Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
К в е н ц і н. А што гэта такое?
Б і л л і. Ды я сам толкам не ведаю. Толькі што прыйшло... у галаву. Калі вы не згаджаецеся — валіце адсюль. Калі згаджаецеся — будзеце працаваць па
жорсткіх правілах дарослага свету. А пакуль што дазвольце адкланяцца. Усе дэталі ўдакладніце з Дамінікам. Дамінік, больш чаю не прынось. Хопіць ветлівасці на сёння. А я пайду. У мяне дзядзька паміре. Яму ўсё горш і горш... У яго чатыры абутковыя фобрыкі і свой магазінчык ва Усходняй Еўропе. У абутковы бізнес я веру больш, чым у ваш талент. Бывайце, Скарлет... He ўсякая работа чалавеку да твару. У мяне агідная работа. А вы — чароўная. (Цалуеруку.) Заўсёды можаце на мяне разлічваць...
X а р в і. А што там за балбатня была ў цябе з Брусам?
Б і л л і. Прасіўся зняцца з табою. Я думаю, што не варта яму выцягваць ваш нікчэмны сцэнарый. У «Шалёных сабаках» у вас будзе адна зорка—Харві Кейтэль. Калі ў вас гэта атрымаецца і вы здымеце гэта чортава кіно, то ў «Крымінальным чытве» Брус сыграе для вас баксёра з імем Буч. Дарэчы, заўтра раніцай пастарайцеся прынесці мне заяўку... старонак... на пяць — дзесяць. Без гэтых старонак на «Шалёных сабак» я грошай вам усё ж такі не дам.
С к а р л е т. Гэта чаму ж?
Б і л л і. А дзе ваша ўзаемнасць?
X а р в і. Пакінь дзяўчо...
Б і л л і. Напішыце гісторыю пра Буча і... атрымаеце грошы.
К в е н ц і н. Ды хто такі гэты Буч і чаму я павінен здымаць пра яго кіно?
Б і л л і. Хто гэта — я зусім не ведаю. Думайце самі. Але Буч павінен быць. Гэта мне інтуіцыя падказвае, калі хочаце. Я ўжо пазнюся. Дзядзьку капельніцу мяняюць праз чатыры хвіліны. (Выходзіць, усе сядзяць моўчкі.)
Д ж а с ц і н. Ну што, Квенцін? Mae спачуванні. Чаго дамагаліся, з тым і павіталіся. Віншую.
К в е н ц і н. У, чорт. Першая размова з прадзюсерам. А ў мяне такое адчуванне, што я гаварыў з крэтынам. Дзіўлюся, як гэта я морду яму не набіў. А, Дамінік... давай хуценька чаю, братка, і якіхнебудзь бутэрбродаў. Жраць ахвота страшэнна. Я так перахваляваўся.
Д а м і н і к. Дзядзька сказаў: чаю больш не насіць, а бутэрбродаў няма.
С к а р л е т. Дамінік, я не думаю, што містэр Достані адмовіў бы даме. Прынясі чаю, неданосак, ці я праламаю табе галаву.
Д а м і н і к. Пра галаву было лішняе. Хапіла б аднаго дзядзькі. (Выходзіць.)
80
С к а р л е т. А ты ведаеш, Квенцін, ты прыемна мяне здзівіў. Ты мне нечым брата напомніў. Той такі ж звар’яцелы... быў.
К в е н ц і н. Харві, што за «Крымінальнае чытво» нам заказаў гэты вырадак?
X а р в і. Ды гэта танныя кніжкі ў мяккай вокладцы. Адзін мой прыяцель хадзіў з імі ў туалет, для акультурвання і... агульнага развіцця.
Д а м і н і к. А я, калі быў у Амстэрдаме, быў знаёмы з хлопцам, які хадзіў у туалет з томікам Шэкспіра. Ён чытаў старонку і тут жа адрываў. А калі прачытаў маналог Гамлета, нават расплакаўся... але старонку ўсё ж такі адарваў.
Скарлет. У туалеце з Шэкспірам. Там у Еўропе зусім павар’яцелі.
К в е н ц і н. Ды ў іх там проста няма «Крымінальнага чытва».
X а р в і. Давядзецца імпартаваць. Трэба пісаць сцэнарый.
К в е н ц і н. А вось гэта мы яшчэ пабачым. Прынясу заўтра яму сваю аўтабіяграфію, і хай толькі твой дзядзька не паверыць, што гэта сцэнарый.
Д а м і н і к. Ведаеце, як называюць біг маг у Еўропе? Леа маг...
С к а р л е т. Што ты сказаў, што калі быў у Амстэрдаме, я заўважыў, што шмат у якіх словах, у назвах... там і тут амаль што тое самае, але і нейкая розніца ёсць. Біг маг, напрыклад, называюць Леа маг, а чызбургер — раяль з сырам.
С к а р л е т. Выдатна, мужыкі. У мяне ёсць ідэя. У нас будзе выдатнае «Крымінальнае чытво». Квенцін, лічы, што ты яго ўжо здымаеш...
К в е н ц і н. Як гэта?
С к а р л е т. «Крымінальнае чытво» — гэта набор гісторый. Мы напішам чатыры гісторыі, якія будуць звязаны адна з другою па кругу. Гэта значыць, зразумела будзе толькі ў канцы...
К в е н ц і н. Нічога не разумею.
X а р в і. Растлумач толкам...
С к а р л е т. Гэта будзе гісторыя пра двух кілераў — белага і чорнага. Адзін з іх толькі што прыехаў з Еўропы... з Амстэрдама.
К в е н ц і н. А дзе ж тут Буч? Дзе баксёр? Можа, гэта баксёр скажэнец?
X а р в і. Хахаха. Квенцін, баксёра скажэнца глядач табе не даруе. Асабліва калі гэты баксёр будзе Брус Уіліс.
С к а р л е т. Выдатна, баксёр Буч трапляе ў палон да скажэнцаў.
К в е н ц і н. I ўцячэ. Але як уцячэ?
Д а м і н і к. На верталёце?
С к а р л е т. He... Скажэнцы будуць трымаць яго ў падвале, але ён якнебудзь уцячэ ад іх... на матацыкле.
К в е н ц і н. He, Скарлет, ён паедзе са сваёй каханай дзяўчынай на чоперы.
Скарлет. А што такое чопер, Квенцін?
К в е н ц і н. Чопер — гэта ракета, Скарлет... ракета.
Д а м і н і к. Стоп! А што будзе са скажэнцамі, якія захапілі Буча? Яны ж не адпусцяць яго проста так.
К в е н ц і н. Буч пасячэ іх на капусту самурайскім мечам.
X а р в і. Баксёр скажэнцаў мечам пасячэ?
К в е н ц і н. Так, японскім мечам. Я гэта бачу... Буч у кімано прадзіраецца праз зараснікі бамбуку...
X а р в і. Але ж гэта ў падвале, Квенцін...
С к а р л е т. Выдатна... Гэта антыкварная крама... ці нешта падобнае на... Усё, хопіць. Пара запісваць... Рыхтуй бабкі, шаноўны.
Д а м і н і к. Ага... во так? Сеў на чопер, завёў і паляцеў за бабкамі.
К в е н ц і н. Скарлет, у нас усё атрымаецца.
С к а р л е т. Гэта ўсё толькі дзякуючы табе, Квенцін. Ты такі фантазёр. Ты падобны на майго брата.
К в е н ц і н. He, Скарлет, гэта ты вялікая выдумшчыца. Ты ўсё прыдумала... за мяне. Ты дорыш мне шчасце...
С к а р л е т. Ты так падобны на майго брата. (Квенцін абдымае Скарлет.) Я яго так любіла...
X а р в і. Гэтага толькі не хапала. Мне здаецца, што зачацце ўсіх сучасных дзяцей адбывался тады, калі іх таты і мамы глядзелі мексіканскія серыялы. Цярпець не магу серыялы. Hi грама праўды. (Адварочваецца.)
Д ж а с ц і н. Яны закахаліся. Я гэта бачу... Ужо штошто, а ў гэтым я не памыляюся. Квенцін і Скарлет пакахалі... А я дзе быў? Хадзіў пакурыць? Во, чорт. Толькі адвернешся... (Квенцін і Скарлет цалуюцца.) Чатыры вяселлі і адно пахаванне. He бачыў больш недарэчнай пары. Хаця каханне, як людзі кажуць, сляпое. Тысячу разоў прапаноўваў ёй кантактныя лінзы. Старая аддае перавагу акулярам і вечна іх губляе.
81
К в е н ц і н. Давай бабкі, Дамінік. Іначай мы выб’ем іх з цябе сілай.
Д а м і н і к. Ды я з найвялікшым задавальненнем. Нават прэмію «Оскар» даў бы вам за гэтую сцэну... Але... прынясіце заўтра заяўку на сцэнарый, напісаную на аркушыках фармату А4... А грошы? Ды што тут выбіваць? Якія грошы. Усё, што можа прапанаваць вам кантора — трыццаць тысяч. Гэта стандартная стаўка за сцэнарную заяўку... калі яе прымаюць, вядома ж.
К в е н ц і н. Усяго трыццаць тысяч?
Д а м і н і к. Але я ведаю, як сэканоміць. Вы мне сімпатычныя. Калі вы абдымаліся, я ледзь не расплакаўся. Я прапаную вам напракат старую, разбураную кантору на ўскраіне горада. Гэта трупярня, там страшэнна смярдзіць, але затое ў ёй хопіць месца для любога шэдэўра.
К в е н ц і н. Трасцу табе ў бок. Ды ніхто не пойдзе здымацца за такія грошы, тым больш у трупярні. Чым я заплачу акцёрам?
Д а м і н і к. Добра... ёсць яшчэ адзін... яшчэ адзін надзейны спосаб здабыць грошы. Гэта скачкі... Рэкамендую. Надумаецеся — звяртайцеся.
X а р в і. Я гатовы працаваць бясплатна.
К в е н ц і н. Дзякуй, Харві. Дзякуй, ты сапраўдны сябар. А як жа астатнія?
X а р в і. Зараз даведаемся... Алё? Гэта Цім? Слухай, што робіш у бліжэйшыя выхадныя? Бульбу капаеш? А ў наступныя? Хачу прапанаваць табе папрацаваць разам са мною... Так. Адзін хлопец, яго завуць Квенцін Таранціна, вырашыў зняць неблагую гісторыю пра неданоскаў, якія няўдала абрабавалі банк. Спецыяльна для нас. Буйны план недзе хвілін на дваццаць, дваццаць пяць... Па грашах няшмат, але калі гэтая гісторыя выстраліць, дадуць грошы на наступную... Выдатна... Дзякуй, Цім. Квенцін, у тваёй камандзе я і Цім Рот. Астатніх набірай на свой густ. Гэта гарнір.
Д а м і н і к. Як чулліва... дзе мая насовачка...
Д ж а с ц і н. Трэба ж... Хто б мог падумаць, што аслу Квенціну ўдасца так хутка і тэхнічна закінуць трохачковы з сярэдзіны пляцоўкі прама ў колца? Вось дык так: лёс — гэта тое, што не павінна здарыцца. Квенцін Таранціна здымае кіно. Куды коціцца гэты свет?
Квенцін, Харві і Скарлет выходзяць. Застаецца адзін Дамінік.
Д а м і н і к. Я іх не разумею. Як можна марнаваць сваё жыццё на кіно, калі ёсць столькі цудоўных спраў: скачкі, рулетка, горныя лыжы...
Б і л л і. Абутковая фабрыка ўрэшце... Эй, балбатун, пайшлі гэтыя вар’яты?
Д а м і н і к. Так, дзядзька Біллі.
Б і л л і. Запрасі да мяне Ск’ю Самерса. Хачу, каб гэты вырадак заткнуў рот Харві раз і назаўсёды.
С к’ю. Я ўжо тут, містэр Достані.
Б і л л і. Цудоўна... стары паліцэйскі шпік... Заўсёды з’яўляешся, як толькі трэба. Слухай мяне ўважліва. Я кінуў ім гэтую падачку... Але калі гісторыя з Харві зойдзе занадта далёка, калі ён пачне многа на сябе браць, ці пачне ўлазіць у мае адносіны з гэтым... Таранціна... ці знюхаецца з кімнебудзь з газетчыкаў... прапануй яму выпіць (дае біклажку) вось гэта. Біклажку мне Валодзя Машкоў падараваў. Хоча працаваць у Галівудзе. Але там не каньяк, ты разумееш. Гэтая штучка дзейнічае праз тры гадзіны. Яна назаўсёды завяжа язык Харві. Я зусім не зацікаўлены, каб бруд мінулых гадоў трапіў на старонкі друку. Ад Харві ўсё роўна давядзецца пазбаўляцца. Але я хачу зрабіць гэта бліжэй да прэм’еры, калі яна, вядома, адбудзецца. Харошы скандальчык, ва ўсякім выпадку, не пашкодзіць.
С к’ю. Што па аплаце? Калі я атрымаю грошы за гэтую работу?
Б і л л і. Ты атрымаеш палову зараз, а другую... якнебудзь потым. Калі яна, вядома, спатрэбіцца. А цяпер абодва знікніце. У мяне быў цяжкі дзень. Гэтыя неданоскі мяне расхвалявалі. Асабліва Таранціна. Ледзь не разламаў мой стол. Ск’ю, даведайся больш пра дзяўчыну, што была з імі... Нешта ў ёй ёсць. Толькі акуратна і... без рук. У яе ж з Квенцінам каханне...
С к’ю. Усё зразумеў.
Б і л л і. Скарлет, знесеная ветрам... Ха... Скарлет, Скарлет.
АКТЧАЦВЁРТЫ
Д ж а с ц і н. Квенцін, можа, запрасіць Валодзю Машкова? Ты чаму такі невя
82
сёлы. Добра, маўчу. Сам усё ведаю. Што зробіш, Квенцін. Капітана няўдачніка вешаюць на рэі ці выкідаюць за борт... Квенцін, ты не хвалюйся. Як бы ні было, але Скарлет застанецца. Каханне даражэй за золата.