• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Мне трудно дышать... я молю о спасеньн...
    Хотя бы в последннй мой смертный час
    Назначь мне сввданье, Назначь мне свмданье у снннх глаз...
    Друг к другу навстречу попрежнему выйдем,
    Пока еіце слышнм, Пока еіце внднм, Пока ете дышнм...
    П а ш к а. Готыка. Як ты сябе адчуваеш?
    Н і н а. Дрэнна. Тэмпература, лімфавузлы...
    П а ш к a. А галоўка не бобо?
    Н і н а. Я кахаю цябе. (Ніна зноў налівае тэкілу. Лімон, соль, глыток. Выпіваюць моўчкі. Без тостаў.)
    Н і н а. Я кахаю цябе.
    П а ш к a. I гэта пасля таго, як я заспеў цябе з Шэрым?
    Н і н а. Я не хачу аб гэтым?
    П а ш к a. А я хачу! (Стукае кулаком па стале.) Усе вы, бабы, сукі! Як адна!
    Н і н а. Навошта ж прыйшоў?
    П а ш к а. Сама паклікала.
    Н і н а. Ты не паверыш.
    П а ш к а. Чаму?
    Н і н а. Тады з Шэрым, я думала, што гэта ты...
    П а ш к a. He хлусі!
    Н і н а. Проста я была страшэнна п’яная!
    П а ш к a. He хлусі!
    Н і н a. А потым ты пайшоў і... я выгнала яго. Я сядзела ў куце і выла. А хамяк усё бегаў у сваёй скрынцы і шамацеў газетамі.
    П а ш к а. Пры чым тут хамяк?
    Н і н а. Я ўзненавідзела яго мернае сытае корпанне ў паперах. Падышла і задушыла на далоні, зламала яму хрыбет, а потым спакойна легла спаць.
    П а ш к а (з недаверам). Задушыла хамяка?
    Н і н а. 3за цябе я раздушыла яго...
    П а ш к а. Готыка. А што яшчэ ты зрабіла зза мяне?
    Н і н а. Раніцаю я няўцешна рыдала над яго цельцам, загарнула ў хустку і панесла да той яўрэйскай лекаркі, з якой мы так пацяшаліся.
    П а ш к а. Той, што жыве каля гадавальніка і лечыць хамякоў за пяцьдзесят рублёў?
    Н і н а. Ага. Яна лечыць за пяцьдзесят, а ў гадавальніку адзін хамяк каштуе дзесятку.
    П а ш к a. I што?
    Н і н а. Я аднесла ёй мёртвага хамяка, заплаціла пяцьдзесят, пакінула на суткі, а на наступны дзень яна аддала мне бадзёрага і здаровага звярка.
    П а ш к а. Яна ж у гадавальніку ўзяла! Задзесятку!
    Н і н а. Правільна. (Зноў налівае тэкілу. Выпіваюць.}
    47
    П а ш к а. Ну ты і дурніца. А пайсці ў гадавальнік і купіць новага хамяка слабо? Слабо сорак рублёў сэканоміць?
    Н і н а. Слабо. Я ж хацела не новага, а старога ажывіць.
    П а ш к а. Дзіця, ці як?
    Н і н a. He, вядома, проста часамі так хочацца цуду. Я ўсё разумела, але хацела сябе ашукаць.
    П а ш к a. А Бога дык не ашукаеш.
    Н і н а. Вось за гэта ён і карае мяне цяпер.
    П а ш к а. Ды пры чым тут хамякі? Яны ж дохнуць, як мухі...
    Н і н а. Я таксама скора памру.
    П а ш к а. Дурніца.
    Н і н a. He, ты паслухай...
    П а ш к а. Лепей ты паслухай. Калі я быў у дзіцячым садку, у мяне быў хамячок. Ён здох, і я доўга плакаў над ім. Потым слёзы закончыліся, я ўзяў кухонны нож і паглядзеў, што ў яго ўсярэдзіне.
    Н і н а (затыкае вушы). Ты хлусіш!
    П а ш к а. Прыйшоў тата і адлупцаваў мяне за такія гульні.
    Н і н а. Гэтага не было!
    П а ш к а. Я быў пакараны...
    Н і н а. Няпраўда!
    П а ш к a. А на просьбу купіць мне новага хамяка тата сказаў: «Я столькі не зараблю, каб штодня забяспечваць цябе хамякамі, вырадак!»
    Н і н а. Гэтага не было!
    П а ш к а. Чаму не было? Усялякае было. Яшчэ на хамяка села мая першая цешча. Уяўляеш, чым хамяк накрыўся?! А хамяк маёй дачкі спасцігнуў сэнс жыцця, спіўся, кінуўся ў рэлігію, затым ва ўсходнюю філасофію, потым стаў самураем і зрабіў сабе харакіры.
    Н і н а. Знікні.
    П а ш к а. Знікаю. Толькі табе будзе адзінока.
    Н і н а. Усім адзінока. Чалавек, які думае, не можа быць не адзінокі.
    П а ш к а. Згодзен. Я нядаўна прадаў твой партрэт, з якім тры гады размаўляў.
    Н і н a. А да мяне айчым чапляецца...
    П а ш к а. Готыка!
    Н і н а. Нядаўна ціскаў... тут, у гасцінай...
    П а ш к а. Значыць, падставу дала, распусніца.
    Н і н а. Можа, мне павесіцца?
    П а ш к а. Можа... Калі сумленне мучыць.
    Н і н а. Знікні.
    П а ш к а. Знікаю.
    Н і н a. I забяры сваю сарочку. (Бярэ яе з канапы, кідае Паўлу.)
    П а ш к а (кідае назадў Пакінь сабе. На памяць.
    У пакой уваходзіць Аркадзя.
    А р к а д з я. Ваў! Уз’яднанне святой сям’і.
    П а ш к а. Хутчэй карціна «Не чакалі».
    А р к а д з я. Вяртанне блуднага жаніха ў наш манастыр.
    П а ш к а. Што там радасць нечаканай сустрэчы ў параўнанні са шчасцем доўгачаканага расставання!
    А р к а д з я. Што за жыўнасць у нашым доме? (Падыходзіць да стала. Стукае пальцам па слоіку.)
    Н і н а. Мой хамяк.
    Ар к а д з я. Татка табе ўваліць па першае чысло.
    Н і н а. Ой, спалохалася!
    П а ш к а. Што ж, дзяўчаткі, самі разбірайцеся. Я пайшоў.
    А р к а д з я. Гладкай дарогі!
    Н і н a. I я пайду разам з Паўлам!
    А р к а д з я. Які цуд! Дарагі Дзядуля Мароз! Я вельмі люблю старэйшую сястру, але, калі ласка, падары ёй асобную кватэру!
    П а ш к а. Дзед Мароз выконвае толькі казачныя жаданні! Напрыклад, каб ты пахудзела ці ад маразму вылечылася. А асобная кватэра — якраз рэальная. Вось вы ўсе памрэце, і будзе ў нас з Нінкаю асобная кватэра!
    А р к а д з я. Мярзотны альфонс!
    П а ш к а. Готыка! Французскія словы ведаеш!
    А р к а д з я. Ведаю. Вы тут развітвайцеся, а я буду ёлку ўпрыгожваць. (Выходзіць з пакоя. Ніна кідаецца да Паўла, абдымае яго і гарачым пауалункам проста ўпіваецца ў яго губы. Ен стаіць, не зварухнуўшыся, як ледзяная статуя, ніяк не рэагуе на пацалунак. У гасціную вяртаецца Сланянё, цягне за сабою штучную ёлку і кошык з навагоднімі ёлачнымі ўпрыгожаннямі. Ніна, пачуўшы крокі, імгненна адхіснулася ад Паўла. Аркадзя ставіць ёлку на падлогу, пачынае папраўляць галіны.)
    П а ш к а. Дарэчы, у тваёй сястры дзень нараджэння.
    48
    Аркадзя. У кагосьці дзень варэння. У кагосьці Новы год. (Пачынаеўпрыгожваць ёлку~)
    П а ш к а. Што сястры падарыла?
    А р к а д з я. Сябе.
    П а ш к а. Готыка. Толькі ці не малавата?
    А р к а д з я. Дастаткова.
    Н і н а. Перастаньце лаяцца!
    П а ш к а (да АркадзІ). Я магу пайсці. Зусім, калі так хочаш.
    Аркадзя. А яшчэ ты можаш кучу накласці пасярод гасцінай.
    П а ш к a. Mary.
    А р к а д з я. Гэта ж так арыгінальна!
    П а ш к а. Больш нязвыкла, чым ёлку ўпрыгожваць.
    Н і н а. Мне здаецца, Каша, ты перашкодзіла нам дагаварыць.
    А р к а д з я. Кватэра вялікая. Дагаварыце ў іншым месцы. (Зёдліва.) Дзенебудзь на ложку. Мне трэба ёлку прыбіраць.
    П а ш к а. Мне пара.
    Развітанне ў дзвярах.
    Н і н а. Забяры мяне з сабою...
    А р к а д з я. Ну, чаго сталі ў дзвярах? He саромейцеся, не саромейцеся, ідзіце савакупляцца...
    П а ш к а (Ніне, ківаючы наАркадзю). Ты любіш яе?
    Н і н а. Люблю. У яе цяпер проста... складаны перыяд. Пераходны ўзрост.
    П а ш к а. Які пераходны? Яна ўжо дарослая кабыла.
    Н і н а. Проста дзяцінства зацягнулася, вось і самасцвярджаецца за кошт другіх. Пакуль не ўсвядоміць гэта. У мяне, у яе ўзросце, таксама характар быў не цукровы.
    П а ш к а. Ты свой цяжкі характар кампенсавала лёгкімі паводзінамі.
    Н і н а. Я ўвогуле з дому ўцякала.
    П а ш к а. Мне пара.
    Н і н а (зноў кідаецца Паўлу на шыю, абдымае). Забяры мяне... Калі ласка...
    П а ш к а (разгубіўся, нязграбна адхіляе яе). Я пазваню, Ніна...
    Зацямненне.
    ДЗЕЯ ДРУГАЯ
    Месца дзеяння — лаўка каля дома Ніны. На ёй сядзіць П а ш к а, змёрз, амаль што адубеў, курыць, злосна сплёўвае праз зубы, мармыча: «Чаму ў кошкі хвосцік? Я не ведаю, я агностык». В а д з і м вяртаецца дадому, праходзіць міма Пашкі, зусім не звяртаючы на яго ніякай увагі. Ён сціскае ў руцэ бірульку аўтамабільнай сігналізацыі, правярае, як яна працуе.
    П а ш к а (кідае цыгарэту на зямлю, тушыць яе нагою, даганяе Вадзімі і рэзкім рухам рукі разварочвае яго да сябе). Ну, здароў быў, татачка!
    В а д з і м. Ааа, гэта ты. I, як заўсёды, п’яны. Брыдота.
    П а ш к а. Вось дык censor morum!
    В а д з і м. Огого, замежныя словы! П а ш к a. He чапай Ніну!
    Вадзім.Ая што, чапаўяе?
    П а ш к а. Ты хацеў яе згвалціць!
    В а д з і м. О, Божа, чаго толькі не намалюе ўяленне алкаголіка!
    П а ш к a (хапае Вадзіма за штрыфлі, сіпіць). Готыка. А вось зараз я табе як умажу, дык паглядзім, што намалюе тваё ўяўленне.
    В а д з і м (адштурхоўваючы Паўла). Хочаш бокс?
    Павел сапе.
    Адчапіся, малакасос.
    П а ш к а (сіпіцьу Заб’ю, сука.
    В а д з і м. Ты, шчанюк, не зарывайся. А то ж зямля круглая, яшчэ прыйдзеш літасці прасіць.
    П а ш к а (плюе на паліто Вадзіма). Ды я з табою на адным полі не сяду, падонак.
    В а д з і м (збівае пальчаткаю слінў). Мінус у біяграфіі, малакасос. Я гэта запомню.
    П а ш к а. Адчапіся ад Ніны, зразумеў! (Б'еўвока.')
    В а д з і м (закрываеццарукамі). Чаго кіпіш? Забірай яе з усімі пірагамі. He пад замком жа.
    П а ш к а. Вось і забяру.
    В а д з і м. Забірай. Сёння ж.
    П а ш к а. Сёння я табе морду параўняю. (Б’е Вадзіма кулаком у сківіцу.)
    В а д з і м (харкае на зямлю крывёю, прыкрывае сківіцы рукамі, шапялявіць). Зусім баяцца перастаў, малакасос.
    49
    Вельмі ж яна мне патрэбная... Твая Ніна. Шалава.
    П а ш к а (адыходзячы, крычыць наўздагон Вадзіму). He чапай Ніну, падонак!
    Зацямненне.
    Месца дзеяння — гасціная ў доме Ніны. Той самы стол, накрыты для святочнай вячэры, упрыгожаная ёлка. За стало.м «святая сям’я» — Ніна, Аркадзя, маці і бабуля.
    He хапае толькі Вадзіма.
    Н і н а (пазірае на гадзіннік). Ужо восем. Можа, шампанскае адкаркаваць?
    В о л ь г а. Яшчэ няма Вадзіма. Пачакаем.
    Б а б у л я. Позніцца на цэлую гадзіну
    В о л ь г а. Затрымліваецца.
    Н і н а (падае тэлефонную трубку). Дык пазвані яму. Даведайся, калі будзе.
    В о л ь г а. Вадзім не любіць, калі па дробязях турбуюць.
    Н і н а. Мой дзень нараджэння — дробязь?
    В о л ь r a. He чапляйся да слова. Нават калі я пазваню, нічога не зменіцца.
    Н і н а. Можа, ён проста забыўся пра свята?
    А р к а д з я (тым часам адкаркоўваючы бутэльку шампанскага). Хутчэй давайце бакалы! Трубы гараць! (Усепадносяць бакалы. Аркадзя разлівае шампанскае. Чокаюцца). Чынчын. 3 днём народзінаў! (Пачынае спяваць, усе падхопліваюць). Happy birthday to you! Happy birthday to you! Happy birthday, dear Nina! Happy birthday to you!
    У Ніны на вачах слёзы.
    B o л ь r a. Ніначка, я хачу паведаміць радасную навіну. Мы вырашылі, што ты будзеш жыць у бабулі.
    Б а б у л я (скорагаворкай). Дзетанька, гэта будзе цудоўна. Мы цудоўна паладзім.
    Н і н a. А як жа касмаграма?
    В о л ь г а (усміхаючыся). Даеш сумяшчальнасць на злосць усім астрапрагнозам! Гэта наш з бабуляй сумесны падарунак табе. I зімовыя боты. У тваім пакоі. У вялікім карабку. Ад Gucci. Паглядзі.