Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Д ж э с і к а. Але ж некаму давядзецца рабіць гэтую работу. Чаму ты вырашыў, што ты не павінен усім гэтым займацца? Да таго ж у цябе так здорава атрымліваецца прадаваць касеты. Я думаю, шыны ты змог бы прадаваць не горш.
К в е н ц і н. Да д’ябла шыны. Я хачу сам прабіваць сабе дарогу. Я адчуваю, што маё месца там — у Галівудзе. Гэта ж здорава, калі людзі будуць ведаць, які я класны рэжысёр.
Д ж э с і к а. Чаму, каб мяне кахаць, табе абавязкова быць рэжысёрам? Ты мне і так падабаешся, Квенцін.
К в е н ц і н. Ты дурніца ці спецыяльна строіш з сябе дурніцу і робіш выгляд, што ты мяне не разумееш.
61
Д ж э с і к а. Квенцін, але ж ты нічога не ўмееш. Ты ж нават і пішаш абыяк... рысуеш нейкі я крамзолі...
К в е н ц і н. Гэта няважна, Джэсіка. Важна ведаць, што ты — лепшы.
Д ж э с і к а. Ты хочаш сказаць, што ты больш круты, чым Сцівен Спілберг? IІТто ты здымаеш кіно лепшае, чым «Сківіцы»?
К в е н ц і н. Калі б я не ведаў цябе ад трох гадоў, я ўдарыў бы цябе і... вельмі балюча. Я зняў цэлы фільм. «Дзень народзінаў лепшага сябра».
Д ж э с і к а. Так, прымусіў нас глядзець на Каляды, і твая мама заснула.
К в е н ц і н. Мама заснула спецыяльна. Калі яна спіць пасапраўднаму, яна такога храпака задае.
Д ж э с і к а. Яна не паспела. Калі зажавала плёнку, ты пачаў крычаць і ўсіх пабудзіў.
К в е н ц і н. Стоп!
З’яўляецца Джасцін.
Д ж а с ц і н. Ты паранейшаму хочаш сядзець з гэтай дурніцай?.. Ці ўсё ж такі парвеш з ёю і ўпарадкуеш свой лёс?
К в е н ц і н. У мяне дома ўсяго адзінаццаць долараў. Мне трэба яшчэ мінімум сорак, каб даехаць да Беверлі Хілз.
Д ж а с ц і н. Квенцін, слабак заўсёды знойдзе прычыну, каб схавацца. На шчасце, ты ўжо сам усё зрабіў.
С л о ў л і (уваходзячы ў кафэ). Квенцін, ты геній. Я і місіс Шэбарт такія ўдзячныя табе... Два рускія фільмы, якія мы паглядзім, так рассмяшылі нас... Мы глядзелі і смяяліся да слёз... Дзякуй табе, дарагі Квенцін. Вось табе сто долараў да Міжнароднага дня кіно. Вялікі табе дзякуй.
К в е н ц і н. Сто баксаў мне? За што?..
С л о ў л і. Ты адкрыў нам рускі кінематограф, дзякуй. «Браняносец «Пацёмкін» проста супер. Засталіся яшчэ «Вясёлыя рабяты» і «Алмазная рука». Спяшаюся зноў да місіс Шэбарт глядзець далей...
К в е н ц і н. Сто баксаў за рускія камедыі. Звар’яцець можна! Што ж будзе, калі яны адкрыюць для сябе камедыйны баявік «Чапаеў». Можа, яны лопнуць ад смеху, а мне будзе завешчана ўся іх нерухомасць?
Д ж э с і к a. I ты хочаш з’ехаць? Табе, чортаву вырадку, за звычайную кансультацыю выкладваюць жывыя грошы, а ты хочаш з’ехаць? Цераз пару гадоў ты будзеш увесь у шакаладзе. I ты збіраешся ў Галівуд, у якім ты нікога не ведаеш? Да таго ж нічога не ўмееш.
Кавальскі (уваходзіць). Квенцін, ты геній. У іх усё атрымалася, я назіраў за імі вунь з тых кустоў. За паслугі, Квенцін, трымай. Там такое выраблялася. У самы адказны момант у спальню місіс Шэбарт уварвалася Рэкс, ускочыла на містэра Слоўлі і пачала брахаць. На маёй галаве валасы заварушыліся. Такі кайф. Калі наклюнецца яшчэ якаянебудзь парачка, толькі свісні. Калі хочаш, то пойдзем разам. (Дае Квенціну сто долараў і тут жа выбягае.)
К в е н ц і н. О, чорт. Сто баксаў ад скажэнца. Гэта лёс, Джэсіка, я паеду.
Д ж э с і к a. I табе не сорамна?..
К в е н ц і н. Мне сорамна? Чаму гэта, Джэсіка, мне павінна быць сорамна? Ты хочаш сказаць, што я раблю нешта не так?! Разбіваю чыёнебудзь сэрца? Можа, маёй матулі, якая толькі і чакае, каб я хутчэй пайшоў на работу, каб можна было прыняць у нашым доме чарговага містэра Джонса? Ці, можа, ты хочаш сказаць, што я цябе кіну? Што я, можа, зусім не звяртаю на цябе ўвагі? Або не кахаю цябе? Так, ты мне... не цікавая. Дзевяноста працэнтаў хлопцаў не глядзяць на сваіх дзяўчат, а заглядваюцца на суседскіх. Яны прывыклі хлусіць, Джэсіка. А я хачу сказаць праўду.
Д ж э с і к а. Ты мяне не кахаеш?
К в е н ц і н. Я цябе не кахаю... Ды і ўвогуле, што такое каханне, Джэсіка?.. Памойму кахаць — гэта марнаваць час і сілы на памылкі, а потым кусаць локці. Чым мацней людзі кахаюць, тым мацней потым ненавідзяць. Мой другі бацька кінуў маці, калі мне было восем гадоў. А мой першы бацька, якога я зусім не ведаў! Ён быў мастаком, ён хацеў свабоды... А маці была дурніца, бо заляцела, калі ёй было шаснаццаць.
Д ж а с ц і н. Калі б яна не была дурніца і не заляцела, не з’явіўся б на свет ты — вялікі рэжысёр Квенцін.
К в е н ц і н. Згодзен. Ёсць і шчаслівыя памылкі. Але ёсць лёс... I некага ён вядзе, а некага цягне.
Д ж э с і к а. Часамі цягне ў бездань, Квенцін.
62
К в е н ц і н. Хопіць, дарагая Джэсіка. Я — геніяльны рэжысёр. Скажы, з гэтым ты згодна, Джэсіка?
Д ж э с і к a. He ведаю, я ніколі не думала пра гэта.
К в е н ц і н. Эй, дзетка, перастань... Ну, хай сабе... я гатовы вылецець са сваёй чортавай работы, але ўсё ж такі дагаварыць з табою. Што ты маеш на ўвазе, калі гаворыш: «Я думала?» А ці вядома табе, што жанчына ўвогуле не можа думаць. Ты аб гэтым думала? Што такое думаць? Думаць — не ёсць «жадаць нечага». А жанчына якраз жадае. Яна хоча. Ты разумееш? Яна — хоча. Пастаянна чагонебудзь хоча, таму ёй здаецца, што яна думае. Мая праўда, Джэсіка. I не трэба рабіць такія вочы. Ты вечна хочаш кляновага сіропу, выцерці пальцы, а табе здаецца, што ты пастаянна думаеш пра мяне... кахаеш мяне. Але ж гэта хлусня, Джэсіка. Ты ўсяго толькі хочаш. Атаму і зразумей мяне. Я хачу ў Галівуд. Я хачу там памерці ў промнях славы. Хачу, каб мяне на руках насілі. Спявалі мне гімны... пакланяліся. Я гатовы здохнуць пад гэтым. Вось гэта—хацець і думаць. А ты хочаш кляновага сіропу...
Д ж э с і к а. Няўжо нельга быць проста шчаслівым? Няўжо абавязкова злавацца на некага і пастаянна даказваць нешта?..
К в е н ц і н. Ты прапануеш мне шчасце ў арэхаай шкарлупіне? He, не. Ніколі. Так, так... менавіта так. Ніколі. I не раві, тоўстая дурніца.
Д ж э с і к а. Я не тоўстая.
К в е н ц і н. Калінебудзь будзеш. Усе таўсцеюць калінебудзь...
Д ж э с і к а. Тоўстая — значыць, добрая... Квенцін, за што ты мяне так крыўдзіш?... Я так хацела, каб у нас былі дзеткі. Такія маленькія Таранціны. Бегалі б па кватэры... крычалі б «тата». Мы б збіраліся ўсе на куццю. Ты іх на работу браў бы.
Д ж а с ц і н. Паказваў бы лысыя шыны. I гаварыў, як гэта прыемна пагладжваць рукамі гуму.
К в е н ц і н. Зыдзі... чорт! Ну добра... добра... перастань ныць, Джэсіка... Ну вось скажы... ты мяне кахаеш, сказала... ведаеш мяне ад самага дзяцінства. Ну вось скажы, на мне ёсць ружовыя рэчы? Скажы, трасцу табе ў бок, ёсць на мне ружовыя рэчы ці іх няма?
Д ж э с і к а. Я не ведаю.
Квенцін.Аятабе адкажу, Джэсіка. На табе чорныя стрынгі, а на мне ружовыя шкарпэткі. Ты ж нічога не бачыш, бо цябе больш хвалюе пытанне, чаму на цябе не вытарашчваецца вунь той вырадак. Гэта ж праўда. Ты ж не можаш дараваць яму таго, што, калі мы зайшлі ў гэтае чортава кафэ, ён не падняў тваю сумку, калі ты ўпусціла яе якраз каля яго ног. А ён — блакітон! Ты разумееш? Ён скажэнец і... яго цікавіць зусім іншае. Ты яму — не патрэбная. I я не думаю, што ты калінебудзь зразумееш, што гэта такое. Бо ты ж так і не разумееш, чаму я ад’язджаю.
Д ж а с ц і н. Стоп, Квенцін! Гэта ўжо занадта... Пры чым тут той хлопец? Ты трохі перагнуў. Гэта Хоргеншлак. Ён хавае вочы. Ты ж яго так размаляваў. Ён начапіў чорныя акуляры і робіць выгляд, што нас не бачыць. Ён зусім не скажэнец. I, калі ласка, перастань паводзіць сябе як свіння.
К в е н ц і н. Я паеду, Джэсіка. Бывай. Скажы містэру О’Нілу, што я яму за ўсё вельмі ўдзячны... і яшчэ скажы яму, што гэта я ў аўторак выліў фарбу на касеты з фільмамі Такешы Кітана. Думаю, што ён даруе мне... Вялікі яму дзякуй. Шэсць гадоў ён, па сутнасці, карміў мяне і паіў. Дзесятку, якую ён праіграў за рускія фільмы, хай сабе пакіне... ці не — хай табе аддасць... Схадзі, паеш блінцоў з кляновым сіропам. А дадому я не вярнуся. He хачу, каб мама ўчыняла свае тэатральныя істэрыкі і прымушала мяне застацца. Урэшце, мне хутка трыццатнік. Чаго добрага — набліжаюся да ўзросту Бога. He хачу ў гэты дзень проста напіцца. Хачу сабе падараваць штонебудзь вартаснае... Славу, напрыклад. Ну, бывай, Джэсіка. (Выходзіць.)
Джэсіка застаецца сядзець адна. Яна плача. Да яе падыходзіць хлопец у цёмных акулярах.
Хоргеншлак. Прабачце, ядаўно за вамі назіраю. Я хачу сказаць вам, што той хлопец вам не пара. Ён — вар’ят. Звар’яцеламу нельга быць шчаслівым. Шчасце — гэта мір і спакой. Цябе як завуць?
Д ж э с і к а. Джэсіка.
Хоргеншлак. А мяне Хоргеншлак.
Д ж э с і к а. Хоргеншлак... як прыгожа.
63
Хоргеншлак. Маманазваламяне так у гонар аднаго літаратурнага героя.
К в е н ц і н. Так, быў такі... Кніга пра заафілаў. Вось бачыш, родная, твая рана ўжо засыхае. Бывайце.
АКТ ДРУГІ
Д ж а с ц і н. Квенцін, ты разумееш, што ты нарабіў? Ты кінуў маму, любімую работу, містэра О’Ніла. Джэсіку кінуў з дзіцяткам... з двума дзіцяткамі...
К в е н ц і н. 3 якім яшчэ дзіцяткам? 3 якімі двума дзецьмі...
Д ж а с ц і н. Самымі звычайнымі. Хлопчык і дзяўчынка...
К в е н ц і н. Але... але... але... Ад таго, чым я з Джэсікай займаўся, дзяцей не бывае.
Д ж а с ц і н. Добрадобра, не бывае, дык не бывае. Будзем лічыць, што пераканаў... Але з кім, урэшце, ты будзеш жыць... займацца сексам?
Квенцін. Анізкім... Сексамя буду займацца сам з сабою... ці з табою... трасцу табе ў бок...
Д ж а с ц і н. Хахаха... А цябе гэта задаволіць? Ты ж ведаеш, я ў гэтых справах недасведчаны... А вось Джэсіка і блінцы з кляновым сіропам?!
К в е н ц і н. Джасцін, заткніся. Зрабі мне падарунак — зыдзі, калі ласка. Калі табе няма чым заняцца, наведай Валодзю Машкова. Яго ў «Роніне» зусім зацерлі. На самым пачатку фільма валяць як хлапчука. Ён як шчанюк гіне. Рускія Галівуду гэтага не даруюць. Машкоў жа —гэта рускі Бандэрас. Так і чакай — пачнецца... халодная вайна... He дагледзеў, Джасцін... Амерыка... Галівуд... Краіна маёй мары. Сіняя птушка... Цябе хочуць тры чвэрці людзей у свеце. Альфа і Амега ўсіх пачаткаў і канцоў... Я да цябе працягваю рукі і прашу быць і мамай і татам. Прымі мяне і дай вечную свабоду і шчасце майму духу.
С к о т. Амінь... Эй, дружа, згубіў штонебудзь?
К в е н ц і н. Хто тут?