Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Н і н а. Дзякуй, я потым.
А р к а д з я. За што ссылка ў Сібір? Хай дома жыве.
Б а б у л я. Яна і так будзе жыць дома. Хіба ў роднай бабулі — гэта не дома?
У гасціную з перакрыўленым тварам, разбітай губою і вялізным фінгалам пад вокам уваходзіць
В а д з і м. Увага ўсіх тут жа пераключаецца на яго.
В о л ь г а (пляснула рукамі). Божа, што здарылася?
В а д з і м (злосна). Паваліўся. Выцяўся.
А р к а д з я. Ой, татка!
В о л ь г а (падскочыла). Зараззараз, я зраблю табе халодны кампрэс. Каша! Лёд! (Аркадзя выбягае на кухню.)
Б а б у л я. Можа, хуткую?
В о л ь г а. Ціха, мама. Мы якнебудзь самі. (Укладвае Вадзіма на канапу. Бярэ з рукАркадзілёд, загортвае яго ўручнік, прыкладвае кампрэс да падбітага вока, другі даразбітай губы). Вадзім, трымай кампрэс адной рукою. Ну, дапамагай жа мне... (Бабуля, зусімразгубленая, ходзіць па пакоі. I толькі Ніна працягвае адзінока сядзець за сталом і піць шампанскае.)
Зацямненне.
Месца дзеяння — урачэбны кабінег у Цэнтры прафілаетыкі СНІДу.
Укабінетзаходзіць Самойлаў.
Самойлаў (злосназрывае са сцяны плакат «Я заразнлся й через восемь месяцев умеряў Гэта мая апошняя добрая справа ў гэтым Цэнтры. (Pee плакат на шматкі, выкідае ў вядро для смецця.)3 новага года я тут не працую. Галоўны падпісаў усе паперы.
Анжаліка. 3 новага года, значыць, з наступнага тыдня?
Самойлаў. Ага.
А н ж а л і к а. Рады?
Самойлаў. Вельмі.
Анжаліка. А мне здаецца, ты сёння злы.
Самойлаў. У метро ногі адтапталі. А потым яшчэ з бабулькай счапіўся.
Анжаліка. I чым табе бабуляне дагадзіла? Ты проста не выспаўся з начнога дзяжурства.
50
Самойлаў Вядома. Яўчораў Цэнтры ад’ішачыў дзесяць гадзін, потым начное, раніцай зноў на работу...
А н ж а л і к а. Се ля ві.
Самойлаў. Сяджу ў вагоне. TanaBa гудзе горш, чым з перапою. А тут бабуля пачынае мне выгаворваць. Месца патрабуе. Яна ж думае, што мае ногі не баляць і здароўе у мяне каменнае.
А н ж а л і к a. О! Уяўляю.
Самойлаў. Ну, я ісказаўёйусё.
А н ж а л і к а. Што канкрэтна?
Самойлаў. Я працую, і плачу падаткі. Я аплачваю праезд, таму яна ездзіць бясплатна. Таму сядзець буду я, а яна — стаяць!
А н ж а л і к а. Жорстка. А, дарэчы, гэтая бабуля паўжыцця ішачыла, каб табе было дзе і за што жыць.
Самойлаў. Кабмнебылодзе іза што жыць, ішачыў асабіста я. А такім бабулькам я магу падзякаваць толькі за тое, што жыву ў краіне з разваленай эканомікай і што не буду працаваць па спецыяльнасці, іначай проста адкіну капыты з голаду.
А н ж а л і к а. Усётакі, Самойлаў, шкадуеш, што пойдзеш ад нас?
Самойлаў.Аянегорды. Mary прызнацца — шкадую.
Анжаліка. Аўяе адмоўны.
Самойлаў. Укаго? Анжаліка. УВіч. Самойлаў. Якадмоўны?
А н ж а л і к а. Так. Вось і ўсё. А так баялася. Аж спадніца не задралася.
Самойлаў. He можа быць. Пакажы.
А н ж а л і к а. Можа. (Перадае Алегу бланк з вынікамі аналізаў.)
Самойлаў. Здорава! Янатакая!
А н ж а л і к а. Якая? Ой, атрымаеш! Самойлаў. Ну...
А н ж а л і к а. Пашанцавала дурніцы!
Самойлаў. Трэба яе да імунолага і пакласці ў інфекцыйнае. Усё ж такі нешта з імуннай сістэмай не ў парадку... нейкія збоі... калі ўжо два станоўчыя...
Анжаліка. А лімфавузлы? Пад пахамі два вялікія шарыкі — мяккія і бязбольныя.
Самойлаў. Ага, дарэчы, і наУЗІ лімфавузлоў накіраваць. Напішы накіраванне.
А н ж а л і к а. Навошта?
Самойлаў. Можа, у яе проста анеўрызма правай плечавай вены.
А н ж а л і к а. Што?
Самойлаў. Няправільны крывацёк, які і расшырыў вены. Дарэчы, такое даволі часта сустракаецца.
А н ж а л і к а. Але ўсё ж такі не ВІЧ.
Самойлаў. Цяпер янаможа, ад радасці, штонебудзь украсці ў магазіне і адсвяткаваць перамогу.
А н ж а л і к а. Як ты?
Самойлаў. Ага. Калі я даведаўся, што адмоўны, украў у магазіне жаночыя туфлі сорак першага памеру.
А н ж а л і к а. Такі занятак якраз для блакітнага. А калі надыбаў работу прадаўца мабілаў?
Самойлаў. Толькі ёгурт.
А н ж а л і к а. Фууу.
Самойлаў. Heтакаяўжо іперамога—работа гэтая. Так, выпадковы этап.
Анжаліка. А восья нічогачужога не брала.
Самойлаў. Дыну?
А н ж а л і к а. Праўда, Самойлаў!
С а м о й л а ў. А ты першы раз як: па любасці ці за грошы?
А н ж а л і к а (смяецца). Можна сказаць, што па каханні. Хіба тры рублі — ента грошы? (Рагочуць абое.)
Самойлаў. Яку анекдоце. Памятаеш? Бэрымор, што за шум на вуліцы? (Пачынаюць разыгрываць дыялог па ролях. Ён абаім добра вядомы.)
А н ж а л і к а (угодліва). Мітынг, сэр.
Самойлаў. Хтомітынгуе, Бэрымор?
А н ж а л і к а. Прастытуткі, сэр. Патрабуюць, каб павялічылі зарплату.
Самойлаў. Бэрымор, яны мала зарабляюць, ці што?
А н ж а л і к a. He, сэр. Ім добра плацяць!
Самойлаў. Дык чаму ж яны мітынгуюць?
А н ж а л і к а. Сукі сэр! (Зноў рагочуць. Анжаліка раптам абдымае доктара і пяшчотна прыціскаецца да яго). Я ўсё ж такі вельмі не хачу цябе адпускаць.
Самойлаў. Нуну, Анжы, не час. Зараз трэба думаць пра свята. Вялікая кампанія, Новы год, вясёлая тусоўка...
А н ж а л і к a. I ты са сваім бойфрэндам...
Самойлаў. Ууу. Усе праблемы пачынаюцца пасля палавога выспяван
51
ня. 3 новымі валасамі з’яўляюцца новыя запатрабаванні.
Анжаліка. А потымусё жыццё трэба здаваць экзамен на адпаведнасць сексуальным стандартам. I выходзіць, што я не падыходжу мужчыну сваіх мар, таму што ён — гей. А можа, ён не хоча мяне крыўдзіць?
Самойлаў. Анжаліка, гэтаўсё ферамоны. Я пайду, і табе стане значна лягчэй дыхаць.
Анжаліка. Яне хачудыхаць лёгка! Хачу доўга і палка! I з табою...
Самойлаў. Якулюдзей усёскладана. А глянь на саламандраў. Самец патрэцца аб патыліцу самкі, яна ў адказ выстаўляе яму яйкакладку.
А н ж а л і к а. Ведаю. Ён зносіць іх, ананіруе і закопвае ў пясок.
Самойлаў. А потым цэлы месяц ходзіць мачыцца на яйкі, выказваючы тым самым свае адносіны да працягу рода. Хачу быць саламандрай!
Анжаліка. Я заўсёды ведала, што з гэтым абуткам штосьці не так!
Абое рагочуць.
А мне больш падабаюцца страусы нанду ў паўднёвай Амерыцы. Самец абслугоўвае штук дваццаць самак. Яны адкладваюць яму яйкі і збягаюць на волю. А ён адзін цэлы месяц сядзіць на іх. А потым самастойна гадуе дзетак. Во!
Самойлаў. Дык ідзі на волю, дзетка!
А н ж а л і к a. He магу. Там ВІЧ! Жах!
Самойлаў. Дарэчы, каліда нас прыходзіць гэтая Віч?
А н ж а л і к а (заглядваеў кнігуўліку'). Ужо пасля Новага года. Трэцяга.
Самойлаў. Значыць, я непаспею зрабіць яшчэ адну добрую справу.
А н ж а л і к а. Паведаміць вынік?
Самойлаў. Так. I гэта дрэнна, што яна не ўведае яго перад самым Новым годам.
А н ж а л і к а. Нармальна. Хай пасядзіць пад ёлкай і падумае пра сэнс жыцця. Такая шокавая тэрапія шмат каму карысная.
Самойлаў. Ведаеш...
А н ж а л і к а. Што?
Самойлаў. Пазвані ёй. Запрасі, хай зойдзе. (Гледзячы на гадзіннік.) У нас яшчэ дзве гадзіны да канца змены.
А н ж а л і к а. Звар’яцеў! He буду я пацыентам званіць. Што за дурнота! He паложана!
Самойлаў.Ятакхачу! Дзелямяне, Анжы...
А н ж а л і к а. Як скажаце, доктар. (Гартае кнігуўліку. Набірае нумар. Пераможна.} He адказвае.
Самойлаў. Доўгія гудкі?
А н ж а л і к а. Ага.
Самойлаў. Тады... Тадыдавай заедзем да яе пасля работы на пару хвілін.
А н ж а л і к а. Навошта?
Самойлаў. Запросім сустрэць з намі Новы год. Вясёлы тусняк збярэцца.
А н ж а л і к а. Ачмурэў?
Самойлаў. Мне чамусьці здаецца, што ёй сёння страшэнна адзінока і зусім няма з кім сустракаць свята.
А н ж а л і к a. А як жа правіла, што лёсы пацыентаў нелыа прымаць блізка да сэрца?
Самойлаў. Ая большнедоктар. Я цяпер менеджэр па продажы мабільных тэлефонаў, і мне ўсё можна. Да таго ж хачу, каб на Новы год быў цуд.
А н ж а л і к а. Значыць?
Самойлаў. ПаедземдаВіч.
Зацямненне.
А ў гэты час Н і н а сядзіць на падлозе гасцінай у кватэры сваіх бацькоў. Звоніць тэлефон — заліваецца салаўіным пошчакам, Ніна пазірае на апарат, але не падыходзіць да яго: «Мяне няма, больш няма. Хопіць званіць». Нервова вырывае тэлефонны провад з разеткі. Яна раскудлачаная, твар апух ад слёз, пачынае кружыцца па пакоі. У руках бутэлька гарэлкі.
Размаўляе сама з сабою, перыядычна прысмоктваючыся да горла бутэлькі.
Н і н a. А я не пайду! Навошта? Усё і так зразумела. Вінаватая, вінаватая, вінаватая. Сама. Божа, я адчуваю яго якраз пад сэрцам, як дзіця. ВІЧ, ВІЧ, ВІЧ... стукаегрукае... (Робіць вялікі глыток з бутэлькі. Бярэ гітару, робіць пару вальсавых акордаў, пераходзіць на перабор і пачынае спяваць раманс.)
Плесннте колдовства
В хрустальный мрак бокалов,
В расплавленных свечах Мерцают зеркала.
Напрасные слова
52
Я выдохну устало.
Уже погас очаг, Я новый не зажгла.
Напрасные слова — внньеткн ложной сутн, Напрасные слова не трудно говорю, Напрасные слова, уж вы не обессудьте, Напрасные слова, я скоро догорю.
У вашего крыльца не вздрогнет колокольчнк,
He спутает следов мой тороплнвый шаг.
Вы первый мнг конца понять мне не позвольте, Судьбу прекрасных слов
не торопясь решать.
Прндумайте сюжет О нежностн н лете, Где смятая трава Н запах васнльков, Рассыпанным драже Закатятся в столетья Напрасные слова, Напрасная любовь.
Напрасные слова — внньеткн ложной сутн, Напрасные слова не трудно говорю, Напрасные слова, уж вы не обессудьте, Напрасные слова, я скоро догорю.
Хм... А я добра спяваю, праўда, Божа? Магла б стаць папулярнай выканаўцай рамансаў... Але чаму, калі ты размаўляеш з Богам — гэта называецца МАЛІТВА, а калі Бог з табою — ШЫЗАФРЭНІЯ? (Робіць апошні глыток.) Опа! Бутэлечка пустая. Мда... Недахоп гарэлкі — адзіны недахоп гарэлкі. (Падыходзіць да бара, бярэ яшчэ адну. Робіць глыток.) Жыццё трэба пражыць так, каб Бог з задавальненнем прапанаваў яшчэ адно. Божа, ты ж мяне не кінеш? Я не пайду па гэты чортавы вынік. I так усё зразумела. Ненавіджу гэтае слова—станоўчы. Ненавіджу.
Гэта ўсё мінулы год. Як сустрэнеш яго, так і пражывеш. Памятаеш, Божа, мы з Пашкам пасварыліся перад самым святам, і я пайшла ад яго... у ноч. Ішла, ішла... Мароз... У белых пушыстых тапцях... Слёзы залівалі твар. (Слёзы цякуць па твары.) I раптам чую гул ды стральбу — гэта куранты лупяць па тэлевіза
рах, а за вокнамі, у кватэрах смех, народ шампань адкаркоўвае, бенгальскія паліць... Гляджу наперад я, а там — смеццязборнікі. Прывет, дзеткі! Ты на памыйніцы! Шчаслівага Новага года! Тут ты яго і сустрэнеш. Тут я яго і пражыла... Чуеш мяне, Дзед Мароз, стварэнне барадатае? Зрабі мне НАРМАЛЬНЫ Новы год. Каб Пашка забраў мяне да сябе. А там — ёлка, «олйвье», трусок тушаны, тэлевізар, мандарыны і... вынік адмоўны. Каб як у дзяцінстве, цуд чакаўся, а не адхадняк. Інакш я ў новы год не пайду, застануся тут, у старым. I сапсую табе ўсю гадавую справаздачнасць... Чаго маўчыш? Усёк! Выконвай. Ці, можа, мне вены ўспароць? He, павесіцца больш надзейна. (Робіць глыток з бутэлькі. Дзверы ў пакой прыадчыняюцца. Заглядвае Аркадзя і крадком заходзіць у гасціную, усаджваецца за кадушкай з пальмаю. Падглядвае.) Дарэмная спадзяванка. У майго анёла чорныя крылы... А можа, мне паляцець? (Пачынае кружыцца па пакоі.) Вылецець з гэтага акна на восьмым паверсе. (Падыходзіць да акна, расчыняе раму. За акном падае снег. Ён залятае ў пакой, вялікімі белымі мухамі садзіцца на плечы і валасы Ніне. Яна глядзіць удалячынь і дэкламуекалярасчыненага акна.)