• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    С к о т. Ну ты, брат, геній. Толькі пры чым тут рэжысура? Ты проста хадзячы даведнік. Ты акуляры не носіш? Давай з табою вып’ем.
    К в е н ц і н. Канчай жлукціць, Скот. Пайшлі дадому. Апошні раз я спаў на тым жа ложку, на якім нарадзіўся. Дзе твой сцэнарый? Заўтра ж здымаем кіно.
    С к о т. Вазьмі ключ ад нумара і валі... Я сёння хачу напіцца.
    К в е н ц і н. Ключ я вазьму, але без цябе не пайду.
    С к о т. Квенцін, у мяне пад ложкам, у нумары, ляжыць геніяльны сцэнарый, а ў гэтым задзяўбаным Галівудзе да яго нікому няма ніякай справы.
    К в е н ц і н. Перастань, Скот.
    Убягаюць двое рабаўнікоў — Ханні і Банні.
    Б а н н і. Усім сядзець! Рукі на сталы! Дасталі кашалькі і кінулі сюды ў мех. Гэта аграбленне! Усім стаяць!
    X а н н і. Дарагі, ты прасіў усіх сядзець, потым ты сказаў: «Усім стаяць». Так заблытацца можна. Аддавайце вашыя кашалькі і хутчэй. Ці вы хочаце, каб я прадзіравіла вам вашыя чортавыя мазгі?
    Б а н н і. Але, дарагая Ханні, гэты чортаў пісталет у мяне, і ты не можаш сама дзіравіць мазгі каму захочацца. Мне здаецца, больш правільна было б сказаць, што, калі гэтыя неданоскі не аддадуць табе кашалькі, то я, разумееш, я, а не хтонебудзь іншы, прадзіравіць ім мазгі.
    X а н н і. Твая праўда, дарагі. Паспяшайся ж, трасцу табе ў бок.
    Адзін з наведвальнікаў вымае пісталет. Гэта Харві.
    X а р в і. I сказаў Іезекіль. Я есмь закон. Я буду вяршыць правасуддзе, і вы прызнаеце мяне сваім панам, бо сіла боская ў руцэ маёй (настаўляе пісталет на Банні).
    X а н н і. Дарагі, хто гэта? Што зараз будзе? Я хачу піпі...
    X а р в і. He прымушайце мяне рабіць тое, аб чым потым будзем вельмі шкадаваць.
    К в е н ц і н. Ды гэта ж... трасцу табе ў бок... Гэта сам Харві Кейтэль.
    X а р в і. Раю вам, маладыя людзі, пакінуць у спакоі шаноўную публіку і знікнуць, пакуль жывыя... Мех з кашалькамі варта пакінуць.
    Б а н н і. Рабі, што ён сказаў, трасцу табе ў бок... He магу ж я палову жыцця стаяць з пісталетам каля скроні.
    X а н н і. Страляй, страляй. Забі яго. Я буду вечна цябе помніць. Я буду помсціць за цябе. Застрэль яго.
    X а р в і. Я лічу да трох. Два...
    К в е н ц і н. Гэта ж тэкст з «Брудных вуліц. Частка другая». Зараз ён скажа: «Тры, два з паловай я сёння прапускаю».
    С к о т. Ды заткніся ты.
    X а р в і. Тры... Два з паловай я сёння прапускаю.
    Б а н н і. Кідай мех, дурніца. Ці ты хочаш, каб мне адстрэлілі галавешку?
    X а н н і. А чым жа ты будзеш есці, дарагі?
    Б а н н і. Кідай мех, ідыётка! (Настаўляе на яе пісталет.)
    X а н н і. Я хачу піпі... (Кідае мех і выбягае.)
    X а р в і. На, вазьмі ёй штонебудзь выпіць. I валі адсюль, пакуль я не адстрэліў табе задніцу. (Банні выбягае. Харві зноў садзіцца за столік.) Дайце мне двайны «Марціньерас».
    К в е н ц і н. Гэта ён. Так і ёсць. Ён амаль што не змяніўся. Такі ж, як у апошняй частцы «Разразаючы прастору». Mary ісці ў заклад на свой мезенец. Гэта Харві Кейтэль. Да яго трэба падсесці, пачаставаць.
    С к о т. Ты паглядзі на яго. Ён жа — поўная развалюха... Толькі што выйшаў. Ён прыйшоў у гэты кабак дажываць свой ужо нядоўгі век. Ён няўдачнік. Галоўнае правіла Галівуда — з няўдачнікамі не вадзіцца. Запомні гэта, Квенцін.
    К в е н ц і н. Падымай свой зад, ідыёт... інакшянаб’ютабеморду. Гэтарэальны шанец зачапіцца. Яго нельга ўпусціць... Прывітанне, Харві... Мяне
    67
    завуць Квенцін Таранціна. Ты не бачыў маё кіно «Дзень народзінаў лепшага сябра». Шкада. Якнебудзь паглядзі... Ярэжысёр. А гэта — Скот. Скот Эйвары. Мой прыяцель. Як справы? Бачу — ты не ў настроі. Лоўка ты разагнаў гэтых прыдуркаў. А я ведаю, хто ты. Харві Кейтэль. «Оскар» за лепшую ролю другога плана, фільм «Перасякаючы прастору».
    X а р в і. Я атрымаў «Оскара» за ролю ў фільме «На грабяні хвалі».
    К в е н ц і н. Тактак... Я памыліўся. Мяне завуць Квенцін, а гэта мой прыяцель Скот.
    X а р в і. Чаго ты хочаш? Калі ў цябе ёсць грошы на выпіўку, сядай. Калі не — ідзі прэч.
    К в е н ц і н. А... ну так... Мы сядзелі тут і абмяркоўвалі. У нас была са Скотам дзелавая размова. Я казаў свайму дружбаку Скоту, што сёння няма такіх зорак, як раней.
    С к о т. Перастань, Квенцін, я такога, я такога не гаварыў.
    К в е н ц і н. Значыць, думаў. А я яму сказаў, што калі б у мяне ў кіно была б хоць адна зорка. Я зрабіў бы суперхіт... на зайздрасць усім. А Скот гаворыць: ды перастань, Квенцін. He засталося ўжо сапраўдных герояў.
    С к о т. Ды перастань, Квенцін, хлусіць.
    К в е н ц і н. I толькі я сабраўся набіць свайму прыяцелю морду за тое, што ён не верыць у герояў, як раптам — бабах... Падымаецца сам Харві Кейтэль і разганяе гэтых малойчыкаў па кутках, нібыта тараканаў...
    X а р в і. Зоркі ёсць заўсёды...
    К в е н ц і н. Ну, што я табе казаў. Зорка, калі яна сапраўдная зорка, нікуды не знікае. Што б з ёю ні адбывалася. Куды б ні закідваў яе лёс.
    X а р в і. Лёс — гэта тое, што не павінна было б адбыцца. Вы не павінны былі б мяне сустрэць, а я не павінен быў бы зараз сядзець побач з вамі і піць гэты агідны «Марціньерас».
    С к о т. Згодзен. Лёс — гэта збег абставін і больш нічога. Хаця чалавек лёс і не выбірае...
    Убягаюць Ханні і Банні.
    X а н н і. Я табе гэтага ніколі не дарую. Здохні, чортаў неданосак. (Страляе ў бок Харві, але пацэліўу Скота.)
    Б а н н і. Куды ты паліш, дурніца?.. сляпая! Уцякай... аддай пісталет.
    X а н н і. Заткніся, Банні, я ніколі не дарую крыўду.
    К в е н ц і н. Яна забіла яго... Гэтая сучка прадзіравіла яго. Яна забіла яго.
    Д ж а с ц і н. Ха, Квенцін. Вось, калі ласка, пачатак тваіх доўгіх прыгодаў. Я віншую. А цяпер адгадай за сто зарплат... памрэ ён ці не?
    К в е н ц і н. Адкуль я ведаю...
    Д ж а с ц і н. Правільна, Квенцін... Гэта пакуль вядома толькі мне.
    К в е н ц і н. Зыдзі, вырадак. Ён памірае.
    Д ж а с ц і н. Хаха. Хай будзе патвойму. Я цябе за язык не цягнуў...
    С к о т. Во чорт. Гэтая дрэнь прыстрэліла мяне... чорт... я паміраю.
    X а р в і. Пайшлі, толькі гэтага не хапала.
    К в е н ц і н. Скот больш не дыхае.
    X а р в і. У мяне няма жадання выступаць па гэтай справе нават у якасці сведкі. Ногі ў рукі, хлопча. Гэтаму мы больш нічым не дапаможам. {Выбягаюць.)
    Д ж а с ц і н. Хаха... ты ўліп, Квенцін. Гэта другі няўдачнік за дзень. Добры знак, Квенцін.
    К в е н ц і н. Ён казаў, што ў яго засталася сястра і маці ў Кліўлендзе.
    X а р в і. Кліўленд. Белыя дамы і шыкоўная зеляніна. Страшэнная глуш. Знікаем, малы... Я чую сірэны.
    К в е н ц і н. Пачакай, Харві, мы так проста з табой не разбяжымся. Я спыніўся ў матэлі «Пінк Мэрылін». Мне трэба заскочыць туды на хвілінку.
    X а р в і. «Пінк Мэрылін» — выдатна. У гэтым чортавым горадзе, калі шчыра, у мяне няма нават... уласнага жытла.
    К в е н ц і н. Разумею... Мы заглянем туды. Мне трэба забраць сякіятакія рэчы.
    X а р в і. Нумар дваццаць восем? Хаха... смешны жарт. Я не быў тут гадоў дваццаць пяць, а можа, трыццаць. Ты глянь... той жа дыванок, тыя ж шпалеры... Вось неданоскі, так нічога і не памянялі.
    К в е н ц і н. Так... гэта тут. Дзе ж?.. Дзе ж?..
    X а р в і. Ты чаго так мітусішся, Квенцін? Як у сваёй хаце? Згубіў штонебудзь? Ці за нумар не заплаціў? He
    68
    хвалюйся. Старэча Кейтэль знойдзе якуюнебудзь сотку і ўсё ўладзіць.
    К в е н ц і н. Ды Скот закінуў у нумар сцэнарый. Я быў на важнай сустрэчы і... не ведаю, куды ж ён яго паклаў?.. Так... вось яно. Вось... не, не тое...
    X а р в і. Што ты, трасцу табе ў бок, шукаеш? У гэтай хатцы выпіўка стаіць на самым відным месцы. Ці ты касяк кудынебудзь схаваў. На — пі. Пасля перажытага стрэсу, самае лепшае — закінуць лыч... Я прабыў за кратамі больш, чым ты пражыў на гэтай зямлі, і ведаю, што пры жаданні копы могуць засадзіць нават невінаватага.
    К в е н ц і н. А гэта ўжо хлусня. Вам далі чатыры гады за тое, што вы пабілі менеджэра кампаніі «Метро Голдвін Маер».
    X а р в і. А ты малайчынка, Квенцін. Палец у рот не кладзі. Так, сапраўды чатыры. Выключны быў неданосак. Я зусім не шкадую, што раскроіў яму чарапок тады ў Грынвіч Віледж.
    Квенцін.Во... знайшоў... нетое... чорт...
    X а р в і. Ды што ты там ўсё вышукваеш?
    К в е н ц і н. Сцэнарый. У Скота ў сумцы застаўся апошні экземпляр майго сцэнарыя. Яго нідзе не бралі. Скот абяцаў дапамагчы.
    X ар в і. Аа... старая песня... Ятабе дапамагу стаць зоркай, але для пачатку закажы мне шкляначку і пераспі са мной.
    К в е н ц і н. Мы з ім не спалі.
    X а р в і. Я спадзяюся... I што за дзярмо ты там пішаш?
    К в е н ц і н. Гэта гісторыя пра хлопцаў, якія грабанулі банк, а потым перагрызліся зза таго, што сярод іх аказаўся пацук. Коп значыць.
    X а р в і. Так... помню, помню... У шэсцьдзесят дзевятым, у Дэтройце, нейкі хлопец спрабаваў праціснуць падобную гісторыю. Скажу па шчырасці, яна была поўнае дзярмо. Там не было характараў... не было каго іграць. Суцэльная балбатня, я табе кажу. Дай глянуць... «Шалёныя сабакі»... Скот Эйвары.
    К в е н ц і н. Так... Скот прымусіў мяне перарабіць тытул, сказаў, што з яго прозвішчам гісторыя пойдзе лягчэй.
    X а р в і. Хахаха... (Чытае сцэнарый.) Я не даю чаявых, таму што я лічу,
    што я не павінен рабіць гэта. Што за чорт, дыгэтабыццамбы прамяне... Нуну, што там далей. Ну, я хачу сказаць, што дам на чай, калі гэта трэба будзе той, хто заслугоўвае, хто сапраўды прыкладае намаганні, тады я дам і штонебудзь зверху. А даваць чаявыя аўтаматычна тое самае, што карміць птушак... Выдатны тэкст, Квенцін... Тое самае, што карміць птушак. Ну вядома ж... Чым больш гэтую свалату корміш, тым больш яны на галаву гадзяць...
    К в е н ц і н. Так... сапраўды... ну... дык, можа, рушымся адсюль?
    X а р в і. Нее, Квенцін. Куды спяшацца? Я чатыры гады не чытаў нічога падобнага. Такая чарнуха... Хачу дачытаць, даведацца, чым справа закончыцца... Да таго ж куды спяшацца? На сёння хопіць ужо прыгод. Ці не так... Містэр Блонд, містэр Браўн? Выдатны сцэнарый...
    К в е н ц і н. Харві, бяром ногі ў рукі і...
    X а р в і. Адчапіся. Я хачу чытаць. Mary я зрабіць сабе такое задавальненне?
    З’яўляецца Джасцін.
    Д ж а с ц і н. Гэты чорт тармазнуў моцна... Насядай на яго зараз жа. Рызыкуй. А не дык будзе позна.
    К в е н ц і н. Харві, давай прапіхнём гэты сцэнарый, я табе абяцаю гарантаваны поспех.
    X а р в і. Ты што?! На гэта лясне палова жыцця. Ты — вар’ят. Хахаха... I выстраліў яму ў пуза. Якая чарнуха... Hi адна прыстойная кампанія не будзе здымаць кіно пра неданоска, які адразае вуха паліцэйскаму.