Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
К в е н ц і н. Харві, перастань. Я быў побач, калі яго забівалі. Ты сказаў мне: эй, хлопец, бяры ногі ў рукі і ходу адсюль, пакуль нас не прыхапілі копы. Гэта ж «Шчыросці», Харві. Навошта ж тут хлусіць?
С к а р л е т. Харві, усё так і было?
X а р в і. Во, чорт. Ды не... не. Хаця ў цэлым... так. Мы пайшлі ў дом, дзе жыў Квенцін... і там я ўпершыню ўбачыў сцэнарый.
С к а р л е т. Дык вы збеглі з бара і нават не разабраліся толкам, жывы мой брат ці не. Можа, яму яшчэ можна было дапамагчы?
X а р в і. He, Скарлет. Неданоскі пацэлілі яму ў галаву і печань. Ён памёр адразу, там жа.
Скарлет. Я вам гэтага не дарую... (Плача.)
Л а й к а. Выдатна... А мы працягваем праграму. Гэта «Шчыросці» і я — Лайка Паўзучы.
Д ж э с і к а. Калі ж я вам раскажу пра сваё першае каханне?
Л а й к а. Цяпер размова пра Квенціна. Квенцін, дык гэта быў ваш сцэнарый?
К в е н ц і н. А чый жа, трасцу табе ў бок? Вядома. Мы co Скотам пісалі яго доўгімі бяссонымі начамі.
С к а р л е т. He трэба так перабольшваць, Квенцін.
К в е н ц і н. Прабач, Скарлет, трохі перагнуў. Мы пісалі яго... днямі.
Л а й к a. А зараз — рэклама. Я — Лайка Паўзучы. Заставайцеся з намі. Вы
хочаце запароць мне эфір? Скарлет, хопіць плакаць. Мы абазначылі факт... і хопіць. Цябе ўжо паказалі буйным планам на ўсю краіну. Табе спачувае ўся Амерыка. Супакойся. А цяпер дайце гэтай дзяўчыне расказаць пра сваё першае каханне.
X а р в і. Я хачу зрабіць публічную заяву, Лайка.
Л а й к а. Увага, мы ў эфіры. Харві Кейтэль сядзеў у бары. Ён не ляжаў пад плотам, калі яго знайшоў Квенцін Таранціна. Гэта шчыросці. Зараз слова Харві.
X а р в і. Я хачу прызнацца.
Б і л л і. He рызыкуй, Харві. Ты паранейшаму ў цане. Перш чым рабіць такія крокі, добра падумай.
X а р в і. Я пакідаю кінематограф. Гэта хлусня і ашуканства. Акцёры атрымліваюць шалёныя грошы ні за што. Ходзяць перад камерай пустыя. Вар’яцеюць ад раскошы і распусты. Скандаляць, б’юць сваіх жонак і дзяцей. Спяць адзін з другім, незалежна ад полу. Ненавідзяць усіх і кожнага. Забіваюць і атручваюць, кідаюць і разбураюць свае сем’і. Атручваюць чужынцаў і нікога да сябе не дапускаюць. Кідаюць уласных дзяцей, дзеля прывіднай славы. Я здраднік і забойца... Я не магу больш жыць... У мяне ёсць дачка, пра якую ніхто не ведае...
Д ж а с ц і н. Заткніся, ты звар’яцеў...
Б і л л і. Што ты робіш, Харві?
Л а й к а. Толькі што Харві Кейтэль прачытаў нам тэкст сваёй новай ролі. У нас засталося ўсяго некалькі хвілін эфіру. Я іду да нашых гасцей. Гэта людзі, побач з якімі Квенцін вырас. Я перадаю слова Джэсіцы Ланч — гэта першае каханне Квенціна.
Д ж э с і к а. Колькі сябе памятаю, я Квенціну заўсёды дапамагала. Я казала яму: «Квенцін, ты народжаны для славы. Кінь мяне і едзь у Галівуд». Я казала яму, што ён таленавіты і будзе славутым рэжысёрам.
О’Н і л. А яшчэ Квенцін працаваў у нашым відэаархіве. Цяпер столькі хлопцаў хочуць працаваць на яго месцы. Над яго сталом вісіць мармуровая таблічка: «Тут працаваў Квенцін». Заўсёды ляжаць... свежыя гваздзікі. Ружы вельмі дарагія, мы не заўсёды можам іх купляць...
91
Ш э б а р т. А мы, пасля ад’езду Квенціна, арганізавалі таварыства аматараў рускай камедыі. На праглядзе камедыйнага баевіка «Чапаеў» я пазнаёмілася са сваім восьмым мужам.
Кавальскі. Так, Квенцін злучыў нашы сэрцы. Ён заўсёды быў выдатным хлопцам. Ён мог гадзінамі расказваць пратой ці іншы фільм. Яго заўсёды было прыемна слухаць. Помніш, Квенцін, як мы спрачаліся наконт «Сківіцаў». Ты яшчэ тады сказаў, што акула дзярмо, таму што яна ўся з мікрапорыстай гумы.
К в е н ц і н. Так, помню...
М а м а. Мой хлопчык заўсёды быў паслухмяны. Я заўсёды ведала, што ён будзе вялікім чалавекам. Помніш цётку Саіру, Квенцін? Ты яшчэ тады казаў, што яна такая тоўстая, што калінебудзь праломіць падлогу і праваліцца ў падвал. Памятаеш?
К в е н ц і н. Памятаю...
М а м а. Я ведала, што ты свайго даб’ешся. Я ведала, што ты станеш вялікім чалавекамрэжысёрам ці старшым прадаўцом у магазіне Пола Слоўлі... Я помню Квенціна яшчэ вось такім... Ён не хацеў хадзіць у школу і хаваўся ў нашай ваннай. Там ён спаў амаль што ўвесь дзень. Ён не цягаўся па вуліцах, з якімінебудзь чорнымі хуліганамі і не прадаваў наркотыкі. Ён проста спаў у ваннай. Я яго не лаяла, калі аднойчы знайшла яго ў ваннай...
С л о ў л і. Квенцін — выдатны хлопец. На такіх, як ён, трымаецца мой бізнес. Квенцін вельмі таленавіты. Мой магазін квітнее. Я гандлюю аўтагумай. «Шыны што трэба». Калі ў Квенціна бізнес заглухне, у мяне заўсёды знойдзецца яму месцейка ў магазіне. Я гандлюю аўтагумай «Шыны што трэба». Калі вы заязджаеце ў наш гарадок з поўначы, паварочвайце на поўдзень і міма бара «Бязногая кабыліца» трапляеце якраз да мяне. Па суботах мы не працуем, таму лепей прыязджайце да нас у аўторак. Але будзьце ўважлівыя. У аўторак дарога з поўначы зачынена. Таму, каб патрапіць у мой магазін, заязджайце з боку Дэтройта. Гэта крук... міль на пяцьсот, але, паверце вы мне, каб купіць выдатныя шыны, часам варта праехаць і больш... Я звычайна ў гэты час сяджу на верандзе і гляджу бейсбол. Калі па шчырасці, то ў гэтым сезоне «Зачумленыя пінгвіны» мяне зусім не радуюць, і
мы з прыяцелем вырашылі хварэць за «Канзаскіх сабак». Хаця не ведаю... без Гары Купера яны ні фіга не зробяць. Факт. Хаця... калі будуць гуляць на Біллі Драйвера, я думаю...
Л а й к а. Дзякуйдзякуй... Дзякуй вялікі. Квенцін, падзякуй усім... Асабліва Пола Слоўлі. У цябе не засталося часу на заключнае слова. Гэта былі «Шчыросці». Сустрэнемся заўтра. Мяне завуць Лайка Паўзучы... Усім вялікі дзякуй... Вы ўсе свабодныя. Хто запрасіў у студыю гэтага ідыёта? (Выбягае.)
X а р в і. Квенцін, я пасапраўднаму на цябе пакрыўдзіўся. Я лепш пра цябе думаў. Ты не павінен быў гаварыць мільёнам аб тым, што знайшоў мяне на памыйцы.
К в е н ц і н. Але ж, Харві, я патлумачыў. Гэта алегорыя. Імі часта карыстаюцца паэты. Напрыклад: Эй, чорная задніца, перастань ужываць наркотыкі. Так спявае дзіджэй Рза. Ён для мяне спявае. Я яго чую, але ж я не гавару, што я — чорная задніца.
X а р в і. Квенцін, гэта другое.
О’Н і л. Квенцін, мне хацелася б запрасіць цябе на ўікэнд. Добра б, каб ты пакінуў свой адбітак у бетоне на нашым ганку. У нас зараз рамонт. Ты мне гэтым вельмі дапаможаш. Твой адбітак прывабіць пакупнікоў.
К в е н ц і н. Я не ведаю... ці будзе ў мяне на гэта час.
О’Н і л. Але ж тыя дзесяць баксаў. Помніш? За рускія камедыі?
К в е н ц і н. Але ж ты праляцеў. У Слоўлі і Шэбарт усё атрымалася. Яны палюбілі старую рускую камедыю.
О’Н і л. He, Квенцін. Нішто так не наганяе нуду, як старая руская камедыя. А ад нуды да распусты адзін крок. Яны падскоквалі на канапе, як... а па тэлеку круцілася старая руская камедыя... А потым яны ўсё ж такі палаяліся. Так што ты мне вінен.
К в е н ц і н. Добра... прыеду.
Д ж э с і к а. Прыязджай хрысціць нашых дзетак, Квенцін. Я і Хоргеншлак будзем чакаць. Прывязі замест падарунка чэк. Ці наяўныя. Ну... як захочаш.
К в е н ц і н. Так, вядома... Абавязкова прыеду.
М а м а. Прыязджай, сынок, у госці. Дапаможаш у выхадныя па гаспадарцы.
С л о ў л і. Зазірнеш да мяне ў майстэрню. Дапаможаш.
92
Д ж а с ц і н. 3 табой развітваюцца як з нябожчыкам, Квенцін.
К в е н ц і н. Чаму гэта?
Д ж а с ц і н. Так смешна... Проста агідна. Усе гэтыя людзі выкрэсліваюць цябе са свайго жыцця. Ты для іх проста легенда. Мінулае забыта, Квенцін. Яно толькі помсціць. I я буду... радзей.
К в е н ц і н. Чаму, Джасцін?
Д ж а с ц і н. Таму, што я — мара, Квенцін. Чалавек, на руках якога кантракты, мары не мае. У яго абавязацельствы... і не болей.
Б і л л і. Квенцін, я хацеў бы напомніць, што з заўтрашняга дня ты працуеш над «Крымінальным чытвом». Мы яго ўжо запусцілі. Усе акцёры атрымліваюць па паўтары тысячы долараў за дзень. Бюджэт восем мільёнаў. Брус пагадзіўся працаваць амаль што бясплатна. Ён бачыў «Шалёных сабак...», і ён у захапленні. Сядзіць зараз на студыі ў касцюмернай і падбірае трусы да вобраза Буча. Ага... і вазьмі ў сваё кіно Джона Траволту. Хай патанцуе. Мой дзядзька яго вельмі любіць. Гэта яго апошняе жаданне. Стары памірае. Зрабі, калі ласка.
К в е н ц і н. Я хацеў бы адпачыць, Біллі. Я не фабрыка па вытворчасці. Я зараз у такім стане, што не хачу здымаць кіно...
Б і л л і. Бяры Скарлет і пачынайце. Ты яшчэ нічога не зрабіў. Крытыкі не задаволеныя. У Англіі «Шалёных сабак» забаранілі. Ты павінен адліць сябе ў бронзе. А потым адпачынак...
К в е н ц і н. Скарлет!!!
С к а р л е т. Квенцін, у час эфіру ты не сказаў пра мяне ні слова.
К в е н ц і н. Я не паспеў, Скарлет. Гэты Пол Слоўлі...
С к а р л е т. Ты пра мяне проста забыўся... і Амерыка пра мяне нічога не даведалася...
К в е н ц і н. Скарлет, Скарлет, каханая, дапамажы мне, калі ласка. Ты заўсёды была побач. Будзь і зараз...
С к а р л е т. Ну, што табе трэба, наш геній?
К в е н ц і н. Прабач, Скарлет, але нам трэба працаваць. Прабач мне дзеля імя твайго брата. Я абяцаю. Я табе абяцаю помніць цябе, Скарлет. Нам трэба здымаць «Крымінальнае чытво». Харві са мной ужо няма. Ён пакрыўдзіўся. He пакідай жа ты мяне, Скарлет.
С к а р л е т. Ты няўдзячная жывёліна, Квенцін. Тваё шчасце, што ты дурнаваты... як корак... і нічогане бачыш... Добра, я табе дапамагу. Я зноў табе дапамагу, чаго б мне гэта ні каштавала. Давай адліём цябе ў бронзе...
К в е н ц і н. Дзякуй, Скарлет. Я гэтага не забуду.
С к а р л е т. He заракайся... геній. Прасачы лепш за чортавым Брусам. Ён не ўмее карыстацца японскімі мячамі. Навучы яго ці ён сапсуе табе «Крымінальнае чытво», Квенцін. Але паабяцай мне выканаць адну просьбу.
К в е н ц і н. Якую?
С к а р л е т. Лайка Паўзучы хоча задаць табе некалькі пытанняў пра тваё дзяцінства.
К в е н ц і н. Гані ты яе... Лайка Паўзучы... Хай сама выдумае пра мяне гісторыю...
С к а р л е т. Але Квенцін, з ёю нельга сварыцца... гэта ж Лайка Паўзучы.
К в е н ц і н. Бачыць яе не хачу. Раскажы ёй, як я праваліўся ў воўчую яму і з’еў сваю бабулю, падсмажыўшы яе на запальнічцы «Зіпа».
С к а р л е т. Як ты мог, Квенцін? Гэта жахліва...
К в е н ц і н. Эй, Скарлет. He такі я ўжо і вылюдак. Я ж выводзіў бабулю з дому не спецыяльна, каб зжэрці яе ў воўчай яме. Гэта выйшла выпадкова. Мы пайшлі вудзіць фарэль разам і, не дайшоўшы мілі дзве да Правінстоўна, зваліліся на дно забытай усімі паляўнічай ямы... Астатняе выдумляй сама...