Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
К в е н ц і н. Матуля, дарагая мая. Як мне прыемна... страшэнна прыемна, што ты прыйшла падтрымаць мяне... у маёй радасці. Знаёмся, гэта — Харві Кейтэль.
М а м а. Оо, добры дзень. Дык гэта вы адсядзелі ў турме чатыры гады? Я выпісваю «Закон і парадак».
X а р в і. Так, гэта я.
М а м а. Вы так ляжалі ў «Шалёных сабаках» у крыві... з тым худым хлопцам. Тая сцэна мяне так узрушыла. Вы былі як два палюбоўнікі. Мне так спадабалася...
X а р в і. Рады за вас. Квенцін, я пайду... прысяду.
М а м а. Эй, Пол, я тут. Квенцін тут, Пол. Квенцін, гэта — Пол Слоўлі, мой муж. Твой новы тата. Я спрабавала да цябе дазваніцца... расказаць... але не дазванілася. Ён галава сеткі магазінаў аўтагумы «Шыны што трэба».
К в е н ц і н. Мой новы тата? Выдатна, матуля. Ты не траціш часу марна. Рады за цябе. Прывітанне, Пол. Мы, здаецца, знаёмыя.
С л о ў л і. Прывітанне, Квенцін, рады за цябе. 3 тваёй мамай мы пазнаёміліся на рэтраспектыўным паказе тваіх фільмаў. Калі мы глядзелі твой фільм «Дзень народзінаў майго лепшага сябра», твая мама заснула на маім плячы. 3 гэтага ўсё і пачалося.
М а м а. Квенцін, ты толькі падумай. Мне давялося пераадолець страшэнную рэўнасць місіс Шэбарт. Ты яе помніш... ну тая, якая ўсё жыццё марыла аб сіліконавых грудзях. Яна вырашыла, што Пол належыць ёй. Такая скандалістка.
С л о ў л і. Перастань, дарагая. Проста тая істэрычка запусціла попельніцай у майго сабаку Рэкса. Я не магу ёй дараваць. Квенціну гэта нецікава.
М а м а. Чаму нецікава? Калі ты мне расказаў, як урэзалася попельніца ў галаву беднага сабачкі, я плакала. Я плакала, Квенцін. Я хачу, каб уся Амерыка ведала гэтую гісторыю. Хай людзі плачуць. Квенцін здыме пра гэта кіно. Праўда, Квенцін?
С л о ў л і. Ой, Квенцін, ты ж кіно здымаеш... зусім забыўся. Віншуем з поспехам. Выдатнае кіно. Праўда, я яго яшчэ не бачыў. Пірацкія копіі ў нашую глуш яшчэ не дайшлі, а ліцэнзійных касет няма тым больш...
88
К в е н ц і н. Ну, гэта не праблема, Пол. Праз год фільм пакажуць і па тэліку...
С л о ў л і. Ты вырас у маіх вачах, Квенцін. Калі якінебудзь неданосак скажа, што я гандлюю лысымі шынамі, плюнь яму ў вочы... ад майго імя.
Д ж а с ц і н. Гандлюе, гандлюе, гандлюе...
К в е н ц і н. Добра, Пол, я плюну.
С л о ў л і. Калі хтонебудзь выдумае такое глупства, плюй смела, мае адвакаты цябе апраўдаюць. Калі прагарыш і твой бізнес праваліцца, прыходзь да мяне ў магазін... Ты помніш, дзе ён. Цераз дарогу, за булачнай. Для цябе — у мяне... абавязкова знойдзецца месцейка.
К в е н ц і н. Вялікі дзякуй. Вам пара садзіцца...
М а м а. Тактак, вядома... Я зараз разрыдаюся.
К в е н ц і н. Пол Слоўлі — мой новы тата. Фак...
Кавальскі. Прывітанне,Квенцін. Гэта я, не пазнаў мяне?
Ш э б а р т. Квенцін, золатка, добры дзень. Оо, гэты вылюдак Пол Слоўлі таксама тут? Пайду прыпудру носік. (Адыходзіць.)
К в е н ц і н. To як жьшцё, шаноўны?
Кавальскі. Уяві, Квенцін... калі Слоўлі і Шэбарт глядзелі стары рускі баявік «Чапаеў», Рэкс Пола Слоўлі ўскочыў на ложак місіс Шэбарт з нямытымі нагамі. Уяўляеш? Місіс Шэбарт, вядома, абурылася і кінула попельніцу ў галаву Рэксу. Сабака адразу адключыўся. А містэр Слоўлі якраз выходзіў з душа. Ён усё гэта бачыў... яны пасварыліся... і містэр Слоўлі... пайшоў да тваёй мамы. Мне падалося, гэта выдатная гісторыя для кіно, Квенцін. Я назіраў за імі зза кустоў і смяяўся... нібы рэзаны. Я хачу, каб уся Амерыка з гэтага пасмяялася.
К в е н ц і н. Дарагі мой, я не магу абяцаць... ты ж разумееш.
Кавальскі. АпотыммісісШэбарт, калі Слоўлі пайшоў, хадзіла па кватэры зусім голая і румзала... няўцешнымі слязамі. Ну, я яе суцешыў, вядома... Я разумею місіс Шэбарт. Старэча ж Слоўлі абяцаў ёй новы сіліконавы бюст. А цяпер ёй даводзіцца разлічваць толькі на сябе. У мяне ж такіх грошай няма, Квенцін. Калі б ты мне дапамог...
К в е н ц і н. Оо, гэта складана. У мяне зусім няма наяўных...
Кавальскі. Добра, разумею... Скажы, Квенцін, сумленна: ты не збіраешся здымаць дзіцячую парнушку? У мяне ёсць класны сюжэт... прыходзіць хлопчык глядзець маркі...
К в е н ц і н. He, Бобі... Праходзь на месца.
Кавальскі. Добра...
К в е н ц і н. Джэсіка. I яна тут, трасцу табеўбок...
Д ж э с і к а. Прывітанне, Квенцін, як справы? Я знайшла сваё шчасце ў арэхавай шкарлупіне. Знаёмся, гэта—Хоргеншлак.
К в е н ц і н. Як?
Хоргеншлак. Прывітанне, Квенцін. Мяне завуць Хоргеншлак.
К в е н ц і н. Прывітанне Хх... х... чорт... харошы хлопец. Ты не трымаеш на мяне злосці?
Хоргеншлак. He, вядома. Проста я раўнаваў цябе да Джэсікі. А зараз мы знайшлі сваё шчасце.
Д ж э с і к а. Так, Квенцін. Мы пажаніліся. Праз паўгода ў нас будзе двойня. Хлопчык і дзяўчынка. Мы вырашылі назваць іх Ханні і Банні. Будзеш хросным бацькам?
К в е н ц і н. Ну вядома ж, Джэсіка...
Д ж э с і к а. Дзякуй, Квенцін. Спадзяюся, ты не будзеш шкадаваць грошай на падарункі сваім хроснікам... Я чытала — у цябе добрыя ганарары...
К в е н ц і н. У мяне будуць хроснікі Ханні і Банні? Хто б мог падумаць.
Д ж а с ц і н. Квенцін, ты ж казаў, што ад таго, чым вы займаліся з Джэсікай, дзяцей не бывае.
К в е н ц і н. Заткніся. Ты на што намякаеш?
Д ж а с ц і н. На тое самае... Гэта, Квенцін, твае дзеці.
К в е н ц і н. Ды гэтага не можа быць...
С к а р л е т. Таак, усё... падрыхтаваліся, Квенцін...
Л а й к а. Містэр О’Ніл, хутчэй праходзьце... Вось туды сядайце, за маму... Біллі Достані, Дамінік, калі ласка, на першы рад.
Б і л л і. Давай, Квенцін. Давай, мой хлопчык. Ты — зорка! На цябе глядзіць уся Амерыка. Мы абышлі «Палёт над гняздом зязюлі» па касавых зборах. Ты — кароль. Ты — кароль, Квенцін... Галівуд твой...
Л а й к а. Цішыня!.. Мы ў эфіры. Прывітанне, мяне завуць Лайка Паўзу
89
чы. I мы пачынаем токшоў «Шчыросці». Уся праўда пра герояў нашага часу. Наш госць — Квенцін Таранціна. Рэжысёр, чый дэбютны фільм літаральна скалануў нацыю.
К в е н ц і н. Прывітанне. Мяне завуць Квенцін Таранціна, мяне часцяком пытаюцца, як я стаў зоркай. Я адказваю: вельмі проста. Я пачуў голас усярэдзіне, у сабе... і пайшоў за ім. Далей пайшло ўсё, як па масле.
Л а й к а. Але зараз не пра гэта, Квенцін. Гэта «Шчыросці», Квенцін. У нашай праграмы іншыя законы. He трэба ліць ваду. Ці праўда, што вы бераце для свайго кіно сюжэты, рэплікі, выпадкі з чужога жыцця?
К в е н ц і н. Ты што, Лайка. Мы не абмяркоўвалі гэтых пытанняў. Я не буду адказваць...
Л а й к а. Але гэта «Шчыросці», Квенцін. Нас глядзяць мільёны тваіх паклоннікаў па ўсім свеце. Калі ты адмаўляешся адказаць на пытанне ў нашай праграме, значыць — праіграць. Назаўсёды...
К в е н ц і н. Фак’ю. Значыць, патвойму, я краду?
Л а й к а. Так, менавітатак. Так сцвярджаюць спецыялісты. Яны гавораць, што гісторыя «Шалёных сабак» як дзве кроплі падобная на «Вогненныя гарады». У шэсцьдзесят дзевятым адзін хлопец прыцягнуў падобны сцэнарый на «Метро Голдэн Маер».
К в е н ц і н. Я там не краў.
Л а й к a. А дзе?
К в е н ц і н. He там...
Л а й к a. He там? А дзе? Дзе ты краў свае сцэнарыі, Квенцін?
Скарлет. Я пратэстую. Што гэта значыць? Гэта што — зала суда? Што гэта за допыт з прадузятасцю? Можа, вы яго прымусіце яшчэ на Бібліі прысягнуць?
Л а й к а. Скарлет, я разумею ваша хваляванне. Але не перашкаджайце эфіру. Квенцін, ты будзеш адказваць?
К в е н ц і н. Чорт, што гэта такое? Што гэта значыць — краду? Гэта мая даніна традыцыі.
Л а й к а. Але, Квенцін, цяжка зразумець, дзе заканчваецца даніна традыцыі і пачынаецца сапраўдны крадзеж...
К в е н ц і н. Любая творчасць пачынаецца з крадзяжу.
Л а й к а. Але творчасць не можа займацца крадзяжом вечна.
К в е н ц і н. Так... так... тактак... Я краду... з кожнага фільма. Я краду з кожнага асобнага фільма, які калінебудзь здымалі. Мне гэта падабаецца... Ты задаволеная, Лайка?
Л а й к а. Ну што ж, лічу Квенцін першы раўнд нашага тэлешоў закончыў з перабітым носам. А ў нас — рэклама.
К в е н ц і н. Лайка, ідзі ты... я пайду са студыі. Што гэта за пытанні такія?
Б і л л і. Сапраўды, Лайка, ты што вырабляеш?
М а м а. Я не дазволю крыўдзіць майго хлопчыка публічна.
Л а й к а. Панове, супакойцеся. Гэта звычайны тэлевізійны ход. Зараз уся краіна пераключыла тэлевізары на наш канал. Яны ўжо прыраслі. Першае пытанне для рэйтынгу. Супакойцеся. Далей пойдзе размова пра дзяцінства і першае каханне ў школе. He збіраемся мы вас тут раздзяваць.
Д ж э с і к а. Пра каханнне я раскажу. Ты не супраць, Хоргеншлак?
Хоргеншлак. Яне супраць.
Л а й к а. У эфіры «Шчыросці» і я — Лайка Паўзучы. Хвіліну таму назад Квенцін прызнаўся: ён крадзе — даніна традыцыі. Што вы елі ў трэцім класе, Квенцін?
К в е н ц і н. Нуу, я не помню...
М а м а. Я помню.
Л а й к а. Выдатна. Мама помніць, што Квенцін еў у трэцім класе. А зараз мне хацелася б задаць пытанне прадзюсеру. Як усё пачыналася?
Б і л л і. Так... А як жа! Я помню. Я заўсёды шукаю маладыя таленты. У нас на студыі ім дарога... прамая. Праўда, Дамінік?
Д а м і н і к. Ага... дзядзечка.
Б і л л і. He называй мяне дзядзькам у прамым эфіры, прыдурак.
Д а м і н і к. А ты не называй мяне прыдуркам.
Л а й к а. Мы пасля эфіру разбяромся, хто з вас ху. Працягвайце.
Б і л л і. Я дапамагаю маладым талентам. Калі Квенцін прынёс свой сцэнарый, я адразу зразумеў—гэта шэдэўр. Я сказаў яму: малайчына. Якраз так і трэба працаваць. Адваліў яму грошай. Квенцін цудоўна працаваў. 3 усім упраўляўся. На дзвярах яго кабінета вісела таблічка: «Геній на месцы» або «Геній адсутнічае». Мы жылі ў згодзе. Знялі карціну за пяць тыдняў. Усё ішло як па масле.
90
Л а й к а. Кашу маслам не сапсуеш. Такім маслам у «Шалёных сабаках» стаў Харві Кейтэль, зорка шасцідзесятых. Харві, як вы пазнаёміліся з Квенцінам?
X а р в і. Мне цяжка гаварыць пра гэта.
К в е н ц і н. Харві валяўся ў падваротні зусім п’яны. Я гляджу — ляжыць Харві Кейтэль. Чорт, думаю, зорка ўпала. Добра б яе зноў закінуць на небасхіл Галівуда. У мяне быў класны сцэнарый... і ў нас ўсё атрымалася.
X а р в і. Квенцін, але я не ляжаў ў падваротні.
К в е н ц і н. Гэта алегорыя, Харві. Ты разумееш? Іншасказанне...
X а р в і. У той дзень здарылася трагедыя. На нашых вачах застрэлілі выдатнага хлопца... яго звалі Скот Эйвары. Ён быў для мяне... як сын.