• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Б а б у л я. А навошта мне хлусіць?
    Н і н a. А пабажыся.
    Б а б у л я. Далібог, матухна.
    Н і н а (смеючысяў Будзем далей працягваць. (Заспявалі частушку).
    Я стаю ля рэстарана: Замуж позна, здохнуць рана, Вось пайду я ў турпаход, Можа, хто і падбярот.
    Б а б у л я. Ой, дзетка, якая ты, калі ўсур’ёз, яшчэ маленькая і шчаслівая. Мабыць, ведаеш, дзе ключык ад шчасця ляжыць? Кхекхе...
    Н і н а. Мабыць... Толькі калі я знаходжу ключ ад шчасця, хтосьці мяняе замкі.
    Зацямненне.
    Месца дзеяння — той самы ўрачэбны кабінет у Цэнтры прафілактыкі СНІДу. Больш смела, чым першы раз, але ўсё ж такі хвалюючыся, уваходзіць Н і н а, у сініх джынсах і чырвоным світэры, у белых бахілах на нагах.
    Н і н а. Добры дзень, я па вынік.
    А н ж а л і к а. Дабрыдзень. Першыня? Паўтор?
    Н і н а. Паўтор.
    А н ж а л і к а. Прозвішча?
    Н і н а. Віч.
    А н ж а л і к а. Ааа. (Перабірае стосік паперак, знаходзіць бланкз вынікам, чытае, адкладвае ўбок.)
    Н і н а. Ну, што там?
    А н ж а л і к а. Прысядзьце. Вам трэба пачакаць доктара. Ён прыйдзе і ўсё скажа.
    Н і н а (прысаджваючыся на крэсла). А вы скажыце.
    Анжаліка. Янемагу.
    Н і н а. Ну, вы ж ведаеце!
    Анжаліка(з ’едліва). А вы быццам бы не?
    Н і н а. Ну, калі ласка.
    А н ж а л і к а (быццам бы сабе пад нос, але так, каб Ніна абавязкова пачула). Спачатку савакупляюцца, а потым «ну, калі ласка»... Душа просіць рамантыкі, a попа прыгодаў.
    Ніна пачынае круціць шапку ў руках, a медсястра, напяваючы, нешта запісвае.
    Какнмн былн мы на старте? Теперь не то, нсчезла прыть.
    Нграйте на рнсковой карте, Пытайтесь жнзнь переломнть...
    41
    Уваходзіць доктар.
    Самойлаў. Добрыдзень.
    Н і н а (устаючы). Добры дзень.
    А н ж а л і к а. Алег Саныч, гэта Віч па вынік... (Падае бланк. Сама прысаджваецца за лабаранцкі стол, пачынае раскладваць бланкі, нешта запісвае, дэманструе актыўную дзейнасць, прыслухоўваецца да размовы.)
    Самойлаў. Добра. Вы сядайце, Ніна.
    Н і н а. Станоўчы?
    Самойлаў (падкрэсліваючы кожнае слова). Папярэдне станоўчы. Пакуль мы не можам паставіць канчатковы дыягназ. Ясна толькі, што арганізм сутыкнуўся з нейкім сур’ёзным вірусам. Але яшчэ нельга канстатаваць, што гэта ВІЧ. Будзе яшчэ трэцяя праверка.
    Н і н а. Зноў?
    А н ж а л і к а. Так, парадак такі.
    Н і н а. Значыць... СНІД?
    Самойлаў. Пакуль ВІЧ... хутчэй за ўсё.
    А н ж а л і к а. ВІЧ. Навошта дарэмна абнадзейваць?
    Самойлаў (строга глядзіць на Анжаліку). Кансультацыю тут пакуль што вяду я. А вы, Анжаліка, калі ласка, запішыце агульныя рэкамендацыі для Ніны Іванаўны на гэтым бланку. (Працягвае бланк.)
    Н і н a. А надзея хаця б ёсць?
    Самойлаў. Яна заўсёды ёсць. Толькі вельмі маленькі працэнт надзеі.
    Н і н a. А якая статыстыка?
    Самойлаў. Што?
    Н і н а. Ну, што вынік яшчэ можа быць адмоўны?
    Самойлаў. Нядобрая статыстыка.
    Н і н a. А псеўдастаноўчы?
    Самойлаў. Практычна не бывае... Як і псеўдаадмоўны. Але мы, вядома, будзем усё пераправяраць.
    Н і н а. Спадзяюся. Вы песіміст, доктар?
    Самойлаў. Песіміст. Песімісты таксама могуць памыляцца, але заўсёды трапна.
    Н і н a. А колькі чакаць канчатковы вынік?
    Самойлаў. Яшчэдзесяцьдзён. I не гаварыце пакуль што нікому пра папярядні статус.
    Н і н а. Чаму?
    Самойлаў. Рэакцыялюдзей непрадказальная. Перш чым палохаць
    блізкіх, трэба ва ўсім упіэўніцца. Падрыхтаваць і сябе, і іх да цяжкай размовы. Хтонебудзь ужо ведае?
    Н і н а. Пакуль што не.
    Самойлаў. Ну, вось ідобра.
    Н і н a. А як жа сваякі, з якімі я жыву?
    СамойлаўЗамужам?
    Н і н a. He.
    С а м о й л а ў. Значыць, кантакты толькі бытавыя. Так што можаце зусім не паведамляць.
    Н і н a. А пагроза заразіцца?
    Самойлаў. Ніякай пагрозы. Побытавым шляхам ВІЧ не перадаецца, толькі цераз кроў і выдзяленні палавых органаў
    Н і н a. А калі?
    А н ж а л і к а. Толькі калі рак на гары свісне...
    Н і н a. А што мне сказаць стаматолагу?
    Самойлаў. Вынеабавязанынікому паведамляць пра свой ВІЧстатус: ні стаматолагу, ні тэрапеўту, ні гінеколагу. Скажыце зубному, што хварэлі на гепатыт В.
    Н і н а. Але гэта наш сямейны зубны ўрач, я раней у яе свабодна лячылася...
    А н ж а л і к а. Памяняйце доктара, калі не хочаце вытлумачвацца...
    Самойлаў. Будзе спакайней.
    Н і н а. Доктар, а колькі мне засталося?
    Самойлаў. У вас яшчэ ёсць гадоў 10—15, калі будзеце сябе берагчы.
    Н і н a. I гэта ўсе магчымасці медыцыны?
    Самойлаў. Нажаль, магчымасці медыцыны абмяжоўваюцца канкрэтным урачом. Падрыхтуйцеся да таго, што грошай спатрэбіцца многа. Лекі дарагія.
    Н і н а. Грошай — як кот наплакаў, a праблем — як слон насраў
    Самойлаў. Так заўсёды. Напачатку чалавек траціць час, каб павялічыць свае грошы, а потым ён траціць грошы, каб падоўжыць свой час.
    Н і н а. Як павінны былі зоркі сысціся, каб зза аднаго разу... Праўда, ён быў без прэзерватыва... і я была п’яная. Гэта штонебудзь мяняе, доктар?
    С а м о й л а ў. А вы ўпэўнены, што гэта менавіта ён? 3за аднаго разу гучыць непераканальна...
    Н і н а. Але я ж ведаю... I што, секс цяпер будзе раскошаю, а не спосабам размнажэння?
    42
    Самойлаў. Вопытзусім не перашкаджае нам паўтарыць былое глупства, але перашкаджае атрымаць ад яго былое задавальненне! Так што, толькі бар’ерныя спосабы засцярогі.
    А н ж а л і к а (не спыняецца афармляць бланкі). Прэзерватывы.
    Самойлаў. Памятайце, Богназірае за Вамі. Жывіце так, каб яму было цікава.
    Н і н a. А Вам усё жартачкі.
    Самойлаў. I Вы падыходзьцеда сітуацыі са здаровай доляй гумару і цынізму.
    А н ж а л і к а. Паверце, так лягчэй.
    Н і н а. Доктар, Вы не ведаеце, калі чалавек хворы на СНІД і наўмысна заражае другога. Гэта караецца законам?
    Самойлаў. Так. 122артыкулКрымінальнага Кодэкса прадугледжвае адказнасць за «заведомое постановленне другого лнца в опасность зараження ВНЧннфекцней» і «зараженне другого лнца ВНЧннфекцней». Гэта значыць, што ВІЧстаноўчы, які ўспупіў у палавы кантакт з ВІЧадмоўным, ведаючы пра свой ВІЧстатус, можа быць пакараны пазбаўленнем свабоды тэрмінам да аднаго года, а ў выпадку заражэння партнёра — да пяці гадоў (ці да васьмі, калі партнёр непаўлетні). У гэтым выпадку закон не бярэ пад увагу згоду ВІЧадмоўнага партнёра на палавы кантакт і выкарыстанне сродкаў засцярогі. He робіцца выключэнне і для тых выпадкаў, калі партнёры муж і жонка.
    Н і н а. Значыць... Можна прабіць яго імя па вашай базе? Таго, які мяне заразіў?
    Самойлаў. He. Гэтаўрачэбная тайна.
    Н і н a. А як жа мне яго пасадзіць?
    Самойлаў. Вам стане лягчэй?
    Н і н а. Стане.
    Самойлаў. Давайце дачакаемся канчатковага выніку. Яшчэ нават дыягназ не пастаўлены, а вы ўжо за зброю помсты хапаецеся. Я вам пра кодэкс сказаў, каб Вы самі маглі пазбегнуць непрьіемнасцяў у сувязі з гэтым законам. Ён жа страшэнным чынам звальвае ўсю адказнасць на ВІЧстаноўчых. Так што раю Вам больш рупна паставіцца да выбару партнёра і выключыць верагоднасць таго, што ён пасля захоча паквітацца з Вамі, выкарыстаўшы гэты крымінальны артыкул.
    Н і н a. А што, былі падобныя выпадкі?
    Самойлаў. Былі.
    А н ж а л і к а. Мда... Каб перастаць звяртаць увагу на тараканаў, дастаткова абзавесціся клапамі.
    Самойлаў (дзелавіта). Скаргі на здароўе ў Вас ёсць?
    Н і н а. Павышаная тэмпература пастаянна.
    Самойлаў. Якая?
    Н і н а. Недзе трыццаць сем.
    Самойлаў. Аўнорме?
    Н і н а. У норме заўсёды была паніжаная.
    Самойлаў. Яшчэ скаргі?
    Н і н а. Лімфавузлы павялічаны. Мусіць. Я іх увесь час чапаю і... вар’яцею. Здаецца, такія вялікія... Асабліва пад пахамі.
    Самойлаў. Давайце памацаю. (Ніна падымае рукі ўверх, доктар абмацвае падпахавыя яміны, затым шыю.) Так, павялічаны. Баліць?
    Н і н а. Быццам не... Доктар, а вы паведаміце мой дыягназ на месца працы ды на месца жыхарства?
    Самойлаў. ШтоВы!
    А н ж а л і к а (паўтарае). Hi ў якім выпадку.
    Самойлаў. Гэтажвыдаваннеўрачэбнай тайны. Вядома, не. Гэтага вам не трэба баяцца. Лепш думайце, як зберагчы сябе.
    Н і н a. I як?
    Самойлаў. Ці схуднелі?
    Н і н а. Так. Трохі пахудзела.
    Самойлаў. Зразумела. Значыць, пакуль што Вам патрэбна спецыяльная дыета. Галоўнае — ешце смачна і ў большай колькасці, чым звычайна.
    Н і н а. Але мне зусім не хочацца есці.
    Самойлаў. Тады ешце патроху, але часта. Разоў пяцьшэсць на дзень. Ва ўсё дабаўляйце масла, смятану, маянэз, цёрты сыр... Салодкае, шакалад, марожанае, усе любімыя прадукты — тое, што вам трэба.
    Н і н а. Алкаголь?
    Самойлаў. Абмежаваная колькасць. I, вядома, не напівацца. Гэта не спосаб лячыць сябе ад дэпрэсіі.
    Н і н a. А як падругому? Каруселі, сустрэчы з сябрамі, добрыя кніжкі?
    Самойлаў Будзе псіхалагічная рэабілітацыя.
    А н ж а л і к а. Гэта важна.
    43
    Самойлаў. Калі вас паставяць на ўлік, Вы зможаце індывідуальна наведваць псіхолага або хадзіць на заняткі групавой тэрапіі, дзе Вам раскажуць, як жыць з ВІЧ.
    Н і н a. I гэта ўсё лячэнне?
    Самойлаў. Вядома ж, не. Трэба будзе здаць аналізы на імунны статус і вірусную нагрузку — асноўнае, на што абапіраюцца ўрачы для прагназавання развіцця ВІЧінфекцыі.
    Н і н a. А потым?
    Самойлаў. Існуе антырэтравірусная тэрапія, але яе назначаюць толькі пры вызначаных паказаннях да яе прыёму. Можа прайсці шмат гадоў, перш чым вашаму арганізму сапраўды спатрэбіцца падтрымка ў выглядзе тэрапіі. А пакуль галоўнае — змаганне са стрэсам, правільнае харчаванне, прыём вітамінаў, сапраўдны адпачынак...
    Н і н а. Як проста.
    Самойлаў. I яшчэ... Пазбаўляйцеся ад хламу! Жыццё кароткае. Дык не растрачвайце яго попусту... У новым годзе актыўна пазбаўляйцеся ад усялякага хламу: рэчаў, людзей. Людзі абавязкова будуць супраціўляцца. Нікому не падабаецца быць хламам, нават калі пра гэта не гавораць адкрыта і ў вочы. Вам колькі гадоў?
    Н і н а. Дваццаць пяць... Ужо. Сёння стукнула...
    Самойлаў. Праўда?
    Н і н а. Ага.
    А н ж а л і к а. Са святам, ці што...
    Самойлаў. Мгу, навінанедлядня нараджэння. Але ўсё ж такі вырашыце, што пара ўжо дазволіць сабе не ўсміхацца ў адказ чалавеку, які Вам агідны.
    Анжаліка. Аяшчэ лепш: завядзіце сабе гадаванца...
    Н і н а. У маёй сям’і гэта немагчыма.
    Самойлаў. Няма нічога немагчымага.
    А н ж а л і к а. Зрабіце падарунак родным — шчаня ці кацяня. Хіба яны змогуць адмовіцца ад падарунка?
    Самойлаў. I, дарэчы, зднём нараджэння, Віч!
    Н і н а. Дзякуй!
    Самойлаў. Жадаю Вамдобрых навін. Надзея ўсё ж такі ёсць...