• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Я выйду в окно йз твоей квартнры На трндцать восьмом этаже. Давно решено, Н ты не в сплах Меня удержать.
    (Садзіцца на падваконне. Залазіць наяго з нагамі.')
    Лншь шелковым шлейфом Останется запах
    Губ монх н волос. Н маленькнй эльф Будет долго плакать Росою на лапах роз.
    (Устае з падваконня. Рашуча зачыняе акно. Бярэ сваю дамскую сумачку і дастае з яе, па адным, пятнаццаць бутэлечак карвалолу.) Проста заснуць. Гэта будзе так эстэтычна. I не абразіць нічый вытанчаны густ. (Адкаркоўвае першую бутэлечку карвалолу — вылівае ў рот. Глытае, запіваючы гарэлкай.') Трэба напісаць пісьмо маме. (Бярэ аркушок паперы і ручку. Садзіцца за стол. Задум
    53
    ваецца.) He, чаму толькі маме. Усім! Сціслаць — сястра таленту. (Размашыста пішаў «Я вас усіх люблю. Ніна».
    Проста заснуць. Як проста. (Глытае яшчэ адну порцыю карвалолу, запівае гарэлкай. Бутэлечку кідае на падлогу. Яшчэ і яшчэ. Аркадзя назірае зза пальмы, амаль не дыхаеЗ) Няма чалавека — няма праблемы. (Яшчэ выпівае карвалол.') Божа, яшчэ дзесяць, а мне ўжо так хочацца спаць... Трэба ўсе... Каб напэўна. (Выліваеўрот адразу две бутэлечкі. Потым яшчэ дзве. Запівае гарэлкай.) Гарэлка хутка скончыцца, а карвалол усё яшчэ ёсць. Просты карвалол. Але ж, як страшна. (Аркадзя, як загіпназаваная, назірае зза пальмы.)
    Як многа карвалолу... I такі гадкі смак мяты... Яшчэ бутэлечка... Яшчэ... Яшчэ... Яшчэ... Ды колькі ж іх... (Апошнім глытком гарэлкі запівае апошнюю порцыю карвалолу. Бярэ са стала Біблію. Кладзецца на канапу. Разгортвае.) Кніга Эклесіяста. (Пачынае чытаць). Усяму свой час, і час усялякай рэчы пад небам: час нараджацца і час паміраць; час разбураць і час будаваць; час саджаць і час вырываць пасаджанае; час забіваць і час лячыць; час плакаць і час смяяцца; час наракаць і час танчыць; час раскідаць і час збіраць каменне; час абдымацца і час ухіляцца ад абдымкаў; час шукаць і час губляць; час ашчаджаць і час кідаць; час раздзіраць і час сшываць; час маўчаць і час гаварыць; час кахаць і час ненавідзець; час вайне і час міру... (Вырывае старонку, пакідае ў кнізе, кладзе кнігу на грудзі, заплюшчвае вочы.)
    Са схованкі выходзіць Аркадзя, падзелавому ідзе па мяцёлку і шуфлік на кухню, вяртаецца.
    А р к а д з я. Час збіраць. (Пачынае замятаць пустыя бутэлечкі ад карвалолу на шуфлік. Выносіць шуфлік і мяцёлку на кухню. Вяртаецца, садзіцца за стол, чытае запіску ад Ніны. Устае. Падыходзіць да сястры, накрывае яе пледам. Забфае Біблію... садзіцца побач, бярэ гітару, пачынае перабфаць струны і спявае).
    Баюбай, уснн, малышка, Отложм скорее кннжку.
    За окошком ночь, одна В небе пасмурном луна.
    He скрнпят уже качелн, Птнцы к югу улетелн. Оборвавшпйся лнсток Кружнт легкнй ветерок.
    Баюбай, уснн, родная!
    Землю пухом засыпая, Ночью к нам прндет знма, Белым выкраснт дома.
    (Па твары Аркадзі цякуць слёзы.)
    Только свет в твоем окне He дает покоя мне.
    Я пою тебе байбай, Спп, котёнок, засыпай.
    Баюбай, закрой же глазкн, Н в страну волшебной сказкн Унесёт тебя волной
    Задушевный голос мой.
    Баюбай, часы застынут, Облака луну обннмут.
    Спн, малышка, засыпай, Баюбаюшкн, байбай.
    Уваходзяць бабуля, Пашка, Вольга і Вадзім, пачырванелыя ад марозу. У Вольгі ў руках торт. У Пашкі — кветкі. У Вадзіма — шампанскае.
    В о л ь г а. Што за соннае царства? Дзе святочны стол?
    А р к а д з я (праз слёзы). Ціха... Яна спіць.
    П а ш к a. А ты чаму плачаш?
    А р к а д з я. Мабыць, я таксама хачу заснуць. Назаўсёды...
    Уваходзяць Самойлаў і Анжаліка.
    Самойлаў. Чаму стаім? Адзе Ніна?
    Б а б у л я (разгублена'). Яна спіць...
    А н ж а л і к а. Як спіць?
    Самойлаў (расштурхоўвае ўсіх). Прапусціце... Я ўрач.
    3 а с л о н а.
    54
    СЯРГЕЙ ГІРГЕЛЬ
    Нарадзіўся 19 снежня 1976 г. у Мінску, Беларусь. Выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск, 1990) і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыялізацыя «рэжысура драмы»), Паставіў дыпломны спектакль «Эмігранты» па п'есе Славаміра Мрожака (Мінск, 2005).
    2005 — п’еса С. Гіргеля «Жнзнь н смерть Квентнна Тарантнно» ўвайшла ўлонгліст I Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» (Мінск, Беларусь).
    2005 — п’еса «Знгмунд Фрейд н его деревянные солдаты» ганаравана Дыпломам фіналіста I Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» (Мінск, Беларусь).
    2006 — п’еса «Москва Раднальная» ўвайшла ў шортліст Міжнароднага конкурсу драматургіі «Евразня2006», ганаравана Дыпломам фіналіста Міжнароднага фестывалю драматургіі «Любнмовка2006»). Публічная чытка п’есы адбылася ў «Театр.бос» (Масква, Расія).
    2006 — прэм'ера спектакля «Москва Кольцевая» па п’есе «Москва Радмальная» ў Цэнтры імя У. Меерхольда (рэжысёрпастаноўшчык С. Гіргель).
    2006 — п'еса С. Гіргеля «Я — Она — Оно» надрукавана ў зборніку «Лучшне пьесы конкурса «Действуюшме лмца» 2006 года».
    
    
    
    Сяргей ПРГЕЛЬ
    ЖЫЦЦЁ I СМЕРЦЬ КВЕНЦІНД ТДРДНЦІНД
    П’ЕСД Ў ПЯЦІ ДКТАХ
    ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
    К в е н ц і н.
    М а м а.
    Д ж а с ц і н.
    Хоргеншлак.
    О’Ніл.
    С л о ў л і.
    Ш э б а р т.
    Кавальскі.
    Д ж э с і к а.
    С к о т.
    Б а н н і.
    X а н н і.
    X а р в і.
    С а м е р с.
    С к а р л е т.
    Д а м і н і к.
    Д о с т а н і.
    Б і л л і.
    С к’ю.
    Лайка Паўзучы.
    АКТ ПЕРШЫ
    Тварам да гледача сядзіць малады хлопец.
    К в е н ц і н. Прывітанне, мяне завуць Квенцін Таранціна. Мая мама называе мяне караценька — Квінт. Вядома, калі б так мяне называла, напрыклад, мая сяброўка Джэсіка, я ўваліў бы ёй, як трэба... А так, я многае дарую сваёй маме. I гэта ў тым жа ліку. У мяне ўвесь час пытаюцца, як я стаў зоркай. Я адказваю — вельмі проста. Аднойчы
    пачуў голас, які сказаў мне, што я самы лепшы. Гэты голас ішоў з нутра. Я паслухаўся яго і пачаў дзейнічаць. А далей усё пайшло як па масле, гэта факт...
    М а м а. Квінт, перастань крыўляцца. Хопіць дурня строіць. На работу спознішся. Колькі можна сядзець перад люстэркам. Бутэлькі піўныя я прыбірала апошні раз. I перастань ціскаць Джэсіку. Гэтая дрэнь узнагародзіць цябе якойнебудзь заразай.
    К в е н ц і н. Іду, мамуля. {He спяшаецца выходзіць, прыхарошваецца перад
    57
    люстэркам.) Гэта мая матуля. Увогуле яна нічога. Яна нарадзіла мяне ў шаснаццаць ад аднаго вырадка з іменем Тоні. Тоні Таранціна. Ад тых часоў яна і баіцца, каб я не заляцеў. Да таго ж у нас с Джэсікай нічога асаблівага няма. Але матуля гаворыць пра заразу пастаянна, на ўсякі выпадак. Проста так... ну, вы ведаеце, гэтыя мамы...
    М а м а. Квінт, я разаб’ю гэтае чортава люстэрка. Ты вар’яцееш ад яго... Падымайся.
    К в е н ц і н. Зараз, матуля. Вось толькі змажу свой кольт сорак чацвёртага калібру. He магу ж я ісці на работу з неначышчаным кольтам.
    М а м a. He даводзь маці. Ідзі зараз жа.
    К в е н ц і н. Ужо пайшоў. Я пра сябе ўвогуле добра думаю. Але шкадую, што не маю класічнага чорнага касцюма. Дарэчы, на зямлі няма хлопца, які не выглядаў бы трохі круцей, чым ён ёсць на самой справе, калі на яго надзець чорны касцюм і даць яму ў рукі «Магнум» сорак чацвёртага калібру. Ёсць дзве рэчы на ўвесь свет, ад іх мяне гоніць пасапраўднаму — матухна і кефір. Хахаха... я схлусіў... спакойна, сябрук. Гэта кіно і коміксы. Калі жыццё збівае мяне на горкі яблык, я люблю прыдумляць. Я заплюшчваю вочы, і... (заплюшчвае вочы) мяне сапраўды нясе.
    Д ж а с ц і н. Прывітанне, мяне завуць Джасцін. Ты гатовы да пераменаў, Квінт? Ці ты вечна збіраешся слухаць сваю матухну і тырчаць у сваім дурнаватым відэапракаце? Можа, сёння штонебудзь адбудзецца, Квінт?
    К в е н ц і н. He ўпэўнены, што менавіта сёння. Мне засталося сабраць нейкіх сто сорак долараў. Невялікая сума, але для таго, каб яна затрымалася ў маёй кішэні, мне, бадай што, спатрэбяцца гады. Але аднойчы я буду гатовы адправіцца ў доўгае таямнічае падарожжа. Вось што будзе, то будзе...
    Д ж а с ц і н. Ты ўпэўнены, што ты адправішся, калі атрымаеш гэтыя грошы?
    К в е н ц і н. Я абсалютна ў гэтым упэўнены.
    Д ж а с ц і н. Але ж у цябе ўжо двойчы былі гэтыя чортавыя чатырыста баксаў. I кожны раз ты купляў мех папкорну, а астатнія спускаў з Джэсікай у бары.
    К в е н ц і н. He гэтым разам, Джасцін (расплюшчвае вочы). Джасцін — гэта маё альтэр эга. Маё другое Я. Па сутнасці — самае дарагое. Гэта мой Бог і суддзя. Калінебудзь я і Джасцін будзем адно цэлае, і вось тады якраз усё і здарыцца. А пакуль што я займаюся розным дзярмом у сваім магазіне відэапракату. (Выстаўляе на прылавак пару касет.) Работа мая — не бі ляжачага. Цэлымі днямі я расказваю розным ідыётам пра сваё самае любімае кіно і прымушаю іх браць з нашага пракату тузін, a то і больш касетаў. Толькі зза гэтага мой менеджэр мяне і трывае. (Заходзіць хлопец, дае Квенціну касету). Прозвішча?
    Хоргеншлак. Хоргеншлак.
    К в е н ц і н. Як?
    Хоргеншлак. Паўтараюдля глухіх: Хоргеншлак. Наступны раз я паўтару для тупых.
    К в е н ц і н. Добра... абыдземся без прозвішча. Праверым. Эй, даражэнькі, патвойму, касету перамотваць на пачатак не трэба?
    Хоргеншлак. Дыпайшоўты... Буду я яшчэ марнаваць час на такое глупства.
    К в е н ц і н. Штошто... Людзі ночы не спалі, каб зняць гэты фільм, а табе цяжка адарваць сваю задніцу і націснуць на кнопку перамоткі?
    Хоргеншлак. Ды нічогамнене трэба адрываць. Для гэтага ў мяне ёсць дыстанцыйны пульт. Я проста не хачу марнаваць свой час на гэта... і ўсё. Чаму гэта я павінен перамотваць нейкія «Знесеныя ветрам»?
    К в е н ц і н. Ты дорага за гэта заплаціш, хлопча. «Знесеныя ветрам» — гэта класнае кіно пра сапраўднае каханне. Пра амерыканскую мару.
    Хоргеншлак. Затрыгадзіны ніводнай голай цёткі. Якое яшчэ каханне?
    К в е н ц і н. Табе не зразумець. Гані бабкі, хлопча. Пяцьсот баксаў за неперамотаную касету і за абразу класічнага амерыканскага фільма.
    Хоргеншлак. Што? Ды за пяцьсот баксаў я скуплю ўвесь твой долбаны магазінчык, цябе і ўсе фільмы ў дадатак. Хто паставіў за прылавак гэтага ідыёта?
    Квенцін выскоквае зза прылаўка, валшь хлопца на падлогу і б’е яму ў вока.
    58
    О’Н і л. Фак, Квенцін, што тут адбываецца?
    К в е н ц і н. Гэты вырадак не верыць у Амерыканскую мару.
    О’Н і л. Фак, Квенцін, я не пацярплю такіх выхадак у сваім магазіне. У цябе роўна дзве хвіліны, каб даказаць гэтаму вырадку, што Амерыканская мара ёсць.
    К в е н ц і н. Мне хопіць паўтары, містэр О’Ніл...