• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    К в е н ц і н. Які жах... Ды ніхто і не збіраецца здымаць кіно пра неданоска, які адразае вуха паліцэйскаму. Чаму менавіта пра гэта?
    X а р в і. Ты што, не чытаў свой уласны сцэнарый?..
    К в е н ц і н. Ах, вуха... я і забыўся... Тактак!.. Дзёўбаны неданосак танцуе пад песні Бадзі Холлі і адразае копу вуха, а той вісіць на вяроўцы ўніз галавою.
    X а р в і. Сядзіць прывязаны да стула, Квенцін...
    К в е н ц і н. Аа, ну так... да стула, вядома ж...
    69
    X а р в і. А потым гэты вырадак хапае куфар з золатам, садзіцца ў самалёт і ляціць у Маямі.
    К в е н ц і н. Менавіта так. Ён садзіцца ў самалёт, робіць усім ручкай і ляціць...
    X а р в і. Паслухай, хлопча, няма тут ніякага самалёта. У гэтай гісторыі ўсе гінуць. Ці ты скажаш мне, чый гэта сцэнарый, ці я зараз жа праламлю табе чарапок.
    К в е н ц і н. Харві, ды мой гэта сцэнарый... проста чортаў Скот яго часта папраўляў. У яго пастаянна з’яўляліся ўсякія дурнаватыя ідэі, кшталтам адрэзанага вуха... і да таго падобнае. Ён пакрэмзаў маю гісторыю ўздоўж і ўпоперак. Колькі я біўся з ім, колькі сварыўся. Ён працягваў перапісваць мой сцэнарый і... пляваў на мяне.
    X а р в і. Ты лічыш, маленькі неданосак, што я павінен табе паверыць? Ты думаеш, што можаш ашукаць старога Харві?
    К в е н ц і н. Навошта хлусіць, Харві? Я спрабую пераканаць цябе ў тым, што я харошы... Дакладней, што сцэнарый... добры. I я не хлушу. I хачу толькі аднаго, каб гвая зорка зноў заззяла на кіношным небасхіле. Няўжо ты не можаш паверыць, што прыйшоў час новага кіно, якое я хачу зрабіць.
    X а р в і. Якое новае кіно ты можаш зрабіць, калі ты хлусіш... мне. Чалавек з гнілой душою не можа разам са мною рабіць кіно. Гэта закон. Калі ты, неданосак, нешта ўтойваеш ад мяне, гавары лепей зараз жа, бо праз паўтары хвіліны я сам усё буду ведаць, але тады ўжо... будзе позна.
    К в е н ц і н. Харві, ты мой адзіны шанц на выратаванне. Ты мой кумір. Я няшчасны адзінокі чалавек. Мой бацька, Таранціна, кінуў нас з маці, калі я яшчэ не нарадзіўся. Другі бацька, музыкант Марцін Заступіл, таксама знік, калі я яшчэ не нарадзіўся.
    X а р в і. У цябе што — два бацькі?
    К в е н ц і н. На самай справе — цэлыя тры. Мая маці бясконца жанілася.
    X а р в і. Выходзіла замуж.
    К в е н ц і н. Так... і выходзіла замуж. Мой другі тата ўцёк, калі мне было восем гадоў. Я дрэнна вучыўся ў школе. Я не ўмеў плаваць аж да шостага класа, я не разумеў, што паказваюць механічныя гадзіннікі. Я гаварыў палавінкі і
    цэлыя гадзіны... і толькі. Я суткамі сядзеў каля тэлевізара. Мая маці працавала фармацэўтам, а я сядзеў адзін...вечна.. .каля тэлевізара. Апроч кіно, у маім жыцці больш нічога не існавала. Я глядзеў на экран і бачыў жыццё, якога не меў ніколі. He мог і марыць аб ім. Глядзеў твае фільмы.
    X а р в і. Ты ніякі акцёр, Квенцін. He трэба нават і спрабаваць мяне расчуліць, малыш. У цябе нічога не выйдзе.
    З’яўляецца Джасцін.
    Д ж а с ц і н. Працягвай, Квенцін, працягвай. Ён доўга не вытрымае.
    К в е н ц і н. У пятнаццаць гадоў я кінуў школу і пайшоў працаваць у кінатэатр. Я прыйшоў да сваёй мамы і кажу ёй: «Мама, я кінуў школу, каб працаваць у кінатэатры». Яна гаворыць: «Добра, сынок». Толькі праз паўгода яна даведалася, што гэта быў порнакінатэатр. Я працаваў білецёрам, Харві, разумееш? Мама знайшла ў мяне фірмовыя запалкі з надпісам «Дзікая штучка».
    X а р в і. Ты ўжо тады хлусіў, Квенцін...
    К в е н ц і н. He, Харві... я выдумляў. Потым я працаваў у пракаце відэакасет і пісаў свае сцэнарыі. У мяне была запісная кніжка і дзве лямцавыя ручкі — чырвоная і чорная. Я запісваў свае ідэі. Праз два гады такой работы я напісаў свой першы сцэнарый. Ён называўся «Сапраўднае каханне». Тады я быў маладым ідыётам і нічога больш талковага не мог прыдумаць. Гэта гісторыя пра хлопца, які працаваў у пункце пракату відэакасет і які любіў баевікі з ГонкКонга. Фільмы Джона By... Ну ты ж ведаеш... Потым гэты хлопец сустрэў дзяўчыну, якая была прастытуткай, і ён, гэты хлопец, украў цэлы чамадан какаіну...
    Д ж а с ц і н. Выдатна, Квенцін. Ён ужо табе верыць. Твае шанцы растуць.
    X а р в і. Дзярмо, Квенцін. Чамадан какаіну можна ўкрасці толькі ў кіно. У жыцці ні адзін прыстойны наркакур’ер какаін у чамаданах не возіць.
    К в е н ц і н. Гэта чаму ж?
    X а р в і. Ды таму, Квенцін, што какаін возяць у кейсах. У кейсах, Квенцін. У серабрыстых квадратных кейсах. Вось чаму твая гісторыя дзярмо, як і ты сам.
    Д ж а с ц і н. He здавайся, Квенцін, працягвай. Цісні на яго — і ён хрусне.
    70
    К в е н ц і н. Потым я яшчэ адну гісторыю напісаў. Яна называлася «Прыроджаныя забойцы».
    X а р в і. Гэта ўжо цікава... працягвай.
    К в е н ц і н. Там пра парачку закаханых, якія ездзяць па ўсёй Амерьшы і забіваюць усіх без разбору. Абедзве гісторыі я загнаў аднаму хлопцу з прозвішчам Стоўн. Загнаў за бесцань, практычна падараваў.
    Д ж а с ц і н. Ты яго зламаў. Ён твой.
    X а р в і. Які ж ты вырадак. Табе падабаецца смерць? Ты любіш забіваць?
    К в е н ц і н. Ну... я не ведаю...
    X а р в і. А ты бачыў смерць... no634?
    К в е н ц і н. Сёння ў мяне на вачах Скота забілі.
    X а р в і. Забойства агіднае, Квенцін. Ты глядзеў на свайго сябра, вочы якога згасалі, а сам думаў: як жа добра, што на яго месцы не быў ты — Квенцін Таранціна. Ты любаваўся смерцю, Квенцін. Калі б я цябе не адцягнуў, ты б застаўся да раніцы. Дачакаўся б паліцэйскіх, пачаў бы расказваць, як усё гэта было, як адбылося забойства, хто адкуль страляў. Паказваў бы гэта як акцёр. Наігрываў бы, як сабака. А потым ты паехаў бы ў трупярню. Напрасіўся б на анатаміраванне трупа. Пазіраў бы на сінія ліпкія вантробы Скота. Потым паехаў бы да яго сям’і. I састроіў бы жалобны твар. Цалаваў бы яго маці і сястру. А сам увесь гэты час любаваўся б сабою і другімі. Так, Квенцін? Забойства агіднае, Квенцін. Запомні. I нават калі б ты стаяў на могілках і выціскаў з сябе слёзы, гэтатаксама было б агідна, Квенцін. У цябе ж не баліць цела, як у гэтага хлопца, якому шызануты неданосак і яго сяброўка прастрэлілі пячонку і галаву. He любуйся смерцю, Квенцін. 3 гэтага нельгарабіць куміра. Запомні. Забойства нічога не апраўдвае. Гэта агідна, Квенцін. Яны ездзілі па Амерыцы і забівалі ўсіх без разбору... які жах...
    К в е н ц і н. Я спрабую зрабіць свет нетакім адчувальным... Насілле — гэта частка таго, што можна рабіць у кіно. Гэта ж толькі кіно, Харві...
    X а р в і. Заткніся, Квенцін. У кіно забойства толькі для таго, каб у жыцці яму не было месца. Калі ты ім любуешся, ты становішся такім жа вырадкам, як тыя двое ў бары...
    Д ж а с ц і н. Божа, які тэкст. Квенцін, расцалуй яго... ну... Ты жгэтагахочаш. Падыдзі, абдымі яго. Скажы, што ты гатовы змагацца за мір ва ўсім свеце, толькі б гэты стары затаптаны чаравік пагадзіўся расказаць гэты ж тэкст, але ўжо ў тваім кіно, Квенцін... Ну, давай, Квенцін, не ўпускай свайго шанцу. Ідзі, пацалуй жа яго, ну...
    К в е н ц і н. Прабач, Харві. Я не паспеў сказаць табе ўсю праўду пра сябе...
    X а р в і. He трэба, хлопча. Лепш заткніся. Словы толькі хлусня. Адзінае, што чалавек можа зрабіць пасапраўднаму талковага ў сваім задзёўбаным жыцці — гэта пакінуць добры след у сэрцах людзей. Гучыць не вельмі, ды гэта так, Квенцін. Аднойчы ты гэта зразумееш, Квенцін. I нават не ў словах справа. Справа ва ўчынках. Людзі прыдумалі чортавыя словы, каб хлусіць, ты разумееш? Усе словы — каб хлусіць. Каб хаваць у словах свае чорныя думкі і апраўдваць ганебныя ўчынкі... Эй, хто тут?
    Д ж а с ц і н. Ого... а вось гэта ўжо пасапраўднаму цікава. Вечар перастае быць млявым. Квенцін, любуйся.
    У кутку з’яўляецца постаць Ск’ю Самерса.
    X а р в і. А, гэта ты, Ск’ю Самерс. Хахахаха... Ну вядома ж, якое пакаранне без цябе... З’явіўся, як сонца зза ўзгорка... Якога чорта? Прыйшоў раскалупваць мае раны, шалудзівая псіна. Пайшоў... вон! Што табе тут трэба?
    С а м е р с. Я даведаўся, што ты не здох у турме і ўсё ж такі выйшаў. Я тут, бо хачу, каб кожны атрымаў па заслугах, Харві Кейтэль. А вось ты што тут робіш?
    X а р в і. Я прыйшоў да свайго сябра. Яго завуць Квенцін. Эй, малыш, ты дзе? Пазнаёмся: гэта Ск’ю Самерс, шалудзівы мярзотнік з крымінальнага вышуку Беверлі Холз... Аддзел па асабліва важных справах.
    С а м е р с. Прабач, Харві... Столькі гадоў прайшло... Я ўжо не ў паліцыі...
    X а р в і. Вось так?! Значыць, ты зараз такі ж бяздомны сабака, як і я?
    С а м е р с. Так, Харві. У мяне нічога не засталося. Пасля таго, як твае адвакаты даказалі, што ў ноч з чатырнаццатага на пятнаццатае чэрвеня 1970 года ў гатэлі «Пінк Мерылін» у нумары дваццаць восем ты не забіваў Біллі Донава
    71
    на, прадзюсера кінакампаніі «Мірамакс Джасцін», я пайшоў. Мне стала сорамна за наша правасуддзе, і я пайшоў... Харві... Зараз я проста Ск’ю Самерс... Прыватны дэтэктыў Ск’ю Самерс.
    X а р в і. Ууу старэча Ск’ю... Жыццё добра цябе пакамечыла, а ты паранейшаму трымаеш на мяне зуб... Дарэчы, як ты трапіў сюды?
    С а м е р с. Да цябе заўсёды прыліпалі праблемы, Харві. Калі я даведаўся, што ты выйшаў з турмы, я заспяшаўся ў «Ад заходу да ўсходу». Я ведаў, што там ты будзеш. Будзеш сядзець і мачыць свае валасы ў віскі. Я хацеў пагаварыць з табой самнасам. Але спазніўся...
    X а р в і. Ты заўсёды познішся, Ск’ю.
    С а м е р с. Калі я ўбачыў прастрэленае цела хлопца, я зразумеў, што сапраўды спазніўся. А калі даведаўся, што гэты хлопец з нумара дваццаць восем гатэля «Пінк Мерылін», я заспяшаўся сюды.
    X а р в і. Інтуіцыя цябе не падвяла. Ты ўвайшоў сюды праз патаемныя дзверы, так?
    С а м е р с. Так, Харві. Менавіта праз тыя дзверы, праз якія ты выйшаў у ноч забойства трыццаць гадоў назад.
    Д ж а с ц і н. Ты, можа, спыніш гэтую камедыю, Квенцін. Можа, скажаш сваё важкае слова? Колькі можна слухаць балбатню гэтах каўбояў?
    К в е н ц і н. Я хацеў бы яснасці ў нашых адносінах.
    С а м е р с. Заткніся, малакасос!.. Харві, што прывяло цябе ў гэты нумар? Сумленне?
    X а р в і. Выпадкова, Ск’ю. Ты ніколі не верыў у звычайную выпадковасць. I гэта цябе загубіла.
    С а м е р с. А ты верыў...
    X а р в і. Так... я заўсёды верыў у выпадковасць і цуд...
    С а м е р с. Так... і таму ты заўсёды выходзіў з любой гісторыі пераможцам?
    Д ж а с ц і н. Квенцін, пераключы на другі канал, я зараз зараву... Сустрэча старых палюбоўнікаў, гэта так чулліва...