць... цяпер ёлкі... дастаў з карабка, і ўсё.
    102
    В о л ь г а. Усё роўна малайчына... Малайчына, што сабрала нас сёння... Памятаеш, пару гадоў назад мы былі на нейкім прыёме, а ты потым прапанавала паехаць да цябе?..
    М а р ы я. Вядома, помню. Дома нічога не было... гарэлка, сала і хлеб... агуркі соленыя.
    В о л ь г а. Але было здорова.
    Г а н н а. Мы як калекі... Тыя таксама могуць абмяркоўваць праблемы між сабою і не баяцца, што іх не зразумеюць...
    М а р ы я. Хаця ўсярэдзіне тады было... жахліва...
    Г а н н а. Шкада, Алены няма з намі...
    Т а ц ц я н а. Унукі — гэта святое...
    Г а н н а. Я ёй удзячная. Яна змагла растлумачыць, у якім накірунку рухацца...
    М а р ы я. Галоўнае, што зараз ты тут... і Меліса... (Усміхаючыся.') Можна сказаць ідэальны жаночы калектыў...
    Г а н н а. Для міжнародных турнэ.
    В о л ь г а. Я нешта не зразумела... сёння Каляды, ці што?
    М а р ы я. Сапраўды... Што мы ўсё... давайце за нас... за наша каханне, за годных і адданых мужчын...
    В о л ь г а. Усе п’ём за іх!
    Г а н н а. Так, Вольга... табе шанцуе...
    М а р ы я. За каханне!!! (Усе чокаюцЦв.)
    Таццяна. Аяк усё пачыналася...
    М а р ы я. Тады ж мы і пазнаёміліся...
    В о л ь г а. Да сустрэчы з маім заставалася ўсяго толькі...
    Г а н н а. Як і да паездкі, памойму, два тыдні...
    Яркая ўспышка святла. На сцэне шэсць крэслаў, быццам — офіс, Меліса і Таццяна.
    М е л і с а. Два тыдні мала... Я, мабыць, не змагу дапамагчы...
    Т а ц ц я н а. Зможаш.
    М е л і с a. He ведаю...
    Т а ц ц я н а. Меліса, ім трэба дапамагчы...
    М е л і с а. Так, я ўсё разумею. Але гэта не звычайныя вучні. Там проста, a тут я ўвесь час помню, хто яны такія, і...
    Таццяна. А навошта аб гэтым помніць? Ты ўспрымай іх як і астатніх. I ім будзе лягчэй... Можна проста неяк растлумачыць, што гэта дапаможа... аднаўленню справядлівасці...
    М е л і с a. He ведаю... Ты хаця б уяўляеш, як ім будзе няпроста...
    Т а ц ц я н а. Пасля таго, што ім давялося перажыць...
    Меліса. Іяж прагэта — імдавядзецца перажыць гэта зноў і зноў...
    Т а ц ц я н а. Дзякуй Богу, толькі на словах...
    М е л і с а. Гэта тое ж самае.
    Стук у дзверы.
    М а р ы я (адчыняючы дзверы). Добры дзянёк... А мы ўжо прыйшлі... Дазволіце?
    М е л і с а. Заходзьцезаходзьце... Мы тут загаварыліся...
    У пакой уваходзяць Марыя, Алена і Волыа.
    Т а ц ц я н а. Рассаджвайцеся. А Ганна будзе?
    М а р ы я. Думаю, што будзе... Мы ўчора з ёю перазвоньваліся, абяцала прыйсці, хаця ёй вельмі цяжка... меней часу прайшло... чым у нас. Але яна малайчына і разумее, што гэта патрэбна...
    Т а ц ц я н а. Год — гэта вялікая розніца...
    Адчыняюцца дзверы — уваходзіць Ганна.
    Г а н н а. Вы пра мяне?
    Т а ц ц я н а. Так... Марыя даводзіла мне, што ты абавязкова прыйдзеш.
    Г а н н а. Выбачайце за спазненне...
    М е л і с а. Ну, то што?.. Можна пачынаць? Давайце, кожная коратка сваю гісторыю на вольную тэму...
    М а р ы я. Пра дзяцінства можна?
    М е л і с а. Зусім ранняе?
    М а р ы я. He зусім...
    М е л і с а. Тады сочым за карткамі. Памятайце: зялёная — першая частка закончана, жоўтая — асноўная, чырвоная — заключная.
    М а р ы я. Так, я помню. To я пачынаю?
    М е л і с а. Калі ласка.
    М а р ы я. Калі я вучылася ў першым класе, у мяне быў сусед — яго звалі Саша. 3 ім мне было вельмі цікава. Часам, калі мы гулялі дома, ён, у эмацыянальным парыве, абдымаў мяне за шыю і крычаў: «Я кахаю цябе!» А я адбівалася і крычала: «Дурань! Дурань!» (Меліса паказвае зялёную картку, Марыя ківаеў адказ, маўляў, бачу.) Калі мы з ім ішлі ў школу, ён гаварыў мне: «Паабя
    103
    цай, што ты не будзеш сёння сваволіць!» Я яму ўрачыста адказвала: «Абяцаю!» Мы прыходзілі ў клас, пачынаўся ўрок, я не магла доўга вытрымліваць павучальнагатону нашай настаўніцы і пачынала ўстаўляць усялякія словы. Пасля чарговай маёй рэплікі яна пагрозліва гаварыла: «Ты застанешся сёння ў класе пасля ўрокаў!» Я заставалася для таго, каб штонебудзь пісаць ці чытаць. I заўсёды ў калідоры заставаўся Саша — ён чакаў да той пары, пакуль мне не дазвалялі пайсці дадому... Калі да настаўніцы заходзіла яе калега, яна пыталася: «Што гэта ў цябе тут такое?» Тая заўсёды адказвала: «Пакінула гэтую пасля ўрокаў, а гэты чакае яе...» Пасля ўрокаў мы ішлі да Сашкі дадому, дзе яго мама нас карміла і мы разам рабілі ўрокі... Потым яны паехалі... Мама сказала, каб я пайшларазвітацца. Я прыйшла і сказала фразу, якой мяне навучылі: «Жадаю вам шчаслівай дарогі!» А ён кінуўся да мяне, абняў за шыю і закрычаў: «Маша, я цябе кахаю!» А я, традыцыйна, у адказ: «Дурань!..» (Меліса паказвае жоўтую картку.) На жаль, больш я яго ніколі не бачыла. Мабыць, усё ж такі гэта і было першае каханне, проста я тады яшчэ не ведала, што гэта такое...
    М е л і с а (усміхаючыся, паказвае чырвоную картку). Дзякуй. На гэтым пакуль спынімся. Смешна, але, галоўнае, змястоўна. Вам ужо можна выступаць...
    М а р ы я. Праўда? Дзякуй.
    М е л і с а. Ну, што? Можа, хтонебудзь раскажа гісторыю з дарослага жыцця?
    Г а н н а. Давайце я.
    М е л і с а. Пра што? Г а н н а. Пра сям’ю. М е л і с а. Пра бацькоў?
    Г а н н a. He, пра нас з сынам і мужам... Можна?
    М е л і с а. Вядома.
    Г а н н а (цяжка ўздыхнула). Кожная дзяўчына марыць аб тым, што да яе прыскача прынц на белым кані і што гэты прынц... засыпле яе кветкамі... будзе лашчыць і песціць... Мой муж з тых мужчын, хто гаворыць «я цябе кахаю» адзін раз у жыцці... і больш ніколі. Цяпер я разумею, што такія мужчыны... яны надзейныя... (Меліса паказвае зялёную картку.) Мадэль нашай сям’і не будавалася, як лічаць псіхолагі, па мадэ
    лях сем’яў нашых бацькоў. Мы паспрабавалі стварыць штосьці сваё. Нашыя адносіны былі настолькі інтэлігентныя, што мы не маглі дазволіць сабе грубага слова... Нават жартам. Усе здзіўляліся, як гэта, ажаніўшыся ў такім юным узросце, мы да гэтай пары былі разам... Проста мы навучыліся саступаць адно аднаму... (Меліса паказваежоўтую картку.') Кахаць — адно, а саступаць і быць цярпівым — гэта другі бок сямейных адносін. Калі гэта атрымліваецца, то людзі, якія кахаюць адно аднаго, як у казках, «будуць жыць шчасліва і памруць у адзін дзень...» (Уздыхнула.) Вось такая вось гісторыя...